📙 Ладзіслаў Кліма па-беларуску
Анансаваны выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура.👍
У кнізе выбранага - аповесць “Славутая Нэмэзіда”, апавяданне “Што пасля смерці”, п’еса “Чалавечая трагікамедыя”, накід п’есы “Гусіты”, “Аўтабіяграфія” і афарызмы.🔥🔥🔥
👉 Выдавецкая ініцыятыва "SayBeat" прымае перадзамовы
#анонс

👍8❤1👎1
⭐️ Чытацкі клуб - новае паседжанне
31 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе чарговая сустрэча Чытацкага клуба, якая будзе прысвечана аднаму з самых атмасферных твораў беларускай літаратуры, які асабліва хораша чытаецца восенню, – «Шляхціцу Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.👍👍👍
👉 Удзел па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму
❗️Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць ліст з планам і пытаннямі да абмеркавання.
Мадэратар: Валянціна Кароткіна.👍👍👍
❗️Кошт 10р.

👍5❤4
⭐️ "Ноч расстраляных паэтаў" у Варшаве
Традыцыйная восеньская мемарыяльная імпрэза прысвечаная памяці знішчанай нацыянальнай інтэлігенцыі пройдзе 29-га кастрычніка і ў Варшаве.👍👍
У праграме размовы, чытанне вершаў, пастаноўка тэатра ценяў "Батлейка" паводле “Жоўтага Пясочка” Васіля Быкава.👍👍👍
👉 Адрас: вул. Пулаўская 114.
❗️Пачатак а 19:00
❗️Уваход вольны.
👉 У Вільні падзея адбудзецца тут

❤7💔3
⭐️ 70 гадоў варшаўскай кафедры беларусістыкі
Кафэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту адзначае 70-годздзе. Да юбілею прымеркавалі навуковую канфэрэнцыю «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі», на якую з'ехаліся беларусазнаўцы з Літвы, ЗША, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і іншых краін.👍👍👍
Кафедра беларусістыкі была ўтвораная ў 1956 годзе. Яе арганізатаркай была прафэсарка Антаніна Абрэмбска-Яблоньска. 🔥🔥🔥
Кафедра займаецца не толькі адукацыяй і навукай, але і ажыццяўляе актыўную выдавецкую дзейнасць. Выдае з 1998 г. навуковы штогадовік «Acta Albaruthenica» і рэцэнзаваны навуковы часопіс «Беларуская мова як замежная» (Język białoruski jako obcy).👍👍👍
#навіны

🎉19
📙 "Нулявы мерыдыян"
«Нулявы мерыдыян» — назва новай кнігі Сяргея Сурыновіча, што неўзабаве выйдзе з друку.👍👍👍
"Гэта зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў, заціснутых у вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў: кіберспартсменаў, блогераў, мастакоў камп’ютарнай графікі... Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца.
Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе." - так характарызуе новы зборнік апавяданняў аўтар - рыма-каталіцкі святар Сяргей Сурыновіч.🔥🔥🔥
Гэта не першы твор аўтара - сёлета ў электронным фармаце выйшла яго аповесць “Крушня”, якая расказвае пра тое, як вера без любові ператвараецца ў каменны склеп, а праведнасць — у татальны дэманізм.👍👍👍
#палічка

❤9👍2
⭐️ "Прадмова" ў Празе
Праз тыдзень 30 кастрычніка - 1 лістапада ў Празе пройдзе чарговая частка сёлетняга фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Pradmova".👍👍👍
Партнёры: Магістрат Прагі, Беларускае студэнцтва Чэхіі, Асветніцкая суполка «Скарына».🔥🔥🔥
Пачнецца фестываль у пятніцу а 17.00 з прэзентацыі новага выдання «Доўгай дарогі дадому» Васіля Быкава.👍
Таксама ў праграме:
🔹 Дыскусія «Вацлаў Гавэл і Беларусь».
🔹 Гутарка: 150-hodździe Ciotki: feminisckaja i moŭnaja hrafičnaja spadčyna.
🔹 Размова перакладчыкаў пра раманы «Silva Rerum» і «Кнігі Якуба».
🔹 «Як з’явілася “Сваё”? Авантуры першага перакладу Марка Шагала на беларускую мову».
👉 Поўны расклад тут

