Радыё Свабода — Беларусь
✔
13.3K subscribers
65.1K photos
8.62K videos
2 files
53.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
33-гадовая беларуска Кацярына Бартко, якая раней перажыла рак, правяла ў іміграцыйнай турме ЗША 106 дзён. За гэты час яна чатыры разы трапляла ў шпіталь і кажа, што пэўны час не атрымлівала неабходных лекаў.

Кацярына расказала Свабодзе сваю гісторыю.
😢39😁4🤬4👏1
Чым займаецца кіпрская фірма, зь беларускай дырэктаркі якой ЗША зьнялі пэрсанальныя санкцыі: https://smarturl.click/Rk4XBb

Міністэрства фінансаў ЗША 30 верасьня 2026 году выключыла з свайго санкцыйнага сьпісу беларуску Тацьцяну Пратаповіч, дырэктарку кіпрскай Centuronic Ltd. Гэтую кампанію маглі стварыць для прыкрыцьця гандлю зброяй і яе кампанэнтамі ў розных кутках сьвету.

Прычыны выключэньня з «чорных сьпісаў» беларускі невядомыя, інфармацыі пра гэта ў адкрытых крыніцах няма. Свабода зьвярнулася ў Мінінстэрства фінансаў ЗША з пытаньнем, на якой падставе Пратаповіч выключылі з санкцыйнага сьпісу. Мы апублікуем адказ, як толькі яго атрымаем.

На фота: аўтамат беларускай вытворчасьці VSK–100. Свабода раней пісала, хто стаіць за яго вытворчасьцю
🤬22❤4⚡3
Урад Літвы перадаў у Сейм праект закону аб санкцыях супраць беларусаў, якія падтрымліваюць расейскую вайну ва Ўкраіне і рэпрэсіі ў Беларусі: https://smarturl.click/Og8DlX

З канцэртамі, лекцыямі і трэнінгамі ў Літву ня змогуць прыяжджаць прадстаўнікі мастацтва і культуры, якія зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі і раней выступалі або праводзілі іншыя культурныя ці адукацыйныя захады на анэксаваных і акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны.

Апроч таго, беларусы ня змогуць набываць жыльлё каля стратэгічных для нацыянальнай бясьпекі Літвы аб'ектаў.
👍31⚡8🤬3
«Езьдзяць у Беларусь, атрымаўшы міжнародную абарону». Чаму Польшча стала адмаўляць беларусам у дапамозе: https://smarturl.click/v84x15

З 2021-га па 1 верасьня 2026 году статус уцекача ў Польшчы атрымалі 1238 беларусаў, дадатковую абарону — 9785. Аднак апошнім часам беларусам у Польшчы ўсё часьцей адмаўляюць у статусе ўцекача або дадатковай абароне.

Юрысты мяркуюць, што беларусы самі ў нечым вінаватыя, бо, падаўшы дакумэнты на міжнародную абарону, атрымаўшы яе, усё адно езьдзяць у Беларусь, аз статусам міжнароднай абароны езьдзіць у краіну паходжаньня забаронена.
🤯30👍12❤6⚡3👎2😁2🤡1
У Менску за данаты пакаралі спэцыяліста ў ІТ-сфэры: https://smarturl.click/BkRXWw

Менскі гарадзкі суд пакараў 26-гадовага спэцыяліста IT-сфэры Міхаіла Філіпенка пазбаўленьнем волі на пяць гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічыняў.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Міхаіла Філіпенку затрымалі ў студзені 2026 году. Яму інкрымінавалі ч. 2 артыкулу 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы). Ён адбывае тэрмін у магілёўскай ПК № 15.
🤬40😢4❤2👍1
Украінца пакаралі ўмоўным тэрмінам за перадачу Беларусі праграмы для трэнажора ў падрыхтоўцы вайсковых пілётаў: https://smarturl.click/oqko3a

Суд асудзіў яго на два гады зьняволеньня, але вызваліў ад адбываньня пакараньня з выпрабавальным тэрмінам цягам двух гадоў. Тэхналёгіі ўкраінец перадаў «Аэрамашу», што ў Мачулішчах пад Менскам.
🤯21🤬11⚡4❤2👍1
Эстонія забараніла транзыт збожжа зь Беларусі і Расеі праз сваю тэрыторыю → https://smarturl.click/v84xk5

Міністар замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што забарона на транзыт збожжа зь Беларусі і Расеі пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка.

«Я папярэджваў яшчэ ў верасьні: ня варта плянаваць перавозку расейскага збожжа праз Эстонію. Сёньня гэтае папярэджаньне стала законам. Разам з Латвіяй і Літвой мы працуем над тым, каб парты краін Балтыі ня сталі транзытным маршрутам для Расеі», —  напісаў Маргус Цахкна на сваёй старонцы ў Х.
👍30⚡5❤4🤡1
Чаму Папа Рымскі ня едзе ў Беларусь?

