Дарэчы на гэтым тыдні з'явілася інфармацыя пра яшчэ адзін зялёны аб'ект, які перафарбуюць: з дома-музея 1-га з'езду РСДРП у Мінску знялі пласты фарбы, у тым ліку апошнюю — бірузовую. Выявілася, што першапачаткова адценне было больш цёплым, верагодна, у яго і перафарбуюць будынак цяпер. Цікава, што будынак з'яўляецца неаўтэнтычным, бо гістарычны дом-музей разам з экспанатамі згарэў падчас нямецкіх авіяналётаў, а цяперашні адноўлены з нуля ў 1948 годзе і пасля перанесены на цяперашняе месца. Тым не менш ён афіцыйна гісторыка-культурная каштоўнасць і работы на ім павінны праводзіцца згодна з заканадаўствам і пры ўдзеле навуковага кіраўніка.
#драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #Мінск
#драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #Мінск
👍20🤮15
Спадчына
Дарэчы на гэтым тыдні з'явілася інфармацыя пра яшчэ адзін зялёны аб'ект, які перафарбуюць: з дома-музея 1-га з'езду РСДРП у Мінску знялі пласты фарбы, у тым ліку апошнюю — бірузовую. Выявілася, што першапачаткова адценне было больш цёплым, верагодна, у яго…
Праўда, ён прама цяпер гарыць 🥲
🔥70😁11😢10👍5😱4👏1
Спадчына
Photo
Са зводкі МНС:
У 20:54 у МНС паступіла паведамленне аб узгаранні музея ў Цэнтральным раёне па адрасе пр. Незалежнасці, 31А. Адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка ў памяшканні тамбура прыбудовы (2х4 м) пад шалёўкай сцяны на S = 0,5 кв.м. Пашкоджана драўляная канструкцыя прыбудовы і ўцяпляльнік на S = 0,5 кв.м. Прычына пажару высвятляецца.
Нічога асабліва страшнага не здарылася з будынкам.

💩22👍7
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» плануюць пабудаваць музейны комплекс, у склад якога ўвойдзе музей Воінскай славы Магілёўскай вобласці і амфітэатр на 1000 чалавек. Будынак выкананы ў выглядзе ордэна Айчыннай вайны на пагоне, праўда, даведацца пра гэта змогуць толькі ўласнікі верталётаў, таму што з узроўню чалавечага росту нічога з гэтага праглядацца не будзе. Паказальна, што не прадстаўлена ніводнага рэндара з чалавечага ракурсу — усе з птушынага. У англійскай мове для такой архітэктуры існуе тэрмін bird shit architecture.
Ваенны музей у выглядзе ордэна, канцэртная зала ў выглядзе кантрабаса, бібліятэка ў форме кнігі — гэта такі неверагодны кіч, што можна толькі дзіву давацца, што нехта яшчэ гуляецца ў такія прымітыўныя штукі.
#Буйнічы #Магілёў

💩81🤮49😁3👍2
Да прыкладу так выглядае Яўрэйскі музей у Берліне, пабудаваны ў 2001(!) годзе па праекце Даніэля Лібескінда, які перамог у конкурсе яшчэ ў 1988(!) годзе. Вы бачыце ў архітэктуры колеры ізраільскага сцяга ці зорку Давіда? А можа ён нагадвае ў плане менору? Не, уся архітэктура пабудавана на тонкіх метафарах.
Паводле слоў самога архітэктара, структуру будынка задаюць дзве лініі думкі, дзве лініі арганізацыі і ўзаемаадносіны. Адна з іх — прамая, але разарвана на некалькі фрагментаў, іншая — балюча пераламана, але бесперапынная і бясконцая. На скрыжаванні гэтых ліній знаходзяцца пустэчы — мабыць, самы важны архітэктурны прыём, выкарыстаны Лібескіндам у праекце музея, нагляднае ўвасабленне разяўленай адсутнасці, якая ніколі не знікне з цела горада і якую нічым немагчыма запоўніць: пустэча засталася там, дзе «чалавецтва было ператворана ў попел».
(Больш падрабязна ў артыкуле «Как придумать музей Холокоста»)
Разумееце глыбіню пропасці паміж архітэктурай музея канца XX ст. і музеем-«ордэнам» у 2022 годзе?

👍58❤7