Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Сабакі Еўропы" - па-польску

Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім выдавецтве "Wydawnictwo Literackie". Пераклад на польскую - Яанна Бернатовіч. 👍

❗️У продажы кніга з'явіцца 9 верасня, а цяпер магчымы яе папярэдні заказ.

Раней кніга была перакладзеная на рускую і нямецкую мовы. Прычым перакладчык рамана на нямецкую мову Томас Вайлер атрымаў прэмію Паўля Цэлана за гэтую працу.🔥🔥🔥

#навіны
❤12👏1
⭐️ Новыя асобнікі Астрожскай бібліі

У закрытых кнігасховішчах манастыроў на Святой Гары Афон знойдзеныя тры раней невядомыя асобнікі славутай Астрожскай Бібліі (1581) беларускага друкара Івана Фёдарава - аднаго з найважнейшых помнікаў усходнеславянскага кнігадрукавання. 👍👍👍

Астрожская Біблія стала здабыткам для ўсяго ўсходнеславянскага хрысціянскага свету. Яна забяспечвала літургічныя патрэбы праваслаўнай царквы на працягу некалькіх стагоддзяў. Менавіта яна стала асновай для першага маскоўскага выдання Бібліі ў 1663 годзе.🔥🔥🔥

#навіны
🔥12👍1
⭐️ Літаратурныя імпрэзы

Сабралі імпрэзы, што пройдуць у апошняй дэкадзе жніўня:

🔹 20 жніўня ў сталічным кінатэатры "Піянер" пройдзе сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай у межах цыклу "Кіно і кнігі". Пачатак а 18:30.
👉 Адрас: Энгельса, 20

🔹22 жніўня «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”» (Смаргонскі раён) запрашае на свята "Кушлянскі фэст" - уваход вольны, пачатак а 12:00

🔹 Таксама ў суботу, 22 жніўня ў Беларускім доме ў Вільні адбудзецца творчы вечар Алены Германовіч. Сустрэча будзе прысвечаная выхаду кнігі "Страшна і смешна". Пачатак а 17:00.
👉 Адрас: Vilniaus g. 20

🔹 23 жніўня Кацярына Ааро дасць майстар-клас ў Варшаве.
Для ўдзелу, напішыце ў дырэкт "Букіністкі" ў Інстаграм.
Пачатак а 14.00.
👉 Адрас: Smulikowskiego 4C (lokal B1)
Кошт: 200 zł.

🔹 26 жніўня а 19:30 па Мінску Юля Цімафеева раскажа пра кнігу “Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы/ Ich zerschneide die Geschichte. Lyrik und Collagen”.
👉 Гутарка пройдзе ў анлайн-фармаце - глядзець тут

#анонс
👍6❤3
⭐️ Лекцыя пра Ігната Дамейку

“Чалавек, які збіраў камяні” чарговая аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” будзе прысвечаная навукоўцу, філамату, асветніку і проста беларусу вядомаму на іншым канцы свету - Ігнату Дамейку.🔥🔥🔥

❗️26 жніўня. Пачатак 19:00
👉 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

#анонс
❤9👍2
***
Кожны самотна пройдзе свой лёс
па вадзе - як Ісус Хрыстос.
З птахамі ўпрочкі не паляціш
мусіш самотна несці свой крыж.

Шлях у нябёсы канчаецца тут
Трэба адно зразумець:
хто паняверыць раззброены люд -
гэткіх не вызваліць смерць...

Праўды не ведаў, вядомай здавён,
хто прадаваў гэты Край!
Тут, на зямлі, - бессмяроцце і сон.
Тут, на Радзіме - адхланне і рай...


