Спадчына
3.16K subscribers
14.8K photos
208 videos
28 files
2.24K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Дзверы касцёла Святога Вацлава ў Ваўкавыску ў 2018 (па некаторых фота можна меркаваць, што ў 2019 яшчэ стаялі) і ў 2021. Касцёл з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (413Г000085), так што знішчэнне аўтэнтычнага элементу павінна быць пакарана па законе.…
Тое, што ксёндз ваўкавыскага касцёла Святога Вацлава выкінуў на сметнік аўтэнтычныя драўляныя дзверы з дэкарыраванай фурнітурнай і замяніў іх на наваробныя, чый выгляд не нагадвае аўтэнтычным, а таксама замяніў усе вокны на пластыкавыя, мясцовы выканкам лічыць «выкарыстаннем матэрыялаў і методыкі правядзення работ адпаведна ужывальным у рэстаўрацыі», а яшчэ лічыць, што такія дзеянні не трэба ўзгадняць з Мінкультуры, бо гэта бягучы рамонт. Ну што ж, прыйдзецца спытаць у міністэрства.

#дзверы #Ваўкавыск #касцёлы #антырэстаўрацыя
🤬64😢6👍1
Раней не трапляўся гэты матэрыял. Праблема пераасэнсавання беларускага драўлянага дойлідства стаіць надзвычай востра — яно проста знікае з кожным днём: пад сайдынгам, пад сілікатнай цэглай, пад бульдозерам, у пажарах, згнівае ад старасці і адсутнасці догляду. І не бачна, каб вёўся нейкі пошук рашэнняў, якія дазволяць захаваць беларускім паселішчам свой дух і не ператварыцца ў мёртвы запаведнік а-ля Строчыцы. Тут паспрабавалі. У цэлым аблічча дома захавалася пазнавальным, мы без цяжкасцей можам вызначыць час пабудовы і прыналежнасць да нашага рэгіёна. Унутры і звонку захаваная каларыстыка. Частка начыння падтрымлівае каларыт, а частка шчыра сучасныя. Сучасным з'яўляецца і рашэння раскрыцця ўнутранай прасторы вонкі праз вялікія праёмы ў глухіх сценах і франтонах. Старыя вокны ж становяцца часткай дэкору. Адзінае што гэтыя вялікія шкляныя паверхні «правальваюцца» на фоне матэрыяльнага зруба і дранкі, таму мае сэнс абдумаць разбіўку, колер рам, прымяненне аканіц ці «жалюзі».
#драўлянаедойлідства
👍64❤15🤔6
Спадчына
Photo
Знялі рыштаванні з дома Гурвіча па Рэвалюцыйнай вуліцы, 6 у Мінску. Самае забаўнае ў «рэканструкцыі» гэтага будынка тое, што ён быў фактычна знесены (захавалі толькі 3 прасценкі на галоўным фасадзе), але гэта не перашкодзіла зрабіць на «рожках ды ножках» зандажы, якія паказваюць аўтэнтычны мур і арачныя перамычкі, так што складаецца ўражанне, што ўвесь будынак застаўся аўтэнтычным. На фасад вярнуўся балкон з каванай агароджай. А вось дзверы не вельмі ўдалыя: выглядаюць пластыкава і маюць замаскіраванае палутарнае адчыненне, пры тым, што цяпер на помніках падобныя пажарныя патрабаванні ігнаруюцца і ставяцца нармальныя двухпольныя дзверы — відаць, праект быў не з гэтага дзесяцігоддзя, а карэктаваць было лянота. Арачны праём зашклёны, але мяркуючы па завесах, сучасны вітраж будзе схаваны за металічнымі варотамі.

#аднаўленне #выяўленне #гістарычнаязабудова #мінск
❤18🤔10👍5🤬3
Спадчына
Photo
Абноўлена: вароты ўжо паставілі.
#гістарычнаязабудова #мінск #дэталі
👍28🤔5👎2