Радыё Свабода — Беларусь
✔
13.3K subscribers
65.1K photos
8.62K videos
2 files
53.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
BelPol: прадпрыемства холдынгу БелАЗ выкарыстоўвае працу зьняволеных: https://smarturl.click/p2eqX

«Людзей у калёніях, у тым ліку палітвязьняў, выкарыстоўваюць як танную і бяспраўную працоўную сілу»

БелАЗ таксама «выконвае дзяржаўную абаронную замову», займаючыся гальванаапрацоўкай кольцаў для 122 мм рэактыўных снарадаў для РСЗА «Град».
🤬64🤯7😁3😢2
Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» → https://smarturl.click/E19Y0

6 красавіка КДБ аб’евіў Telegram-чат «СИЗО № 1 Колядичи» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэта самы буйны чат сваякоў вязьняў, дзе людзі дзяліліся парадамі, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасьля затрыманьня блізкага, піша «Вясна».

Нядаўна суды ў Беларусі двойчы ўнесьлі яго ў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
🤬68👌2❤1👍1🤯1
Сын «апазыцыйнага» пісьменьніка і «салдат гібрыднай вайны». Расказваем пра новага міністра інфармацыі Дзьмітрыя Жука → https://smarturl.click/zdeOJ

• Не гаворыць па-беларуску, хоць і мае філялягічную адукацыю.
• 15 гадоў быў дырэктарам БелТА.
• Замяніў Якубовіча ў «Советской Белоруссии».
• Мае ордэн Пашаны і мэдаль «За працоўныя заслугі».
• Неўязны ў краіны Эўразьвязу.
🤡44🤬18❤3
У менскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі → https://smarturl.click/QbEwp

Затрыманыя каля 50 супрацоўнікаў — усе, хто быў на месцы.

Крыніца — «Люстэрка». Фота — галоўная старонка ZROBIM architects
🤬67😡17👍5❤1😱1
На Берасьцейшчыне зьліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі → https://smarturl.click/xVe8M

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка адмовілі ў скарзе грэка-каталіцкай парафіі Берасьця на рашэньне Берасьцейскага абласнога суду аб ліквідацыі парафіі.

Таксама мясцовыя ўлады зьліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў Баранавічах. Раней не прайшла перарэгістрацыю і падала заяву на ліквідацыю парафія ў Івацэвічах.
🤬67🤯12❤5👍3😢3😱1
«Яскравы прыклад — Мельнікава». Праваабаронцы-эмігрантцы прапанавалі супрацоўніцтва і вяртаньне на радзіму → https://smarturl.click/zdeOo

Беларусы за мяжой працягваюць атрымліваць паведамленьні ад невядомых аб «узаемавыгадным супрацоўніцтве» і магчымасьці вяртаньня на радзіму.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з праваабаронцай цэнтру «Вясна» Анастасіяй Васільчук, якой суразмоўца прывёў «яскравы прыклад» экс-сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
❤11🤔5😱5🤬2😢2
Калесьнікава: «Апошнім канцлерам Нямеччыны, які размаўляў з Лукашэнкам, была Мэркель. Магчыма, неабходная новая спроба» → https://smarturl.click/mBeqm

У інтэрвію выданьню Taz Марыя Калесьнікава адзначыла, што ў Беларусі ёсьць два шляхі далейшага разьвіцьця.

Адзін — зьнікненьне як сувэрэннай дзяржавы.

Другі — захаваньне сувэрэнітэту і збліжэньне з Эўропай.

Яна лічыць, што Лукашэнка «ня хоча быць часткай Расеі», і ў гэтым ягоныя і эўрапейскія інтарэсы супадаюць.
😱49🤡10😢7💯6🤔5👍2🤬2
У Расеі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй «Мэмарыял», які ў 2022-м атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру разам з Алесем Бяляцкім → https://smarturl.click/VRA1Q

Такое рашэньне агучыў Вярхоўны Суд РФ 9 красавіка на закрытым паседжаньні.

«Мэмарыял» з 1989 году займаецца дасьледаваньнямі рэпрэсій у СССР і перасьледу ў Расеі.

