Новая Беларусь в Литве
735 subscribers
2.16K photos
247 videos
2 files
1.13K links
▫️Анонсы акций солидарности с Беларусью
▫️Фото- и видеоотчеты мероприятий
▫️Рекомендации о наилучшем времяпровождении в Вильнюсе
Download Telegram
Forwarded from Dapamoga
🎅✨ ТАЕМНЫ САНТА Ў БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ

Хочаш крыху чараўніцтва перад святамі? Запрашаем далучыцца да нашага Таемнага Санты — цёплай і вясёлай традыцыі абмену падарункамі!

📌 Як удзельнічаць?

Каб стаць удзельнікам, трэба:

1. Запоўніць форму https://forms.gle/CAokL75dsw3rQxxw7
Укажы свой кантакт у Telegram і некалькі слоў пра сябе — што любіш, што цябе натхняе, якія дробязі робяць цябе шчаслівым. Гэта дапаможа твайму Таемнаму Санту выбраць ідэальны падарунак.

⏰ Форма дзейнічае да 12:00 пятніцы 12 снежня!

2. Увечары 12 снежня кожны ўдзельнік атрымае:
• свой індывідуальны нумар
• нумар чалавека, якому трэба падрыхтаваць падарунак
• кароткую інфармацыю пра яго інтарэсы

🎄 Абмен падарункамі адбудзецца ў cуботу 20 снежня а 18:00 у Беларускім Замку

💸 Абмежаванне па кошце — 25 еўра.

Далучайцеся! Няхай гэтая зіма будзе цёплай, светлай і поўнай маленькіх цудаў ✨🎁

🗓 Субота 20 снежня
🕐 18:00
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10
👍3
Forwarded from Dapamoga
🎄КАЛЯДНАЯ PRE-PARTY Ў БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ

Дарагія сябры! Запрашаем вас на цёплую і магічную pre-party напярэдадні Калядаў — з музыкай, падарункамі, казкамі і сапраўднай святочнай атмасферай.

🌟Гэта будзе КАСЦЮМАВАНАЯ вечарына!

Мы запрашаем усіх гасцей прыйсці ў казачных вобразах — натхнёных легендамі і казкамі ўсіх народаў свету. Феі, гномы, эльфы, героі народных паданняў, каралевы і чараўнікі — няхай наша вечарына стане сапраўднай паветранай казкай!

🎁 Праграма вечара

18:00 — збор гасцей i ўдзельнікаў Таемнага Санты

18:30–19:00 — выступленне калектыву «Беларускі Цуд»

19:00–19:30 — абмен падарункамi ў межах Таемнага Санты

19:30–21:00 — Калядная мазгабойня

21:00–... — святочны стол і караоке

🍸Цягам усяго вечара вас чакае ўтульны бар з самымі святочнымі кактэйлямі ад лепшага беларускага бармэна Вільні!

✨Запрашаем усіх у свет зімовых казак! Бярэм з сабой казачны настрой, фантазію — і сустракаемся ў Замку!

🗓 Субота 20 снежня
🕐 18:00
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10
👍2
Forwarded from Dapamoga
Анджэй Пачобут па-ранейшаму застаецца за кратамі.

Сёння стала вядома, што Анджэй Пачобут, як і Мікалай Статкевіч, адмовіўся пісаць ліст на памілаванне Аляксандру Лукашэнку. Менавіта таму ён не ўвайшоў у спіс дэпартаваных палітвязняў, якія сёння выйшлі на волю.

Гэта выбар годнасці. Выбар не гандляваць сумленнем і праўдай нават цаной уласнай свабоды.

Мы не маем права забывацца пра тых, хто застаецца ў зняволенні не таму, што пра іх забыліся, а таму, што яны не здрадзілі сабе.

📣 Давайце заўтра, на традыцыйнай нядзельнай акцыі, успомнім пра Анджэя Пачобута.

📣 Давайце ўголас патрабаваць яго неадкладнага вызвалення.

📣 Давайце быць яго голасам там, дзе яго спрабуюць прымусіць маўчаць.

🕊 Свабоду Анджэю Пачобуту.
🕊 Свабоду Мікалаю Статкевічу.
🕊 Свабоду ўсім палітвязням.

Мы трымаем строй. Мы не адступаем.

