Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Конкурс да 135-годдзя Максіма Багдановіча

Часопіс “Роднае слова”, Музей Максіма Багдановіча, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча.👍👍👍

Да ўдзелу запрашаюцца:
🔹 вучні Х–ХІ класаў;
🔹 навучэнцы сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
🔹студэнты ВНУ.

тэматычныя кірункі:
✏️ Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі;
✏️ Актуалізацыя творчасці Багдановіча ў моладзевым асяродку;
✏️ Кірункі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча;
✏️ “І прад высокаю красою...”: жаночыя вобразы ў творчасці Багдановіча;
✏️ Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры;
✏️ ШІ як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры;
✏️ Мой ідэальны літаратурны музей.

👉 адрас для лістоў: rs-konkurs@yandex.by.
❗️Дэдлайн 18 кастрычніка

👉 Падрабязна на rod-slova.by.

#навіны
❤7
Маё шчасцце

Ад звычак і шкоднае моды
Свабоднае шчасце маё,
І ў сэрцы маім назаусёды
Яно, як нажа вастрыё.

Кароткія мае хвіліны
На радасны одум, - прытым
У шчасця ядваб салаўіны,
І цвёрдасць арліная ў ім.

А кожная чутка і вестка
3 трывогай: "Што будзе далей?
І ці застанецца хоць трэска
Ад плота і родных дзвярэй?!"

Падмурак трывогі трывалы,
І шчасце - штодня з навіной,
І моваю Янкі Купалы
Гаворыць заўсёды са мной.

Леанід Дранько-Майсюк

#раптамверш
❤13
⭐️ Мікіта Найдзёнаў у Вільні

У суботу, 12 верасня паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў выступіць у межах Тыдня беларускай культуры ў Вільні.👍

На выступе прагучаць вершы з кнігі "Праспект Нежалезнасці", хіты гурта HURMA, беларускамоўныя каверы The Beatles і новыя песні Мікіты ў альтэр-эга Max Magnum.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18.00
👉 Адрас: Віленскі беларускі музей ім. І. Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤6👍3🔥1
⭐️ Творчы вечар Людмілы Рублеўскай

24 верасня "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" запрашаемна вечарыну пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.👍👍👍

У праграме:
🔹 інтэрв'ю з пісьменніцай;
🔹 жывыя чытанні;
🔹 інтэрактыў з прызамі ад музея;
🔹 літаратурныя прадказанні ад аўтаркі.
 
❗️Квіток 10 руб.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
🔥9❤3
📙 Юры Карэйва ў "Брукаванцы"

Паэтычная кніжная серыя “Брукаванка” паведаміла пра выхад новай кнігі - зборніка паэта Юрыя Карэйвы “Паломніцтва ў неба”. У кнізе вершы розных гадоў і паэма “Лера”.👍👍👍

Даведка: Юры Карэйва (1961-2021) нарадзіўся ў Лідзе, скнончыў філфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам у Гародні. Аўтар зборнікаў вершаў “Краявід” і “З разбітае ліры”.

👉 Чытаць водгук на кнігу на партале "Новыя беларускія кнігі"

#лонгрыд
👍8
Памёр Іван Мельнічук

12 верасня, за тры дні да 87-годдзя, перастала біцца сэрца Івана Мельнічука, дзіцячага пісьменіка, колішняга старшыні берасцейскай філіі СБП.

У яго творчай спадчыне больш дзясятка зборнікаў для дашкольнікаў і вучняў малодшых класаў, у тым ліку "Гасцінец", "Добрыя падказкі", "З рога ўсяго многа" і іншых.

Адпяванне і развітанне з нябожчыкам - 13 верасня па адрасе: Брэст, вуліца Каштанавая, 16/1.

Пахаванне адбудзецца на могілках вёскі Сычы Брэсцкага раёна.

Спачуваем сябрам і блізкім спачылага!

