Беларускі бізнэс і прадпрыемствы яшчэ цягам году змогуць увозіць валютную гатоўку «ў валізках»: https://smarturl.click/EYn7jJ
Урад супольна з Нацыянальным банкам Беларусі яшчэ на адзін год прадоўжылі дзеяньне нормы, што дазваляе прадпрыемствам выкарыстоўваць валютную гатоўку ў замежнагандлёвых экспартна-імпартных апэрацыях. Яе ўвялі ў адказ на жорсткія фінансавыя санкцыі супраць Беларусі.

😁8🤡3👏1🤬1
Прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы пракамэнтаваў зварот групы беларускіх палітвязьняў да лідэраў краін Эўропы: https://smarturl.click/wGgdAy
«Сёньня я ня бачу прычын для таго, каб зьмяняць санкцыйную палітыку, хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць мяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. На гэты момант я ня бачу з боку Менску такой далёкасяжнай гатоўнасьці»

👏36👍20❤6⚡1
Што за «PHP-апакаліпсіс» адбыўся ў інтэрнэце і чым гэта пагражае беларусам. У пытаньнях і адказах: https://smarturl.click/dLQeMz
Доступ з-за мяжы да многіх беларускіх сайтаў цяпер абмежаваны. Гэта наступствы ўразьлівасьцяў, знойдзеных у мове праграмаваньня PHP, на якой працуе большасьць сэрвэраў у сьвеце. Расказваем, што гэта за памылкі і чым яны небясьпечныя.

👍11❤2
Фота горадзенскай футбольнай каманды прадаюць за 500 эўра. Расказваем, у чым яго ўнікальнасьць: https://smarturl.click/Rk4dpb
Каб выкупіць здымак, журналіст, краязнаўца і гісторык футболу Руслан Кулевіч абвесьціў адмысловы збор. Мы даведаліся ў яго падрабязнасьці гісторыі незвычайнага фота.

❤20👍7
Права ўпаляваць мядзьведзя ў Беларусі ўпершыню атрымала жанчына. Што вядома: https://smarturl.click/WGObOZ
Пераможцай розыгрышу стала Кацярына Дуднік. Яна зможа ўдзельнічаць у паляваньні 30 і 31 кастрычніка і 1 лістапада. У адкрытых крыніцах імя, імя па бацьку і прозьвішча паляўнічай супадае з аналягічнымі дадзенымі галоўнай бухгальтаркі рэспубліканскай рады «Беларускага рэспубліканскага таварыства выратаваньня на вадзе». Такое ж імя згадваецца і на афіцыйным сайце Акадэміі нацыянальнай адукацыі — там гэта кіраўніца ўпраўленьня бухгальтарскага ўліку і фінансаў.

🤬37❤2
«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзьмітры Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і зьяжджае з прытулку → https://smarturl.click/x85g5M
Былы палітзьняволены Дзьмітры Кучук папрасіў ад 27 кастрычніка спыніць збор сродкаў для яго, абвешчаны два тыдні таму. Дзьмітры патлумачыў Свабодзе прынятае рашэньне тым, што сабраў дастаткова грошай для разьвязаньня часовых праблемаў з жытлом. На дапамогу ён прасіў сабраць 2800 эўра.

«На сёньня мне сабралі больш за 2200 эўра. Падлічыў, што гэтага будзе дастаткова на пару месяцаў арэнды новага жыльля і на ежу. Але я не адзіны, хто мае патрэбу ў такой дапамозе праз сайт BySol, там мусіць быць ратацыя».
❤35👍3🗿2
🇷🇸 Хто галоўны? Абліччы сэрбскага палітычнага руху, створанага пры падтрымцы студэнтаў, які перамог на выбарах → https://smarturl.click/Og8JqX
«Студэнцкі сьпіс» — палітычнае аб’яднаньне, якое ў нядзелю перамагло на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі, — сьвядома адмовілася ад таго, каб мець аднаго выразнага лідэра. Пакуль застаецца няясным, хто стане прэмʼер-міністрам Сэрбіі.
Паглядзелі, чым вядомыя і што казалі вядомыя прадстаўнікі гэтага руху.

❤13👍6👏1😁1
Кошт свабоды: чаму зварот былых палітвязьняў выклікаў буру ў беларускай апазыцыі → https://smarturl.click/7jWV4G
• Ці будзе гэты ліст мець рэальныя практычныя наступствы?
• На якія ахвяры варта ісьці дзеля перамогі над дыктатурай?
• Ці не скапрысталі палітвязьні для дэлегітымізацыі каманды Ціханоўскай?
Аналізуе Валер Карбалевіч

❤12👍7
Першая рэакцыя ЭЗ на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Футбольнае фота 1926 году. Відэанавіны 27 кастрычніка
1️⃣ Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»?
2️⃣ Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў?
3️⃣ Ці паедуць таджыкі на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў?
4️⃣ Што вядома пра пляны Анджэя Пачобута стала вярнуцца ў Беларусь?
5️⃣ Якую карціну беларускага мастака набылі на аўкцыёне ў Ізраілі?
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 27 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
https://youtu.be/Xu75KrgS1nA

