Forwarded from
Мы не забылі!
Дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным шостай гадавіне забойства Рамана Бандарэнкі, які прайшоў у Варшаве.
У мітынгу ўдзельнічалі лідар фракцыі Павел Латушка, Алег Кулеша, Яна Латушка, Васіль Плешкуноў, Наталля Барысёнак.
Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што мы не забыліся ні пра Рамана Бандарэнку, ні пра кожнага, хто быў забіты рэжымам Лукашэнкі, і будзем працягваць змагацца, каб справядлівасць для вінаватых у забойствах наступіла.

❤30👍6💔4👎1🔥1😢1
Forwarded from
Калі ЗША раптам возьмуць паўзу: ці пачне Еўропа сама дамаўляцца з Лукашэнкам пра палітвязняў? Стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом
Лукашэнка прапануе ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і зняць з Беларусі санкцыі. Аргумент у яго такі: Захад стаміўся ад вайны ва Украіне, таму патрэбныя кампрамісы і дээскалацыя.
Але дэмсілы папярэджваюць, што рэжыму верыць нельга. А калі ўжо пачынаць дыялог, дык толькі з удзелам апанентаў рэжыму.
Што будзе, калі спецпасланнік Трампа Джон Коўл перастане ездзіць у Мінск? Ці атрымліваецца ў дэмакратычных структураў вырашаць праблемы беларусаў з дакументамі за мяжой? І ці ёсць надзея ўбачыць Лукашэнку ў Гаазе?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=APlc-Wx1p3M

❤12👍8🙈2👎1🔥1
Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў апублікаваў праграму пераходнага перыяду
Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў прадставіў «Праграму Краўцова: 11 вымярэнняў» — план пераходу Беларусі да ўстойлівага развіцця на 2027–2031 гады.
Праграма ахоплівае адзінаццаць напрамкаў: вызваленне палітвязняў, права і свабоды, вяртанне беларусаў з эміграцыі, мову і сімвалы, дзяржаўны апарат, санкцыі, эканоміку, суверэнітэт, мір ва Украіне, еўрапейскую інтэграцыю, перамовы і выбары. Па кожным вымярэнні вызначаны тэрмін і крытэрый праверкі.
Сярод прапаноў: вызваленне ўсіх палітвязняў да канца 2027 года, рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года, прыпыненне санкцый з неадкладным аднаўленнем у выпадку адкату рэформаў. На пераходны перыяд праграма прадугледжвае, што ўрад фармуецца з Аб’яднанага пераходнага кабінета, а дэлегаты Каардынацыйнай рады становяцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў да выбараў 2029 года.
Поўны тэкст праграмы: https://dynamic-florentine-e130d7.netlify.app

😁12❤10👍4🖕4🥴3🙈3👎1🎉1🥱1🦄1
Камісія па сацыяльных пытаннях Каардынацыйнай рады і Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва
У межах пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Камісіяй па сацыяльных пытаннях Каардынацыйнай рады і Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі адбылася першая працоўная сустрэча з новай прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Веранікай Станкевіч.
Падчас сустрэчы бакі вызначылі асноўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння, абмеркавалі абмен інфармацыяй і каардынацыю намаганняў для вырашэння сацыяльных праблем беларусаў.
Асноўная ўвага была нададзена тром напрамкам супрацоўніцтва:
1. Праца са зваротамі грамадзян
Бакі абмеркавалі магчымасць абмену інфармацыяй пра звароты беларусаў, якія патрабуюць асаблівай увагі, сумеснага разгляду і пошуку шляхоў вырашэння ўзнятых праблем.
2. Узаемадзеянне з валанцёрамі і грамадскімі арганізацыямі
Камісія па сацыяльных пытаннях вывучыць дзейнасць валанцёраў, якія супрацоўнічаюць з Каардынацыйнай радай, а таксама грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, што аказваюць беларусам сацыяльную і гуманітарную дапамогу. Гэта дапаможа вызначыць наяўныя рэсурсы, наладзіць абмен досведам і палепшыць каардынацыю паміж арганізацыямі.
3. Сумеснае прадстаўленне і адстойванне інтарэсаў беларусаў
Бакі дамовіліся ўзгадняць пазіцыі і выпрацоўваць агульныя падыходы да сацыяльных пытанняў перад міжнароднымі сустрэчамі, канферэнцыямі і іншымі мерапрыемствамі. Такое супрацоўніцтва дазволіць больш паслядоўна прадстаўляць інтарэсы беларусаў на міжнародным узроўні.
Асобную ўвагу надалі абмену аналітычнымі матэрыяламі і напрацоўкамі ў сферы сацыяльнай палітыкі. У прыватнасці, абмеркавалі матэрыялы, прысвечаныя інтэграцыі былых палітычных зняволеных і становішчу людзей з інваліднасцю. Магчымасць перадачы адпаведных дакументаў будзе дадаткова ўзгоднена.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся падтрымліваць пастаянную працоўную сувязь, абменьвацца інфармацыяй і каардынаваць дзейнасць у пытаннях сацыяльнай падтрымкі беларусаў.
Супрацоўніцтва Камісіі па сацыяльных пытаннях Каардынацыйнай рады і Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК мае на мэце аб’яднанне намаганняў, эфектыўнае выкарыстанне наяўных магчымасцяў і выпрацоўку сумесных рашэнняў для абароны сацыяльных правоў і інтарэсаў беларусаў.

