Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Новыя кнігі

📗 У Варшаве выйшла манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў”. Праца была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. 👍👍👍
👉 Тут яна дасяжная ў pdf-версіі

📘 У італьянскім выдавецтве "WriteUp" выйшла кніга выбранай паэзіі Алеся Разанава “Sumus ne simus”. 👍👍
У зборніку пададзеныя беларускія арыгіналы вершаў і пераклады на італьянскую ды нямецкую мовы. Над перакладамі працавалі розныя аўтары, сярод іх Мая Галаванава і Томас Вайлер.🔥🔥🔥

📕 Выдавецтва “Полацкае ляда” выдала новую кнігу серыі “Брукаванка”. Цяпер гэта зборнік выбраных вершаў Сяргея Патаранскага “Што ў гэтым сьвеце я?”👍👍👍

#анонс
❤8
⭐️ Мемуарыстка Ганна Герыч -
аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча


28 траўня ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаную пляменніцы Тадэвуша Рэйтана - Ганне Герыч.👍👍👍

Яна пакінула ўспаміны і апісанне побыту і звычаяў беларускай шляхты канца XVIII – сярэдзіны ХІХ ст., пачаўшы пісаць на французскай мове ў 1830-я гады і завершыла ў 1856 г., пераклаўшы ў выніку свае нататкі на польскую мову.🔥🔥🔥

Сёння мемуары Ганны Герыч захоўваюцца ў фондах Музея Адама Міцкевіча і Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Матэрыялы з Польскай бібліятэкі часткова пабачылі свет, а дакументы з Музея Адама Міцкевіча, якія прадстаўляюць сабой чарнавыя запісы, толькі з нядаўняга часу пачалі апрацоўвацца і выдавацца...👍👍👍

👉 Больш дэталяў і цікавостак на лекцыі.
❗️Пачатак 19:00

#анонс
❤4👍1
🎧 Анатоль Кудравец "Цітаўкі"

У аўдыёверсіі выйшаў твор Анатоля Кудраўца "Цітаўкі". 👍

У анатацыі гаворыцца:
"Бываюць такія апавяданні (назавем іх «тонкімі»), у якіх няма ані герояў, ані злодзеяў, усе людзі як людзі і жыццё як жыццё, а між тым зусім побач творыцца зло альбо дабро – гэтымі ж самымі людзьмі. І не сярод вайны, ні сярод катастрофы – а проста перад кінасеансам альбо за вячэрай. І хто ўмее чытаць такія апавяданні – той і ёсць сапраўдны чытач."

👉 Слухаць

#аўдыё
👍7❤1👏1
⭐️ "Якуб Колас у Парыжы" - прэзентацыя

28 траўня ў чацьвер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі даследчыка беларускай літаратуры Міколы Труса "Якуб Колас у Парыжы. 1935 год". 👍👍👍

У новым выданні аўтар прадставіў архіўную рэканструкцыю абставін удзелу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў Міжнародным кангрэсе пісьменнікаў у абарону культуры. Новыя факты пра падрыхтоўку і візіт беларускага песняра ў Парыж у якасці дыпламата, якому выпаў гонар прадставіць краіну на міжнародным узроўні, шэраг выяўленых асоб, з якімі кантактаваў паэт падчас кангрэса, уражанні класіка ад сталіцы Францыі і шмат іншых цікавостак.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 17-ай

#анонс
❤7👍1
Памерла Раіса Баравікова

Раіса Баравікова нарадзілася 11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобл.
📌 Скончыла Маскоўскі Літінстытут імя Горкага.
📌 Працавала рэдактаркай на «Беларусьфільме», у газетах «ЛіМ» і «Чырвоная змена», у часопісе «Алеся», галоўнай рэдактаркай «Маладосці».
📌 Дэбютавала ў 1960 годзе. Аўтарка зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) і інш.
📌 У апошнія дзесяцігоддзі шмат пісала для маленькіх чытачоў - дзіцячыя творы, па словах самой Р. Баравіковай, сталі яе другім дыханнем у літаратуры.
📌 Творчыя дасягненні былі не раз адначаныя на высокім узроўні:
яна стала лаўрэаткай літаратурнай прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1988) і дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы (1993).

Спачуваем сябрам і блізкім спачылай.

#навіны
💔19😢11
⭐️ Лепшая паэтычная кніга года - сёння фінал

Сёння, 27 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія падвядзення вынікаў прэміі Арсенневай - будзе агучаная лепшая кніга паэзіі 2025-га году.👍👍👍

У кароткі спіс увайшлі тры кнігі, з якіх і будзе абраная найлепшая:
📗 Ігара Кулікова “Нетутэйшая далечыня”.
📘 Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты”.
📕 Макса Шчура “Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025”

Сёлета ў журы:
Дар’я Бялькевіч, Наста Кудасава, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: Новы Тэатр (ul. Madalińskiego 10/16)
❗️Уваход: вольны

#анонс
👍6
⭐️ Лекцыя Юрыя Пацюпы

30 траўня ў Мінскай гарадской ратушы адбудзецца лекцыя «Ішоў Бай…» па матэрыялах новай кнігі Юрыя Пацюпы.👍👍👍

