📙 "Рэчы, за якія можна трымацца"
У берлінскім беларускім выдавецтве "hochroth" выйшла кніга паэзіі "Рэчы, за якія можна трымацца" Ірыны Шувалавай.👍👍👍
Даведка
Ірына Шувалава - ўкраінская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1986 годзе. Вучылася Нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі і ў аспірантуры Кембрыджскага каледжа. Дэбютная кніга паэткі аыйшла ў 2011 годзе. Аўтарка кніг: "Ран", "Аз", "Ос".
Пераклаў на беларускю - Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥
#палічка

❤8
* * *
Літара да літары, склад да складу,
слова да слова – амаль новы верш…
І раптам разумееш, што не даеш рады
і што словаў становіцца менш і менш.
Цярусіць восеньскі дождж нетаропка:
з цёмных, навіслых над горадам хмар
сыплюцца клічнікі, коскі ды кропкі…
А словы згубіліся, словаў – няма.
Зніклі дазвання патрэбныя словы
і стаў зразумелым і блізкім Рэмбо –
быць нельга паэтам на чвэрць ці палову,
як нельга стаць богам, калі ты – не-бог.
І белыя плямы між кропак і косак
так і застануцца. Ужо назаўжды.
Цярусіць над горадам дождж вераснёўскі,
ратуючы горад ад нематы…
Вадзім Корань
#вершдня

👍16❤4
⭐️ "Экслібрыс" - апошні дзень
Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс" ЗАВЯРШАЕ збор твораў - і нагадвае, што застаецца 1 ДЗЕНЬ, каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу.👍👍👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса "Экслібрыс" плануецца публікацыя твораў пераможцаў.🔥🔥🔥
❗️Заканчэнне збору: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 АДРАС: bellit.info@gmail.com
#навіны

❤7👍1
⭐️ Вольга Гапеева атрымала прэмію братоў Грым
Пісьменніца Вольга Гапеева стала лаўрэаткай прэміі братоў Грым па літаратуры горада Ганаў за 2026 год за кнігу «Слоўнік качэўніка» („Wörterbuch einer Nomadin“), у якой яна даследуе складаныя ўзаемасувязі паміж мовай і прыналежнасцю.👍👍👍
Літаратурная прэмія братоў Грым горада Ганаў уручаецца з 1983 года і прысвечана братам Якабу і Вільгельму Грымам, якія нарадзіліся ў гэтым горадзе. Прэмія мае прызавы фонд у 10 тысяч еўра.🔥🔥🔥
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 16 лістапада 2026 года на Культурным форуме.👍👍👍

❤12👍5🥰1
📚 Новыя кнігі
📗 У выдавецтве "Bukinist:ka Press" выйшаў калектыўны гумарыстычны зборнік “Хіханькі-хаханькі”, тэксты якога былі напісаныя ў межах пісьменніцкай лабараторыі, арганізаванай архівам “Расцяжэнне”. У кнізе дакументальныя эсэ суседнічаюць з аўта-фікшн замалёўкамі, магічнымі аповедамі і сучаснымі казкамі.👍
📘 У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла літаратурна-культуралагічнае эсэ Тані Арцімовіч “Маніфест гародніцы”, у якім аўтарка звяртаецца да ўласных каранёў, у пошуку пытання, а як магла б выглядаць лепшая будучыня.🔥🔥
📕 У "Логвінаве" выйшла кніга Насты Рагатка “Насі з сабой”. На беларускую мову пераклаў твор Іван Стасіевіч.
👉 Шукайце кнігі ў незалежных распаўсюднікаў.

👍8
⭐️ PRADMOVA абвяшчае конкурс дызайнераў
Фестываль інтэлектуальнай кнігі прымае заяўкі на ART PRADMOVA — конкурс-выставу для маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі.👍👍👍
Гэта магчымасць атрымаць прафесійную ацэнку сваёй творчасці, пазнаёміцца з выдаўцамі і патэнцыйнымі замоўцамі, а таксама прадставіць сваю творчасць шырокай публіцы.🔥🔥🔥
Узрост - ад 17 да 39 гадоў. Працы могуць быць ў любой тэхніцы, як выдадзеныя, так і нявыдадзеныя.👍👍👍
❗️Ад аднаго ўдзельніка — адна заяўка, максімум адзін твор/аб’ект або да 5 ілюстрацый для разгляду журы.
👉 Каб падаць заяўку, трэба даслаць PDF з кароткай інфармацыяй пра сябе і працу, а таксама выявы твораў у лічбавай форме (300 dpi) на імэйл art.pradmova@gmail.com.
❗️Дэдлайн: 6 кастрычніка 2026 года.