Данута Бічэль

#вершдня
❤18
📙 Кніга некралёгаў

Выйшла 800-старонкавая грунтоўная праца па гісторыі беларускай эміграцыі даследчыкаў Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча - “Кніга нэкралёгаў”. 👍👍👍

Як адзначае ў навіне пра падзею на сваёй старонцы facebook Наталля Гардзіенка "яна стала ў нейкім сэнсе працягам папярэдняй працы - “Кнігі могілак”. Акрамя нэкралёгаў зь дзвюх найбуйнейшых беларускіх эміграцыйных газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”, у кнізе зьмешчаныя памятныя карткі, а таксама розныя даведнікі: згаданых у нэкралёгах арганізацыяў, пэрыёдыкаў, анатаваны іменны і геаграфічны паказнікі. <...>
Кніга прысьвечаная памяці Зьмітра Саўкі".


👉 Навінку ўжо можна шукаць у незалежных кнігараспаўсюднікаў у Беластоку (і па Эўропе).

#палічка
❤10👍1😢1👀1
Прыказка на кожны дзень

І чорт дуду надзьме, калі дух ідзе.🧐

#прыказка
❤7
🎧 Аўдыёкнігі на выходны

Надоечы пабачылі свет новыя беларускія аўдыёкнігі:

📘 Гэта дэбютная кніга Евы Вежнавец "Шлях дробнай сволачы", што выйшла з друку ў 2008 г.🔥🔥🔥
👉 Слухаць

📕 І другая частка ўспамінаў Валянціна Тараса "На арбіце звязды", што ўбачыла свет у межах праекта "Кнігі бяз літар". Агучыў Зміцер Бартосік.👍👍👍
👉 Слухаць

#аўдыё
🔥9❤2
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 Зміцер Вішнёў анансаваў новую кнігу з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса.👍👍👍

📘 Упершыню па-беларуску ў сталічным выдавецтве "Папуры" выйшаў “Алхімік” - бестсэлер сусветнавядомага бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью. Твор перакладзены на 80 моваў свету цяпер загучаў і па-беларуску. Пераклад - Воля Фіранка.👍👍👍
👉 Мовіць можна тут

📕 У Нарвегіі ў выдавецтве "H//O//F" выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры “Eksperter på grusomme tider” (“Адмыслоўцы шалёнага часу”). Гэта аўтарскі праект Марыны Хобель, якая выступіла перакладчыцай бальшыні тэкстаў, а таксама рэдактаркай і мэнеджэркай праекту. 👍👍👍

#палічка
❤12
🎧 Літаратурныя зацемкі

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь":

"Нязвыклай была сама тая гісторыя, але зусім незвычайнай была назва. Мы так Беларусь ніколі, здаецца, і не называлі і ў сур’ёзнага пісьменьніка гэты брэнд гучаў настолькі ж нечакана, наколькі прывабна...
Не магу згадаць, каб гэтыя словы — Каралеўства Беларусь — калі-небудзь сьцьвярджаліся, вывучаліся ў нас у эсэістыцы ці акадэмічнай навуцы..."
👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
❤7👍1
📙 "Казкі дзядзькі Рымуса"

У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса. Перакладчык - Сержук Мядзьведзеў. Малюнкі - Марына Жвірбля.👍👍👍

“Казкі дзядзькі Рымуса” твор знакаміты ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 казкі цікавая як дзеткам так і дарослым.🔥🔥🔥

👉 Набыць можна тут

#палічка
👍9
⭐️ Дзень пісьменства

Дзень беларускага пісьменства
пройдзе 5-6 верасня сёлета ў Касцюковічах на Магілёўшчыне.👍👍👍

У праграме:
🔹 тэматычны кніжны павільён;
🔹 экспазіцыі гістарычных гравюр і рэдкіх выданняў;
🔹 копіі ўнікальных манускрыптаў;
🔹 «пісьменніцкія кабінеты» класікаў - з асабістымі рэчамі і дакументамі.

Завершыцца свята гала-канцэртам з удзелам 20 фіналістаў конкурсу «Жывая класіка».🔥🔥🔥

#навіны
✍5🤣4