Радыё Свабода — Беларусь
У Віцебску прайшла яшчэ адна акцыя жаночай салідарнасьці. Без затрыманьняў. Крыніца: Радыё Свабода. Дзяўчаты сабраліся калі бізнэс-цэнтру «Марка-сіці». Спачатку ўдзельніцы акцыі з кветкамі ў руках прайшліся па паверхах віцебскай «Піраміды». Пасьля выйшлі…
21:56 Віцебск. Каля плошчы Перамогі стаяў аўтазак і аўтобус з АМАПам. Гэтаксама, як і на скрыжаваньні праспэкту Будаўнікоў і Чкалава, а таксама на скрыжаваньні вуліц Чкалава і Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. У гэтых месцах у папярэднія дні адбываліся масавыя затрыманьні. Свабода не была сьведкам затрыманьняў 12 жніўня ў Віцебску.
Па цэнтральных вуліцах на невялікай хуткасьці езьдзіла машына ДАІ, за ёй – аўтобус з АМАПам і аўтазак. Мінакоў на вуліцах няшмат. Вуліцы, што вядуць да цэнтру, не перакрытыя. На цэнтральных перакрыжаваньнях стаялі супрацоўнікі ДАІ.
Плошча Перамогі патрулявалася. Крамы і кавярні вакол плошчы не працавалі. Заезд на адзіную вялікую паркоўку каля Плошчы забаранілі.
Крыніца: Радыё Свабода.

У Гомлі пачаліся масавыя затрыманьні
Крыніца: Радыё Свабода
У Гомлі вечарам 12 жніўня праходзіла акцыя пратэсту. Адна частка людзей — каля 500 чалавек, стаяла на пляцоўцы ля цырку, другая частка — чалавек 200, пайшлі калёнай па Савецкай у бок гіпэрмаркету «Карона». Яны не дайшлі да гіпэрмаркету, і каля прыпынку грамадзкага транспарту «Рамбыттэхніка» зладзілі флэшмоб з ліхтарыкамі, і працягнулі рух да цэнтру гораду.
Людзі, якія стаялі на цырку, вырашылі пайсьці на плошчу Леніна. Калі яны ішлі на плошчу, то туды ж паехалі вайсковыя грузавікі. Людзі пайшлі назад, на пляцоўку каля цырку. Яны несьлі бела-чырвона-белы сьцяг на пачатку калёны і скандавалі «Жыве Беларусь!». На перакрыжаваньні вуліц Савецкай і Камсамольскай на іх напалі вайскоўцы ўнутраных войск МУС з часткі 5525. Людзей пачалі разганяць і хапаць.

У праваабаронцы Тацяны Равякі прайшоў ператрус, паведаміў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Раней у яе начавалі ўкраінскія журналісты Канстанцін Рэўцкі і Яўген Васільеў. Іх затрымалі сёньня.
Ператрус праводзіў Сьледчы камітэт. Цікавілі рэчы ўкраінцаў. Канфіскаваны ноўтбук і пашпарт аднаго з украінцаў і ноўтбук Таццяны. Яна на волі.

Менск. Ля Каменнай горкі затрымалі некалькі чалавек, амапаўцы адцясьняюць пратэстоўцаў ад мэтро. Людзей стала меней.
Гомель. Працягваецца «хапун». Езьдзяць па цэнтры гораду супрацоўнікі міліцыі і АМАП, хапаюць і б’юць дубінкамі людзей на вуліцах. Цяпер аўтамабілі УАЗ-Патрыёт езьдзяць па дварах вуліц Тэльмана, Кірава, Кніжнай непадалёк ад цэнтру гораду і вылоўліваюць людзей. Тых, каго зловяць — б’юць і забіраюць.

Бабруйск. Каля 21.30 у Бабруйску затрыманы карэспандэнт «Бобруйского курьера» Андрэй Шобін. Заўтра яго будуць судзіць, паведамляе БАЖ.
22:25 Менск. Ад ўваходаў на станцыю мэтро «Уручча» сілавікі адышлі. Прыкладна 50 амапаўцаў стаяць уздоўж могілак, якія знаходзяцца побач. Аўтазакі і машыны для перавозкі людзей таксама стаяць, піша карэспандэнт Свабоды.
На тратуары ўздоўж праспэкту Незалежнасьці цягам 50-100 мэтраў ляжалі кветкі, а таксама бутэлькі з вадой. Пазьней кветкі стала зьбіраць прыбіральшчыца мэтро, якая паабяцала аднесьці іх на могілкі, напісаў Свабодзе відавочца.
23:49 Амаль усе сілавікі зьехалі. Затрыманьняў карэспандэнт Свабоды ня бачыла.

На ўкраінскіх праваабаронцаў, затрыманых у Менску, завялі крымінальную справу
Украінскія праваабаронцы Канстанцін Равуцкі і Яўген Васільеў, затрыманыя сёньня ў Менску, падазраюцца ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 10–12 жніўня, расказала Свабодзе беларуская праваабаронца Тацяна Равяка.
Яны прыехалі ў Беларусь з праваабарончай арганізацыі «Усход-SOS» у рамках місіі па дапамозе беларускім калегам, у якіх шмат працы ў сувязі са шматлікімі арыштамі падчас пратэстаў.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мэдыкі выйшлі на пратэст супраць гвалту ў Менску
Больш за 200 мэдыкаў выйшлі сёньня на акцыю “Мэдыкі з народам” у Менску. Яны пратэставалі супраць гвалту міліцыі і супраць выкарыстаньня машын хуткай дапамогі для дастаўкі супрацоўнікаў міліцыі да месцаў пратэсту. Да іх прыехаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік. Праз паўгадзіны пасьля пачатку акцыі да мэдыкаў пад’ехалі некалькі аўтазакаў і мікрааўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі. Вядома пра прынамсі двух удзельнікаў акцыі, якія былі затрыманыя.

МУС: «У Менску АМАП затрымаў вытворцаў «кактэйлю Молатава» ў 19.40 па вуліцы Якубоўскага, яны напаўнялі бутэлькі запальнай сумесьсю. Пры аглядзе ў пакетах маладых людзей (18 і 19 гадоў) выявілі 10-літровую каністру з бэнзінам і бутэльку расьліннага алею». Цяпер хлопцы ў Фрунзэнскім РУУС.
Масавыя затрыманьні ў Гомлі. ФОТА
Крыніца: Радыё Свабода;
У Гомлі вечарам 12 жніўня праходзіла акцыя пратэсту. Адна частка людзей, каля 500 чалавек, стаяла на пляцоўцы каля цырку. Другая частка, чалавек 200, пайшла калёнай па Савецкай у бок гіпэрмаркету «Карона». Да гіпэрмаркету яны не дайшлі, зладзілі каля прыпынку грамадзкага транспарту «Рамбыттэхніка» флэшмоб зь ліхтарыкамі і працягнулі рух да цэнтру гораду.
Людзі, што стаялі на цырку, вырашылі пайсьці на плошчу Леніна. Калі яны ішлі на плошчу, туды ж паехалі вайсковыя грузавікі. Людзі пайшлі назад, на пляцоўку каля цырку. Яны несьлі бел-чырвона-белы сьцяг на пачатку калёны і скандавалі: «Жыве Беларусь!». На скрыжаваньні вуліц Савецкай і Камсамольскай на іх напалі вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС з часткі 5525. Людзей пачалі разганяць і хапаць.