У 2022 годзе «Мэмарыял», украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які тады быў за кратамі, сталі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру.
😱22🤬5🔥2👏2❤1💯1
Асноўнае за 9 красавіка

• Як расейцы набываюць нерухомасьць ў Беларусі і на што гэта можа паўплываць

• Чаму прапагандысты загаварылі пра «ценевых дармаедаў»? Разьбіраем з экспэртамі

• Сын «апазыцыйнага» пісьменьніка і «салдат гібрыднай вайны». Расказваем пра новага міністра інфармацыі Дзьмітрыя Жука

• У менскім офісе архітэктурнай студыі ZROBIM architects затрымалі каля 50 супрацоўнікаў

• У Вільні прайшоў прэм’ерны паказ фільму Bialacki / Unbroken пра нязломнага праваабаронцу Алеся Бяляцкага

• Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

• На Берасьцейшчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

• Моладзь у Беларусі жыве без адчуваньня катастрофы, але няма й адчуваньня спакою — дасьледаваньне Цэнтру новых ідэяў

• Калесьнікава: «Апошнім канцлерам Нямеччыны, які размаўляў з Лукашэнкам, была Мэркель. Магчыма, неабходная новая спроба»
👍9❤3🔥2🤬2
Уладзімір Пуцін аб’явіў перамір’е ў вайне супраць Украіны на паўтара дня https://smarturl.click/p2e7G

Яно прымеркавана да праваслаўнага Вялікадня і будзе доўжыцца з 16-й гадзіны 11 красавіка да канца дня 12 красавіка, гаворыцца на сайце Крамля.

30 сакавіка Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна падтрымлівае спыненьне агню, у тым ліку і на Вялікдзень.
🤔25❤10🥰3😱3😢2👍1👏1
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Сержука Вітушкі → https://smarturl.click/MGL5V

10 сакавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.

1762 — Шклоў атрымаў герб і магдэбурскае права.
1931 — у Менску рэпрэсавалі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
1942 — адбылося «Магілёўскае цунамі». Загінулі каля 2 тысяч чалавек.
1983 — у Зэльве адбылася вялікая працэсія людзей на пахаваньні Ларысы Геніюш.
1998 — зьявілася грамадзкае аб’яднаньне «Ахова птушак Беларусі».
2010 — у авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзыдэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай эліты.
❤19👍8😢4👏1
15 гадоў тэракту ў менскім мэтро. Чаму журналісты, якія працавалі на месцы выбуху і на судзе, дагэтуль ня вераць у афіцыйную вэрсію: https://smarturl.click/MGLBb

«Людзі выносілі нейкія целы зьнізу, перадавалі мэдыкам. На мяне вельмі агрэсіўна рэагавалі. Я быў з фотаапаратам. Мне казалі, што я гаўно, што замест таго, каб дапамагаць, я фатаграфую. Там выбар быў такі — ці я журналіст, ці я чалавек. Я выбраў быць журналістам. Але шчыра скажу, што мяне гэта грызе ўсё жыцьцё»


«Ніводнага моманту я ня верыў у афіцыйную вэрсію. У той жа вечар, калі вярнуўся ў рэдакцыю, мы там разважалі, што гэта спроба адцягнуць увагу грамадзтва ад сытуацыі ў краіне. На месцы мне ўсе відавочцы гаварылі пра выбух. Іншых вэрсіяў не было»
😢34❤9🤬8😱2💯2👍1
Радыё Свабода — Беларусь
15 гадоў тэракту ў менскім мэтро. Чаму журналісты, якія працавалі на месцы выбуху і на судзе, дагэтуль ня вераць у афіцыйную вэрсію: https://smarturl.click/MGLBb «Людзі выносілі нейкія целы зьнізу, перадавалі мэдыкам. На мяне вельмі агрэсіўна рэагавалі. Я…
Кніга «Хто ўзарваў менскае мэтро?» — гэта журналісцкае расследаваньне пра трагедыю 11 красавіка 2011 года, якая дагэтуль выклікае пытаньні ў грамадстве. Аўтар аналізуе матэрыялы суда, сведчаньні відавочцаў і афіцыйную версію падзей, спрабуючы знайсьці адказ на галоўнае пытаньне.

Прачытаць кнігу можна тут: https://docs.rferl.org/be-BY/2013/04/11/96e3b9b0-c562-4225-b477-4684e4a98284.pdf
👍28❤10🔥7🤔3🤡1