Каардынацыйная Рада
3.21K subscribers
3.27K photos
281 videos
13 files
1.64K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi
Download Telegram
Павел Латушка заснаваў прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы і літаратуры ліцэя ў Гайнаўцы

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка заснаваў з уласных сродкаў штогадоваю грашовую прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Гэтая ініцыятыва заклікана адзначыць высокі прафесіяналізм і адданасць педагогаў, якія на Падляшшы захоўваюць і папулярызуюць беларускую культуру і гісторыю.

Рашэнне аб кандыдаце на атрыманне ўзнагароды ў гэтым годзе прынята і будзе прымацца ў будучым кіраўніцтвам Гайнаўскага ліцэя. Плануецца, што ўзнагарода будзе ўручана Паўлам Латушкам пераможцу падчас урачыстай цырымоніі заканчэння навучальнага года 26 чэрвеня.

«Настаўнікі адыгрываюць выключную ролю ў лёсе нацыі, бо менавіта яны з малых гадоў прывіваюць дзецям любоў да беларушчыны. Варта ўспомніць, што песняры беларускага слова — Купала і Колас — працавалі настаўнікамі. Асобную важнасць мае падтрымка беларускай меншасці на Падляшшы. Гэты рэгіён з’яўляецца ўнікальным асяродкам, дзе ў рамках польскага грамадства стагоддзямі жыве і развіваецца беларуская традыцыя і мова.

Для мяне, як беларускага палітыка, абранага дэлегата Каардынацыйнай Рады, вельмі важна падтрымліваць развіццё беларускай культуры і адукацыі, у тым ліку за мяжой.

Як малады беларускі дыпламат я ўпершыню наведаў Гайнаўскі ліцэй 30 гадоў таму, у 1996 годзе. Пазней як міністр культуры і пасол імкнуўся дапамагаць важнай місіі ліцэя — падтрымцы беларускасці. На жаль, сёння дзяржава ў асобе рэжыму Лукашэнкі адмаўляе ў беларускасці і адмаўляецца падтрымліваць беларускую культуру як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Таму гэтая задача таксама кладзецца на нашы плечы. І таму я лічу важным як беларускі палітык працягваць гэтую місію»
, — адзначыў Павел Латушка.

Па ініцыятыве Паўла Латушкі таксама заснавана грашовая ўзнагарода для пераможцаў Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня». Упершыню ўзнагарода была ўручана Паўлам Латушкам 13 лютага 2026 года падчас гала-канцэрту XXXIII Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2026» у Беластоку, а атрымала яе таленавітая дзяўчына з Бельска-Падляшскага Вікторыя Гаць.

Архіўнае відэа: выпускнікі ліцэя ў Гайнаўцы выконваюць «Лявоніху» падчас стаднёўкі 2026

@CabinetBelarus
👍18❤9🥱6🔥2👎1🙈1
«Каардынацыйная Рада — унікальны прыклад самаарганізацыі грамадства і супрацоўніцтва прадстаўнікоў самых розных арганізацыяў і людзей розных поглядаў дзеля агульных мэтаў»


11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання — пляцоўку, дзе беларусы могуць уплываць на агульныя рашэнні і будучыню краіны. Напярэдадні гэтай падзеі мы паразмаўлялі са старшым палітычным дарадцам Святланы Ціханоўскай Аляксандрам Дабравольскім: пра ролю Рады, яе эфектыўнасць і матывацыю браць удзел у галасаванні.

Падрабязнасці — у картках.
👍13🔥11🙈5🖕2❤1👎1🤣1
Лукашэнку ўсё роўна на КР? Дэмакратыя і 6723 выбаршчыкаў? Ну як без Бабарыкі!? Вялікі адказ скептыкам пра КР

Рэдакцыя «Белсата» выпусціла грунтоўны матэрыял у фармаце FAQ з дэталёвым разборам таго, як насамрэч уладкавана КР, хто на што ўплывае, ці баіцца Лукашэнка беларускага протапарламента, у чым рэальныя вынікі працы КР і ці мае права структура з галасаваннем у 6723 чалавекі называць сябе дэмакратычна абранай?

Унутры артыкула:

— Механіка прыняцця рашэнняў: ці ёсць у КР дыктат асобных лідараў?

— Рэальны ўплыў: што змяняецца ад працы Рады ў 2026 годзе?

