1❤90👍14❤🔥13🙏4😍4👏1🍾1
💌 1 кастрычніка — Сусветны дзень паштоўкі!
✍️Дасылаць карткі з тэкстам і/ці малюнкамі людзі пачалі вельмі даўно, але менавіта ў гэты дзень, у 1869-ым годзе ў Вене з'явілася першая афіцыйная "карэспандэнцкая картка" — тое, што было ўжо вельмі блізка да паштовак, якімі прывыклі іх бачыць мы з вамі :)
У 2019, да юбілею падзеі, з'явілася такое цікавае сьвята, да якога розныя паштовыя службы ўжо нават пачалі рабіць адмысловыя маркі і канверты. А на "Палявой пошце" ужо які год выходзіць адмысловы допіс.❤️
😲Fun fact: У посткроссінгу Беларусь стабільна ўваходзіць у топ-10 краінаў сьвету — 150.000 + дасланых картак! Паштоўкі ў нас сапраўды любяць😊
📸Нагадаю, што больш прыгожых, вінтажных картачак, і нават відэа пра іх вы можаце паглядзець у нашым інстаграмчыку:
https://www.instagram.com/poshtabel/
Адмін будзе таксама рады атрымаць паштоўку!😁
https://buymeacoffee.com/poshtabel
(фота: bakhuny.by)

❤45❤🔥9🎉7👍4🥰2
❤78👍17❤🔥7🙏3🤩2👏1👌1
#Булгак, #этнаграфія
🎉 Сёння спаўняецца 150 год са дня нараджэньня Яна Булгака — слыннага фатографа родам з Наваградчыны, які зрабіў сотні прыгожых здымкаў роднай старонкі ў пачатку ХХ стагоддзя.
Узгадаем некалькі радкоў з ягонай кнігі "Край дзіцячых гадоў":
"...Ганна мела рашучы характар і абыходзілася з намі запанібрата, нават з пэўным адценнем перавагі, як з панамі-расцяпамі. Ёй не падабаліся нашы "панскія" манеры, наадварот, будучы больш прадпрымальнай, яна глядзела на нас крыху звысоку і нават высмейвала нашы паводзіны. Калі, напрыклад, хто-небудзь з нас ветліва гаварыў "дзенькуе", гэта слова смяшыла і здзіўляла Ганну, якая нават не ведала яго значэння. Яна бралася за бакі, заходзілася ад смеху, і перадражнівала нас, паўтараючы ў нос "Дзікуны, дзікуны".
Яна рабіла гэта з такім апломбам, што мы разяўлялі раты і былі недалёкія ад пераканання, што не Ганна, а мы не ўмеем сябе прыстойна паводзіць. Гэтыя "дзікуны" былі, бадай што, найлепшым паказальнікам таварыскага ўзроўню нашай тройкі, бо яны нас зусім не бянтэжылі, а нават станавіліся нашай гульнёй. Мы павінны былі таксама прыстасоўвацца да Ганны ў мове, бо яна не валодала польскай, таму яна была нашай першай настаўніцай народнай мовы..."
Аўтарскае фота: сядзіба ў Мірацічах (Карэліцкі р-н), 1912 г.

Telegram
Палявая пошта
Вітаю, спадарства!
Ужо па традыцыі, 6-га кастрычніка ўзгадваем на нашым канале Яна Булгака — якраз на дзень народзінаў знакамітага фатографа!
Падумалася, чаму б гэтым разам далучыць не толькі ягоную паштовачку, але і нешта яшчэ :)
❤️"Край дзіцячых гадоў"…

❤63👍11👏2🙏1
👍46❤23😢18❤🔥4💔2
1❤86👍15❤🔥8🙏5👏2
Вітаю, шаноўныя!
🤝 Рады парэкамендаваць вам сяброўскі праект Sacral_BY!
Аўтар вандруе па розных закуточках Беларусі (і не толькі), пра што цікава распавядае ў сваім блогу. (атмасферныя здымачкі тамака ж)
Можна пазычыць ідэі для ўласных маршрутаў і падарожжаў😉
Лампавая трэвэл-старонка. якіх хацелася б у нашым тэлеграмчыку паболей:
https://t.me/belarus_sacral

sacral_BY
Lo-fi, турызм, эскапізм.
Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.

❤39👏2
1❤🔥72🙏19👍14❤12🥰3🍾2👏1🆒1
❤🔥98❤31👍19👏5😍4
#этнаграфія, #Сербаў, #Бойд
"...Мясцовы палешук вырас на сваім чоўне. На лядашчай душагубцы ён безбаязна ў буру і непагадзь шнырыць, як мыш, па балоце паміж кустоў і чароту, палюючы на дзікіх качак ці ставячы рыбалоўныя снасці. На лодцы ж ён пераязджае з валом пахаць з аднаго вострава на другі. На нашым шляху ўвесь час траплялі на сваіх чаўнах палешукі, якія ехалі з "гаўядай"* на базар ці вярталіся з пакупкамі да хаты."
Тэкст паводле Ісаака Сербава, палеская экспедыцыя, лета 1912 г.
фота: "Перавозка каня праз Прыпяць", Луіза Арнер Бойд, палеская экспедыцыя, 1934 г.
*свойская рагатая жывёла

❤62👍18❤🔥9🦄5
❤67👍16❤🔥14🙏5👏2
❤🔥35❤13👍9🤷♂4👏3😍2🥰1