👋 Дабрыдзень усім! Даўненька ў нас не было навін, але будзем спрабаваць выпраўляцца! І пачнём адразу з гарачанькага. Цяпер у VS Code ёсць адэкватная праверка беларускай арфаграфіі! Мы звязаліся з распрацоўшчыкамі пашырэння Code Spell Checker і дадалі беларускі слоўнік. Праверка працуе афлайн з самымі рознымі фарматамі файлаў: ад txt, md да .json, .py, правяраючы канкрэтна беларускі тэкст. Гэта робіцца на падставе Hunspell-слоўніка, апрацаванага нашымі калегамі з МТГ «Рэзервацыя» і Корпусу беларускай мовы, за што ім вялікі дзякуй!
- Знайсці гэты цуд можна ў пошуку пашырэнняў (extensions) у VS Code або па спасылцы.
P.S. Скора будуць і геймерскія навіны, не пераключайцеся :))
Patreon
Boosty
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥31🔥7👍3
Forwarded from Дзед Агей
Дарабіў беларусізатар для Scarlet Deer Inn!
Буду ўдзячны за распаўсюд, бо гульня, на мой погляд, вартая таго, каб у яе гулялі.
Чаму раю ў яе пагуляць? І зрабіць гэта менавіта па-беларуску. Гэта вельмі прыгожая, але даволі змрочная гульня пра сярэднявечную чэшскую вёску. Гарантую, што вы зловіце вайбы Вядзьмара, KCD і крыху Hollow Knight (бо гэта часткова платформер). Важную ролю тут гуляе атмасфера і сюжэт, да якіх беларуская мова пасуе проста ідэальна (па словах тых, хто дапамагаў мне з тэстамі). Пры гэтым гульня праходзіцца за 3-4 гадзіны, таму не прыйдзецца марнаваць на яе дахалеры часу.
Пра сам беларусізатар
Поўны пераклад усяго тэксту на беларускую мову. Першапачаткова перакладзены нейрасеткамі, а потым вычытаны некалькі разоў аўтарам перакладу (то-бок мной) з улікам згадак чэшскага фальклору (у гульні ёсць адсылкі да балады Карела Ярамира Эрбена "Zlatý kolovrat"). Поўнасцю прайшоў гульню з гэтым перакладам, каб адлавіць багі і крывыя фразы.
Пераклад замяняе сабой ангельскую мову.
Замест аўтарскага шрыфту тут выкарыстоўваецца Underdog. У аўтарскім няма некаторых беларускіх літар, праз што ў гульні яны не адлюстроўваліся. Дапрацоўваць самастойна шрыфт, над якім аўтар даволі рупліва працаваў (літары літаральна вышывалі на тканіне!), я палічыў не вельмі этычным. Underdog жа выглядае даволі арганічна і прыгожа.
Як усталяваць?
1. Спампаваць файл "sharedassets0.assets" па спасылцы
https://drive.google.com/file/d/1uGsm3UvVVRV23MH-deHLDeAP7-gK6-ME/view?usp=drive_link
2. Закінуць яго з заменай ў папку ...\Scarlet Deer Inn\Scarlet Deer Inn_Data\
Прыклад:
d:\Program Files\Steam\steamapps\common\Scarlet Deer Inn\Scarlet Deer Inn_Data\
3. Гуляць
(4). Калі па нейкіх прычынах гульня не запусціцца адразу па-беларуску, адкрыйце налады і змяніце мову туды-назад на "English".
Каб выдаліць, проста запусціце праверку файлаў праз Стым. Калі атрымалі гульню... не праз Стым, перад усталёўкай захавайце арыгінальны файл "sharedassets0.assets".
Калі з'явіліся пытанні ці знайшлі багі/крывы пераклад, можна напісаць пад гэты пост, ці ў асабістыя Стым/Трэдс. Буду ўдзячны, калі дададзіце скрыншот памылкі/бага.

❗️ Анонс новай лакалізацыі ад lokar
Вітаем, геймеры ды геймеркі! Пасля невялікага перакладніцкага адпачынку каманда зноў вяртаецца да працы. Калі вы аматар прыгод, будаўніцтва ці забойства босаў — узрадуйцеся, бо ў гэты раз мы бяромся за, хай і старую, але вельмі вядомую і цікавую гульню ад Re-Logic...Тэрарыю (Terraria)!
🗺 Гульня мае не менш за 102 тыс. слоў і каля 20 тыс. радкоў, таму працы будзе нямала. Сачыце за навінамі і абнаўленнямі ў нашых сацсетках!
❤️ Падзякаваць нам
Patreon
Boosty
⭐️ Нашыя сацсеткі
Сайт
Twitter (X)
Telegram
Discord
#Terraria #Тэрарыя
Вітаем, геймеры ды геймеркі! Пасля невялікага перакладніцкага адпачынку каманда зноў вяртаецца да працы. Калі вы аматар прыгод, будаўніцтва ці забойства босаў — узрадуйцеся, бо ў гэты раз мы бяромся за, хай і старую, але вельмі вядомую і цікавую гульню ад Re-Logic...
Patreon
Boosty
Сайт
Twitter (X)
Telegram
Discord
#Terraria #Тэрарыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, шаноўныя! Пакуль робіцца (неяк нават надта актыўна) Тэрарыя, хочам падзяліцца і іншымі калягульнявымі штукамі. Нечакана, філасофска-рэлігійнай скіраванасці. Тут акурат у SMOŬŻ на YouTube выйшаў новы ролік пра тое, як паказана рэлігія ў сімулятарах. Раім паглядзець, гэта напэўна ўнікальны кантэнт!
https://www.youtube.com/watch?v=pbXGS7QvJVs