— Празрыстасць: як арганізавана камунікацыя і хто нясе адказнасць за вынікі?

— Меркаванні: што гавораць вядомыя палітыкі пра свой няўдзел у КР.

Гэта артыкул для тых, хто хоча бачыць поўную карціну і разумець, як працуюць дэмакратычныя інстытуты ва ўмовах выгнання.

Варта пачытаць матэрыял цалкам па спасылцы.
🔥10👍7🖕4👎1🤔1👌1
Першы выбарны протапарламент, які кантралюе дзейнасць дэмсілаў. Чым запомніцца Каардынацыйная Рада III склікання?

Фармаванне праз выбары — важная адрозненне КР III склікання ад папярэдніх, якое дазволіла арганізацыі пазіцыянаваць сябе як выбарны прадстаўнічы орган.

Што карыснага за два гады КР зрабіла для беларусаў і чым запомніцца гэты склад Рады? Журналістка «Белсата» Ганна Ганчар разбіраецца разам з дзеючым Спікерам КР Арцёмам Бруханам і спікерам КР II склікання, палітолагам Андрэем Ягоравым.

Некалькі цытатаў з інтэрв'ю:

— Праца розных камісіяў выключна важная для беларусаў, і яна прынесла практычныя вынікі. Юрыдычная камісія правяла больш як 100 кансультацыяў у пытаннях легалізацыі, атрымання візаў, дапамогі беларусам у складаных сітуацыях. Сярод вынікаў — выдача больш як 100 гуманітарных візаў, чаго ўдалося дамагчыся дзякуючы супрацы Міжнароднай камісіі КР і Асацыяцыі палітвязняў. (Арцём Брухан)

— Ключавая рэч — гэта публічныя слуханні. Адбыліся слуханні Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета, па выніках якіх была прынятая справаздача АПК, а таксама прайшлі адпаведныя прызначэнні. (Арцём Брухан)

— Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў студзені 2025 года КР правяла слуханні аб адказнасці Лукашэнкі, якія паспрыялі пачатку расследавання ў Міжнародным крымінальным судзе за злачынствы супраць чалавечнасці. (Арцём Брухан)

— Я ведаю адзіны парламент, у якім спрэчак няма, — гэта Палата прадстаўнікоў, дзе ўсе галасуюць аднагалосна, бо няма дэмакратыі. А Каардынацыйная Рада — гэта сапраўдны парламенцкі орган. Давайце прызвычайвацца да таго, што ў парламентах ёсць дыскусіі, канфлікты, спрэчкі, і гэта вельмі добра. (Арцём Брухан)

— Пазітыўным вынікам стала правядзенне публічных слуханняў. Гэта паказала КР як структуру, якая забяспечвае падкантрольнасць і ўнутраную дэмакратычную культуру, а таксама падзел уладаў у дэмакратычным руху. (Андрэй Ягораў)

— Вельмі важным было наданне сеймам Польшчы Каардынацыйнай Радзе статусу парламента на выгнанні, а таксама ўдзел КР у міжнародных сустрэчах у якасці парламенцкай арганізацыі ад Беларусі. (Андрэй Ягораў)

— Кепская камунікатыўная палітыка — правал КР. За два гады не было зроблена нічога для яе паляпшэння. Каардынацыйная Рада так і засталася незразумелай для беларусаў. (Андрэй Ягораў)

— Недахопы КР III склікання могуць быць пераадоленыя, аднак толькі тады, калі на гэта будзе палітычная воля і калі дзейнічаць у агульных інтарэсах беларусаў, а не ў прыватных – пэўных палітычных групаў. (Андрэй Ягораў)

Інтэрв'ю цалкам можна пачытаць па спасылцы.
👍18🥴8🙈4👎1🔥1🦄1
Часовае пасведчанне асобы замежніка будзе прызнавацца ў якасці дакумента, які пацвярджае асобу, для адкрыцця банкаўскіх рахункаў у Польшчы

9 красавіка 2026 года адбылася рабочая сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі і кіраўніка прававой камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіла Кірылюка з кіраўніцтвам Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (KNF). У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Генеральнага інспектара фінансавай інфармацыі Міністэрства фінансаў Польшчы.