Нядзеля, 14 снежня 2025
🕛 12:00
📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі (Vinco Kudirkos aikštė)
🔥3❤2
Разговор с Зеленским состоялся

«Очень ценю добрые слова об Украине и украинцах, а также чёткую, принципиальную позицию по поводу российской агрессии. Это важно. Украина и дальше будет помогать всем, кто помогает нам защищать независимость и жизни людей» – Зеленский
👍6
Forwarded from Dapamoga
⚡️⚡️⚡️ Сустрэча нашых смелых беларусаў адбудзецца сёння па адрасе Dzūkų g. 1.

Паводле нашай інфармацыі, аўтобус чакаецца ў прамежку з 11:30 да 12:00.

❗️Звяртаем увагу, што доступ у памяшканне маюць толькі загадзя зарэгістраваныя валанцёры і кіроўцы. Таму просім усіх астатніх апрануцца цёпла і, па магчымасці, ўзяць з сабой тэрмасы з гарачымі напоямі.

‼️Вялікая просьба да ўсіх, хто прыйдзе сустракаць: ставіцца да нашых герояў з максімальнай павагай і далікатнасцю, не фатаграфаваць і не здымаць відэа без іх асабістага дазволу, а таксама памятаць, які доўгі і складаны шлях яны прайшлі, каб дабрацца да Вільні.

Дзякуй за разуменне і чалавечнасць
❤7👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
С Рождеством 🤍
Спасибо каждому, кто нашёл время и пришёл разделить этот вечер с нами.
За тёплые разговоры, живые эмоции и атмосферу, которую создают только люди.
Пусть в эти дни будет больше света, спокойствия и настоящей близости.
Мы это очень ценим.
❤10🔥4👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дорогие братья-украинцы,
от всего сердца поздравляем вас с Рождеством 🤍
Пусть в ваших домах будет тепло, в сердцах — сила, а рядом — близкие.
Мы желаем вам мира, выдержки и веры, которая помогает пройти самые трудные времена.
Вы не одни. Пусть свет Рождества принесёт надежду и спокойствие.
❤9👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На этом вечере прозвучало авторское стихотворение «Экстремист» — искренний текст о событиях 2020 года в Беларуси и личном опыте автора.
Для нас это был не просто стих, а живое напоминание о людях, которые прошли через тюрьму и всё-таки сохранили в себе человеческое тепло, голос и внутреннюю свободу.
Спасибо за смелость быть собой, за способность говорить и чувствовать после всего пережитого.
Вы — живое доказательство того, что человека можно лишить свободы, но нельзя лишить достоинства и света внутри.
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎄✨ А вось і закуліссе ўчарашняга святкавання Калядаў у Беларускім Замку.

Мы былі шчаслівыя прыняць у ўтульных сценах Беларускага Замка нашых нацыянальных герояў і падарыць ім хоць крышачку каляднага цяпла, клопату і спакою.

🤍 Вялікі дзякуй усім, хто быў датычны да арганізацыі гэтага свята — валанцёрам, сябрам, партнёрам і кожнаму, хто ўклаў сваю энергію і сэрца.

Гэтыя моманты — пра цішыню, усмешкі, абдымкі і адчуванне дому, якое так важна ў святы. Дзякуй, што былі разам з намі!
🔥8❤2👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Эту песню исполнил беларусы Сергей Космас совместно с Олегом Моисеевым.

Она посвящена беларускам — политзаключённым.
Эта песня — знак памяти, поддержки и солидарности.
Чтобы знали: о вас помнят. Вас ждут. Вы не одни.
❤9⚡1🔥1🤝1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
8 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма "Усходні калідор" (1966).

📍 Стужка якая не спадабалася Машэраву і была адпраўленая на паліцы. Авангардны псіхалагізм партызанкі. Фільм вярнуўся да гледача ў часы Перабудовы.

📍Мірскі Замак, віленская хтонь і ню-перформансы ў царкве задоўга да Pussy Riot.

Працягласць: 99 хв / рэйтынг IMDb: 6.9

🎦 Гэты прагляд — частка адукацыйнага праекту дзе вядомы беларускі кінакрытык расказвае і паказвае свой "залаты спіс" (усяго 12 стужак) беларускага кіно: цікавосткі, культуралагічны бэкграўнд на фоне сусветнага кінематографа і шмат што яшчэ. Пасля прагляду адбываюцца рэфлексіі гледачоў і адказы на пытанні.

🚸 Прыходзь. Каштуй. Спрачайся. Сыходзь дасведчанным.