#навіны
😢17❤1
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга казак беларускіх пісьменніц “Люстэрка, якое размаўляла”. У яе ўвайшлі творы: Лідзіі Арабей, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Ніны Галіноўскай і інш. Укладальніца Аксана Спрынчан. 👍👍👍

📘 Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад перакладной кнігі — “Нашы зіхоткія целы” Алёны Глухавай. Арыгінал быў напісаны па-французску і пабачыў свет тры гады таму ў выдааецтве "Gallimard". На беларускую кнігу пераклала Алена Пятровіч.🔥🔥

📕 Выходзіць кніга тэкстаў і вершаў музыкі і паэта Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”. У зборніку тэксты, напісаныя ў 2008-2026 гг. Гэта “Песні для музычнага праекту “Кашлаты Вох” і вершы. 👍👍👍
👉 Замовіць можна тут

📙 Выйшаў калектыўны зборнік літаратурнай майстэрні "LITARALNA" - “Добры змест”. У выданні апублікаваныя 13 тэкстаў удзельніц і ўдзельнікаў майстэрні. Тэксты на беларускай украінскай і расейскай з паралельным перакладам на польскую Касі Іофе.👍👍👍
👉 Спампаваць pdf можна тут

#палічка
❤12👍2
🎧 «Мая Галгофа» Ядвігі Бяганскай - аўдыёверсія

Дакументальна-біяграфічны твор беларускай пісьменніцы Ядвігі Бяганскай (1908–1992) - "Мая Галгофа" - гістарычны дакумент і помнік чалавечай трываласці, які стаў часткай беларускай лагернай прозы побач з творамі Ларысы Геніюш, Францішка Аляхновіча і іншых. 👍👍👍

Бязлітасна шчырая споведзь жанчыны, якая прайшла ўсе магчымыя жахі савецкіх рэпрэсій цяпер дасяжная ў аўдыёверсіі.🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
❤6🎉3👍1💔1
***
Я люблю адгадваць загадкі
і даследаваць, як цячэ
на зямлю з неба золата вадкае
і як плавіцца срэбра начэй.

І няхай потым гэтыя формулы
расшыфроўваць не будзе каму.
Проста дзіўныя літаркі чорныя
сваю белую любяць турму.

І паперы коўзанка гладкая
вабіць, быцам лёд на рацэ.
У гульні і ў жыцці не адгадка
зачароувае,
а
працэс.

Алесь Дуброўскі


#раптамверш
❤16
⭐️ "Прыгоды мышкі Пік-пік"

30 верасня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае дзетак на батлеечны спектакль па творы Людмілы Рублеўскай "Прыгоды мышкі Пік-пік"👍👍👍

Перад спектаклем аўтарка распавядзе гісторыю напісання кнігі і падпіша асобнікі кніг.🔥🔥🔥

Калі вы хочаце падарыць свайму дзіцяці сапраўднае свята, напоўненае беларускім каларытам, жывымі эмоцыямі і вясёлымі прыгодамі - гэта падзея для вас!👍👍👍

❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па тэл. +375 17 355 22 95.
❗️Кошт 10р.
❗️Пачатак у 18:00

#анонс
👍6❤5🔥1
⭐️ Палачане ва Ўроцлаве

22 верасня ў польскім Уроцлаве пройдзе літаратурная сустрэча пад назвай «Сабраліся палачане…» з удзелам Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і Таццяны Нядбай — трыма беларускімі аўтарамі, звязанымі з Полацкам. 👍👍👍

На імпрэзе пойдзе гутарка пра творчасць, новыя кнігі, Полацк і яго месца ў беларускай культуры.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 17:00.
👉 Адрас: Канферэнц-зала Асалінэума пл. Нанкера, 17 (pl. Nankiera 17), уваход з боку Барочнага саду Асалінэума.

