Спадчына
3.16K subscribers
14.8K photos
208 videos
28 files
2.24K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Белконтора Стройбанка: проект и реализация
БГАНТД, Ф. 10
❤9👍4😢1
У Полацку з экскаватарамі добраўпарадкаваюць тэрыторыю парку на гістарычным задзвінскім пасадзе Востраў.

Востраў размешчаны прама насупраць Сафіі і быў заселены з даўніх часоў, яшчэ з канца X—XI стст. Задзвінскія пасады Полацка, у тым ліку Востраўскі, з’яўляюцца найменш даследаванымі.

Земляныя работы ўзімку выглядаюць падазрона, звычайна іх адкаладаюць да цёплага перыяду, калі не хочуць, каб усё развалілася праз год. Але для работ у Полацку ёсць прычына - тут сёлета пройдзе Форум рэгіёнаў, а таму ўсе рэканструкцыі (у тым ліку рэстаўрацыя Дома афіцэраў) і добраўпарадкаванні ператворацца ў гонку да пэўнай даты.

У такіх умовах не да археалогіі. Да таго ж, як паказвае практыка зваротаў, кожны раз, калі пытаешся, ці ёсць археалагічны нагляд на помніку археалогіі, аказваецца, што яго няма, забылі, а культурны пласт на глыбіню 2,4 м ужо вывезлі на сметнік.

Але ў гэтым выпадку нарэшце пашчасціла. Інстытут гісторыі на наш зварот паведаміў, што археалагічны нагляд ёсць і ажыццяўляецца мясцовым археолагам Ігарам Магалінскім. Ну хоць у Полацку дбаюць пра сваю старызну.

#Полацк #археалогія
😱21🤬14👍7🔥2🙏2🤔1🤡1
Сёння на доме па праспекце Пераможцаў, 3 адкрылі памятную шыльду ў гонар беларускага акцёра Расціслава Янкоўскага, народнага артыста Беларускай ССР і СССР. Тут ён пражыў з 1965 года да самай сваёй смерці ў 2016 годзе.

#помнікі #Мінск
👍33🤔6🙏2
З Міжнародным днём роднай мовы:
У Мінску знялі беларускамоўную вывеску рэстарана «Бярозка» ў рэтра-стылі, замест яе з'явілася рускамоўная з флёрам дорага-багата.

P.S. А летку раней прыбіралі на зіму?
😢47🤬36🤮26💩3👍1
💩14👍3🤡3🤔1
Спадчына
Photo
Яшчэ трошкі пра мінскі дызайн. Мясцовая ЖКГ паведаміла, што ў сталіцы заменяць 10 018 адрасных аншлагаў на 5 453 жылых дамах.

«Макеты аншлагаў змяшчаюць лагатып раёна, назву вуліцы на беларускай мове і нумар дома і ўзгоднены з упраўленнямі архітэктуры і будаўніцтва адміністрацый раёнаў г.Мінска».

Узгаднілі, бо больш ніякіх варыянтаў не падавалі?

Таму што прабачце, але гэта люты калгас, які робіць выгляд, што ён сучасны і стылёвы. Я не дызайнер, але ў мяне шмат пытанняў.

💩 Па-першае, навошта тып вуліцы і яе назва падкрэслены??? Гэта змяншае чытэльнасць і так невялікіх літар і не мае ніякай візуальнай патрэбы. Лінія магла б аддзяляць лічбу ад тэксту - гэта было б візуальна абгрунтавана, але гэта не той выпадак.

💩 Па-другое, дэбільнае выраўноўванне тэксту. Думаю, што ў дызайнераў, якія пабачылі аншлаг вуліцы Ляўкова павыцякалі вочы. "Ляўкова" адцэнтравана па цэнтры, а "вуліца" - прывязана да правага краю і палічкай "вісіць" над "Ляўкова". А на "Варанянскага" іншая праблема - аказваецца ў назвы і слова "вуліца" розная прывязка да правага краю. 😫

Вас што, ва ўніверсітэце не дручылі за "рваныя" радкі дакладаў, не прымушалі "выраўняць па шырыні", аднолькавых водступаў не патрабавалі??? У студэнцкі час бясілі гэтыя дробязі, але выпрацавалі рэфлекс да візуальнай чысціні тэксту.