Лукашэнка неаднаразова запрашаў Папу Рымскага ў Беларусь, але ніводзін пантыфік за гады незалежнасьці так і не прыехаў. Чаму гэтыя запрашэньні застаюцца бяз выніку і якую ролю ў гэтым адыгрывае Маскоўскі патрыярхат?

Што стрымлівае Ватыкан, чаму ва Ўкраіну Папа прыехаў насуперак пярэчаньням Масквы, і што гэтая гісторыя кажа пра незалежнасьць Беларусі — тлумачым з Гурневічам.

https://youtu.be/M8QSlARegd8
👍14😁5❤4🤡2🤯1
«Немагчымае магчыма». Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе — пра Коўла як «выратавальніка беларусаў», Пачобута і стыпэндыю ў ЗША → https://smarturl.click/qq2o8V

У інтэрвію Свабодзе Марыя Калесьнікава назвала спэцпасланьніка ЗША Джоўна Коўла «выратавальнікам беларусаў», дала сваё бачаньне таго, як можна вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама расказала, што стане вынікам яе вучобы ў ЗША.

«Я сябе не называю былой палітзьняволенай, таму што гэта не зьяўляецца часткай маёй ідэнтыфікацыі. Якраз маё жыцьцё і мая творчасьць — яны былі да 2020 году. Я заставалася сабой да вызваленьня, увесь час у турме. Я сабе ня здраджвала, я заставалася сабой».
🤡50❤10😁4🗿4👍1🤯1🤬1
Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал? Відэанавіны 1 кастрычніка

1️⃣ Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў».

2️⃣ Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка?

3️⃣ «Невялікая адліга» зь Беларусьсю — што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы?

4️⃣ Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША?

5️⃣ Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў?

6️⃣ Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраілі?

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

https://www.youtube.com/watch?v=GCYJWYylRbo
👍9❤3😁3🤡1🗿1
Кіраўнік МЗС Беларусі назваў вызваленьне палітвязьняў «мінімальнымі выдаткамі» → https://smarturl.click/26o7mR

Паводле міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, Аляксандар Лукашэнка не пярэчыць намаганьням ЗША вызваліць беларускіх палітвязьняў.

«Бо гэтыя людзі, прынамсі некаторыя зь іх, ужо ўсьвядомілі свае паводзіны, іншыя адседзелі пэўны час і разумеюць, што лепей зноў туды не трапляць», — патлумачыў Рыжанкоў у інтэрвію расейскаму ашенцтву ТАСС.

«З гледзішча таго, што гэта ўсё ж спрыяе нармалізацыі адносінаў, гэта нават выгадна. І нашыя людзі гэта зразумеюць», — дадаў ён.
🤡30🤬23❤4🗿2👏1
Украіна ўпершыню запусьціла ўласную балістычную ракету «Пэлікан» → https://smarturl.click/x85aML

Украіна 1 кастрычніка правяла першы баявы запуск балістычнай ракеты FP-7 уласнай вытворчасьці. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі.
У сваім тэлеграм-канале ён апублікаваў відэа запуску і заявіў, што цяпер справа за сэрыйнай вытворчасьцю.

Галоўны канструктар Fire Point Дзяніс Штылерман у інтэрвію Reuters казаў пра падабенства FP-7 да амэрыканскай ракетнай сыстэмы ATACMS, якую Ўкраіна пасьпяхова выкарыстоўвае на вайне.
❤34👍17⚡4👏1
Асноўнае за 2 кастрычніка

• Зьмены 1 кастрычніка. Калесьнікава пра Коўла. Чый Шагал? Відэанавіны 1 кастрычніка

• Чаму Папа Рымскі ня едзе ў Беларусь? Тлумачым з Гурневічам

• «Езьдзяць у Беларусь, атрымаўшы міжнародную абарону». Чаму Польшча стала адмаўляць беларусам у дапамозе

• «Немагчымае магчыма». Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе — пра Коўла як «выратавальніка беларусаў», Пачобута і стыпэндыю ў ЗША

• Чым займаецца кіпрская фірма, зь беларускай дырэктаркі якой ЗША зьнялі пэрсанальныя санкцыі

• Кіраўнік МЗС Беларусі назваў вызваленьне палітвязьняў «мінімальнымі выдаткамі»
👍8❤5⚡1
Расея выдаткуе амаль 240 мільёнаў даляраў на блякаваньне VPN → https://smarturl.click/1Bp7O6

Урад Расеі плянуе вылучыць 19 мільярдаў 870 мільёнаў расейскіх рублёў на блякаваньне «непажаданага» кантэнту ў інтэрнэце і барацьбу з VPN (гэта амаль 240 мільёнаў даляраў у пераліку).

