Беларускае Радыё Рацыя
1.35K subscribers
47.8K photos
105 videos
11 files
36K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 23 лістапада

🔻 120 год таму выйшаў першы нумар «Нашай нівы»

🗞 23 лістапада 1906 году (10-га старога стылю) у Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Ніва» — аднаго з найважнейшых выданняў у гісторыі беларускай культуры і нацыянальнага адраджэння.

🗞 На яе старонках друкаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цётка, Змітрок Бядуля і іншыя класікі беларускай літаратуры. «Наша Ніва» адыграла выключную ролю ў фармаванні беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай самасвядомасці і ідэі беларускай дзяржаўнасці. Пасля перапынку ў 1915–1991 гадах выданне было адноўленае ў Вільні, а пазней пераехала ў Менск. З 2018 года «Наша Ніва» працуе як інтэрнэт-выданне.
❤4👍1
🎤 Пра сістэмны крызіс у Беларусі як сукупнасць пяці складнікаў — крызісаў ідэалогіі, улады, дзяржаўнага кіравання, гаспадаркі і ладу жыцця — распавёў беларусам філосаф Уладзімір Мацкевіч.

🔻 Сустрэча з ім адбылася 22 лістапада ў Беларускім замку ў межах першага семінара з запланаванага тэматычнага цыклу.

https://racyja.com/by/hramadstva/uladzimir-mackevic-pra-sistemny-kryzis-u-belarusi/
❤1👍1😁1💯1
📌 Павел Усаў: Беларусь як ніколі блізкая да страты незалежнасці

🎤 Паводле аналітыка, Беларусь фактычна выключаная з міжнароднага дыпламатычнага працэсу, а яе будучыня ўсё больш залежыць ад рашэнняў Расеі.

https://racyja.com/by/palityka/pavel-usau-belarus-jak-nikoli-blizkaja-da-straty-nezaleznasci/
😢3🤡3
📌 Даты тыдня: Адзнакі беларускага календара

📍 23 лістапада
160 гадоў таму (1866) – У Кракаве памёр Адам Кіркор, беларуска-польскі гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пахаваны ў Кракаве.

📍 120 гадоў таму (1906) – У Вільні выйшаў першы нумар газеты “Наша ніва” (выдавалася да 20.8.1915).

📍 26 лістапада
135 гадоў таму (1891) – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, педагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

https://racyja.com/by/kultura/daty-tydnja-adznaki-belaruskaha-kalendara-30/
🙏3
📌 У Міхалове ў Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі «Незбудка» (Pracownia Filmu, Dźwięku i Fotografii „Niezbudka”) прайшла прэзентацыя манаграфіі Вольгі Сямашкі пра могілкі беларусаў Падляшша.

📍 Кіраўніца «Незбудкі» Эдыта Росяк падчас сустрэчы прадставіла інтэрактыўную мапу «Месцы памяці» (Miejsca Pamięci), прысвечаную могілкам Міхалова.

🎤 Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра значэнне такіх даследаванняў для захавання гістарычнай памяці і сувязі з роднымі мясцінамі.

https://racyja.com/by/sumezza/u-michalove-prajsla-prezentacyja-manahrafii-volhi-sjamaski/
❤1
⚽️ Футбольная каманда «Ніва» з прымежнай вёскі Доўбізна Камянецкага раёна, з насельніцтвам 270 чалавек, стала пераможцам Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў Вышэйшую лігу. Таксама гэта першая беларуская вясковая каманда, якая выйшла ў вышэйшы дэвізіён.

⚽️ Футбольны клуб «Ліда» праз 26 гадоў таксама забяспечыў сабе выхад у Вышэйшую лігу. У заключным, 34-м туры Першай лігі «Ліда» абыграла «Астравец» з лікам 2:1. Па выніках сезона «Ліда» набрала 72 ачкі і заняла другое месца, якое дае прамую пуцёўку ў вышэйшы дэвізіён.

https://racyja.com/by/sport/fk-lida-praz-26-hadou-vjartaecca-u-vysejsuju-lihu/
👍2💩1
📌 “Умова для дыялогу – спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў”

🎤 Пра сустрэчы з Марыяй Калеснікавай і Алесем Бяляцкім, якія адбыліся ў Вене, паразмаўлялі з Анастасіяй Свірковай, прадстаўніцай Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі.

https://racyja.com/by/palityka/umova-dlja-dyjalohu-spynenne-represij-i-vyzvalenne-palitvjaznjau/
🤔1🥱1
📌 27 лістапада ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбудзецца чарговая сустрэча з цыклу «Напісанае кірыліцай».