📅 8 студзеня (чацвер) а 19:00
📌 Zolak Micro Art Residence, Vytenio 50D
🚪 Free donation
❤2👍2🔥1
Forwarded from ROCK CENTER VILNIUS
7 лютага ў Zolak адбудзецца канцэрт прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай сцэны — Kurwadziki і Алеся Дзянісава (вакаліста легендарнага гурта Dziecuki).

Kurwadziki — гэта жорсткі, іранічны панк з пазнавальным гучаннем, фальклорнымі матывамі і вострай сацыяльнай інтанацыяй. Гурт даўно і ўпэўнена займае сваё месца на незалежнай сцэне Усходняй Еўропы.

Алесь Дзянісаў — адзін з самых харызматычных галасоў беларускага панку, фронтмэн Dziecuki, вядомы шчырымі тэкстамі, магутнай падачай і жывымі выступамі без кампрамісаў.

Вас чакае вечар жывой энергіі, прамых выказванняў і сапраўднага панк-року — без глянцу і фальшы.

📍 Zolak Micro Art Residence
📍 Vytenio g. 50D, Vilnius
⏰ Пачатак: 19:00

🎟 Квіткі: https://fienta.com/lt/kurwadziki-ales-dzianisau

🔥 Папярэдні продаж — 15 € (толькі 20 квіткоў!)
💥 У дзень канцэрту — 20 €

Усяго 50 квіткоў — камерная атмасфера, блізкі кантакт з музыкамі і жывое гучанне без бар’ераў.
👍3
Forwarded from ROCK CENTER VILNIUS
📚🎤 24 студзеня — вялікая размова з Юрыем Стыльскім

📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10
⏰ Пачатак: 19:00
💸 Добраахвотныя ахвяраванні

Юра Стыльскі — мастак, публіцыст, блогер, лідар культавага гурта «Дай Дарогу!», адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага панк-року. Чалавек з выразнай грамадзянскай пазіцыяй і вострым словам.

Яго тэксты і публічныя выказванні неаднаразова выклікалі ціск і пераслед; для ўладаў яго слова было небяспечнейшым за лозунгі.

Што будзе на сустрэчы:
— размова пра творчасць, асабісты досвед і жыццё
— межы свабоды слова і «экстрэмізм»
— пытанні і адказы з залы
— нефармальныя зносіны без сцэны і дыстанцыі

Без запісу. Без цэнзуры. Без пасярэднікаў.
Толькі жывы дыялог. Шчыра, востра і вельмі па-беларуску.
❤5👍1🤮1
Forwarded from Dapamoga
МІТЫНГ ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ АДЗІНСТВА ЎКРАІНЫ 🇺🇦

164-ы Панядзелкавы мітынг
адбудзецца 22 студзеня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, каля помніка Вялікаму князю літоўскаму Гедыміну

Мітынг прысвечаны Дню адзінства Ўкраіны — дню салідарнасці і супольнай барацьбы за свабоду. Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць Украіны, адзінства азначае яднанне ўсіх украінцаў свету і салідарнасць сяброў Украіны. Сіла — ў адзінстве.

Падчас мерапрыемства будзе сфармаваны ланцуг адзінства, які сімвалізуе агульную барацьбу з татальным злом і пастаянную падтрымку Украіны да канчатковай перамогі.

Удзельнікі Панядзелкавага мітынгу:

▪️Ольга Нікітчэнка — Пасол Украіны ў Літве
▪️Наталля Шэртвітэне — старшыня Віленскай украінскай супольнасці
▪️Ганна Доўбач — псіхолаг, культуралог, грамадская актывістка

🗓️ Чацвер 22 студзеня
🕐 18:30
📍 Кафедральная плошча
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
22 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" (1979).

📍 Фільм называюць першым трыллерам у гісторыі ўсяго савецкага кінематографа

📍Аўтарам сцэнару быў Уладзімір Караткевіч, хоць фільм значна адрозніваецца ад культавай аповесці

Працягласць: 130 хв / рэйтынг IMDb: 6.7

🎦 Гэты прагляд — частка адукацыйнага праекту дзе вядомы беларускі кінакрытык расказвае і паказвае свой "залаты спіс" (усяго 12 стужак) беларускага кіно: цікавосткі, культуралагічны бэкграўнд на фоне сусветнага кінематографа і шмат што яшчэ. Пасля прагляду адбываюцца рэфлексіі гледачоў і адказы на пытанні.

