Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Традыцыйны светалад беларусаў" - том 5

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы "Традыцыйны светалад беларусаў" пад назвай "Каштоўнасці". 👍👍👍

👉 Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні "Акадэмкніга" па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

#палічка
❤13👍2
⭐️ ХХХІ Гарэцкія чытанні

"Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына" - міжнародная навукова-практычная канферэнцыя з такой назвай пройдзе 22 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Яна будзе прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М.І.Гарэцкага і прадстаўнікоў роду Гарэцкіх. 👍👍👍

Удзельнікі: літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, архівісты, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, выкладчыкі ВНУ і супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў.🔥🔥🔥
 
Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў у І-м квартале 2027 г.👍👍👍

❗️Адкрыццё канферэнцыі – 10:00.
❗️❗️Музей запрашае зацікаўленых слухачоў.
 
#анонс
👍6❤1
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 Восенню ў выдавецтве "INEXKULT" выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Яна складаецца з тэкстаў тэатральнага крытыка і тэатразнаўцы Аляксея Стрэльнікава (1983-2022), а таксама ўспамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак.
👉 Дэталі тут

📘 "Беларуская навука” запусціла новы праект “Беларуская класіка”. Першай кнігай сталі “Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана” Янкі Маўра.
Гэта першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Я. Маўра. У кнігу ўвайшлі аповесці «Чалавек ідзе», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», аўтабіяграфічная аповесць «Шлях з цемры», апавяданні, а таксама раздзелы няскончанага рамана «Дзяўчына-маці», другая частка якога публікуецца ўпершыню.

📕 Выйшаў зборнік апавяданняў Уладзіслава Наважылава пра жыццё пасля зняволення і эміграцыі, памяць, адчужэнне і спробу зноў адчуць сябе часткай рэальнасці з назвай “Непрытомнасць”.

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
🎉5❤3👍2
⭐️ "Соль зямлі" ў Беластоку

Сёння, 15 кастрычніка, у беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам.👍

Падчас яе пройдзе прэзентацыя новай кнігі «Соль зямлі» — зборніка з 12 беларускіх віктарын: па 33 пытанні ў тэмах «Беларусь», «Навука», «Літаратура», «Мастацтва», «Архітэктура», «Музыка», «Кіно», «Спорт», «Геаграфія», «Эканоміка», «Палітыка» і «Біблія».🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00
❗️Уваход вольны

#анонс
❤7👍1
📙 "Горная краіна" Сяргея Абламейкі

У праскім выдавецтве «Вясна» выйшла новая кніга гісторыка, пісьменніка і журналіста Сяргея Абламейкі "Горная краіна". 👍👍👍

"Яна мае незвычайны жанр, які называецца Composite Novel (кампазытны раман або раман у апавяданьнях). Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцьця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказаньня і гратэску". - піша аўтар.🔥🔥🔥

❗️Прэзэнтацыя навінкі для шырокай публікі адбудзеццаі 31 кастрычніка на праскай частцы фестывалю «Прадмова».

#палічка
❤6👍2
⭐️ "Pradmova" сёння

У пятніцу 16 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі:

✏️ 18.00— Урачыстае адкрыццё фестывалю.
✏️ У 18:15 пачынаецца Дыскусія з нагоды выхаду кнігі "Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь-Котлас-Беларусь".  З удзелам: Ірына Раманава, Ціхан Чарнякевіч.
✏️ 19.00 — Дыскусія “Як быць Еўропай?”
Удзельнікі: Алена Глухава, Дзмітрый Строцаў. Мадэратар Сяргей Шупа.
✏️ 20.10 — Музычны выступ Fantastic Swimmers.

👉 адрас: Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.

#анонс
❤5
У мроіве

Мая яблынька залатая.
Дзе знайсьці цябе? Як дайсьці?
Памяць мятлушкай залятае
і трымціць у тваім лісьці.