#анонс
👍7❤2👀2🎉1
⭐️ "Максім Танк: лісткі календара"

17 верасня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю Валянціны Кароткінай, падчас якой можна будзе прайсціся старонкамі дзённікаў і пакручастымі жыццёвымі шляхамі Яўгена Іванавіча Скурко.👍👍👍

17.09.1939 – дата, якая змяніла лёсы тысяч людзей. Гэты дзень адбіўся ў гісторыі краіны і ў асабістых жыццяпісах. Творчыя людзі, паэты надзвычай чула ўспрынялі надыход зменаў і трагічныя абставіны. Лёсы творцаў Заходняй Беларусі былі наўпрост знітаваныя з грамадскім жыццём.

Адной з першых тут варта згадаць гісторыю Максіма Танка. Напрацягу некалькіх гадоў ён дзень за днём занатоўваў перажытае і пабачанае ў дзённіках. А пасля праз дзесяцігоддзі аднаўляў іх па памяці і рассыпаных рукапісах, каб данесці да чытача. 👍👍👍

❗️Кошт 8р.
❗️Пачатак у 19:00

#анонс
❤11
📚 Марціновіч, Адам і Аркуш - новыя кнігі

📘 Віктар Марціновіч, выдаў ва ўроцлаўскім выдавецтве "KEW" новую кнігу “Глыбіня”. У постапакаліптычным рамане аўтар даследуе праблему падзелу беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры краіны і за яе межамі.👍👍👍

📗 Серыя "Брукаванка” папоўнілася новай кнігай - гэта кніга Міколы Адама “Неба на стале”, якая стала па словах рэдактараў, "вяртаннем аднаго з галасоў таго самага пакалення “Першацвету”, якое дзіўным чынам амаль растварылася ў гісторыі беларускай літаратуры".🔥🔥🔥

📙 У гэтай жа серыі выйшла ўжо другое, "пашыранае" выданне кнігі Алеся Аркуша «Ня думаць пра сон і паразу». Аб’ём зборніка павялічыўся на 24 старонкі, дадалося больш ранніх вершаў аўтара. Папярэдняе пабачыла свет увесну гэтага году.👍👍👍

👉 Шукайце навінкі ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤9👍2👀1
Выхад у космас

(Радкі з новай паэмы)
Маёй Лілі

Зачын

Via est vita

Маё жыццё — адтуліна ў Сусвет.
Я ў гэта несвядома, ды паверыў
Яшчэ, калі навобмацак браў след,
Запісваў ноччу вершы на шпалерах.

Мне сэрца адкрывала кожны год
Усё, што недаступна воку, вуху.
Паэзіі свабода і палёт
Зліваліся з касмічным вечным рухам.

Гляджу на свет з уласнай даўніны,
Калі натхненнем безліч слоў адсеяў.
Абсяг зямны, як яблык наліўны,
Прасветлены любоўю аж да семак.

Які найлепшы ў чалавецтва мерч?
Як ацаніць нам шчасце і пакуты?
Падносіць людзям доля нават смерць,
Як келіх прадугледжанай атруты…

Нявыказаных слоў маіх святло
Узыдзе над забытаю магілай.
Жыццё нібыта доўгае было,
А часу мне ўсё роўна не хапіла…


Сяргей Законнікаў

#вершдня
❤18👍4
⭐️ Сяргею Законнікаву - 80 гадоў

Паэт і публіцыст Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкага раёна.
🌺 Скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў журналістам у "Чырвонай змене", "Звяздзе", з 1986 па 2002 г. - галоўным рэдактарам часопіса "Полымя".
🌺 Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»).
🌺 Аўтар кніг: Бяседа» (1973)
«Устань да сонца», «Пакуль жыве мая бяроза», «Вера, надзея, любоў», «Прысак часу", «Сутнасць», «Вечная далеч», «Заклінанне», «Святая воля» і многіх іншых.
🌺 Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992).
🌺 Жыве ў Мінску.

Віншуем і зычым здароўя ды натхнення!💐💐💐

#угэтыдзень
🎉15❤3