Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе» - куратарская экскурсія

Сёння 9 ліпеня "Літаратурны музей Петруся Броўкі" запрашае на куратарскую экскурсію каб распавесці цікавосткі, развеяць міфы і адказаць на пытанні:
❓Як адбываўся творчы працэс паэта?
❓Што натхняла яго на стварэнне пакаянных вершаў?
❓Што хацеў данесці ў сваім лісце да яго Уладзімір Дубоўка?
❓І нарэшце, хто быў першым каханнем паэта?

Шэсць зборнікаў лірыкі. Пяць дзесяцігоддзяў. Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент – да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі - пра ўсё гэта і многае іншае на экскурсіі куратара Карыны Кушчанкі.🔥🔥🔥

❗️Кошт 15 р.
❗️Без папярэдняга запісу.
❗️Пачатак у 19:00

#анонс
👍6
⭐️ Вечарына Дзмітрыя Строцава

10 ліпеня ў Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі паэта Дзмітрыя Строцава "Как выглядит смерть" з чыткай ад аўтара і акторскім перформансам ад Лёшы Л. ("Тутэйшы тэатр").👍👍👍

"Как выглядит смерть" — "аўтабіяграфічная паэма ў прозе", эмацыйна насычаны тэкст пра Мінск вачыма савецкага хлопчыка. Той прымроены горад, якога няма (а можа, і не было нідзе і ніколі).🔥🔥🔥

Вядзе імпрэзу – рэжысёр Андрэй Саўчанка. 👍👍👍

👉 Адрас: Staromiejski Dom Kultury (ul. Rynek Starego Miasta, 2)
❗️Пачатак у 19.00

👉 Кнігу можна набыць тут

#анонс
👍4✍1
⭐️ Уладзімеру Някляеву 80 гадоў!

Сёння святкуе дзень нараджэння Уладзімір Някляеў - несумненна адзін з лепшых сучасных беларускіх паэтаў.👍

Згодна сямейнай легендзе ён мае два дні народзінаў - "афіцыйны" - 11 ліпеня і "па версіі матулі" - 9 ліпеня, апошняму і даверымся, віншуючы з сённяшнім святам.🔥

У допісе тг-канала не пералічыш і не ўзгадаеш і малой часткі багатай біяграфіі імянінніка, бо адчыніўшы дзверы ў літаратуру ў 1970 годзе, ён і па сёння піша і выдае кожныя некалькі гадоў па новай кнізе, з той толькі розніцай, што да паэзіі, з якой пачынаў аўтар у маладосці, дадаліся проза і эсэістыка.👍👍👍

Таму абмяжуемся тут найшчырэйшымі зычэннямі здароўя, дабрабыту і натхнення - момантаў, якія неперабольшана важныя для любога творцы ў любым веку!🔥🔥🔥

Сто гадоў і новых кніг! 💐💐💐💐💐

#угэтыдзень
❤14🎉2
⭐️ «Ракуцёўскае лета – 2026»

25 ліпеня "Фальварак Ракуцёўшчына", што знаходзіцца ў в.Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна, традыцыйна запрашае на летняе свята, дзе з 16:00 да 20:00 будуць гучаць вершы і песні, натхнёныя творчасцю Максіма Багдановіча.👍👍👍

❗️Для гасцей арганізаваны аўтобус па маршруце Мінск – Ракуцёўшчына – Мінск.
❗️Кошт квітка: 40 рублёў.
❗️Колькасць месцаў абмежаваная, таму папярэдняе браніраванне абавязковае. Тэл.: + 375 17 355 22 95.

👉 Квіткі таксама можна набыць у касе Літаратурнага музея М. Багдановіча па адрасе: вул. М. Багдановіча, 7а.

#анонс
❤4👍1
📙 "Твой Анёл" - кніга казак

Выдавецтва "RozUM Media" паведамляе пра выхад кнігі Марыі Навасельскай “Твой Анёл”. Гэта першая кніга з серыі філасофскіх казак серыі “На парозе”.👍👍👍

Паводле задумы выдавецтва павінна выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет.🔥🔥🔥

👉 Кніга з даступная ў электроннай версіі, а таксама ў мяккай вокладцы (друк па замове).