📍 Госцем будзе Юрка Хмялеўскі, галоўны рэдактар часопіса «Czasopis» і аўтар кнігі «Вяршалін 2.0. Гісторыя, якую трэба было напісаць нанова». Пачатак а 17-й гадзіне.

https://racyja.com/by/sumezza/u-hajnaucy-adbudzecca-sustreca-z-jurkam-chmjaleuskim/
👍3
📌 За мінулы тыдзень Расея 100 разоў мэтанакіравана атакавала энергетычную інфраструктуру і нафтагазавы сектар Украіны. Усяго за гэты перыяд зафіксавана 224 інцыдэнты, якія прывялі да пашкоджанняў энергетычных і нафтагазавых аб’ектаў.

📍 У выніку абстрэлаў і баявых дзеянняў па стане на раніцу без электрычнасці заставалася частка спажыўцоў у Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Адэскай, Палтаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях.

https://racyja.com/by/sumezza/raseja-100-razou-atakavala-enerhetyku-ukrainy-za-tydzen/
🤬2❤1
📌 Гісторык, палітолаг, прафесар гуманітарных навук Яўген Мірановіч днямі адзначыў 70-годдзе з дня нараджэння і 45-годдзе навуковай дзейнасці.

🎤 Размова Юркі Ляшчынскага з прафесарам у праграме «Мы бачым».

📻 Слухайце сёння, 23 лістапада, у эфіры нашага радыё а 14:10 і 20:30, а таксама заўтра а 09:30. У Беларусі — на гадзіну пазней.

https://racyja.com/by/kultura/prafesar-jauhen-miranovic-hosc-prahramy-my-bacym/
❤1
📌 Сёння ў штаб-кватэры НАТА адбываецца пасяджэнне Паўночнаатлантычнай рады, прысвечанае парушэнню паветранай прасторы Польшчы расейскімі ракетамі.

📍 Гэты інцыдэнт мае значна больш сурʼёзнае значэнне, чым проста чарговы выпадковы залёт расейскай ракеты на тэрыторыю Польшчы.

📍 Расея можа правяраць, як хутка польскія і саюзныя сістэмы выяўляюць ракеты, наколькі эфектыўна адбываецца перахоп і якія рашэнні прымаюцца ў крытычнай сітуацыі.

https://racyja.com/by/palityka/nato-abmjarkouvae-zalet-rasejskich-raket-u-polscu/
🤔1
📌 Дональд Трамп, Сі Цзіньпін і Уладзімір Пуцін сустрэліся 19 лістапада ў кулуарах саміту АТЭС у Кітаі. Ці можа гэтая сустрэча стаць новай «Ялтай» або нагадаць «Мюнхенскую змову»?

🎤 Антон Пянькоўскі лічыць, што падводзіць вынікі гэтых перамоваў пакуль вельмі рана. Зрабіць гэта можна будзе толькі ў доўгатэрміновай перспектыве.

https://racyja.com/by/palityka/anton-pjankouski-ja-ne-rablju-histarycnych-paraleljau/
🤔1
📌 У пятніцу, 20 лістапада, у аўстрыйскім горадзе Грац адбылася серыя сустрэч з удзелам старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Ён наведаў горад па афіцыйным запрашэнні Універсітэта Граца.

📍 Прадстаўнікі розных палітычных партый абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку беларускіх палітвязняў і пытанні легалізацыі беларусаў у Аўстрыі.

https://racyja.com/by/wp-admin/post.php?post=117753&action=edit
❤3
Год таму ў Мастаўлянах, на радзіме Кастуся Каліноўскага, адкрылі інфармацыйныя стэнды
 
📌 22 лістапада 2025 года ў Мастаўлянах сабраліся мясцовыя жыхары, прадстаўнікі беларускай меншасці, самакіравання, грамадскія дзеячы і мастакі, каб ушанаваць памяць земляка і ўскласці кветкі і запаліць знічы.
 
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/hod-tamu-u-mastauljanach-adkryli-infarmacyjnyja-stendy/
❤1