Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Святлана Курс пахаваная на радзіме

Святлана Курс, якая памерла 19 ліпеня ў Варшаве, і дзе 26 ліпеня адбылося развітанне з ёю, знайшла апошні спачын на радзіме ў вёсцы Баянічы Любанскага раёну Мінскай вобласці.

Магіла пісьменніцы знаходзіцца побач з магілай яе бабулі, якая стала правобразам гераіні яе знакавай аповесьці «Па што ідзеш, воўча?»

#навіны
😢16❤10💔4
***
зноў мы ў лясах над Ясельдай і Шчарай
Багдадскі злодзей наша лета ўкраў.
А восень пачала збіраць гербарый -
гербоўнік пушчаў і садоў, і траў.

Музей лясны - каўчэг, дзе ўсё папарна:
Зьвяры і птушкі, матылі і мы,
І хай бы ён натрапіўся нямарна,
а перавез нас на той бок зімы.

Ішлі б сумёты ў белую атаку,
гулі б шалёнагрывыя вятры,
а мы з табой прыселі б на атаўку,
дзе пасьвяцца лагодныя зубры.

Дзе лебедзі ў лілеях ловяць зоркі,
нібы на дыванах Алёны Кіш,
і хлебны мякіш з рук бяруць вавёркі,
і мілата й спакой сыходзяць звыш.

Няўзнак прайшлі б каляды і грамніцы,
а я згадзіўся б сто начэй ня спаць
і вуха з дзірачкай ад завушніцы
аж да вясны пяшчотна цалаваць.


Міхась Скобла

#раптамверш
❤19👍5
⭐️ Школа імя Драздовіча

Сярэдняй школе № 7 у Наваградку прысвоілі імя беларускага мастака, этнографа і пісьменьніка Язэпа Драздовіча. 👍👍👍

Жыцьцё і творчасць Драздовіча на пэўным этапе была шчыльна звязаныя з Наваградкам. У 1927–1929 гадах ён выкладаў маляванне ў Наваградзкай беларускай гімназіі.

Таксама мастак стварыў цыкл малюнкаў, прысвечаных Наваградскаму краю.👍👍👍

#навіны
❤30
⭐️ Прадмова ва Ўроцлаве

З 2 па 4 кастрычніка ва Уроцлаве стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі "PRADMOVA", што ў чарговы раз збярэ пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. Тэма гэтага сезона — «Чужая Бацькаўшчына». 👍👍👍

Дзень першы


✏️ 17.00-17.20 — адкрыццё фестывалю.
ПЛЯЦОЎКА А, Ossolineum (pl. Nankiera, 17)
✏️ 17.20-18.50 — дыскусія «Ці магчымы раман з Польшчай? Беларускія аўтары і іх перакладчыкі».
✏️ 19.00-19.50 — «Блаславёныя крылы птахаў»: беларуска-польскі вечар іранічнай паэзіі.
✏️ 20.00-21.00 — канцэрт Яўгена Барышнікава.

#анонс
❤6👍3
⭐️ Кацярына Оаро ў Лондане

26 верасня ў Лондане прройдзе прэзентацыя кнігі "У вас такі мілы акцэнт" Кацярына Оаро.👍👍👍

Гэтая кніга пра тое, як беларуска жыве ў розных краінах, сутыкаецца з іншымі менталітэтамі, вучыцца новай мове і новым правілам жыцця.🔥🔥🔥

Пазнавальныя сітуацыі, нечаканыя сюжэтныя павароты, гумар і нават візуальны сторытэлінг.👍👍👍

❗️Пачатак а 15:00.
👉 Адрас: Francis Skaryna Belarusian Library, 37 Holden Road, Woodside Park, London N12 8HS

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤8👍3
⭐️ «Хто (не) баіцца літаратуры суседзяў?» - дыскусія

Ці існуе літаратура Цэнтральнай Еўропы і якое месца займаюць у ёй нашыя літаратуры? Ці добра мы, беларусы і палякі (а таксама ўкраінцы і літоўцы), ведаем літаратуру адно аднаго? Каго сёння цікавяць пераклады польскай і беларускай класікі? - пра гэтыя і іншыя моманты пойдзе гутарка падчас дыскусіі з удзелам: Валянціны Андрэевай, Лаўрынаса Вайчунаса і Аляксандра Зінчука. Мадэратар Андрэй Хадановіч.👍👍👍

❗️Пачатак а 18.00.
👉 Адрас: Proza, Przejście Garncarskie 2.