💩 Па-трэцяе, уласна пра шырыню. Бог якой канфесіі забараніў павялічыць інтэрвалы паміж літарамі ў тым жа "Ляўкова", каб тэкст лепш чытаўся? Літары ліпнуць адна да адной, зліваючыся ў белую паласу, а побач пустое месца.

І мне вельмі цікава, як плануюць змяшчаць доўгія назвы. Сёння назвы вуліц у гонар асоб прысвойваюцца ў выглядзе "Поўнае імя + Прозвішча". Магчыма, імя скароцяць да ініцыяла. А што рабіць з вуліцамі Архітэктара Заборскага, Генерала Антонава, Лейтэнанта Кіжаватава? Арх. Заборскага, Ген. Антонава? Ці не расшыфруюць іх тады як Архіпа Заборскага і Генадзя Антонава? А Дуніна-Марцінкевіча, Кірыла і Мяфодзія, Герояў Сталінграда і Герояў 120 Дывізіі? Гэта яшчэ пашчасціла, што няма дамоў па набярэжнай Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

💩 Па-чацвёрае, праблемы з цэнтроўкай выкліканы з'яўленнем НУ ВЕЛЬМІ неабходнага на аншлагу элемента, без якога хуткая дапамога заедзе кудысьці ў Брагін — лагатыпа раёна! Вы ведалі, што ў вашага раёна ёсць лагатып? Абсалютна безгустоўныя вінегрэты са стужак, цягнікоў і кветачак, выкананыя, як і школьныя гербы, у стылістыцы "у нас у 2000-х з'явіўся кампукцер і мы кінуліся ствараць". У паменшаным памеры, як на гэтых аншлагах, такая сімволіка не чытаецца. Не чытаецца і псуе тэкст. Дык навошта яна там?

Слухайце, для простага квадрата з двума словамі і лічбай дзікіх візуальных памылак занадта шмат. Няўжо складана заплаціць пару тысяч рублёў дызайнеру, каб ён пафіксіў гэтыя праблемы і на вуліцах з'явіліся 10 тысяч аб'ектаў, за якія не было б сорамна?

#Мінск #тапаніміка #дызайн
❤36💯25👍8👏6
Знакамітую сінагогу ў Слоніме аддалі амаль задарма. Хто стаў новым гаспадаром?

Будынак 1648 года пайшоў з малатка ўсяго за 42 рублі. Новым уладальнікам стаў расiянiн, яго асоба не раскрываецца.

У «БУТБ-Маёмасць» кажуць, што ён быў адзіным прэтэндэнтам на куплю аб’екта, таму цана сталася сімвалічнай. У мужчыны ёсць пяць гадоў на тое, каб увесці будынак у эксплуатацыю.
🤡39🤬9😢9🙏4💩3👍2🤔1
Малюнак беларускага графіка Ібрагіма Гембіцкага, створаны ў 1920 годзе. Паколькі Гембіцкі з мінскіх татараў, то верагодна (але не факт), што намалявана нешта сталічнае. На пярэднім пане брама барочных абрысаў, на заднім - будынак з паўкруглай апсідай(?).

Можа хто-небудзь пазнае месца?

Крыніца
#загадкі
❤30🤔7👍4👏1
Як будзе выглядаць Дом афіцэраў у Полацку пасля рэканструкцыі. У даваенны час ён быў пафарбаваны вельмі нязвыкла для нас - цёмна-сінія філёнгі на рустоўцы, такія ж цёмныя карнізы. Пасля вайны ўнармавалі каларыстыку, але цяпер плануюць вярнуць арыгінальнае рашэнне. Паглядзім, ці не сустрэне яно супраціву з боку густу чыноўнікаў.

https://t.me/vitebsk_region_officially/23531

#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя
❤‍🔥27👍6🤔6❤2🔥1