⚡8👍2
Прадстаўнік Генпракуратуры Латвіі: Псаваць інфраструктуру на мяжы мігрантаў прымушаюць «людзі ў форме» → https://smarturl.click/L6ZJqX
Службоўцы беларускай памежнай службы могуць быць датычныя да арганізацыі нелегальнай міграцыі і пашкоджаньня адпаведнай інфраструктуры Латвіі, заявіў пракурор Дэпаратамэнту абароны нацыянальнай бясьпекі Генпракуратуры Андрыс Аляксееўс у расьсьледаваньні праграмы De facto латвійскай тэлекампаніі LTV, падрабязнасьці якога прыводзіць партал LSM.

«Калі чалавек не заплаціў, у яго ёсьць выбар: альбо яго адпраўляюць псаваць нашу інфраструктуру, альбо яму наносяць цялесныя пашкоджаньні ці неяк інакш катуюць, каб ён пагадзіўся пайсьці псаваць інфраструктуру Латвійскай Рэспублікі», — заявіў Аляксееўс.
🤬17💯7😁3🗿2❤1
Мэланія Трамп: «Геаграфічная зона замірэньня пашыраная за межы Алешак» → https://smarturl.click/V1oJen
Мэланія Трамп не ўдакладніла, на які раён распаўсюджваецца спыненьне агню, але крыніцы #rfe_rl ў Белым доме і офісе ўкраінскага амбудсмэна пацьвердзілі, што гаворка ідзе пра ўсю Херсонскую вобласьць.
«Тэрміны былі пасунутыя на два дні раней за заплянаванае, каб гарантаваць бясьпеку цывільных асобаў і палегчыць дастаўку крытычна важнай гуманітарнай дапамогі. Геаграфічная зона замірэньня пашыраная за межы Алешак у Херсонскай вобласьці, каб гарантаваць бясьпечны праезд гуманітарных канвояў», — напісала жонка прэзыдэнта ЗША ў сетцы X.
Мэланія Трамп не ўдакладніла, на які раён распаўсюджваецца спыненьне агню, але крыніцы #rfe_rl ў Белым доме і офісе ўкраінскага амбудсмэна пацьвердзілі, што гаворка ідзе пра ўсю Херсонскую вобласьць.
👍20❤5🤬3
Асноўнае за 27 кастрычніка
• Першая рэакцыя ЭЗ на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў • Беларусь? Расейскія дроны як сетка сувязі. Відэанавіны 27 кастрычніка
• Фота горадзенскай футбольнай каманды прадаюць за 500 эўра. Расказваем, у чым яго ўнікальнасьць
• Што за «PHP-апакаліпсіс» адбыўся ў інтэрнэце і чым гэта пагражае беларусам. У пытаньнях і адказах
• Вашынгтон не сьпяшаецца, Лукашэнка нэрвуецца. Што адбываецца зь перамовамі?
• Кошт свабоды: чаму зварот былых палітвязьняў выклікаў буру ў беларускай апазыцыі
• Прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы пракамэнтаваў зварот групы беларускіх палітвязьняў да лідэраў краін Эўропы

👍5❤3⚡2
Ціханоўская пра ліст палітвязьняў: Адрасат знаходзіцца не ў Вашынгтоне ці Брусэлі, а ў Менску → https://smarturl.click/ekVb3q
У сваім відэазвароце Ціханоўская падзякавала падпісантам ліста. Аднак сказала, што
• «нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць,
• «рэжым выдатна разумее, што трэба зрабіць, каб санкцыі зь Беларусі былі зьнятыя, але гэтага ня робіць»,
• «неабходна працягваць ціск, каб рэжыму было таксама балюча, як і людзям, якія цяпер незаконна сядзяць у турме».

❤38👍17👏9🤡4🤯1🤬1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці паедуць таджыкі на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў?
Прадпрыемствы Горадзенскай вобласьці дамовіліся наймаць работнікаў з Таджыкістану. Ім прапануюць заробкі ад 750 да 1200 даляраў у месяц, жытло і часткова бясплатнае харчаваньне.
Раней на працу запрашалі ўзбэкаў і пакістанцаў. Чым гэта скончылася — расказваем у кароткім відэа.