#палічка
❤5
Прыказка на кожны дзень

Ліпень што не спаліць агнямі, то зальле дажджамі.

#прыказка
👍7😢2💔1
⭐️ Вечарына Уладзімера Някляева

Сёння 11 ліпеня ва Уроцлаве пройдзе вялікая аўтарская сустрэча з Уладзімірам Някляевым, прымеркаваная да 80-гадовага юбілею паэта.👍👍👍

Падчас аўтарскай сустрэчы прагучаць вершы, будуць праспяваныя песні на вершы Уладзіміра Някляева, а таксама адбудзецца прэзентацыя новых кніг: “Святая крыніца” (апавяданні на польскай і беларускай мовах, выдавецтва Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, пераклад Марціна Рэмбача) і драматычнай паэмы “Літвіны”.🔥🔥🔥

❗️Завітвайце❗️

❗️Пачатак а 18.00,
👉 Адрас: Шэўска 37,
Дзядзінец Ossolineum

#анонс
❤9👍1
🎧 "Ян Ялмужна" - аўдыёверсія

У аўдыяфармаце з'явілася кніга Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна”. Гэта казачная аповесць для дарослых запрашае чытача ў падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага пераплятаецца з чарадзействам.👍👍👍

На паперы твор выходзіў ў 2014 годзе. Прапусцілі? Самы час паслухаць ❗️

#аўдыё
❤6👍2
📙 "Бежанства 1915" - перавыданне

Пасля выдання кнігі “Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша” Анэты Прымака-Онішк, у Беластоку перавыдадуць першую грунтоўную працу аўтаркі - “Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы”. 👍👍👍

Арыгінал гэтай кнігі па-польску пабачыў свет у 2016 годзе, а беларускі пераклад у 2019-м выходзіў у выдавецтве “Інбелкульт” (Смаленск) у перакладзе А. Моніча.🔥🔥🔥

#анонс
❤9
📙 "Васіль Быкаў. [Пра] мастацтва"

Выйшла кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту талента Васіля Быкава - выяўленчаму мастацтву, цягу да якога пісьменнік меў з маленства, але не здолеў развіць напоўніцу.👍👍👍

500 старонак і больш за 500 ілюстрацый. Быкаў і мастацтва, Быкаў — пра мастацтва.🔥🔥🔥

Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка, і што ён ілюстраваў у другой палове 1940-х і 1950-х гг. у «Гродзенскай праўдзе», дзе ў той час працаваў? Якія занатоўваў лекцыі па выяўленчым мастацтве? Каго са славутых жывапісцаў капіяваў і пра каго пісаў? Што звязвала Быкава з такімі рознымі майстрамі, як Б. Забораў, А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, М. Савіцкі, Л. Шчамялёў і М. Шагал? Як выглядаюць на ягоных шаржах блізкія сябры А. Адамовіч, Р. Барадулін, У. Караткевіч? Як мастакі-графікі жартавалі з Васіля Быкава, і як ён сам кпіў з сябе? Каму прысвяціў апошнія малюнкі? Адказы на многія пытанні чытач знойдзе ў гэтай багата ілюстраванай кнізе.👍👍

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка
🔥7👍2
⭐️ Аляксею Шэіну - 50!

Сёння адзначае юбілей літаратар і грамадскі дзеяч Аляксей Шэін.

🌺 Нарадзіўся 13 ліпеня 1976 г. у Горадні, скончыў філфак БДУ. Вучыўся ў Haggai Institute (ЗША), удзельнічаў у праграме абмена для прафесіяналаў Community Connections ў Паўночнай Караліне (ЗША). Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава».
🌺 Арганізатар курсаў беларускай мовы «Моваведа».
🌺 У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (Дортмунд, 2017).

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
❤11🎉2
Узоры

Хай выпаў век нам высакосны —
Не прывыкаць нам да грымот.
Да сонца мы павернем кросны,
Няхай шчыруе калаўрот!

Мы будзем спіну гнуць да зморы,
Пакуль худнее каляндар.
Мы ўспомнім дзіўныя узоры,
Дзе кожны колер, як удар.

Па еднай злітнасці, па крэву,
Прагнаўшы смутны цень з ілбоў,
Мы вытчам свет з любві і гневу,
Каб заставалася любоў.