У цэнтры абмеркавання падчас сустрэчы былі праблемы банкаўскага абслугоўвання грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы і якія тычацца:

– былых палітвязняў і іншых асобаў, якія чакаюць міжнароднай абароны;
– асобаў, якія праходзяць працэдуру легалізацыі свайго знаходжання (чакаюць атрымання дазволу на жыхарства, у тым ліку яго падаўжэння);
– грамадзян з пратэрмінаванымі пашпартамі (падаўжэнне якіх аб’ектыўна немагчымае) і без пашпартоў зусім;
– іншых катэгорый грамадзян Беларусі.

Павел Латушка праінфармаваў прадстаўнікоў органаў фінансавага нагляду Польшчы пра тое, што беларусы часта сутыкаюцца з праблемамі:

– адмоў у адкрыцці рахункаў у польскіх банках;
– абмежаванняў у карыстанні банкаўскімі мабільнымі прыладамі;
– блакавання сродкаў на рахунках;
і інш.

Польскаму боку былі прадстаўлены канкрэтныя кейсы беларусаў, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі пры абслугоўванні ў банках. Гэтыя прыклады былі сабраны ў тым ліку праз чат-бот НАУ, а таксама прадстаўлены Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» (агулам больш за 40 кейсаў).

Прадстаўнікі Камісіі фінансавага нагляду Польшчы і Генеральнага інспектара фінансавай інфармацыі Міністэрства фінансаў Польшчы адзначылі, што пачнуць унутрыведамасныя працэдуры па ўзгадненню магчымых рашэнняў, якія могуць прывесці да зняцця часткі цяжкасцяў з адкрыццём і функцыянаваннем банкаўскіх рахункаў, з Упраўленнем па справах замежнікаў, Міністэрствам унутраных спраў і Нацыянальнай падатковай адміністрацыяй Польшчы.

Камісія фінансавага нагляду Польшчы паведаміла, што па выніках папярэдняй камунікацыі НАУ з KNF да польскіх банкаў ужо даведзена інфармацыя пра неабходнасць прызнання часовага пасведчання асобы замежніка (TZTC) у якасці дакумента, які пацвярджае асобу. На дадзены момант банкі завяршаюць адаптацыю ўнутраных працэдур, у тым ліку праграмнага забеспячэння, для практычнага прымянення пры абслугоўванні грамадзян Беларусі. Паводле наяўнай інфармацыі, асобныя банкі ўжо пачалі адкрываць рахункі на падставе TZTC.

«У сувязі з праблемай трактоўкі абмежаванняў ЕС, якія ўплываюць на выкарыстанне мабільнага банкінгу грамадзянамі Беларусі на тэрыторыі Еўрасаюза, мы накіруем адпаведныя звароты ў Нацыянальную падатковую адміністрацыю, якая гэтаксама як KNF мае права трактаваць нормы права ў фінансавай сферы, а таксама паўторна ў Еўрапейскую камісію.

Работа па абароне правоў беларусаў за мяжой працягнецца. Мы і далей адкрытыя да вашых зваротаў, і праблем і гатовыя працаваць над іх вырашэннем. Пра прынятыя рашэнні польскага боку будзем інфармаваць»,
— адзначыў Павел Латушка.
👍19❤9🔥5🙈3👎1
Алена Прыходзька: «Ход галасавання будзе транслявацца ў жывым эфіры»

Кожную сераду да 11 траўня пасля праграмы «Аб’ектыў» (прыкладна а 19:20 па Мінску) «Белсат» будзе даваць інфармацыю пра выбарчую кампанію. У першым выданні не было палітыкаў, якія балатуюцца, але ў наступныя серады будуць дэбаты з імі.

Вядоўца праекта — Вітаўт Сіўчык:

— Нашай мэтай не з’яўляецца заахвоціць альбо адгаварыць ад удзелу ў выбарах, пераканаць альбо не пераканаць у важнасці гэтага інстытута. Свае аргументы будуць прадстаўляць госці нашага эфіру, а мы як журналісты будзем займацца сваёй працай — задаваць пытанні.

Першы эфір быў прысвечаны практычнаму і тэхнічнаму тлумачэнню выбарчага працэсу. Госці «Студыі» — старшыня Выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька і кіраўнік платформы «Тры Сланы» Павел Лібер.