YouTube
САКРАЛЬНЫМ НАЖОМ ПА МАПЕ: Інструменталізацыя рэлігіі ў Сац-Гіст сімулятарах | Тэалогіі гульняў
Відэагульні з'яўляюцца ўнікальнымі тэкстамі-прасторамі, у светаапавяданні якіх гулец можа самарэалізавацца як кіраўнік дзяржавы, ці "Дух Гісторыі", перад якім разгортваецца вялікі пералік інстытутаў-інструментаў для забаўляючага гульца дасягнення палітычных…
❤🔥15👍5🔥3👀3
Forwarded from Альтанка Ałten'a
✨Рэліз перакладу South Park™: The Stick of Truth™✨
🫅🏼З небяспечных палёў бітваў дзіцячай пляцоўкі чацвёртага класа паўстане малады герой, якому наканавана стаць ратавальнікам Паўднёвага Парка.
🧝🏻♂️Як усталяваць лакалізацыю:
1)Перацягніце файлы з архіва ў папку South Park - The Stick of Truth, размешчаную ў
...\SteamLibrary\steamapps\common\South Park - The Stick of Truth
2)Гуляем!
🪄Спампаваць можна тут:
Nexus
🧙🏻♂️Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.

❤🔥16🔥5👍2
Forwarded from Альтанка Ałten'a
🎮 LEGO Star Wars III - The Clone Wars ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮
▪️ Пераклад: Alten
📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
▪️ Пераклад: Alten
📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
👍10❤🔥7 3
Forwarded from Трасянкус
МЫ ДАДАЛІ ПЕСНІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў БРАМУ БАЛДУРА 3
Цяпер вы можаце не толькі чытаць па-беларуску, але і слухаць каверы Орыла на «I Want To Live» (feat. Toya) і «Raphael's Final Act» прама ў гульні! Песні замяняюць арыгіналы ў адпаведных сцэнах.
Вялікі дзякуй Орылу за тое, што гэта стала магчымым! Абавязкова падпішыцеся на яго: @orril_dub
Мод можна знайсці і спампаваць ва ўбудаваным у гульню Mod Manager пад назвай «Belarusian translation», на mod.io і на Nexus Mods.
Дзе пачуць ў гульні:
- у Акце 1 забрацца ў першым жа лагеры на камень за Астарыёнам
- у пераходзе паміж Актамі 2 і 3
- бітву з Рафаілам вы не прапусціце, калі будзеце ў Доме Надзеі :)
Поўныя версіі кавераў можна таксама паслухаць на Ютубе, і не забудзьцеся на лайкі:
Raphael's Final Act
I Want To Live (feat. Toya)

👍19🔥8❤🔥6 1
Forwarded from MineAsveta
Дабрыдзень, шаноўныя чытачы. Каманда перакладу Minecraft віншуе вас з Міжнародным днём перакладчыкаў і звяртаецца з просьбай прайсці невялічкае апытанне!
У сувязі з актыўнай працай над адаптацыяй Dungeons and Dragons і перакладам Terraria на беларускую мову з’явілася нагода яшчэ раз звярнуць увагу на адаптацыю назвы монстра Slime. Цяперашні варыянт - Слімак - здаецца нятрапным праз некалькі прычын:
1. Паводле нашага аналізу, хаця слова "слімак" можа значыць як істот без ракушкі, так і істот з ёй, больш трывала яно асацыюецца менавіта з ракавіннымі жывёламі.
2. У гульнях, якія маюць адначасова Slime, Snail і Slug, узнікаюць асаблівыя цяжкасці з выбарам адпаведнікаў да кожнай істоты.
Нам цікава ваша думка наконт чатырох наступных варыянтаў для адаптацыі і патэнцыйнага перайменавання Slime:
1. Слізень
Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'смоўж', 'слізняк'.
2. Смоўж
Стандартнае беларускае слова. Значыць тое ж, што і 'слімак', але больш трывала асацыюецца з істотамі без ракушкі.
3. Слімень
Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'вераценніца', 'смоўж'.
4. Слайм
Непасрэднае запазычанне.
Калі ласка, прагаласуйце ў апытанцы ніжэй і падзяліцеся ёй са сваімі беларускамоўнымі сябрамі!
#апытанка@mineasveta