Зялёны вырай, алы, сіні
Хай узлятае з-пад рукі!
...Марыля, Паўла, Ефрасіння —
Святло. Паэзія. Вякі.


Яўгенія Янішчыц

#раптамверш
❤11
📙 Кніга прозы Сяргея Дубаўца

Выйшла кніга выбраных празаічных тэкстаў Сяргея Дубаўца, куды ўвайшлі кнігі - "Практыкаванні", "Дзённік прыватнага чалавека", “Сіні карабель у блакітным моры плыве”, “Д’ябал запрэжаны ў плуг”, а таксама тэксты, што ў розны час публікаваліся ў перыёдыцы.👍👍👍

Па словах аўтара: «Гэтая кніга выдаецца для сваіх, тых, хто ў сілу ўзросту ня мог у свой час пазнаёміцца зь няўстрымнымі фантазіямі, ці жалезнай лёгікай, ці беларускай эстэтыкай аўтара, які ўжо вычарпальна сфармуляваў свой погляд, пакуль ня ўперыўся ў межы пазнаньня, якія ўласна і штурмуе кожны літаратар з розным посьпехам прасоўваньня...»🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤4👍2
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”

Конкурс рукапісаў "Шуфлядка", што ладзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі "PRADMOVA" абвяшчае новы сезон і прымае тэксты ў трох намінацыях:
🔹 творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.);
🔹 нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі і інш., мемуары, кнігі рэпартажаў, кнігі пра падарожжы, аўтафікшн і г.д.);
🔹 масавыя жанры (дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды і г.д.)

Падаваць заяўкі могуць як сталыя аўтары, так і дэбютанты. Абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства няма.👍👍👍

Прыз - выданне папяровай кнігай. 🔥🔥🔥

❗️Прыём заявак - да 3 жніўня ўключна.
👉 Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе

#навіны
❤5
🎧 "Litradio" - перазапуск

Днямі рэдактар "Літрадыё" Павел Анціпаў напісаў у сацсетках пра перазапуск праекту і папрасіў падтрымкі чытачоў:
"...Апошнія паўтара года праект быў на паўзе. І ўвесь час я адчуваў, што мне яго не хапае. Да мяне прыходзілі тэксты, якія маглі б быць апублікаваныя на Літрадыё, і прыходзілі ідэі, якія маглі б быць рэалізаваныя толькі на Літрадыё. І гэтага ўсяго з’яўлялася так шмат, што я вырашыў перазапусціць Літрадыё. На гэты раз самастойна. Але з вашай дапамогай таксама.
Той, у каго ёсць на гэта сілы, можа зрабіць данат. Ці той, хто мяне ведае, можа звярнуцца да мяне асабіста".


Сайт вяртаецца да першапачатковай ідэя праекта — цяпер там можна паслухаць радыё — гэта аўдыязапісы беларускіх твораў, падкасты і прамыя эфіры з культурніцкіх падзей.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#навіны
👍7🤝3❤2
Цётцы - 150 гадоў!

Сёння спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння паэткі і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
📌 Нарадзілася 15 ліпеня 1876, фальварак Пешчын (цяпер Шчучынскі р-н) — памерла 5 лютага 1916).
📌 Паходзіла са шляхты, скончыла Віленскую гімназію і курсы ў Пецярбурзе, Ягелонскім універсітэце, настаўнічала, далучылася да БСГ, брала ўдзел у выпуску "Нашай Долі".
📌 Аўтарка зборнікаў: "Скрыпка беларуская" і "Хрэст на свабоду" (1906). Таксама кніжкі і падручнікі для дзяцей: «Лемантар», «Гасьцінец для малых дзяцей», «Першае чытаньне для дзетак беларусаў».
📌 А яшчэ Цётка ў якасці акторкі брала удзел у пастаноўках Ігната Буйніцкага, будучы каталічкай мела сантымент да ўніяцтва як да нацыянальнай канфесіі, была прынцыповай, ганарлівай і самастойнай асобай.
📌 У яе гонар сёлета абвешчаны конкурс "Экслібрыс".

На фота магіла Цёткі ў в. Стары Двор Шчучынскага раёна.