❤14👍2👎1😁1😭1🙈1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12👎1😐1😭1
Офіс Краўцова Івана – гэта сур’ёзна ці сцёб? У гэтым пытанні ўвесь сэнс, патлумачыў Краўцоў
«Але гэта вялікае пытанне, ці ёсць за візуальным, за тэкставым рэпрэзентатывам, за тым, якая норма ўсталявалася ў працы дэмакратычных сілаў, – ці ёсць за гэтым нешта рэальнае, уплыў, нейкія ініцыятывы? Ці гэта ўжо сімулякр, які дазваляе не губляць частцы грамадства сваю ідэнтычнасць?
Палітыка – гэта мастацтва магчымага. І вось што трэба рабіць дэмакратычным сілам: сваім планам прызначыць гэтую ацэнку верагоднасці. То бок сканцэнтравацца не на планах, а на змесце. Таму што ёсць кансэнсус у прадэмакратычнай частцы грамадства: павінны выйсці палітвязні, нам патрэбны сумленныя выбары… Гэты кансэнсус выбудаваўся яшчэ ў жніўні 2020 года, гэта былі патрабаванні пратэсту. Але ж шлях да гэтага і ацэнка верагоднасці – вось гэта пра тое, чаго мы не кажам, а гэта вельмі важна, каб лідары не былі сімвалічнымі, а былі сапраўды палітычнымі»
https://belsat.eu/96423656/ofis-kraucova-ivana
Увогуле гэта ставіць такое вялікае пытанне, што ёсць праўда, што ёсць няпраўда ў сусвеце нашым. Пра гэта казалі многія філосафы, што мы пачынаем хутка прымаць форму за змест – і з цягам часу змест становіцца непатрэбны, а патрэбная толькі форма. То бок мысленне прывучаецца да формы і лічыць, што там нешта ёсць пад гэтым.
«Але гэта вялікае пытанне, ці ёсць за візуальным, за тэкставым рэпрэзентатывам, за тым, якая норма ўсталявалася ў працы дэмакратычных сілаў, – ці ёсць за гэтым нешта рэальнае, уплыў, нейкія ініцыятывы? Ці гэта ўжо сімулякр, які дазваляе не губляць частцы грамадства сваю ідэнтычнасць?
Палітыка – гэта мастацтва магчымага. І вось што трэба рабіць дэмакратычным сілам: сваім планам прызначыць гэтую ацэнку верагоднасці. То бок сканцэнтравацца не на планах, а на змесце. Таму што ёсць кансэнсус у прадэмакратычнай частцы грамадства: павінны выйсці палітвязні, нам патрэбны сумленныя выбары… Гэты кансэнсус выбудаваўся яшчэ ў жніўні 2020 года, гэта былі патрабаванні пратэсту. Але ж шлях да гэтага і ацэнка верагоднасці – вось гэта пра тое, чаго мы не кажам, а гэта вельмі важна, каб лідары не былі сімвалічнымі, а былі сапраўды палітычнымі»
https://belsat.eu/96423656/ofis-kraucova-ivana
belsat.eu
Офіс Краўцова Івана – гэта сур’ёзна ці сцёб? У гэтым пытанні ўвесь сэнс, патлумачыў Краўцоў
Іван Краўцоў, былы сакратар Каардынацыйнай рады і колішні паплечнік Віктара Бабарыкі, цяпер запускае свой уласны палітычны офіс і прэзентуе праграму з 11 пунктаў. Некаторыя палічылі гэта...
👍320🦄10🙈6❤4👎1😭1
Forwarded from
У шэлтары «Прытуляй мяне» адбылася сустрэча з псіхолагам Наталляй Барысёнак
У шэлтары для былых палітвязняў «Прытуляй мяне» ў Варшаве, якім кіруе дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» Ганна Федаронак прайшла сустрэча з псіхолагам, дэлегаткай КР у складзе нашай фракцыі Наталляй Барысёнак. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел дэлегатка КР у складзе нашай фракцыі і валанцёрка шэлтара Аляксандра Ханевіч.
Праграма сустрэчы была падзелена на два блокі. Падчас першай часткі Наталля Барысёнак абмеркавала з бацькамі асаблівасці псіхалагічнай адаптацыі падлеткаў пасля вымушанага пераезду: змену адукацыйнага асяроддзя, моўны бар’ер і разрыў сацыяльных сувязяў. Спецыялістка дала практычныя рэкамендацыі, як бацькі могуць эфектыўна падтрымаць дзяцей у гэты перыяд.
Другая частка прайшла ў фармаце асобнай гутаркі псіхолага непасрэдна з падлеткамі, дзе яны змаглі ў бяспечным асяроддзі абмеркаваць уласныя перажыванні і актуальныя праблемы.
Прадстаўнікі фракцыі дзякуюць Наталлі Барысёнак за праведзеную працу, а ўдзельнікам сустрэчы — за канструктыўны дыялог і давер.

