Польскія службы ня маюць прэтэнзіяў да беларуса, які падаў «пашпарт Новай Беларусі»: https://smarturl.click/WR0k4
Беларуса, які падаў «пашпарт Новай Беларусі» пры замене польскага ВНЖ, ня будуць пазбаўляць міжнароднай абароны.

🔥51👍25😁6❤3🤔2
Новы міністар культуры Беларусі - Марат Маркаў
Да гэтага ён узначальваў міністэрства інфармацыі
Марат Маркаў з 2017 году займаў пасаду гендырэктара дзяржаўнага тэлеканала АНТ. Былыя калегі апісваюць яго як «жорсткага і помсьлівага чалавека нарцысічнага характару». Таксама раней Маркаў працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта пад кіраўніцтвам Янчэўскага. Маркаў шырока вядомы сваімі відэагутаркамі з палітвязьнямі ў праграме «Нічога асабістага».

🤡60🤬25🤣7❤3🦄2😡2😢1
А гэта новы міністар інфармацыі Беларусі Дзьмітры Жук (дырэктар выдавецкага дому «Беларусь сегодня»)
Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацыяў, ініцыятываў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.
Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі.

🤡53🤬15🤣5❤3🙊3😁1😢1
«Нарцысізм і дыктат». Што вядома пра Марата Маркава, які бярэ «пакаяльныя інтэрвію» ў затрыманых: https://smarturl.click/aRwvd
Марат Маркаў быў афіцэрам і працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта пад кіраўніцтвам Янчэўскага. Калі ўзначаліў АНТ, то ўладкаваў туды дачку. Расказваем, што вядома пра аднаго з самых пазнавальных прапагандыстаў.
«Чалавек жорсткі, які любіць помсту. Ён нават выказваўся, што будзе помсьціць тым людзям, якія сышлі з АНТ у 2020 годзе. А вось да людзей, што стаяць вышэй за яго, ён пачынае падлізвацца, бо разумее, што ад іх залежыць. Нарцысізм і дыктат — гэта асноўнае, як можна ахарактарызаваць Маркава»
Марат Маркаў быў афіцэрам і працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта пад кіраўніцтвам Янчэўскага. Калі ўзначаліў АНТ, то ўладкаваў туды дачку. Расказваем, што вядома пра аднаго з самых пазнавальных прапагандыстаў.
🤡31🤬21❤2🔥2🤔1🗿1
Новы міністар інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блякаваць YouTube: https://smarturl.click/VRAM4
«Дзейнічаць трэба вельмі акуратна»
«Дзейнічаць трэба вельмі акуратна»
🤡44🤬12🗿4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму падаражэла паліва ў Беларусі?
Цэны на паліва падвысіліся не таму, што нафта падаражэла. Прычына ў іншым

😁18😱6🤔4👀3👍1🤬1
У Расеі арыштавалі былога карэспандэнта Радыё Свабода: https://smarturl.click/5Z6o3
Яму інкрымінуюць дзяржаўную здраду на карысьць Украіны. Ён нібыта «ў мэтах аказаньня дапамогі ўкраінскаму боку» перадаў праз мэсэнджар Telegram зьвесткі пра аб’екты, на якія пасьля былі зьдзейсьнены «кампутарныя атакі».

🤬55🤯6😢3👏1🫡1
BelPol: прадпрыемства холдынгу БелАЗ выкарыстоўвае працу зьняволеных: https://smarturl.click/p2eqX
БелАЗ таксама «выконвае дзяржаўную абаронную замову», займаючыся гальванаапрацоўкай кольцаў для 122 мм рэактыўных снарадаў для РСЗА «Град».
«Людзей у калёніях, у тым ліку палітвязьняў, выкарыстоўваюць як танную і бяспраўную працоўную сілу»
БелАЗ таксама «выконвае дзяржаўную абаронную замову», займаючыся гальванаапрацоўкай кольцаў для 122 мм рэактыўных снарадаў для РСЗА «Град».
🤬64🤯7😁3😢2
Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» → https://smarturl.click/E19Y0
6 красавіка КДБ аб’евіў Telegram-чат «СИЗО № 1 Колядичи» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэта самы буйны чат сваякоў вязьняў, дзе людзі дзяліліся парадамі, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасьля затрыманьня блізкага, піша «Вясна».
Нядаўна суды ў Беларусі двойчы ўнесьлі яго ў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

🤬68👌2❤1👍1🤯1
Сын «апазыцыйнага» пісьменьніка і «салдат гібрыднай вайны». Расказваем пра новага міністра інфармацыі Дзьмітрыя Жука → https://smarturl.click/zdeOJ
• Не гаворыць па-беларуску, хоць і мае філялягічную адукацыю.
• 15 гадоў быў дырэктарам БелТА.
• Замяніў Якубовіча ў «Советской Белоруссии».
• Мае ордэн Пашаны і мэдаль «За працоўныя заслугі».
• Неўязны ў краіны Эўразьвязу.

🤡44🤬18❤3
У менскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі → https://smarturl.click/QbEwp
Затрыманыя каля 50 супрацоўнікаў — усе, хто быў на месцы.
Крыніца — «Люстэрка». Фота — галоўная старонка ZROBIM architects

🤬67😡17👍5❤1😱1
На Берасьцейшчыне зьліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі → https://smarturl.click/xVe8M
У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка адмовілі ў скарзе грэка-каталіцкай парафіі Берасьця на рашэньне Берасьцейскага абласнога суду аб ліквідацыі парафіі.
Таксама мясцовыя ўлады зьліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў Баранавічах. Раней не прайшла перарэгістрацыю і падала заяву на ліквідацыю парафія ў Івацэвічах.