Мая яблынька трапяткая.
Падступаюцца халады.
Я аднойчы цябе спаткаю.
Пераймае ў чаканьні дых...

Мая яблынька... Як жар-птаха,
недасяжная ў лёце лет.
Час бязьлітасна страт натахкаў.
І дарогі замкнуў. Але...

Мая яблынька ў садзе райскім
кронай кратае веташок.
Адцьвілі спаміж сьветаў краскі.
Век за хмары, як цень, сышоў.

Мая яблынька залатая.
Дом і доля і далячынь.
Вось пад ногі лісьцё зьлятае.
Вершыць восень вызвольны чын.


Антаніна Хатэнка


#вершдня
👍11❤2
⭐️ Pradmova" у суботу

17 кастрычніка на фестывалі:

🔹 11:00 — Прэзентацыя публікацыі Працоўні Даследванняў Тэатра і Драматургіі Кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта. Удзельнік: Андрэй Масквін.
🔹 13.35 — Прэзентацыя кнігі перакладаў літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса “Я караля ў табе пазнаў”. Удзельнічаюць: Ванда Марцінш душ Рэйш, Алма Лапінскене, Сяржук Гаўрыленка.
🔹 15.15 - Дыскусія "Стыль Шагал: метафорыка, паэзія і падваротні" з удзелам Сяргея Шупы і Цімура Кудзеліча.
🔹 19.15 - Прэзентацыя кнігі Югасі Каляды "Вандроўка ліфтам". Мадэратар Уладзіслаў Гарбацкі.

👉 Поўны расклад тут

#анонс
❤5
🎧 Казкі Эльгі Паповай у аўдыяверсіі

Аўтарскія казкі пісьменніцы, мастачкі, лаўрэаткі прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей Эльгі Паповай выйшлі ў аўдыяверсіі ў агучыцы Аляксандра Ждановіча.

👉 Слухаць
«Калі космас быў белым»
«Калі неба было маленькім»

#аўдыё
❤7
⭐️ Pradmova" нядзеля

18 кастрычніка ў праграме:

🔹 11.30— Прэзентацыя кнігі “Непрытомнасць” Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife).
🔹 16.00 - Дыскусія "Чым важны для беларусаў "451 градус паводле Фарэнгейта"? Удзельнікі: Сяргей Шупа, Андрэй Янушкевіч.
🔹 18.15 — Размова пра кнігу Сяргея Дубаўца “Збор творцаў”. Удзельнічаюць: Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі, Сяргей Шупа.
🔹 19.15 - Гутарка Дзмітрыя Строцава і Вольгі Франко (анлайн) пра кнігу Максыма "Далі" Крыўцова "Крык на тэрыконе".

👉 Уся праграма тут

#анонс
👍6
🎧 "Літаратурныя зацемкі'

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае ўспаміны заснавальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака "Край дзіцячых гадоў".

"Успаміны Булгака вельмі эмацыйныя і вельмі інфармацыйныя, нездарма яго назіраньні з раньняга дзяцінства нагадваюць занатоўкі этнографа...
“Адной радасьці вачэй мне было дастаткова, каб жыць”
— дэвіз, выбраны мною для гэтых успамінаў. Так урэшце клясык фатаграфіі акрэсьліў сваё жыцьцёвае крэда, якое прынесла яму немалыя страты, але і вялікія набыткі..." 🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤4👍1
***
Восень.
Верасень
Сінім невадам
Кветкі верасу
Цянне з вераду
Дзён раз'ясненых
І асветленых
Сумнай згадкаю,
Белым ветразем...