❤13👍7👎1🔥1🤨1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10👍9❤2❤🔥1👎1😭1🙈1
Forwarded from
⚔️ Мікіта Забуга: «Без сілы ня будзе волі»
Мікіта Забуга, лідар Руху Воля, а разам з тым камандзір роты БПЛА «Воля» ў складзе 447-га асобнага батальёна ВМС Украіны, даў інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу "Прямий".
У размове Мікіта распавёў пра свой шлях ад удзелу ў Майдане ў 2013 годзе і валянтэрскай дапамогі ўкраінцам падчас АТА да службы ў палку Каліноўскага і стварэння падраздзелу ў складзе Узброеных сіл Украіны.
Асноўныя тэмы інтэрв'ю:
Чаму беларусы ваююць за Ўкраіну. Перамога Украіны і вызваленне Беларусі непарыўна звязаныя. Дапамагаючы ўкраінцам адстаяць незалежнасьць, беларусы набліжаюць і ўласную свабоду.
Навошта беларусам уласныя вайсковыя фармаванні. Досвед вайны, падрыхтаваныя камандзіры і баяздольныя падраздзелы маюць стаць падмуркам будучага беларускага нацыянальнага войска.
Пра роту БПЛА «Воля». Як стваралася падраздзел, якія задачы ён выконвае і якія спэцыялісты патрэбныя для яго далейшага разьвіцця.
Пра будучыню Беларусі. Чаму рэжым Лукашэнкі ня мае пэрспэктываў, якую ролю ў вызваленні краіны могуць адыграць беларускія добраахвотнікі і чаму Беларусь мусіць стаць часткай еўрапейскай сістэмы бяспекі.
«Сёння наш адзіны шанец вызваліць Беларусь гэта дапамагчы Ўкраіне адстаяць сваю незалежнасць».
Асобна Мікіта звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і афіцэраў, якія захавалі гонар і годнасць, з заклікам далучацца да барацьбы на баку Ўкраіны.
Глядзіце поўнае інтэрв'ю па спасылцы
Жыве Беларусь! Слава Украіне! ⚪️🔴⚪️

👍24❤1💯1
Forwarded from
Святлана Ціханоўская сустрэлася з маршалкай Сената Польшчы: абмеркавалі праблемы беларусаў і парламенцкія слуханні
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з маршалкай Сената Польшчы Малгажатай Кідавай-Блонскай. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі сітуацыя ў Беларусі, падтрымка палітвязняў, праблемы беларусаў у Польшчы і далейшае супрацоўніцтва з польскім парламентам.
У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, кіраўніца беларускай дэлегацыі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Ірына Халопіца, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесніца дырэктара Офіса Станіслава Гліннік.
Асобную ўвагу надалі праблемам, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы:
– Доўгія тэрміны легалізацыі і атрымання дазволаў на жыхарства.
– Адмовы ў міжнароднай абароне, нягледзячы на рызыку пераследу ў Беларусі.
– Цяжкасці з адкрыццём і абслугоўваннем банкаўскіх рахункаў.
– Неабходнасць павелічэння тэрміну дзеяння польскіх праязных дакументаў.
– Праблемы беларускіх пенсіянераў з пенсіямі і сацыяльным забеспячэннем.
У снежні ў польскім парламенце пройдуць пашыраныя слуханні па Беларусі з удзелам камісій Сейма і Сената. Таксама абмеркавалі падрыхтоўку пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сенатам Польшчы і беларускімі дэмакратычнымі сіламі і правядзенне ў 2027 годзе канферэнцыі па беларуска-польскіх адносінах.
Святлана Ціханоўская падзякавала польскаму Сенату за паслядоўную падтрымку беларусаў і запрасіла Малгажату Кідаву-Блонскую на адкрыццё новага Офіса ў Варшаве.
Святлана Ціханоўская:
Поўны прэс рэліз – на сайце.