❤🔥4 3👍1
Forwarded from MineAsveta
Калі ласка, выберыце ЎСЕ варыянты, якія вы НЕ СУПРАЦЬ БАЧЫЦЬ у гульні (можна выбраць некалькі):
Anonymous Poll
36%
Слізень
64%
Смоўж
41%
Слімень
43%
Слайм
3%
Прымальных варыянтаў няма
Forwarded from MineAsveta
Калі ласка, выберыце АДЗІН варыянт, які вам НАЙБОЛЬШ падабаецца:
Anonymous Poll
11%
Слізень
51%
Смоўж
20%
Слімень
19%
Слайм
Forwarded from MineAsveta
Калі ласка, выберыце АДЗІН варыянт, які вам НАЙМЕНШ падабаецца:
Anonymous Poll
22%
Слізень
18%
Смоўж
23%
Слімень
37%
Слайм
Пасля пяці гадоў знаходжання ў раннім доступе, Valheim урэшце святкуе свой паўнавартасны рэліз! Распрацоўнікі не паскнарнічалі кантэнтам і дадалі новыя прадметы, падзеі, ды новы біём.
Пазнаёміцца з абнаўленнем 1.0 вы ўжо можаце проста ў гульні, гэтаксама з нашым зноў поўным перакладам. Таму ўхутвайцеся ў нешта цёплае, клічце сяброў і наперад, бо надышоў час пакарыць поўнач!
Nexus
Thunderstore
Mega
Patreon
Boosty
Сайт
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤🔥6🔥5 3
Forwarded from mdof | Беламова
📄
23.11 беларуская лакалізацыя Papers, Please стане даступнай эксклюзіўна на belarusian.games.
Пашпарты. Штампы. Калейка на мяжы!
І цяпер — усё гэта па-беларуску.
📅 23 лістапада 2026
🌐 belarusian.games
Уезд амаль дазволены.
Застаецца толькі пачакаць.
Papers, Please — па-беларуску23.11 беларуская лакалізацыя Papers, Please стане даступнай эксклюзіўна на belarusian.games.
Пашпарты. Штампы. Калейка на мяжы!
І цяпер — усё гэта па-беларуску.
📅 23 лістапада 2026
🌐 belarusian.games
Уезд амаль дазволены.
Застаецца толькі пачакаць.
🔥22 3👍2
Forwarded from Дзед Агей
Control Resonant па-беларуску!
Спасылка на гульню
Новая гульня ад Remedy Entertainment. На гэты раз экшэн-РПГ з элементамі слэшэра ў адкрытым свеце. Навошта? А чаму б не? Тым больш што атрымалася кайфова.
Пераклаў: дыялогі, інтэрфейс, медыя.
Усталёўка
Замяняе расейскі моўны слот!
1. Спампаваць па спасылцы
https://drive.google.com/file/d/1JsfFBpmgJBMImf9efFUykGJU5Ul5nb0o/view?usp=sharing
2. Закінуць файлы з архіва ў папку з гульнёй, напрыклад:
d:\Program Files\Steam\steamapps\common\CONTROL Resonant\data_pack2\pc\
3. Гуляць
Выдаленне
Праз праверку файлаў у Стыме.
Калі ў вас піратка (не ўхваляем), перад усталёўкай захавайце ў асобную папку файлы, якія будуць замененыя. Для выдалення перакладу вярніце іх на месца.
Знайшлі памылкі? Буду ўдзячны за зваротную сувязь
Стым
Трэдс
Ютуб
Твіч

👍7❤🔥6
Forwarded from Пераклады Абсервера
🎼CHANTS OF SENNAAR ПА-БЕЛАРУСКУ!🎼
перакладчыца: @arrow_fligh
рэдактар і праграміст: observr (я)
🎶 Ва ўнікальнай лінгвістычнай галаваломцы вы станеце падарожнікам, які пераадолее неразуменне і аб'яднае народы Вежы. Назірайце, слухайце, і старажытныя мовы загавораць з вамі ў сусвеце, натхнёным легендай пра Вавілонскую вежу.
⚙️ Як усталяваць пераклад:
1) Перацягніце файлы з архіва ў папку Chants Of Sennaar_Data, якая знаходзіцца ў папцы гульні.
2) Зайдзіце ў гульню і выберыце беларускую мову ў наладах. ВАЖНА: праз баг назва ўсіх моў англійская, але заўважыць змяненне моў можна па змяненні мовы інтэрфейсу. Беларуская апошняя ў спісе.
3) Гуляйце і насалоджвайцеся гульнёй!
🔽 Дзе можна знайсці і спампаваць:
Nexus
Javar
✉️ Падпісвайцеся, каб сачыць за навінамі і перакладамі.

👍9❤🔥6