🚸 Прыходзь. Каштуй. Спрачайся. Сыходзь дасведчанным.

📅 22 студзеня (чацвер) а 19:00
📌 Zolak Micro Art Residence, Vytenio 50D
🚪 Free donation
👍2
Forwarded from Dapamoga
МІТЫНГ ПАМЯЦІ ЗАГІНУЛЫХ ВА ЎКРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ

У панядзелак, 2 лютага, а 18:30
мы, беларусы Вільні, далучымся да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу Аркадзія Вінакураса.

Мы збярэмся, каб ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, якія загінулі, абараняючы Украіну — за свабоду, годнасць і будучыню Еўропы.

Наша памяць — гэта салідарнасць, а салідарнасць — гэта сіла!

Запрашаем усіх нераўнадушных далучыцца да мітынгу 🤍❤️🤍

🗓️ Панядзелак 2 лютага
🕐 18:30
📍 Кафедральная плошча
❤5🔥3
Forwarded from Dapamoga
✨🇱🇹ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ🇱🇹✨

У панядзелак 16 лютага запрашаем далучыцца да святочных мерапрыемстваў у Вільні і разам ушанаваць гісторыю і свабоду Літвы.

Праграма дня:

🕘 9:00 — 📍 могілкі Росы (Rasų g. 32)
Ушанаванне падпісантаў Акту Незалежнасці Літвы, ускладанне кветак.

🕙 10:00 — 📍 ад Кафедральнай плошчы да могілак Росы
Традыцыйнае моладзевае шэсце „Lietuvos valstybės keliu“.

🕚 11:00 — 📍 каля Белага маста
Забег „Vardan tos Lietuvos!“.

🕛 12:00 — 📍 плошча Simono Daukanto
Урачыстая цырымонія ўзняцця сцягоў трох Балтыйскіх дзяржаў.

🤍❤️🤍
Dapamoga запрашае прыйсці на плошчу з нашымі нацыянальнымі сцягамі
🤍❤️🤍

🕛 12:00 — 📍 Valstybės pažinimo centras
Святочная праграма „Kuriame namus – kuriame Lietuvą“.

🕒 15:00 — супольнае спяванне
Песні свабоды для ўсёй супольнасці.

🕓 16:00 — 📍 Gedimino pr. 11
Адкрыццё выставы „Meną mus suartina“ і экскурсіі па будынку Ураду Літвы.

🔥 18:00 — 📍 ад Gedimino pr. 1 да плошчы Кудзіркі
Запальванне шаснаццаці Вогнішчаў Свабоды, выступленні ансамбляў і музыкаў.

🎭 18:30 — 📍 A. Jakšto g. 9
Спектакль „Beauštanti“.

Далучайцеся да святкавання і адчуйце атмасферу адзінства, гісторыі і гонару за свабоду!

Ačiū Lietuva ! 🇱🇹

🗓 Панядзелак 16 лютага
🕐 з 9:00
📍 Вільня
❤5👍2
Forwarded from Dapamoga
🤍❤️🤍МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ🤍❤️🤍

25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі
— дзень, які сімвалізуе імкненне да свабоды, годнасці і незалежнасці.

Гэта не проста дата ў календары — гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай надзеі.

Беларуская дыяспара Вільні запрашае разам адзначыць гэты важны дзень і падрыхтавала для вас адмысловую праграму:

РАНІЦА


🏰 9:00 - Збор ля Сейма, адрас: Gedimino pr. 53

🌳 9:30 - Ідзем на "Беларускую алею", каб завязваць стужкі: Gedimino pr. 64

🚗 10:30 - Старт аўта-мота прабега са сцягамі. Пачынаем з A. Tumėno g. 4

🪦 11:30 - Прыбываем на могілкі Расу, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі: Rasų g. 13

🪦 12:30 - Прыбываем на праваслаўныя могілкі: Liepkalnio g. 19

ВЕЧАР

✊ 18:00 - Мітынг на Лукiшскай плошчы. Бяром з сабой сцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой.

🥁 19:00 - Пачынаецца марш па вуліцах Вільні, ідзем да "Варты Святла" каля беларускай амбасады на Mindaugo g. 13

🔥 19:30 - Прыходзім да "Варты Святла" на Mindaugo g. 13. Запалім знічы ў памяць загiнулых герояў і з верай у будучыню. Паслухаем прамовы беларускіх актывістаў і былых палітвязняў.

⛪️ 20:00 - Святочнае набажэнства на беларускай мове ў беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату: Bokšto g. 4.

