Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Новыя кнігі

📗 У выдавецтве "Мастацкая літаратура" пабачыў свет 23-ці том збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Укладанне Пятра Жаўняровіча. Шукайце ў "Акадэмкнізе".👍👍👍

📘 У выдавецтве “Połackija Łabirynty” выйшла кніга “Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку”. Выданне прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць.

📕 Па польску выходзіць кніга Альгерда Бахарэвіча "Ператрус у музеі" - “Przeszukanie w muzeum” (у перакладзе Богдана Задуры).👍👍👍
❗️Прэзентацыя польскага выдання пройдзе на фестывалі ў Любліне 2 ліпеня.

📙 Анансаваны выхад знакамітага рамана Рэя Брэдберы “Віно з дзьмухаўцоў” у перакладзе на беларускую мову.👍
❗️Пачатак продажаў — 23 ліпеня. Шукайце ў незалежных распаўднікаў.

📗 Новае беларускае выдавецтва "Bukinist:ka Press" анансавала выхад першай кнігі - гэта твор Кацярыны Оаро “У вас такі мілы акцэнт”.🔥🔥🔥
👉Перадзаказ тут

#анонс
👍5
⭐️ Помнік на магіле Радзіма Гарэцкага

Учора на Паўночных могілках Мінска адкрылі помнік на магіле акадэміка Радзіма Гарэцкага (1928-2025).

Роўна год таму навуковец-геолаг, грамадскі дзеяч і літаратар адыйшоў у іншы свет. Цяпер на яго магіле паставілі густоўны надгробак. Помнік складаецца з вялікага валуна, прывезенага адмыслова з Браслаўшчыны, дзе ледавік пакінуў унікальныя камяні з далёкай Скандынавіі, а таксама барэльефа-партрэта. Аўтар помніка - скульптар Ігар Засімовіч. 👍👍👍

#навіны
❤8👍1
***
Ах, якая над Гайнай купальская ноч!
Самы раз бы шукаць кветку-папараць,
Самы раз уплятаць летуценьні ў вянок,
Самы раз белы корань выкапываць!

Ды ні гуку над Гайнай – пад цёмным шатром.
Толькі зоркі – як вочкі Купаліны.
Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом,
Над ракою, агні не запалены?

Раскладайце, паліце Купальля агні!
Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытокаў душой дакрануўшыся...

Раскладайце агні – хай плывуць па рацэ,
Можа, ў зыркім сьвятле іх вы ўгледзіце
Постаць Янкі Купалы зь кійком у руцэ —
Запрасіце яго прысуседзіцца!

Ён вас, пэўна, папросіць «Каліну» сьпяваць
I, напэўна, ад сьлёз не стрымаецца,
Скажа: «Ах жа, якое купальлейка ў вас!
Ах, якую вы спадчыну маеце!..»

Ніл Гілевіч

#раптамверш
❤22👍2
📙 Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі

У сталічным выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга гісторыка Льва Казлова “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі: ад Пталемея да трохвярстоўкі”.👍👍👍

У выданні на картах і ў адпаведных тэкстах прадстаўлены беларускія землі ў розныя гістарычныя перыяды, што ахопліваюць амаль цэлае тысячагоддзе – ад геаграфіі Пталемея да падрабязных ваенна-тапаграфічных карт XIX ст. што складалі па замове царскага генштаба.🔥🔥🔥

👉 Набыць Нарысы можна ў кнігарнях у Мінску, а таксама замовіць на Oz.by.

#палічка
👍9
⭐️ Фэст дзіцячай кнігі ў Кракаве

Ужо ў гэтую нядзелю 27 чэрвеня ў Кракаве стартуе вялікі фестываль дзіцячай кнігі. Арганізатар фэсту — ініцыятыва “Кніжны вырай”.👍👍👍

У праграме майстар-класы, сустрэчы з пісьменнікам, тэатр, кніжная выстава, чытанні.🔥🔥🔥

Мерапрыемствы будуць праходзіць да 5 ліпеня - бярыце дзетак і завітвайце на пляцоўкі фэсту ўсёй сям'ёй!👍👍👍

👉 Поўная праграма тут

#анонс
❤5👍1🎉1
🎧 Васіль Зуёнак - пра кнігу "Крылатая радасць зямлі"

Нядаўна пабачыла свет кніга Васіля і Сяргея Зуёнкаў, дзе вядомы беларускія паэт і яго сын біёлаг выступілі суаўтарамі. Мы распавядалі пра яе раней 👍👍👍

Цяпер "Радыё Марыя" запісала гутарку з Васілём Зуёнкам, дзе распытала яго пра цікавы сумесны праект.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍4
⭐️ Веры Міцкевіч - 65
 
Сёння 25 чэрвеня адзначае дзень народзін літаратарка і даследчыца творчасці Якуба Коласа Вера Міцкевіч.👍👍

🌺Нарадзілася ў Мінску ў сям'і сына Я. Коласа Данілы.
🌺 Скончыла БДЭУ. Працавала таваразнаўцам, экспертам Гандлёва-прамысловай палаты БССР, навуковай супрацоўніца аддзела фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа. З 2006 года — бібліятэкарка сектара навуковых работнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
🌺 Друкуецца 1993 г. Выступала з публікацыямі пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
🌺 Аўтарка кнігі «Табой я жыў, табой жыву...», прысвечаная прыватнаму жыццю Якуба Коласа.