Лекцыя адкрывае новы праект «Навуковыя суботы», арганізаваны сумесна Музеем гісторыі горада Мінска і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.🔥🔥

На лекцыі Юрый Пацюпа раскажа аб рабоце над зборнікам беларускіх народных казак аб жывёлах, птушках і чароўных істотах, што быў падрыхтаваны на аснове фальклорных матэрыялаў з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. вобразы ажываюць у сучаснай літаратуры. 👍👍👍

❗️Уваход на мерапрыемства – па ўваходным білеце ў музей.
👉 Мінская гарадская ратуша, пл. Свабоды, 2А
❗️Пачатак а 15-ай

#анонс
👍11❤3
⭐️ "Нетутэйшая далечыня" - лепшая кніга паэзіі 2025 году

Сёння ўвечары журы прэміі Натальлі Арсенневай абвесціла вынікі галасавання за выбар лепшай беларускай паэтычнай кнігі мінулага году.👍👍👍

Пераможцам стаў Ігар Кулікоў з кнігай "Нетутэйшая далечыня". 🔥🔥🔥

Нагадаем, што сёлета ў лонг-лісце было 10 кніг:
📗 «2/3» – Фелікс Аксёнцаў.
📘 «Анатомія» – Артур Камароўскі.
📕 «Нетутэйшая далечыня» – Ігар Кулікоў.
📙 «Хроніка адмаўлення пустаты» – Ілля Кульбіцкі.
📗 «Той, хто смяецца» – Ілона Мядунка.
📘 «Праспект Нежалезнасці» – Мікіта Найдзёнаў.
📕 «Кровазварот» – Юлія Цімафеева.
📙 «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» – Макс Шчур.
📗 «Надзейны сродак ад прывідаў» – Ганна Янкута.
📘 «Śviata žyćcia» – Frydrych Samotny

#навіны
🎉7👍2❤1
⭐️ Варшаўскі кніжны кірмаш

Ужо сёння стартуе вялікае штогадовае кніжнае мерапрыемства "Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie".👍👍👍

Сёлета на кірмашы, што працягнецца з 28 па 31 траўня, будзе працаваць вялікі беларускі салон, які не толькі прадставіць выдавецкую прадукцыю, але і прапануе наведнікам імпрэзы: аўтографсесіі, выступы, прэзентацыі - глядзіце малюнкі, выбірайце і завітвайце за беларускай кнігай!🔥🔥🔥

👉 Шукайце Стэнд 11/D5

#анонс
👍6✍1
⭐️ "Гліняны вялес"

Сёння стаў вядомы лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».👍👍👍

У шорт-лісце за 2025 год было 9 кніг розных жанраў - ад зборніка эсэістыкі да вершаў.

Пераможцам стаў Макс Шчур з кнігай «Чайны збор». 🔥🔥

Віншуем! 💐💐💐

#навіны
❤5👍1🎉1
⭐️ Вечарына Марыі Пархімчык

У пятніцу 29 траўня ў Кракаве пройдзе вечарына аўтаркі кнігі "Эйфарыя", што выйшла ў мінулым годзе ў выдавецтве "Пфляўмбаўм". 👍👍👍

На сустрэчы яна распавядзе пра працу над кнігай, свае пісьменніцкія практыкі і падзеліцца досведам удзелу ў літаратурнай рэзідэнцыі ў Кракаве. 🔥🔥🔥

На імпрэзе можна будзе набыць "Эйфарыю", а таксама кнігі іншых сучасных беларускіх пісьменніц.👍👍👍

❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: "Прастора", ul. Mikołajska 4/6, Кракаў

❗️Уваход вольны.

#анонс
👍5❤1
⭐️ "Дгаммапада" выйшла па-беларуску

Упершыню перакладзеная адна з найбольш папулярных кніг палійскага канону - зборнік афарызмаў "Дгаммапада".

На беларускую мову яе пераклаў Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага онлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies.🔥🔥🔥

Гэтая кніга — спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасьць, якая праз стагодзьдзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, сьвядомасьць і шлях да ўнутранай раўнавагі. 👍👍👍

👉 Больш тут

#палічка
👍4✍2❤1
⭐️ Імпрэзы на выходных

📗 Заўтра, у суботу 30 траўня ў Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі-дзённіка Стэфана Корфа “З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі”.👍👍👍
❗️Пачатак а 17:00.
👉 Адрас: Foksal 11/1

📘 У нядзелю 31 траўня Альгерд Бахарэвіч выступіць на HeadRead/Tallinn International Literary Festival. У праграме — размова з эстонскім паэтам і перакладчыкам Ігарам Коцюхам пра кнігу "Сабакі Эўропы".👍👍👍
❗️Пачатак а 14.00
👉 Эстонскі саюз пісьменнікаў (Harju tn 1)

📕 Таксама ў нядзелю 31 траўня ў Вільні Мікола Дзядок прэзентуе кнігу апавяданняў.🔥🔥🔥
У прасторы "ZOLAK" адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Апавяданні з кішэняў” Міколы Дзядка.
👉 Адрас: Vitenio g. 50D, 3 паверх
❗️Час: 18:00

#анонс
👍3❤1