Дар'я Ліс

#раптамверш
❤15
⭐️ «У госці да Максіма» - канікулы ў музеі Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе школьнікам правесці вольны ад заняткаў час у чароўнай атмасферы паэзіі, таямніц і захапляльных гісторый - для іх адрыхтаваная музейная акцыя «У госці да Максіма» з безліччу цікавостак на любы ўзрост і густ:

🔹 Інтэрактыўная праграма "Музейныя раскопкі" (2-4 кл.)
🔹 КВІЗ "Партфель гімназіста" (1-4 кл.)
Батлеечны спектакль "Прыгоды мышкі Пік-Пік" (1-4 кл.)
🔹 Школьны квэст (5-9 кл.)
🔹 Квэст " Музейны алфавіт" (5-9 кл.)
🔹 Літаратурны квэст (9-11кл.)
🔹 Экскурсія "Жыццё і творчасць М.Багдановіча" (7-11 кл.)
🔹 Інтэрактыўная праграма "Музейны варушняк" (8-11 клас)
🔹 КВІЗ "Загадка Багдановіча" (9-11 кл.)

❗️Запіс па тэл.+37517 355 22 95
👉 Адрас: в. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤8👍2
⭐️ Віртуальны музей Леаніда Дайнекі

20 кастрычніка на радзіме Леаніда Дайнекі ў Клічаўскай цэнтральнай бібліятэцы пройдзе вечарына "След у гісторыі" прысвечаная памяці творцы і таксама адбудзецца адкрыццё віртуальнага музея пісьменніка. 👍

Удзел возьмуць сябры і сваякі Леаніда Дайнекі - жонка Зінаіда і паэтка і бард Таццяна Дайнека, вядучы рэдактар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык.🔥🔥

👉 З матэрыяламі музею можна пазнаёміцца тут

#навіны
❤5👍4
📙 Ладзіслаў Кліма па-беларуску

Анансаваны выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура.👍

У кнізе выбранага - аповесць “Славутая Нэмэзіда”, апавяданне “Што пасля смерці”, п’еса “Чалавечая трагікамедыя”, накід п’есы “Гусіты”, “Аўтабіяграфія” і афарызмы.🔥🔥🔥

👉 Выдавецкая ініцыятыва "SayBeat" прымае перадзамовы

#анонс
👍7👎1
⭐️ Чытацкі клуб - новае паседжанне

31 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе чарговая сустрэча Чытацкага клуба, якая будзе прысвечана аднаму з самых атмасферных твораў беларускай літаратуры, які асабліва хораша чытаецца восенню, – «Шляхціцу Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.👍👍👍

👉 Удзел па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму

❗️Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць ліст з планам і пытаннямі да абмеркавання.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.👍👍👍
❗️Кошт 10р.

#анонс
❤4👍3
⭐️ "Ноч расстраляных паэтаў" у Варшаве

Традыцыйная восеньская мемарыяльная імпрэза прысвечаная памяці знішчанай нацыянальнай інтэлігенцыі пройдзе 29-га кастрычніка і ў Варшаве.👍👍

У праграме размовы, чытанне вершаў, пастаноўка тэатра ценяў "Батлейка" паводле “Жоўтага Пясочка” Васіля Быкава.👍👍👍

👉 Адрас: вул. Пулаўская 114.
❗️Пачатак а 19:00
❗️Уваход вольны.

👉 У Вільні падзея адбудзецца тут

#анонс
❤6💔3
⭐️ 70 гадоў варшаўскай кафедры беларусістыкі

Кафэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту адзначае 70-годздзе. Да юбілею прымеркавалі навуковую канфэрэнцыю «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі», на якую з'ехаліся беларусазнаўцы з Літвы, ЗША, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і іншых краін.👍👍👍

Кафедра беларусістыкі была ўтвораная ў 1956 годзе. Яе арганізатаркай была прафэсарка Антаніна Абрэмбска-Яблоньска. 🔥🔥🔥

Кафедра займаецца не толькі адукацыяй і навукай, але і ажыццяўляе актыўную выдавецкую дзейнасць. Выдае з 1998 г. навуковы штогадовік «Acta Albaruthenica» і рэцэнзаваны навуковы часопіс «Беларуская мова як замежная» (Język białoruski jako obcy).👍👍👍

#навіны
🎉16