Алена Прыходзька:

— Мы плануем прынамсі тры апошніх дні, а можа, калі і атрымаецца, і ўвесь тыдзень галасавання працаваць у афлайн-рэжыме. Гэта значыць, што на фізічную лакацыю, дзе будуць знаходзіцца сябры Выбарчай камісіі, могуць прыходзіць прадстаўнікі выбарчых суб’ектаў, журналісты і назіральнікі і ўвесь час у рэальным часе назіраць, як гэта ўсё адбываецца. Працэдура падліку галасоў таксама будзе публічнай, як і мінулы раз: транслявацца ў прамым эфіры і выводзіцца на экран, каб усе бачылі ў бягучы момант, колькі галасоў аддана за які суб’ект.

Павел Лібер:

— Мы разумеем, што знаходзімся ў трохі ненармальнай сітуацыі, калі нам складана выкарыстоўваць традыцыйныя рашэнні. Традыцыйныя еўрапейскія сістэмы створаны для здаровых краін, дзе ўсе разумеюць, у каго ёсць доступ да базы і што за карыстанне сайтам не будуць караць. Рашэнне, якое мы стваралі два гады таму і якое выкарыстоўваецца зараз, улічвае самы важны для нас фактар — бяспеку. Гэта значыць, як зрабіць так, каб доступ да персанальных даных быў выключаны, а людзей не маглі пакараць за наведванне сайта.

Эфір цалкам даступны па спасылцы.
👍18❤5🔥3🙈3👎1🤔1🤬1
Сёння адбудуца першыя дэбаты па выбарах ў КР. Удзельнікі адкажуць, навошта патрэбна КР, чаму лічаць, што беларусам трэба ўдзельнічаць у выбарах, распавядуць аб памылках і прапануюць як іх выправіць.

Дэбаты адбудуца паміж:

1) Мікіта Забуга (спіс Рух Воля) & Яўген Караулаў (спіс Наступ);
2) Уладзімір Шанцаў (спіс Аб’яднаная грамадзянская платформа) & Юрась Губарэвіч (спіс Латушка і Рух за свабоду).

Спасылка.
🔥16👍10👎4❤3
Вынікі працы Фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у Каардынацыйнай Радзе 3-га склікання: Адказнасць

Мы лічым важным выконваць сваю праграму. Мы пачынаем публікаваць справаздачы перад нашымі выбаршчыкамі і беларускім грамадствам у цэлым аб канкрэтных выніках працы нашай фракцыі ў Каардынацыйнай Радзе. У нашых пастах мы падрабязна раскажам, што менавіта было зроблена па кожным з пунктаў праграмы.

Сёння — пра адзін з ключавых прыярытэтаў:

Адказнасць

Калі мы ішлі на выбары ў КР, мы заяўлялі: злачынствы рэжыму не павінны застацца беспакаранымі, а Лукашэнка і прадстаўнікі яго сістэмы павінны быць прыцягнутыя да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Сёння можна сказаць, што міжнародная адказнасць Лукашэнкі ніколі не была так блізка, як цяпер.

– Міжнародны крымінальны суд, адказнасць за злачынства супраць чалавечнасці

30 верасня 2024 года Літва перадала на разгляд у Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе «беларускую сітуацыю». Мы працавалі сумесна з Міністэрствам юстыцыі Літвы на гэтае рашэнне.

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда 12 сакавіка 2026 года ўпершыню ў гісторыі дыктатуры Лукашэнкі пачаў расследаванне «беларускай сітуацыі» ў сувязі са злачынствамі супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Мы будзем працаваць на тое, каб Лукашэнка быў абвешчаны ў міжнародны крымінальны вышук.

– Міжнародны крымінальны суд, адказнасць за ваеннае злачынства

Па ініцыятыве Паўла Латушкі 24 чэрвеня 2025 года было прынята дапаўненне ў рэзалюцыю ПАРЕ, у якім адзначана, што дэпартацыя больш як 3500 украінскіх дзяцей ажыццяўлялася паводле прамога загаду Лукашэнкі.

Таксама перададзены адпаведныя матэрыялы, сабраныя намі, спецыяльнай пасланніцы па пытаннях вяртання ўкраінскіх дзяцей Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Генеральнаму дырэктару па правах чалавека і вяршэнстве права Рады Еўропы.