#анонс
❤8
⭐️ «Жаночыя твары беларускай літаратуры" - фотавыстава

25 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе адкрыццё фотаэкспазіцыі «Жаночыя твары беларускай літаратуры». 👍👍👍

На выставе прадстаўленыя фотапартрэты беларускіх пісьменніц, зробленыя ў 1960–1980-я гады. Сярод іх: Вера Вярба, Валянціна Коўтун, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Алена Васілевіч, Нэла Тулупава, Валянціна Аколава, Эдзі Агняцвет, Таіса Бондар – кожная з іх паўстае перад гледачом у сваім непаўторным вобразе. 🔥🔥🔥

Аўтар фота – Уладзімір Андрэевіч Крук (1927–2008) – вядомы беларускі фатограф і фотакарэспандэнт, больш за трыццаць гадоў жыцця якога былі звязаны з газетай «Літаратура і мастацтва». 👍👍👍

#анонс
❤14
⭐️ "Экслібрыс" - апошні тыдзень падачы тэкстаў

Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў - і нагадвае, што застаецца 1 ТЫДЗЕНЬ, каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу.👍

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка

❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 АДРАС: bellit.info@gmail.com

#навіны
👍5❤2
⭐️ Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільні

Канфэрэнцыя ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) пройдзе 25 верасня ў Вільні пад назвай «Спадчына Алазы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялогу».👍👍👍

На канфэрэнцыю, якая пройдзе ў музэі Марыі і Юргіса Шлапялісаў у цэнтры Вільні (Pilies g. / вул. Замкавая, 40), запрошаныя беларускія і літоўскія навукоўцы і дзеячы, якім неабыякавыя асоба і творчасць Цёткі, а таксама дачыненні двух суседніх народаў.👍👍👍

Нагадаем, што Цётка была замужам за Сцяпанасам Кайрысам — адным з падпісантаў Акту незалежнасьці Літвы 1918 году. І для літоўцаў яна не проста беларуская пісьменніца, але частка ўласналітоўскай гісторыі.🔥🔥🔥

Канфэрэнцыю ладзіць Таварыства беларускай культуры ў Літве сумесна з літоўскім фондам Сцяпанаса Кайрыса.👍

#анонс
❤12👍2
⭐️ Беларускія выдаўцы ў Любліне

Упершыню на Люблінскім кніжным кірмашы, што пройдзе 25-27 верасня, публіцы будзе прадстаўлены стэнд беларускіх выдаўцоў - ён будзе пад # 43. У асартыменце абяцаюць навінкі кнігавыдання і самыя цікавыя творы па прыемных коштах. 👍👍👍

На стэндзе запланаваныя мерапрыемствы:
25 верасня
🔹 15:00–16:00 (Scena Pawilon)
Прэзентацыя новага выдання «Доўгай дарогі дадому» Васіля Быкава. (З удзелам У. Арлова і А. Лукашука).
🔹 17:00–18:00 (Scena Pawilon)
Прэзентацыя кнігі «Камедыя Юдыты». З удзелам (С. Кавалёва).
26 верасня
🔹 16:00–17:00 (Scena Pawilon)
Прэзентацыя кнігі «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша». (З удзелам А. Прымака-Онішк, Н. Русецкай).
🔹 18:00–19:00 (Scena Parter)
Прэзентацыя кнігі А. Дзікавіцкага «Вяртанне Эльзы»
🔹 15:00–16:00 (Scena Antresola)
Прэзентацыя кнігі «Каб не ср@лі галубы». З. Дзядзенкі.

#анонс
❤7👍1
Ініцыятыва перапахавання Францішка Аляхновіча

Віленская беларуская грамада агучыла ідэю пра ўшанаванне памяці драматурга, тэатральнага дзеяча, публіцыста, празаіка Францішка Аляхновіча праз перапахаванне яго парэшткаў са знішчаных пратэстанцкіх могілак на могілках Роса, дзе цяпер стаіць кенатаф пісьменніка.👍👍👍

Супрацоўнікі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча плануюць пры дапамозе літоўскіх уладаў дабіцца эксгумацыі цела Францішка Аляхновіча і правядзення днк-тэстаў з дапамогай жывых патомкаў літаратара, каб выключыць магчымую памылку.

Могілкі, дзе быў пахаваны Ф. Аляхновіч, былі знішчаныя ў савецкі час, але само месцазнахолжанне магілы дасюль памятаюць старыя віленчукі.