🤬67🤯12❤5👍3😢3😱1
«Яскравы прыклад — Мельнікава». Праваабаронцы-эмігрантцы прапанавалі супрацоўніцтва і вяртаньне на радзіму → https://smarturl.click/zdeOo
Беларусы за мяжой працягваюць атрымліваць паведамленьні ад невядомых аб «узаемавыгадным супрацоўніцтве» і магчымасьці вяртаньня на радзіму.
Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з праваабаронцай цэнтру «Вясна» Анастасіяй Васільчук, якой суразмоўца прывёў «яскравы прыклад» экс-сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.

❤11🤔5😱5🤬2😢2
Калесьнікава: «Апошнім канцлерам Нямеччыны, які размаўляў з Лукашэнкам, была Мэркель. Магчыма, неабходная новая спроба» → https://smarturl.click/mBeqm
У інтэрвію выданьню Taz Марыя Калесьнікава адзначыла, што ў Беларусі ёсьць два шляхі далейшага разьвіцьця.
Адзін — зьнікненьне як сувэрэннай дзяржавы.
Другі — захаваньне сувэрэнітэту і збліжэньне з Эўропай.
Яна лічыць, што Лукашэнка «ня хоча быць часткай Расеі», і ў гэтым ягоныя і эўрапейскія інтарэсы супадаюць.

😱49🤡10😢7💯6🤔5👍2🤬2
У Расеі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй «Мэмарыял», які ў 2022-м атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру разам з Алесем Бяляцкім → https://smarturl.click/VRA1Q
Такое рашэньне агучыў Вярхоўны Суд РФ 9 красавіка на закрытым паседжаньні.
«Мэмарыял» з 1989 году займаецца дасьледаваньнямі рэпрэсій у СССР і перасьледу ў Расеі.
У 2022 годзе «Мэмарыял», украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які тады быў за кратамі, сталі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру.

😱22🤬5🔥2👏2❤1💯1
Асноўнае за 9 красавіка
• Як расейцы набываюць нерухомасьць ў Беларусі і на што гэта можа паўплываць
• Чаму прапагандысты загаварылі пра «ценевых дармаедаў»? Разьбіраем з экспэртамі
• Сын «апазыцыйнага» пісьменьніка і «салдат гібрыднай вайны». Расказваем пра новага міністра інфармацыі Дзьмітрыя Жука
• У менскім офісе архітэктурнай студыі ZROBIM architects затрымалі каля 50 супрацоўнікаў
• У Вільні прайшоў прэм’ерны паказ фільму Bialacki / Unbroken пра нязломнага праваабаронцу Алеся Бяляцкага
• Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
• На Берасьцейшчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
• Моладзь у Беларусі жыве без адчуваньня катастрофы, але няма й адчуваньня спакою — дасьледаваньне Цэнтру новых ідэяў
• Калесьнікава: «Апошнім канцлерам Нямеччыны, які размаўляў з Лукашэнкам, была Мэркель. Магчыма, неабходная новая спроба»

👍9❤3🔥2🤬2
Уладзімір Пуцін аб’явіў перамір’е ў вайне супраць Украіны на паўтара дня https://smarturl.click/p2e7G
Яно прымеркавана да праваслаўнага Вялікадня і будзе доўжыцца з 16-й гадзіны 11 красавіка да канца дня 12 красавіка, гаворыцца на сайце Крамля.
30 сакавіка Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна падтрымлівае спыненьне агню, у тым ліку і на Вялікдзень.

🤔25❤10🥰3😱3😢2👍1👏1
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Сержука Вітушкі → https://smarturl.click/MGL5V
10 сакавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.
1762 — Шклоў атрымаў герб і магдэбурскае права.
1931 — у Менску рэпрэсавалі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
1942 — адбылося «Магілёўскае цунамі». Загінулі каля 2 тысяч чалавек.
1983 — у Зэльве адбылася вялікая працэсія людзей на пахаваньні Ларысы Геніюш.
1998 — зьявілася грамадзкае аб’яднаньне «Ахова птушак Беларусі».
2010 — у авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзыдэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай эліты.

❤19👍8😢4👏1
15 гадоў тэракту ў менскім мэтро. Чаму журналісты, якія працавалі на месцы выбуху і на судзе, дагэтуль ня вераць у афіцыйную вэрсію: https://smarturl.click/MGLBb
«Людзі выносілі нейкія целы зьнізу, перадавалі мэдыкам. На мяне вельмі агрэсіўна рэагавалі. Я быў з фотаапаратам. Мне казалі, што я гаўно, што замест таго, каб дапамагаць, я фатаграфую. Там выбар быў такі — ці я журналіст, ці я чалавек. Я выбраў быць журналістам. Але шчыра скажу, што мяне гэта грызе ўсё жыцьцё»
«Ніводнага моманту я ня верыў у афіцыйную вэрсію. У той жа вечар, калі вярнуўся ў рэдакцыю, мы там разважалі, што гэта спроба адцягнуць увагу грамадзтва ад сытуацыі ў краіне. На месцы мне ўсе відавочцы гаварылі пра выбух. Іншых вэрсіяў не было»
😢34❤9🤬8😱2💯2👍1