🎤 20:30 - Завяршыцца Дзень Волі канцэртам гурта "Дай Дарогу!" ў Pub Alaus Namai, Goštauto 8

🔗Больш падрабязнасцей пра мерапрыемствы па спасылцы

🤍Прыходзьце са сцягамі!
❤️Далучайцеся!
🤍Гэта наш дзень!

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
❤2👍2
Forwarded from Dapamoga
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуй за відэа, Daniel Anohin

🤍💔🤍

Не забудземся, не прабачым!

Жыве Беларусь!
❤8👍2🤯1
Forwarded from Dapamoga
🩷🥣 PINK SOUP FEST УЖО НА ГЭТЫХ ВЫХОДНЫХ! 🥣🩷

Ужо ў гэтыя выходныя Вільня ператворыцца ў сапраўдную ружовую сталіцу — горад адзначыць адзін з самых вясёлых і незвычайных летніх фестываляў — Pink Soup Fest (Šaltibarščių festivalis) 💗

Тры дні музыкі, танцаў, шалцібаршчу, касцюмаў і сапраўднага летняга настрою чакаюць жыхароў і гасцей горада!

У праграме:

🩷 ПЯТНІЦА 29 ТРАЎНЯ

🕛 12:00 — “Pink Break” — сімвалічны ружовы абед, калі ўсю Вільню запрашаюць разам з’есці шалцібаршч і афіцыйна адкрыць фестываль
🎤 19:00 — адкрыццё фестывалю на Ратушнай плошчы: канцэрты, музыка і камедыйнае шоу
💃 22:00–03:00 — Pink Nights у Hales turgus — вялікая ружовая вечарына з танцамі, музыкай і pink vibes да самай ночы

🩷 СУБОТА 30 ТРАЎНЯ

🎪 11:00–19:00 — галоўная фестывальная зона каля Белага маста — актыўнасці, ежа, музыка і забавы
🚤 12:00 — Pink Soup Parade — першы ў гісторыі парад ружовых лодак па Нярысе, які стартуе каля маста Караля Міндаўга (Žvejų g. 14)
🏃‍♀️ 13:30 — Pink Waiters’ Run — забег афіцыянтаў з талеркамі шалцібаршчу (і без права праліць ні кроплі 😄) ад Зялёнага да Белага маста
🥣 15:00 — конкурс па хуткасным паяданні шалцібаршчу “IKI soties” каля Белага маста — літры ружовага супу і абмежаваны час — праверце свае сілы
👗 17:00 — конкурс на найлепшы касцюм у стылі Pink Soup Fest каля Белага маста — ад ружовага glamour да поўнага food-fashion шаленства
🎶 20:00 — вялікі канцэрт на Ратушнай плошчы — летні настрой і галоўная музычная падзея дня.
💃 22:00–03:00 — Pink Nights: Vilnius Pink Soup Festival Dance Party у Hales turgus — начная вечарынка ў ружовых колерах, музыка, танцы і pink vibes да самай ночы.

🩷 НЯДЗЕЛЯ 31 ТРАЎНЯ

🚶‍♀️ 11:00 — Pink Soup Walking Competition ад вул. Upės — тэматычная ружовая прагулка па Вільні (маршрут каля 10,5 км)
🎪 11:00–17:00 — працяг галоўнай фестывальнай зоны каля Белага маста
🥣 13:00 — конкурс па паяданні шалцібаршчу “IKI soties” каля Белага маста — літры ружовага супу і абмежаваны час — праверце свае сілы
🌍 14:00 — Pink Soup Reimagined: An International Twist каля Белага маста — замежныя шэфы віленскіх рэстаранаў пераасэнсуюць галоўны літоўскі летні суп і прадставяць свае міжнародныя версіі.
🎶 15:00 — Pink Concert
Канцэрт Sandra Carrillo каля Белага маста — ідэальны soundtrack для апошняга дня фестывалю.
💗 16:00 — Closing Ceremony / Закрыццё фестывалю каля Белага маста — прыгожае развітанне з самым ружовым уікэндам Вільні.

❗️Больш інфармацыі — на афіцыяльным сайце мерапрыемства

https://www.govilnius.lt/pink-soup-fest

Даставайце ружовае адзенне, збірайце сяброў і рыхтуйцеся да самых ружовых выходных у годзе! 💗🥣

Сустракаемся на Pink Soup Fest!
👍2