#навіны
❤14💔5👏2
📙 Творы Цёткі - лацінкай

Выйшла кніга Алаізы Пашкевіч (Цёткі) напісаная як і першыя творы аўтаркі - лацінкай.👍👍👍

Нa пaчaтку XX ст. пісьменніца былa aдной з тых, хто aктыўнa дaлучыўся дa трaдыцыі выкaрыстaння лaцінкі ў белaрускім друку. Яе першыя зборнікі пaэзіі былі нaдрукaвaныя па-беларуску, але лaцінкімі літарамі.🔥🔥

Прэзeнтaцыя “Tvoraŭ” Цёткі aдбудзеццa сёння 25 верасня пaдчaс кaнфeрэнцыі “Культурнaя спaдчынa Aлaізы Пaшкевіч (Цёткі): прaсторa дыялогу літоўцаў і белaрусaў” у Вільні ў доме-музeі Мaрыі і Юргісa Шлaпелісaў (Pilies g. 40).👍👍👍

👉 Навінку шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤14👍2
⭐️ "Роднае слова" анонс на кастрычнік

Часопіс анансуе кастрычніцкі нумар і запрашае падпісацца. 👍👍👍

Яго адкрые грунтоўны раздзел, прымеркаваны да 100-годзя надання Якубу Коласу звання народнага паэта: чытачоў чакаюць дзесяць публікацый, якія ствараліся аўтарамі непасрэдна да гэтай даты і стануць яркім унёскам у сучаснае коласазнаўства.🔥🔥🔥

Яшчэ адным героем нумара стане празаік Міхась Зарэцкі, чыё 125-годдзе будзе адзначацца ў лістападзе.👍👍👍

Сярод іншых матэрыялаў: эксклюзіўны тэкст прысвечаны малавядомым старонкам з жыццяпісу пачынальніка беларускага мастацтвазнаўства Міколы Шчакаціхіна; аповед пра загадкі выяўленчай спадчыны Васіля Быкава; галерэя вобразаў маці ў творах айчыннага жывапісу.🔥🔥

👉 Падпісацца на часопіс можна тут

#анонс
👍8❤4
🎧 "Свіцязянка" Міцкевіча ў аўдыёверсіі

Ініцыятыва "Беларуская літаратура", якая робіць аўдыякнігі з класічных твораў, агучыла славутую баладу "Свіцязянка" Адама Міцкевіча.👍👍👍

Гэта твор, заснаваны на народных расказах і легендах з роднай для паэта Наваградчыны, у тым ліку і на паданні пра свіцязянак — вадзяных німфаў, якія нібыта жылі ў водах возера Свіцязь.🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
❤12
⭐️ "Сабакі Еўропы" у Польшчы

Днямі ў Варшаве адбылася прэзентацыя польскага перакладу рамана «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча. Твор выйшаў у адным з найбольш прэстыжных польскіх выдавецтваў — Wydawnictwie Literackim пад назвай «Psy Europy». Цяпер кніга распачынае свой шлях па польскіх кніжных крамах і тэматычных кірмашах.👍👍👍

Перакладчыцай кнігі выступіла Ёанна Бернатовіч вядомая сваімі перакладамі іншых значных беларускіх аўтараў. Раней яна пераклала на польскую мову кнігу ўспамінаў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому», а зараз працуе над перакладам кнігі Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу».🔥🔥🔥

#навіны
👍7
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. 👍👍👍

👉 Выпуск даступны ў аўдыёверсіі

#аўдыё
❤6👍1
⭐️ Дзмітрый Плакс атрымаў прэмію "Bennypriset"

Беларускі і шведскі літаратар Дзмітры Плакс стаў лаўрэатам шведскай прэміі як драматург і рэжысёр, атрымаўшы прэстыжную шведскую прэмію "Bennypriset".

Гэта штогадовая шведская культурная прэмія ў памеры 100 000 шведскіх крон, заснаваная ў 2020 годзе ў памяць пра вядомага тэатральнага дзеяча Бені Фрэдрыксана (Benny Fredriksson).🔥🔥🔥

#навіны
❤9👍2
⭐️ Лекцыі Аляксандра Фядуты ў Вільні

Літаратуразнаўца і даследчык Аляксандр Фядута 1 і 2 кастрычніка прачытае ў Вільні дзве аўтарскія лекцыі.👍👍

1 кастрычніка пройдзе лекцыя “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.🔥🔥🔥

2 кастрычніка - лекцыя “Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”: учора, сёння, назаўжды”.🔥🔥

❗️Пачатак 18.30
👉 Адрас: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

❗️Уваход вольны.

#анонс
👍9
⭐️ "Бардаўская восень" шукае таленты

Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні, што адбудзецца 23–24 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім абвесціў адкрыты конкурс для аўтараў і выканаўцаў.👍👍

Арганізатары (Фонд «Тутака») шукаюць новыя галасы беларускай сцэны, а лёс пераможцы сёлета будзе цалкам залежаць ад глядацкага галасавання ў сацыяльных сетках. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць выступіць на галоўнай сцэне фэсту ў Бельску Падляшскім 23–24 кастрычніка, а таксама атрымае грашовую ўзнагароду. 🔥

👉 Дэталі шукайце ў сацсетках фестывалю.

#навіны
👍6