Віншуем і зычым новых літаратуразнаўчых адкрыццяў!💐

#угэтыдзень
❤6🎉2👍1
⭐️ Беларускія аўтары ў прэтэндэнтах на прэмію “Angelus”

У сёлетні доўгі спіс Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Angelus” сярод іншых 14 кніг увайшлі і кнігі беларускіх аўтараў. Гэта творы Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе Малгажаты Бухалік і "Танцы над горадам" Уладзіміра Арлова ў перакладзе Богдана Задуры.👍👍👍

Прэстыжная прэмія "Angelus" уручаецца ўжо 20 гадоў і вызначае найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску.🔥🔥🔥

Дарэчы сёлета ёсць беларускае прадстаўніцтва ў сярод журы - на чале яго паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

#навіны
👍6
⭐️ Вечар памяці Пятра Васючэнкі

7 ліпеня музей Максіма Багдановіча запрашае на вечарыну памяці пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, драматурга, навукоўца і выкладчыка Пятра Васючэнкі.👍

Ніна Іванаўна Здановіч прыадчыніць скарбонку сямейнага архіва і раскажа аб тым, якім бацькам і мужам быў знакаміты аўтар. А яго сябры распавядуць дзіўны свет, створаны Пятром Васючэнкам.🔥🔥🔥

Завершыцца сустрэча спектаклем з музейнай батлейкі "Новыя прыгоды Паноў Кубліцкага і Заблоцкага", а яшчэ вас чакаюць унікальныя жывыя чытанні кнігі "Піраміда Ліннея".👍👍👍

❗️Уваходны квіток - 10 рублёў
👉 Адрас: вул. М. Багдановіча, 7а

#анонс
❤11👍4
📙 «Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст.»

Кнігай выйшла манаграфія Любові Дуктавай «Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст.».👍👍👍

У працы на зрэзе эпічных твораў мяжы ХХ-ХХІ стст. (А. Адамовіча, К. Цвіркі, І. Шамякіна і інш.) паказаны выспяванне і крышталізацыя нацыянальнай светапогляднай пазіцыі, вызначэнне асаблівасцей рыс нацыянальнага характару, духоўных каштоўнасцей беларусаў.🔥🔥🔥

Сярод асобных кодаў, што маркіруюць Беларусь разгледжаныя коды бусла, зубра, валошкі, кужалю і інш. Асобна ўвага нададзеная вобразу беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.👍👍👍

👉 Шукайце выданне ў сталічных кнігарнях.

#палічка
❤7👍1
***
Беларуская вёска - прыстанішча роспачы,
песьня п'яная чуецца ў п'янай цішы!
Тут жывуць, ні аб чым болей Бога не просячы,
а што моляцца - гэта з прычыны душы.

На старэчых плячах гаспадарка старэнькая
даісноўвае - бачна, найгоршую з пор.
Вунь на сьмерць ужо куплены скрыні з гарэлкаю
і сабраны - з нагоды тае ж - пахавальны ўбор.

Што пакінуць яны, як пакінуць юдолю тутэйшую? -
хаты ў выцьвілай фарбе, пахілены плот,
рэха ў дзецях і рэха ва ўнуках слабейшае
з году ў год,
з году ў год,
з году ў год...


Алесь Ліпай

#раптамверш
❤17👍7
⭐️ Прыём заявак на ©POLAND 2026

Перакладчыцкая праграма ©POLAND 2026 ад Польскага Інстутута Кнігі абвяшчае другі прыём заявак.👍👍👍

Выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры - праграма падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах – ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, кніг для дзяцей і моладзі, а таксама коміксаў.🔥🔥🔥

❗️Тэрмін падачы - да 15 ліпеня 2026

👉 Дэталі тут

#навіны
✍4
🎧 Літаратурныя зацемкі

У чарговым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разбірае апошнюю дэтэктыўную кнігу Камілы Цень “Наступны прыпынак смерць”:

"Напісаць “Наступны прыпынак сьмерць” — гэта як выканаць джазавы стандарт, з пэўнымі адхіленьнямі. Захапляе музычная дасканаласьць і прастата, а пэўныя адхіленьні — гэта менскі антураж — што толькі павялічвае ў чытычу захапленьне арыгінальнасьцю і непадробнасьцю твора. Шабаны, парк пяцідзесяцігоддзя Вялікага Акцябра, Партызанскі праспэкт і сам трамвай… Гэта пераважна трасянка, але гэта, безумоўна, беларуская літаратура і мне цяжка ўявіць, як бы такі твор загучаў, напрыклад, па-польску ці па-нямецку."👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍5
📙 "Канстытуцыя" Ганны Янкуты выходзіць па-польску