Да 2030 году улады разьлічваюць дасягнуць 92-адсоткавай эфэктыўнасьці блякаваньня VPN.
😁20🤬10🤡6❤5⚡1👏1
Ужо сёньня — 65 гадоў знанаму перакладніку Сяргею Шупу → https://smarturl.click/lqj7pM

2 кастрычніка 1961 году нарадзіўся Сяргей Шупа — рэдактар, выдавец, журналіст, дасьледнік і адзін з самых плённых перакладнікаў. Удзельнічаў у незалежным беларускім культурным руху 1980-х («Майстроўня», «Тутэйшыя»). Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры ў Менску, у адноўленай «Нашай Ніве» і больш за чвэрць стагодзьдзя — на Радыё Свабода.

Ён уклаў і выдаў «Архівы БНР», напісаў кнігу «Падарожжа ў БНР». За літаратурныя пераклады яго чатыры разы ўзнагародзілі прэміяй імя Карласа Шэрмана.

Неўзабаве пабачаць сьвет перакладзеныя ім зь ідышу мэмуары Марка Шагала.

✔️ Зь якіх моваў перакладаў? Якую кнігу Бібліі выдаў? Які слоўнік рэдагаваў? Пра гэты ды іншы даробак Сяргея Шупы — у адмысловым тэсьце Свабоды.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды
❤52👎1
«У нас указ прэзыдэнта». Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ на месцы каталіцкіх могілак у цэнтры Менску. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ: https://smarturl.click/AJVnlg

Указ Лукашэнкі дазволіў зьнішчэньне былых каталіцкіх могілак на Залатой Горцы ў цэнтры Менску дзеля будоўлі Акадэміі КДБ.

Новы комплекс Акадэміі нацыянальнай бясьпекі пры КДБ ужо больш за год узводзяць каля касьцёлу Сьвятога Роха. Пры гэтым праект зонаў аховы, зацьверджаны ў 2018 годзе, забараняе тут новае будаўніцтва і пракладку камунікацыяў.

«У нас указ прэзыдэнта», — так галоўная інжынэрка праекту патлумачыла, чаму будаўніцтва ўсё ж працягваецца. Праект прадугледжвае шасьціпавярховы корпус з інтэрнатам на 627 месцаў, стралковай галерэяй, складам зброі, сталовай, басэйнам і спартовым комплексам.
🤬60🤯8❤2👍1
Лукашэнка неаднаразова запрашаў Папу Рымскага ў Беларусь, але ніводзін пантыфік за гады незалежнасьці так і не прыехаў.

Чаму гэтыя запрашэньні застаюцца бяз выніку і якую ролю ў гэтым адыгрывае Маскоўскі патрыярхат? Тлумачыць Дзьмитры Гурневіч.

https://www.youtube.com/watch?v=M8QSlARegd8
❤9👍4🤡3🤯2
Расейскія войскі пацэлілі па двух мастах цераз Дняпро ў Кіеве, рух спынілі: https://smarturl.click/BkRXjM

Гэтыя масты злучаюць правы бераг украінскай сталіцы з густанаселенымі раёнамі на левым беразе Дняпра.

Яшчэ ў некалькіх раёнах Кіева расейскія дроны пацэлілі ў жылыя дамы, гаспадарчыя збудаваньні і аўтамабілі.
🤬51❤2👎2😢1
«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка зь беларусам, які летам на месяц зьнік у Каталёніі: https://smarturl.click/V1o2e0

Блізкія месяц ня ведалі, дзе ён, а сам Генадзь тым часам хадзіў пешшу па горадзе, жыў без дому, страціў пашпарт і картку польскага ДНЖ, перанёс сонечны ўдар, праблемы з сэрцам і ўрэшце трапіў у шпіталь.

Цяпер ён у міграцыйным лягеры ў Польшчы і чакае рашэньня аб міжнароднай абароне.
😢25🤯10❤6
Адкрыць Гданьск для беларускага калію. Што яшчэ прапануе экс-кіраўнік польскай выведкі: https://smarturl.click/37OWzX

«Наступны элемэнт — гэта, вядома, калі будуць зьнятыя санкцыі на калійныя ўгнаеньні, магчымасьць экспарту калійных угнаеньняў праз польскія парты. У Гдыні, Гданьску, Шчэціне»


Былы кіраўнік польскай выведкі зьвязвае магчымасьць такога экспарту з узмацненьнем эканамічнай самастойнасьці Беларусі. Паводле яго, дадатковыя даходы ад экспарту калію маглі б умацаваць пазыцыі Беларусі ў адносінах з Масквой.
🤡33🤬20👍4😁4🤯4⚡2❤2