❤6👍1
⭐️ Прэмія Анепадыстава - 24 кастрычніка
24 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца абвяшчэнне лаўрэатаў сёлетняй прэміі за лепшы дызайн кніжнай вокладкі імя Міхала Анемпадыстава.👍👍👍
А 16-ай пачнецца дыскусія "Вокладка як візуальны вобраз кнігі і форма культурнай прысутнасці" і прэзентацыя выдання «Форма прысутнасці» з удзелам дызайнераў, лаўрэатаў прэміі Анатоля Лазара, Святланы Дземідовіч, Ігара Юхневіча.🔥🔥🔥
А 17-ай адбудзецца абвяшчэнне пераможцаў.👍👍👍
👉 Адрас: REDAKCJA BAR
ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
❗️Уваход вольны
#анонс

🔥10❤2
⭐️ Сяргею Шупу - 65
Сёння 2 кастрычніка спаўняецца 65 гадоў перакладчыку і журналісту Сяргею Шупу.👍👍👍
🌺 Нарадзіўся 2 кастрычніка 1961 г. у Мінску. Скончыў інстытут замежных моваў.
🌺 Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская майстроўня». У 1986 г. разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён». Актыўны ўдзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя».
🌺 Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры ў Лондане, у шэрагу незалежных СМІ.
🌺 Свабодна валодае англійскай, літоўскай, партугальскай польскай, французскай, харвацкай і чэшскай мовамі.
🌺 За літаратурныя пераклады чатыры разы станавіўся лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана.
Віншуем! 💐💐💐
#угэтыдзень

🎉13❤5
⭐️ "Długa droga do domu" - Быкаў па-польску
Сёння, 3 кастрычніка, у межах фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча пад назвай «Шляхамі нацыянальнага генія». На ёй пройдзе прэзентацыя новага польскага выдання кнігі ўспамінаў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому» (Długa droga do domu).🔥🔥🔥
З удзелам пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова і перакладчыцы Ёанны Бернатовіч.👍👍👍
👉 Адрас: Пляцоўка А (Ossolineum, pl. Nankiera 17) з 12:00 да 12:50.

❤8👍5
⭐️ "У пашчы чорнага месяца" - водгук
Прапануем разгорнуты водгук на новую кнігу серыі "Брукаванка" - кнігу Ігара Сідарука "У пашчы чорнага месяца" з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі".👍👍👍
"Калі Юрыя Гуменюка можна назваць дэкадэнцкім фронтмэнам Таварыства Вольных Літаратараў, то Ігара Сідарука — тэвээлаўскім глашатаем абсурду. У сваіх вершах, п’есах і прыдуманых ім «абсурдэльках» пісьменнік нібыта зашыфроўвае пасланні нашчадкам, якія, магчыма, здолеюць лепш за нас зразумець логіку эпохі, што страціла ўсялякую логіку..."🔥🔥🔥
👉 Чытаць тут
#лонгпыд

👍6🔥1
📙 “Габрыэля Пузыня: малыя ды праўдзівыя апавяданні”
У межах праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” 6 кастрычніка пройдзе чарговая аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча, што будзе прысвечаная асобе паэткі і мемуарысткі Габрыэлі Пузыні.👍👍👍
Як паэтка Габрыэля Пузыня вядомая з 12-гадовага ўзросту. Выдала некалькі зборнікаў вершаў, пісала апавяданні, фельетоны, камедыі. У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юнацтва, уласнай перапіскі і дакументаў напісала ўспаміны “Мая памяць”, даведзеныя да 1867 г. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні, змяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыццё края. У ім шмат звестак пра сем’і Сапегаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Тызенгаўзаў, Вайніловічаў, маёнтак Дабраўляны, Паставы, Дзярэчын, Віленскі ўніверсітэт, вайну 1812 г., паўстанне 1830-1831 гг.🔥🔥🔥
❗️Кошт 8р.
❗️Пачатак а 19:00

👍6✍1
***
У восеньскім садзе
Далёка й шырока,
І так непрытульна
Для ўсіх вятроў.
У восеньскім садзе
Сьмяецца сарока
Марозным сьмехам
Бярозавых дроў.
Рыгор Барадулін
#вершдня
У восеньскім садзе
Далёка й шырока,
І так непрытульна
Для ўсіх вятроў.
У восеньскім садзе
Сьмяецца сарока
Марозным сьмехам
Бярозавых дроў.
Рыгор Барадулін
#вершдня
❤23
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі
Чарговае паседжанне лабараторыі, што пройдзе 7 кастрычніка будзе прысвечанае творчасці Разанава: “Зномы, вершаказы, магічныя падарожжы: Алесь Разанаў між паэтыкай і метафізікай”. 👍👍👍
Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. 🔥🔥🔥
❗️Уваходны квіток: 10 рублёў.
❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7