Кніга выходзіць у выдавецтве "Warsztaty Kultury" пад назвай “Konstytucja”. Пераклад на польскую мову з зрабіў паэт і перакладчык Богдан Задура.👍👍👍

Прэзентацыя кнігі шырокай публіцы пройдзе ў пятніцу 3 ліпеня ў Любліне на фестывалі "Wschodni express". Прэзентацыю будзе мадэраваць Ян Бурнатоўскі. 🔥🔥🔥

👉 Пачатак ў 17:30
❗️Адрас: вул. Гродска, 7

#анонс
❤6👍1
⭐️ Дакументальная стужка пра Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа распачынае паказ фільмаў ва ўтульнай прасторы новай кіназалы музея. 👍👍👍

Кінастужка Юрыя Тарыча "Народны паэт", была знята да 70-годдзя класіка беларускай літаратуры. Кінапартрэт народнага паэта дазволіць Вам убачыць, якім быў Якуб Колас у жыцці. 🔥🔥🔥

👉 Папярэдні запіс абавязковы (колькасць месцаў абмежаваная)

#анонс
👍7
⭐️ Прэзентацыя кнігі Ігара Бабкова

9 ліпеня ў Літаратурным музеі Багдановіча ў Мінску пройдзе прэзентацыі новай кнігі Ігара Бабкова "Сляза і камень".👍👍

Размова пойдзе пра паэзію, метафізіку і беларускую ідэю.🔥🔥

У праграме:
🔹Вершы з новай кнігі «Сляза і камень».
🔹Фрагменты новай аповесці.
🔹Аповед пра «ненапісаныя» эсэ «Палі Фландрыі» і «Акудовіч».
🔹Размовы з сябрамі і літаратурнымі героямі.
🔹Аўтограф-сесія.

❗️Уваход - 10 рублёў

❗️Пачатак а 18:30
👉Адрас: вуліца М. Багдановіча, 7а

#анонс
👍7
📙 Зборнік Юрыя Гуменюка выйшаў у "Брукаванцы"

Нядаўна ў кніжнай серыі "Брукаванка" пабачыў свет зборнік выбранай паэзіі Юры Гуменюка - ці не самага яркага прадстаўніка гарадзенскага паэтычнага андэграўнду.👍👍👍

На пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі" з'явілася рэцэнзія на яго:

"Сусветнае літаратуразнаўства любіць кантраверсійных паэтаў – са складанымі, драматычнымі лёсамі, з хуліганскімі вершамі, з неадназначнымі поглядамі і няпростымі характарамі. Прычым, складаецца ўражанне, што такіх на Парнасе большасць. І кожная нацыянальная літаратура імкнецца на гэты Парнас дэлегаваць свайго прадстаўніка..."

👉 Чытаць рэцэнзію цалкам


#лонгрыд
👍5❤1
⭐️ Доўгі спіс прэміі Гедройця

У сёлетнім лонг-лісце журы назвала:

📗 "Цесля жыцця” – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
📘 “Пляц” – Зміцер Залозны (зашыфраваны ўдзел)
📕 “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” – Ганна Кандрацюк
📙 “Халодныя землі” – Аляксандр Карнаўх
📗 “Лірнік” – Аляксандр Касцюковіч
📘 “Эйфарыя” – Марыя Пархімчык
📕 “Цягнік да Познаня” – Аляксей Правалоцкі
📙 “Радзіна” – Збых Слупоўскі
📗 “Боў і мерць у Хротне” – Дзяніс Трусаў
📘 “Раз два тры чатыры два” – Пётр Уманскі
📕 “Пентаквантар” (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў
📙 “Спроба эксперыментальнага канструявання сябе” (кнігі 1 і 2) – Макс Шчур

#навіны
👍4
Рагачоўскі дом, дзе пісаў Караткевіч стаіць закінуты

Драўляны дом ў Рагачове, які пабудаваў дзед пісьменніка, і дзе часта бываў і працаваў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч, знаходзіцца ў занядбаным стане і хутка разбураецца.

Будынак сапраўды мае гістарычную і мемарыяльную каштоўнасць - пабудаваны яшчэ ў 1914 годзе, ён многія гады быў творчым прытулкам пісьменніка, які меў там асобны пакой, дзе часта працаваў да позняй ночы. Па словах самога Караткевіча нідзе "яму не пісалася так добра, як у Рагачове, за двума знакамітымі вокнамі ў сад".👍

Шмат гадоў вядзецца гаворка пра тое, што будынак варты захавання і стварэння ў ім дома-музея Уладзіміра Караткевіча, але далей за размовы справа так і не пайшла. А між тым, менавіта тут былі створаны або задуманы многія яго творы, у тым ліку легендарныя «Каласы пад сярпом тваім».

#навіны
😢15💔4❤1