Кажуць, сьледчага Андрэя Астаповіча затрымалі ў Пскове. Атрымаць афіцыйныя пацьверджаньні ці абвяржэньні не ўдаецца
Telegraph
Сьледчы, які звольніўся з СК на знак пратэсту супраць гвалту, затрыманы ў Расеі, — крыніца
Сьледчага Партызанскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту Менску, капітана юстыцыі Андрэя Астаповіча затрымалі расейскія паліцыянты ў Пскове. Пра гэта Свабодзе паведаміла жанчына, якая дапамагала яму падчас перабываньня ў Расеі. Паводле яе, затрымалі яго…
Пагаварылі з псыхолягам Кацярынай Зыкавай, як жыць у новай рэальнасьці. Вось яе парады
Telegraph
Пагаварылі з псыхолягам Кацярынай Зыкавай, як жыць у новай рэальнасьці. Вось яе парады
Страх, нянавісьць, роспач, эўфарыя — любыя вашыя пачуцьці нармальныя і зьяўляюцца рэакцыяй на ненармальную рэальнасьць.Не вінавацьце і ня ганьце сябе. Не бярыце на сябе адказнасьць за не залежныя ад вас падзеі. Кожны ваш унёсак важны і каштоўны, калі ён ідзе…
Акцыя салідарнасьці ў Менску ідзе на праспэкце Незалежнасьці, удзельнікі дайшлі да КДБ
Telegram
#МотолькоПомоги этому городишко от 3% избавиться
А вот и видео возле КГБ
Калі вы ўсё яшчэ маеце праблемы з доступам да заблякаваных сайтаў, вось падрабязная інструкцыя з карцінкамі, як абыходзіць блякаваньне
Telegraph
Як трапіць на заблякаваны сайт і што такое VPN. Крок за крокам
0. У Беларусі масава заблякавалі сайты, якія ўлады палічылі непажаданымі: ад зьвязаных з выбарчай кампаніяй сайтаў «Голас» і Zubr.in да сайтаў выданьняў «Белсат», Радыё Свабода, Эўрарадыё, нават спартовай «Трыбуны». У першыя дні пасьля выбараў у Беларусі…
Радыё Свабода — Беларусь pinned «Калі вы ўсё яшчэ маеце праблемы з доступам да заблякаваных сайтаў, вось падрабязная інструкцыя з карцінкамі, як абыходзіць блякаваньне»
Гомельскі ваенкам уварваўся з рупарам у лес і заклікаў дзяцей-інвалідаў на мітынг
22 жніўня валянтэры праводзілі дабрачынны пікнік для дзяцей-інвалідаў. Пікнік праходзіў у лесе на беразе ракі Сож, непадалёк ад пасёлку Чонкі.
«Раптам наш ціхі спакойны адпачынак парушыў гомельскі ваенкам Андрэй Крываносаў. Ён уварваўся да нас на пікнік і пачаў гучна заклікаць на мітынг. Казаў, каб усе зараз тэрмінова зьбіраліся і ішлі на мітынг у пасёлак Чонкі», — расказаў адзін з валянтэраў.
Паводле ягоных словаў, ваенкам з рупарам падыходзіў і да іншых кампаній, якія адпачывалі пад Чонкамі.
Андрэй Крываносаў стаў вядомым апошнім часам праз свой удзел у мітынгах «За Бацьку». Ён «абараняў» «Гомсельмаш» ад забастоўкі, а таксама сарваў мітынг Марыі Калеснікавай у Жлобіне