Толькі пра мову
2.96K subscribers
2.28K photos
657 videos
1 file
762 links
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэрміны ІТ пераважна прыходзяць з ангéльскае мовы. Але ў розных мовах зьяўляюцца і свае словы для гэтай галіны, часам вельмі крэатыўныя. Як у беларускай для значка @ .
❤48👍8👏1💯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёньня Дзень сьвятога Патрыка, апекуна Ірляндыі, самы вядомы ў сьвеце нацыянальны фэст. Як па-беларуску назваць seamróg — яго галоўны сымбаль? А вельмі проста! Адказваем
❤44👍7🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашыя вочы — дасканалыя фізычныя прылады. Беражэма іх і называйма іхныя складнікі па-беларуску!
❤45👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова багатая ня толькі словамі, але і склонамі.
„Пане гаспадáру, будзь вясёлы!“ — ушаноўвае гаспадара народная песьня. „Па што ідзеш, воўча?“ — бэстсэлер Евы Вежнавец. Пане, гаспадáру, воўча — клічны склон. У клясычнай беларускай граматыцы сем склонаў. Паўнавартасны клічны склон мае бальшыня суседніх моваў. Варта і нам яго не забываць.
❤60👍7💯2👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускае блага і расейскае „благо“ маюць процілеглыя значэньні. Але што ж рабіць з словам „благаславіць“?
❤50👍6🔥1👏1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Слоўнічак вясны: рачная паводка. Звычайна яна ідзе на карысьць, але можа прыносіць бяду.
❤48👍5🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падкоўдранік ці ўсё ж накоўдранік? А таксама іншая пасьцельная бялізна — па-беларуску
❤56👍6⚡1👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як разьвітацца па-беларуску? „Да пабачэньня“? Але гэта далёка не адзіны выраз. Маем вялікі іх выбар — на ўсе выпадкі жыцьця. Слоўнічак разьвітаньняў, выпуск 1
❤55👍12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сакрэты беларускага вымаўленьня!

Усе мы з школьных гадоў безьліч разоў і бачылі, і пісалі слова сшытак. Але ці правільна вымаўляем яго і іншыя словы з падобнымі зьбегамі зычных?
❤61👍11👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёньня гаворым пра Незалежнасьць — найважнейшы для кожнага годнага народу панятак. Пра гэтае беларускае слова, яго глыбіннае значэньне, паходжаньне й прыгоды, пра яго адпаведнікі ў іншых эўрапейскіх мовах. З Днём Незалежнасьці 25 Сакавіка!
❤60🕊6🔥3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падарунак каму? Ім абодвум, абедзьвюм? А мо абаíм? Нельга блытаць гэтыя формы, будзе ня проста граматычная памылка, а непаразуменьне, і нават сямейны канфлікт магчымы! То слухайма тлумачэньне.
❤47👍7😍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыглядаемся да веснавых дрэваў: што ўвесну зьяўляецца на вярбе? А на бярозе?
❤38👍9🥰1👏1💯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пра дзеяслоў рашыць: трэба ведаць ня толькі яго спражэньне (я рашý, але ты рэ́шыш, ён/яна рэ́шыць, мы рэ́шым, вы рэ́шыце, яны рэ́шаць), але і першароднае значэньне: рашыць гаспадарку, рашыць жыцьця. А праблему й задачу лепш разьвязваць.
❤56👍6🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці вы ведалі, хто такія „благавухія“?
Як рабіць прышчэпку ад моўнай русыфікацыі беларускіх мазгоў: майстар-кляса ад прафэсара Ніла Гілевіча. Сёньня дзень памяці народнага паэта Беларусі
❤57🙏10👍6🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дыялёг па-беларуску: што скажам, сьцьвярджальна кіўнуўшы галавой? Маем выбар!
❤46👍8👏1💯1
30 сакавіка 1918 году — Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы

• Абвясьціўшы Незалежнасьць 25 Сакавіка 1918 году, Урад БНР неадкладна пачаў ствараць асновы беларускае дзяржавы. Ужо праз 5 дзён — 30 сакавіка — беларуская мова была абвешчана адзінаю дзяржаўнаю.
• Дзяржаўны і афіцыйны статус беларускае мовы зацьвярджалі і раней: у Статуце ВКЛ 1566 году, у інструкцыі фэльдмаршала Гіндэнбурга 16 студзеня 1916 году.
• Але пастанова Народнага Сакратарыяту БНР была першым такім рашэньнем, якое адпавядала сучасным дзяржаўна‑праўным нормам.
• Гэта быў няпросты крок, бо беларуская мова толькі вярталася ў грамадзкае жыцьцё.
• БНР дынамічна стварала сыстэму беларускамоўнай адукацыі.
• Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў ХХ стагодзьдзі — заваёва менавіта Беларускае Народнае Рэспублікі.
Шырэй у артыкуле https://smarturl.click/axDd
❤51❤‍🔥3👍2🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дзень разьвітаньня з сакавіком — 2-гі выпуск слоўнічка разьвітаньняў: дзіцячых, жартоўных, на сон.
❤39👍9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто ж галоўны герой міжнароднага сьвята 1 красавіка? Маем багаты выбар беларускіх словаў — ад добрых да крыўдных.
❤35👍5🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вясна ўвабралася ў свае правы і не дае апраўданьня: мусім ісьці на двор разьмінаць цягліцы, бегчы трушком і ня толькі! Матывацыйны спартовы слоўнічак
❤48👍4👏1💯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зубры — жывёлы дзікія. Але з гэтага не вынікае, што каровы — жывёлы „хатнія“. А якія? Разьбіраемся на прыкладзе дзікага ката, які сэнсацыйна вярнуўся ў Беларусь.
🔥29❤22👍2🥰2👏1