❤7
Золата
Мой двор, прытулак клёнаў і бяроз,
азалаціўся восеньскім уборам.
Вятры і церазьмер нябесных сьлёз
той позалаці цуды змыюць скора.
Мой двор чакае шэрасьці напад,
трывалай безнадзейнасьці прышэсьце.
Пакутны
прастакутны
дварагляд
растане да вясны ў нясталым месьце.
Мой двор, табе ня шчасьціць бытаваць
у горадзе няспраўджаных чаканьняў.
Ды ўсё ж ты —
куфар сноў, сакрэтаў кадзь,
схаваны серад чуйнай глухамані.
Ізноў цягнуся лініяй алей,
той ломанай сьцягой, што ў двор імкнецца
вярнуцца і замкнуцца найхутчэй
глухім пад’ездам і тугой у сэрцы.
Галіна Сіўчанка
#раптамверш

❤10👍2🔥2
📚 Новыя беларускія кнігі
📗 Анансаваны выхад кнігі “Водбліскі К” Стаса Ільіна. Ужо цяпер можна зрабіць перадзаказ на фэнтэзійную аповесць са зніжкай праз сайт тут 👍👍👍
📘 Выйшла першая кніга карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана “Дух надзеi: супраць грамадства страху” ў перакладзе на беларускую Аляксандры Логвінавай. 🔥🔥
📕 У Беластоку выйшла з друку кніга даследчыцы Вольгі Сямашкі “Могілкі беларусаў Падляшша”. Гэтае выданне аб’ёмам 700 старонак багата аздобленае ілюстрацыямі і здымкамі апісвае больш за 30 могілак: праваслаўных, каталіцкіх, яўрэйскіх, татарскіх і інш. 👍👍👍
📙 Неўзабаве выйдзе новы раман сёлетняга фіналіста Прэміі Гедройця Аляксандра Карнаўха “Той, хто дае імёны”, які ёсць працягам папярэдняй кнігі “Халодныя землі”.🔥
👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

❤6👍2
⭐️ Школа маладога пісьменніка - новы сезон
Адкрыты новы набор на нефармальны адукацыйны праект - "Школу маладога пісьменніка", што працуе з 2012 году.
Сёлетнія выкладчыкі - Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч. 🔥🔥🔥
Навучанне - з лістапада 2026 да чэрвеня 2027 году. Заняткі - чатыры разы на месяц, па суботах. Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае (online). 👍👍👍
Для ўдзелу пакіньце заяўку, якая павіннa ўключаць:
1) уласны мастацкі твор любога жанру, альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 3—10 ст.;
2) матывацыйны ліст: “Чаму я хачу паступіць у Школу маладога пісьменніка?”;
3) спіс з 5—10 кніг, якія паўплывалі на вас як на творцу.
❗️Дэдлайн прыёму заявак блізка, — 5 лістапада 2026 году, спяшайцеся!
👉 Адрас для заявак bellit.info@gmail.com

❤9✍2👍1
📙 «Атожылкі радзімы векавечнай» Франца Сіўко
Пабачыла свет грунтоўная краязнаўчая кніга віцебскага пісьменніка Франца Сіўко "Атожылкі радзімы векавечнай"👍👍👍
Яна прысвечаная родным мясцінам аўтара - ваколіцам рачулкі Вяты, левага прытоку Заходняй Дзвіны.🔥🔥🔥
Асноўную частку кнігі складае раздзел «Маёнткі ніжняга Прывяцця», даецца ўрывак з мемуараў М. Задоры-Цішэўскага «Мае ўспаміны з Браслаўшчыны. 1918–1939 гг.», таксама ў кнізе змешчаны нарыс «Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадаспада» і раздзел «Святыні: гісторыя і сучаснасць».👍👍👍
Кніга падрыхтаваная з выкарыстаннем вялікай колькасці гістарычных крыніц - архіўных матэрыялаў, старой перыёдыкі, метрычных кніг, генеалагічных баз, успамінаў і г.д.🔥🔥🔥
Выданне без сумніву будзе цікавае не толькі спецыялістам і краязнаўцам, але і шырокаму колу аматараў беларускай старасветчыны.👍👍👍

❤8👍1
⭐️ "Вобразы філалагічнага пакалення"
28 кастрычніка Нацыянальны мастацкі музей і часопіс "Роднае слова" запрашаюць на на лекцыю “Вобразы філалагічнага пакалення: погляд з Мастацкага”.👍👍👍
На лекцыі загадчык навукова-метадычнага аддзела Настасся Трафімчык распавядзе, як у жывапісных партрэтах, графіцы і сяброўскіх шаржах раскрываюцца характары, асабістыя ўзаемаадносіны і ўнутраны свет знакамітых пісьменнікаў-шасцідзесятнікаў – Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іх сучаснікаў.🔥🔥🔥
Традыцыйны фармат лекцыі пашырыцца экспанаваннем жывапісных і графічных твораў, якія на адзін вечар будуць прадстаўлены публіцы (!).👍👍👍
❗️Пачатак 16:00
👉 Адрас: галоўны корпус (зала беларускага мастацтва ХІХ – пачатку ХХ ст.) в. К. Маркса, 24
❗️Уваход па музейным квітку.