«Польшча стала другім домам для сотняў тысяч беларусаў. Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку, якую атрымліваюць нашыя людзі. Але застаецца шмат праблем, якія трэба вырашаць. Я ўпэўненая, што гэтая сустрэча дапаможа нам прасунуцца ў іх вырашэнні.
Я ўдзячная маршалке Кідава-Блонскай за адкрытасць і гатоўнасць да супрацоўніцтва. Мы хочам, каб беларусы ў Польшчы адчувалі сябе ў бяспецы, маглі нармальна працаваць, вучыцца, будаваць сваё жыццё — і захоўваць сувязь з радзімай».
Поўны прэс рэліз – на сайце.
❤8👍6👌1🤣1
Forwarded from
Пра заснаванне сваёй палітычнай структуры нечакана заявіў Іван Краўцоў. Вось толькі і яго “ОКІ” (Офіс Краўцова Івана) сталася не больш як ШІ-жартам і палітычным тролінгам.
Што стала нагодай для гэтага здзеклівага палітычнага жарту Краўцова і чым яго ідэя адрозніваецца ад віртуальнага выбарцы “Яські-гаспадара”, прыдуманага некалі Лябедзькам? Ці сапраўды “каманда Бабарыкі” канчаткова развалілася?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў.
https://www.youtube.com/watch?v=tyyZthK9Mv0

YouTube
Что происходит с командой Бабарико, Офис Кравцова Ивана, стратегия переговоров / Еврорадио
Член фракции “Наступ” в Координационном совете Иван Кравцов на Еврорадио.
0:00 Пачатак
2:20 Ці лічыць Краўцоў незалежныя СМІ незалежнымі?
5:25 Жарты ў стылі Ціханоўскага, палітычная сатыра і яе межы
10:35 Сваімі жартамі Краўцоў прамацвае аўдыторыю?
15:20…

❤6🥴6👍2🤬2🦄1
Вызваленне беларускіх палітвязняў — у цэнтры ўвагі ў парламенце Аўстрыі
19 лістапада ў парламенце Аўстрыі адбылася штогадовая прэстыжная дыскусія Rede an die Freiheit, прысвечаная свабодзе і абароне ліберальнай дэмакратыі. Сярод яе папярэдніх выступоўцаў былі Кая Калас і Марта Кос. Сёлета галоўнай прамоўцай стала Марыя Калеснікава. Мерапрыемства арганізавала NEOS Lab у супрацоўніцтве з Renew Europe.
З прывітальнымі словамі выступілі міністарка замежных спраў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер і дэпутат Еўрапарламента, дакладчык па Беларусі ў камітэце па замежных справах Хельмут Брандштэтэр. На сустрэчы таксама прысутнічалі дэлегатка КР і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і прадстаўніца фракцыі "Еўрапейскі выбар" і Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова.
Для беларускай дэмакратычнай супольнасці такія сустрэчы — магчымасць трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі еўрапейскіх палітыкаў і працягваць размову пра падтрымку беларусаў і вызваленне палітвязняў. Марыя Калеснікава распавяла пра свой досвед зняволення ў Беларусі, сілу заставацца свабоднай нават за кратамі, барацьбу беларускага народа і неабходнасць вызвалення палітвязняў.
Падчас нефармальнай часткі сустрэчы дэлегаткі Каардынацыйнай Рады абмеркавалі з аўстрыйскімі парламентарыямі становішча беларускіх супольнасцяў у Аўстрыі і Славеніі, працяг рэпрэсій у Беларусі і транснацыянальныя рэпрэсіі, у тым ліку адмову ў консульскіх паслугах. Таксама размова ішла пра праблемы легалізацыі і дакументавання беларусаў.

❤14👍3🥰1🙈1