🤬13😁6👍3🤡3❤1👏1
Першая рэакцыя ЭЗ на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Футбольнае фота 1926 году.
Галоўныя відэанавіны 27 кастрычніка
Галоўныя відэанавіны 27 кастрычніка
❤5⚡1
Ужо сёньня. Дзень памяці Расьціслава Лапіцкага → https://smarturl.click/Zjbd9W
Расьціслаў Лапіцкі — дзеяч беларускага нацыянальнага антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой усясьветнай вайны. Падчас вучобы ў Мядзельскай школе стварыў патаемную патрыятычную арганізацыю. Пасьля пераезду ў Смаргонь працягнуў дзейнасьць там. У 1950 годзе быў арыштаваны і асуджаны на сьмерць. 22-гадовы хлопец адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.
У 2012 годзе мастака Алеся Пушкіна двойчы асудзілі на адміністрацыйны арышт за тое, што ён прайшоў з сваім партрэтам Лапіцкага па Смаргонях і Менску.

«Дзяржава, па сутнасьці, не прызнае тых бязьвінна рэпрэсаваных маладых людзей, якія стаялі каля вытокаў незалежнасьці. Бо ў Расьціслава Лапіцкага, да прыкладу, быў асноўны пасыл — „Жыве незалежная Беларусь“», — казаў Алесь Пушкін тады Свабодзе.
❤20😁1
Ініцыятыва Maldzis набыла карціну знакамітага мастака, які паходзіў з Гомеля. Яе можна будзе пабачыць у Варшаве: https://smarturl.click/37Om6B
Гэта карціна «Партрэт жанчыны» Міхаіла Кікоіна — мастака, які нарадзіўся ў Гомелі і стаў часткай эўрапейскай мастацкай гісторыі.
«Партрэт жанчыны» напісаны алеем на дошцы ў 1918–1920 гадах, у раньні парыскі пэрыяд творчасьці Кікоіна. Тады мастак жыў у інтэрнаце для бедных мастакоў «La Ruche» — «Вулей» — і толькі пачынаў набываць прызнаньне.
Пазьней Maldzis плянуе перадаць яе Музэю гісторыі Гомеля ў якасьці грамадзкага падарунка.

❤12👍6⚡3👏2
Статкевіч пракамэнтаваў зварот палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў: https://smarturl.click/dLQego
«Абясцэніць пакуты і ахвяры змагароў за свабоду Беларусі, свабоду і незалежнасьць Украіны, свабоду ўсіх паняволеных краін сьвету ва ўсе часы, дыскрэдытаваць гэтыя каштоўнасьці — вось сапраўдная мэта сапраўдных аўтараў звароту, які абражае мяне асабіста, а таксама вялікую колькасьць вельмі годных людзей. Як жывых, так і мёртвых»
👍20💯8❤3👎2🤡1
Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў распрацаваць законапраект «Аб амністыі»: https://smarturl.click/Xw9bzW
Зьняволеных жанчын у Беларусі трымаюць у асноўным у Гомельскай жаночай калёніі, а жанчын-рэцыдывістак — у Рэчыцы. Агулам у Беларусі прыблізна 1400 жанчын цяпер знаходзіцца кратамі, зь іх — прыблізна 100 — палітзьняволеныя.
«Галоўнае ў маючым адбыцца акце гуманізму — жанчына. Гэта шанец на выпраўленьне памылак і іх адкупленьне добрасумленнай працай, вяртаньне да паўнавартаснага жыцьця ў грамадзтве, захаваньне сем’яў», — адзначыла прэсавая службы Лукашэнкі.
Зьняволеных жанчын у Беларусі трымаюць у асноўным у Гомельскай жаночай калёніі, а жанчын-рэцыдывістак — у Рэчыцы. Агулам у Беларусі прыблізна 1400 жанчын цяпер знаходзіцца кратамі, зь іх — прыблізна 100 — палітзьняволеныя.
🤡11⚡3🤬3❤2👍1
Радыё Свабода — Беларусь
Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў распрацаваць законапраект «Аб амністыі»: https://smarturl.click/Xw9bzW «Галоўнае ў маючым адбыцца акце гуманізму — жанчына. Гэта шанец на выпраўленьне памылак і іх адкупленьне добрасумленнай працай, вяртаньне…
Законы аб амністыі ўхвальваюцца пад юбілейныя даты
З 2020 году, калі пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі супраць апанэнтаў улады, у Беларусі падрыхтавалі і ўхвалілі чатыры законы:
2020 — закон аб амністыі да 74-годзьдзя перамогі ў вайне 1941-1945 гадоў;
2022 — закон да дня народнага адзінства, які з 2021 году адзначаюць 17 верасьня;
2024 — закон да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі;
2025 — закон да 80-годзьдзя перамогі ў вайне 1941-1945 гадоў.
Толькі ў 2025 годзе паводле крымінальных справаў былі асуджаныя ня менш за 1254 чалавекі, у тым ліку 355 жанчын. Напрыканцы жніўня 2026 году ў месцах утрыманьня пад вартай у Беларусі знаходзіліся 889 чалавек, у тым ліку 124 жанчыны.
У сьпісах «экстрэмістаў», які налічвае ўжо амаль 7 тысяч чалавек, чацьвёртая частка — жанчыны.

🤬5🤯2❤1