❤10🔥2
Глыбіня
Зірну ў калодзеж -
бяздоньне
за кругамі, аброслымі мохам,
за лебядою,
за чорнай вадою.
Ускіну вочы
на вядро сухое
ў дзюбе драўлянага жураўля -
бачу дно:
не апусціцца больш яно.
Алесь Каско
#раптамверш
Зірну ў калодзеж -
бяздоньне
за кругамі, аброслымі мохам,
за лебядою,
за чорнай вадою.
Ускіну вочы
на вядро сухое
ў дзюбе драўлянага жураўля -
бачу дно:
не апусціцца больш яно.
Алесь Каско
#раптамверш
❤19😢2
📙 Кніга мемуараў Шагала па-беларуску
Выдавецтва «Мяне Няма» анасавала выхад кнігі мемуараў Марка Шагала.👍👍👍
З ідышу мемуары сусветнавядомага мастака, апублікаваныя ў 1925 годзе, пераклаў Сяргей Шупа. Кніга называецца «Сваё».🔥🔥🔥
Мемуары ўпершыню былі апублікаваныя на ідыш (расейскі арыгінал страчаны) у 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” і мелі назву “Ejgens” (“Сваё”).👍👍👍
❗️Навінка мае выйсці напрыканцы кастрычніка 2026 году.

❤14👍1
⭐️ "Руіны Беларусі" збіраюць матэрыялы
Прайшоў амаль год пасля выдання першага тома «Руін». За гэты час кніга трапіла ў бібліятэкі па ўсім свеце, атрымала прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025, аднаго з найбольш прэстыжных культурных конкурсаў у Польшчы.
Цяпер праект збірае матэрыялы на другі том і шукае фотаздымкі з асабістых архіваў і запрашае дасылаць фатаграфіі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, на якіх можна ўбачыць руіны гістарычных будынкаў. Гэта могуць быць замкі, сядзібы, цэрквы і касцёлы, сінагогі, млыны, вакзалы і іншыя будынкі.
Асаблівую вартасць маюць здымкі, на якіх людзі пазіруюць на фоне руін. Менавіта змяшчэнне фокусу з архітэктуры на чалавека стала адной з асноўных рысаў праекта.🔥🔥🔥
❗️Архіў VEHA збірае толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям’і.
👉 Пошта: archive.veha@gmail.com
❗️Да кожнага здымка, калі магчыма, дадайце: год, месца, хто на фота, вашае імя.

❤8👎1
⭐️ "Падземныя пераходы" - першыя водгукі
Дзелімся некаторымі рэакцыямі чытачоў на новы твор Альгерда Бахарэвіча з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі".👍👍👍
"423 старонкі прысвечаны двум “важным” тэмам у жыцці аўтара, першая тэма – якія ўсе нічтожныя літаратары і паэткі, беларускія канешне ж, прычым і ТАМ і ТУТ. Бяздарныя, тоўстыя, зайдросныя, глупыя і гд, дасталося і лаўрэатцы нашай галоўнай.
Другая тэма – неймаверны талент жонкі, яе прыгажосць, яе сэксуальнасць, усе, выключна ўсе зайздросцяць і злуюцца ў сувязі з гэтым..."
"Мне ж здалося, што апроч неацэннай самой па сабе сюжэтаўтваральнай ідэі, гэта яшчэ і раман менавіта пра любоў. Да беларускай мовы, якая нікому, акрамя фрыкаў, не патрэбная. Да радзімы, хаця яна рэгулярна здраджвае сваім дзецям...."
👉 Чытаць больш
#лонгрыд

😢6👀5👏1🤔1
🎧 "Пярсцёнак" Хелены Нюблум
Шведская казка са зборніка "Сярод гномаў і троляў" (1914 год) аўтаркі Хелены Нюблум выйшла па-беларуску ў аўдыёфармаце.👍👍👍
Візуальнае афармленне казкі натхнёнае ілюстрацыямі культавага шведскага мастака Ёна Баўэра. Пераклад на беларускую мову Яўгеніі Гаруновай.🔥🔥🔥
👉 Слухаць тут
#аўдыё

❤7👍2