#угэтыдзень
❤12
⭐️ “Перакладчык у чужой кватэры” - Хадановіч ва Уроцлаве

28 ліпеня ва Ўроцлаве пройдзе сустрэча з Андрэем Хадановічам.👍👍👍

На імпрэзе паэт і перакладчык паразважае пра досвед перакладу класічнай і сучаснай польскай паэзіі, пакажа некалькі спробаў перастварыць вершы Міцкевіча і Норвіда, Леца і Свіршчыньскай, Мілаша і Шымборскай, а таксама Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Крыстыны Дамброўскай, Агі Зана. 🔥🔥🔥

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дзвюхмоўнай кнігі выбраных вершаў і паэмаў Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага “Вуліца шарлатанаў”.👍👍👍

❗️Пачатак а 19.00.
👉 Адрас: Klub Proza, Przejście Garncarskie 2

#анонс
👍4
📙 "Апостраф"

Выйшаў шосты выпуск альманаха “Апостраф”. 👍👍👍

Змест нумара:
НАРЫС
А.Пашкевіч. Гулівер Лукаш Калюга.
ПАЭЗІЯ
В.Жуковіч. Прадвесце.
М.Найдзёнаў. Надзея Сцяпанаўна.
І.Мельнічук. Хлеб надзённы.
А.Сцепанюк. Каго любіш?..
Д.Мацеша. У сваім Раі.
ПРОЗА
У.Сцяпан. Дзесяць запалак.
Л.Дранько-Майсюк. Колісь.
С.Наркевіч. Калі наканавана жыць.
І.Сідарук. Гарніст.
ДЭБЮТ
Д.Мароз. Уладзімір Малады.
ПЕРАКЛАДЫ
В.Ерафееў. Жыццё з ідыётам. Міні-раман. Пер. З.Вішнёва.
Чэнь Сьеньфа. Лісты да чыстага ветру. Пер. М.Баравіка.
ТЭАТР
В.Жыбуль. Баба Валя. Драма ў трох дзеях.
СПАДЧЫНА
М.Новік. “Множыць скарбніцу духу”. Лісты У.Калесніка да Р.Барадуліна.
СУПЛЁТ ЭСЭ
І.Бабкоў. Тры эсэ пра Еўропу.
ПОСТАЦЬ
С.Воцінава. Джэйн Эйр і Шарлота Бронтэ: жанчыны, а не анёлы.
АРХІВЫ
А.Сідарэвіч. Год тысяча дзевяцьсот трыццаць другі. Да біяграфіі Купалы.
С.Чыгрын. Недапісаныя сшыткі.
ЗГАДКІ
К.Цвірка. “Човен майго часу”.
МАСТАЦТВА
А.Глобус. Майстэрні.
ЗАПІСЫ
А.Федарэнка. Дубровы.
К.Касяк. Інструкцыя па расчытванні.

#палічка
❤10👍2
⭐️ Літпляцоўка на фэсце "Летуцень"

У межах музычнага фэсту "Летуцень" які пройдзе 1 жніўня ў кракаўскім парку "Jordana" адбудуцца і літаратурныя імпрэзы:

🔹12.00—13.00 Гутарка “Забойствы, цмокі і штучны інтэлект”: што адбываецца з беларускай літаратурай?
Валянціна Андрэева і Цімур Кудзеліч, мадэратарка – Лілія Ільюшына.

🔸 13.10—14.10 Як выжыць пад чужой уладай: лайфхакі ад польскіх паэтаў.
Андрэй Хадановіч і Марына Казлоўская.

🔹 14.20—15.20 “Гаварыце па-чалавечаскі” — трасянка як нацыянальная прыкмета беларусаў і форма мастацкай выразнасці і ў творчасці.
Павел Гарадніцкі, Наста Карнацкая, Уладзь Лянкевіч.

🔸 15.30—16.50 Хіханькі-хаханькі: смешныя тэксты і несур’ёзныя знаёмствы.
Лена Шандрак, Марні Вішнеўская.

🔹 17.00—18.00 “І жылі яны доўга і шчасліва?”: дыскусія пра вобразы шчаслівых людзей у беларускай літаратуры.
Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская.

#анонс
❤6👍1