❤4👍2
Дзяржаўныя літаратурныя выданні чакаюць змены
Стала вядома, што з наступнага году "Літаратура і мастацтва» - газета з амаль стогадовай гісторыяй, перастане існаваць як самастойнае выданне і будзе выходзіць як дадатак да газэты «Звязда». (Так пазначана ў падпісным каталогу на 1-е паўгодздзе 2027 г.)
Таксама зазнае змены перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў «Полымя», «Нёман» і «Маладосць». Яны будуць квартальнымі выданнямі замест штомесячных.

❤5👎3🤔2😢2
⭐️ Паэтычны слэм ва Ўроцлаве
Сёння ў межах уроцлаўскага Фэстывалю незалежнай беларускай культуры "Жывіца" адбудзецца міжнародны паэтычны слэм — фінал беларуска-польска-ўкраінскага конкурсу імя Адама Міцкевіча. 👍👍👍
Дванаццаць паэтак і паэтаў будуць чытаць свае творы на трох мовах, а публіка галасаваць за найлепшых і вырашаць, хто пераможа.🔥🔥🔥
Сябры журы: Уладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, Агнэшка Маткоўска.
Мадэратарка Эмілія Гаўрус.
❗️Пачатак а 17.00.
👉 Адрас: Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2

👍4
⭐️ Сайт Леаніда Маракова
Пасля больш чым трохгадовага перапынку аднавіў працу сайт Леаніда Маракова (1958-2016).👍👍👍
Для агульнага карыстання цяпер даступныя не толькі творы пісьменніка, але і ўкладзеныя ім даведнікі па рэпрэсаваных над якімі ён шмат гадоў працаваў як даследчык бальшавіцкага тэрору 1920-1950-ых гг., а таксама паэзія яго роднага дзядзькі Валерыя Маракова, расстралянага ў ноч 29 кастрычніка 1937 года.
Гэта стала магчымым дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў і асабіста Івану Бахціну. 🔥🔥🔥
👉 Зазірнуць на сайт

❤14👍1
⭐️ Прэмія Анемпадыстава - новыя лаўрэаты
Абвешчаныя лаўрэаты прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2025 года. Імі сталі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч за вокладку кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ ("Мяне Няма" 2025).👍👍👍
Журы ўганаравала аўтараў «за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм».🔥🔥🔥
Віншуем! 💐💐💐

❤7👍2👎2
***
Вечар, кастрычнік. Яблыкі
падаюць глуха зь неба.
Зоры падрыгваюць -- зябка ім --
у прадчуваньні сьнегу.
Шызы дымок цыгарэтны
ў ціхім паветры вісіць.
Верыцца: ёсьць з апраметнае
выйсьце. Вось толькі б дажыць.
Спраўдзіцца ўсё, што зьняпраўджана.
Збудзецца што пабудуеш.
Жораў курлыча: "Пара ўжо".
Хтосьці яго пачуе...
Восень расьпіша бронзаю
крылы бязьвізавых птахаў.
На павуціньні росным
сохнуць яе апранахі.
Вечар, кастрычнік. Кастрыца
ў вогнішчы неба згарае.
Восень, мая сястрыца,
яблыкі ў кайстру зьбірае.
Анатоль Івашчанка
#вершдня
Вечар, кастрычнік. Яблыкі
падаюць глуха зь неба.
Зоры падрыгваюць -- зябка ім --
у прадчуваньні сьнегу.
Шызы дымок цыгарэтны
ў ціхім паветры вісіць.
Верыцца: ёсьць з апраметнае
выйсьце. Вось толькі б дажыць.
Спраўдзіцца ўсё, што зьняпраўджана.
Збудзецца што пабудуеш.
Жораў курлыча: "Пара ўжо".
Хтосьці яго пачуе...
Восень расьпіша бронзаю
крылы бязьвізавых птахаў.
На павуціньні росным
сохнуць яе апранахі.
Вечар, кастрычнік. Кастрыца
ў вогнішчы неба згарае.
Восень, мая сястрыца,
яблыкі ў кайстру зьбірае.
Анатоль Івашчанка
#вершдня
❤17👍1