– Спецыяльны трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны

Дзякуючы працы Паўла Латушкі, як чальца дэлегацыі КР у ПАРЕ, была прынята папраўка да рэзалюцыі ПАРЕ, якая прадугледжвае пашырэнне юрысдыкцыі Спецыяльнага трыбунала за злачынства агрэсіі супраць Украіны на вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.

Гэта азначае, што Лукашэнка і яго бліжэйшае атачэнне ўнесены ў спіс асобаў, якія могуць быць прыцягнутыя да адказнасці ў рамках Спецыяльнага трыбунала.

– Універсальная юрысдыкцыя

Па выніках нашай працы Польская пракуратура выдала шэсць ордэраў на арышт прадстаўнікоў рэжыму. Гаворка ідзе пра кіраўнікоў СІЗА на Акрэсціна, СІЗА ў Жодзіне, а таксама пра чатырох кіраўнікоў падраздзяленняў МУС. Падставай для гэтага сталі крымінальныя справы па фактах катаванняў, здзейсненых на тэрыторыі Беларусі.

Дзякуючы нашым намаганням 22 кастрычніка 2024 года Акружны суд Варшавы абавязаў польскую пракуратуру распачаць расследаванне ў дачыненні да беларускіх сілавікоў за катаванні трох беларусаў, выкарыстоўваючы ўніверсальную юрысдыкцыю.

– Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе аб адказнасці Лукашэнкі «Абадказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы»

Напярэдадні так званых «бязвыбараў» Лукашэнкі ў студзені 2025 года наша фракцыя ініцыявала спецыяльныя слуханні ў КР «Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы», якія былі здзейснены з 1990-х гадоў па цяперашні перыяд.

Падчас слуханняў былі разгледжаны тры даклады пра сістэмныя парушэнні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі, катаванні і іншыя злачынствы рэжыму, пачынаючы з 1990-х гадоў XX стагоддзя па цяперашні час. Па выніках слуханняў Каардынацыйная Рада прыняла дэкларацыю «Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы», якая замацавала палітычную і прававую ацэнку гэтых злачынстваў, і была накіравана ва ўсе парламенты дэмакратычных краін з заклікам прыцягнуць да адказнасці.

Адказнасць — гэта не проста прынцып у нашай праграме.

Гэта вялікая, канкрэтная і паслядоўная праца, якая ўжо сёння прыносіць вынікі.

І мы працягнем гэтую працу ў 4-м скліканні Каардынацыйнай Рады.
🔥20👍13🥱12😁3👎2🤣2
Еўрапейскі выбар — наш спіс і наша праграма

Мы — каманда экспертаў,  і менеджараў з рэальным досведам працы ў Беларусі і Еўропе.
Мы адстойваем дзяржаву для чалавека, дзе годнае жыццё — норма, а не прывілей.
Наша праграма дзеянняў:

1️⃣ Міжнародная супраца і прасоўванне Еўрапейскага выбару Беларусі — дыялог з ЕС і партнёрамі, замацаванне еўрапейскай перспектывы Беларусі, прыцягненне праграм падтрымкі для рэформаў і аднаўлення.

2️⃣ Падтрымка ўразлівых груп— былых палітвязняў, валанцёраў, ваяроў, жанчын, якія перажылі хатні гвалт, дзяцей з інваліднасцю. Мы памятаем пра кожнага.

3️⃣ Распрацоўка рэформ — прававая дзяржава, эфектыўная эканоміка і сацыяльная бяспека паводле еўрапейскіх стандартаў: вяршэнства права, гендарная роўнасць, адмена смяротнага пакарання.

4️⃣ Адукацыйныя магчымасці і інтэграцыя — сучасныя праграмы навучання і перакваліфікацыі, інтэграцыя беларусаў у еўрапейскую эканамічную прастору.

5️⃣ Мабільнасць і адвакацыя правоў беларусаў за мяжой — візы і свабода перамяшчэння, легалізацыя, доступ да банкаўскіх, медыцынскіх і сацыяльных паслуг, абарона ад дэпартацый.

6️⃣ Супрацоўніцтва з Украінай — палітычная адвакацыя, гуманітарная падтрымка, удзел у праграмах пасляваеннага аднаўлення.

Мы не чакаем зменаў — мы ствараем іх ужо сёння.

📄 Падрабязна пра праграму і ўдзельнікаў спісу па спасылке на нашам сайце: europeanchoice.org
👍21👎11🔥4🦄3🤔1🤝1