Спадчына
3.15K subscribers
14.9K photos
209 videos
28 files
2.26K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
З агароджы капліцы-пахавальні сям'і Кленцэ на Успенскіх могілках Магілёва зніклі ўсе краты мастацкай коўкі, а таксама былі спілаваныя дрэвы. Ці знятыя агароджы для захоўвання, ці выкінуты на сметнік, ці здадзены на металалом — невядома. Недзе год таму я дасылаў прапанову на наданне помніку ахоўнага статусу, але яна не была прынятая да разгляду.

#Магілёў #капліцы #разбурэнне
🤬58👎4👍1😢1
Дом на Ракаўскай вуліцы, 17 ужо цалкам без рыштаванняў і будаўнічага смецця. Ці падобна да праекта атрымалася?

Дарэчы ў ім абяцалі размясціць музей савецкага Мінска, мо і луска з «Акіяна» тут з'явіцца?

#Мінск #гістарычнаязабудова #рэстаўрацыя
👍33🤔6🥰2
У Полацку хочуць рэканструяваць у гістарычным цэнтры пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 па вуліцы Энгельса, 8. Грамадскае абмеркаванне па праекце будзе працягвацца да 21 жніўня.

У справаздачы гаворыцца, што будынак, дзе размешчана дзейная пажарная частка, непрыдатны для далейшай эксплуатацыі: па выніках абследавання, 75% будынка падлягае зносу.

Праект рэканструкцыі прадугледжвае будаўніцтва новага двухпавярховага будынка, упісанага ў існуючыя сцены па вонкавым контуры.

Для гістарычнага цэнтра Полацка дагэтуль не вызначаны канкрэтны пералік будынкаў, якія ўваходзяць у яго склад і з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

https://gorod214.by/new/8615
#грамадскіяабмеркаванні #полацк #гістарычнаязабудова #знішчэнне
👎26🤬21🤮2❤1👍1😢1
Аднаўленне мадэрнісцкага кінатэатра ў Стоўбцах амаль завершанае. Што скажаце, ці годна ўзнавілі ў сучасным выкананні?

#Стоўбцы #савецкаяспадчына #аднаўленне
👍111🤔15🤮4👎3💩3🤯2🔥1😢1
А як вам такая вясёленькая рэнавацыя пад школу мастацтваў міжваеннай польскай казармы ў стылі канструктывізму ў тых жа Стоўбцах? Да апошняга трымалася агароджа на балконе, але ёй не знайшлося месца ў архітэктуры дажынкавага горада.

А ўсё таму, што адмін аднаго канала лянуецца пісаць прапановы на ахоўны статус для міжваенак.

https://www.pramen-news.by/?p=58323

#Стоўбцы #дэградацыя #польскаяспадчына
🤮34👍9😢6👎1😁1
Старадаўнюю капліцу на Вайсковых могілках у Гродне адрамантуюць

У Гродне хочуць прывесці ў парадак магілу-капліцу генерала Русаў, пабудаваную ў канцы XIX стагоддзя.

Падрабязней пра капліцу і які рамонт ёй патрэбны, чытайце па спасылцы 👉 : budzma.org/news/kaplitsu-adramantuyuts.html
👍38😢1
Спадчына
Былы старшыня Талачынскага раёна аднаўляе капліцу-пахавальню Хамянтоўскіх ля вёскі Равуча. Справа быццам бы годная, але карабаціць ад ягонай радаснай заявы, што пры ім капліцы не надалі ахоўны статус, таму ён можа цяпер тут працаваць. Ну камон, як можна аднаўляць…
На днях Анлайнер выпусціў матэрыял пра тое, як былы талачынскі старшыня аднаўляе пахавальню Хамянтоўскіх сваімі сіламі. Здавалася б — вось ён, народны герой. Але ўсё не так адназначна. Мы ўжо публікавалі інтэрв'ю з ім ў 2020 годзе, дзе ён прама гаворыць, што пры ім капліцы не надалі ахоўны статус, таму ён можа цяпер тут працаваць. 🤷‍♂️ Хтосьці на пенсіі машыны ў гаражы збірае, а нехта капліцы аднаўляе без належнай адукацыі.

#капліцы #аднаўленне #антырэстаўрацыя
https://www.youtube.com/watch?v=IvAMkwb-eSI
😱21👍5🤬4🤔2😢1