Аднаўленне сабора ў Пацуолі, які размешчаны ў старажытнарымскім храме Аўгуста псеўдаперыптарнага тыпу, адноўленым Сулам у 78 годзе да н.э. на месцы больш старога храма. Цэнтральны неф храма быў знішчаны пажарам 1964 года, у 1970 годзе ўвесь квартал быў эвакуяваныя з-за брадысейма (апускання ці падняцця зямлі праз вулканічную актыўнасць), у 1980 годзе адбылося землетрасенне. Толькі ў 2003 годзе быў абвешчаны конкурс на праект аднаўлення, які выйграў архітэктар Марка Дэзі Бардэскі. Прытвор не сталі аднаўляць. Контур раскрытага такім чынам рымскага храма быў замкнёны шкляным фасадам з візуальнай імітацыяй страчаных калон. Атрымалася, як па мне, даволі годна як з пункту гледжання рэстаўратарскага «не ўвядзі ў зман» так і з эстэтычнага боку (у адрозненні ад постмадэрнісцкага трэшу з глухім сінім шклом, які дагэтуль любіць прысабачыць у Беларусі да помніка з якога-небудзь боку).
P.S. хвілінка неўзаемнай рэкламы: ёсць вельмі цікавы падкаст-серыял «ROMA. Падение Республики», з якога вы можаце даведацца пра эпоху Сулы і яго незвычайнае жыццё.
#Італія #замежжа #аднаўленне #выяўленне #рэканструкцыя

🤩19👍10❤3🤔3👏1
У Ружанах часткова атынкавалі і пафарбавалі аркаду. Параўнайце колеры з фасадамі тэатральнага корпуса. Ці будуць яго выпраўляць? І калі так, то навошта так упарта гналі работы па корпусе, ужо ведаючы пра сваю памылку?
#Ружаны #сядзібы #аднаўленне
#Ружаны #сядзібы #аднаўленне
👍31🤔15👏1🤬1😭1
Цяпер на комплексе тупа 3 варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе увесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з'явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце дэкор цямнейшы, а ніжэй яго святлейшы.
А можна спачатку правесці комплекснае навуковае даследаванне ўсіх аб'ектаў ансамбля, а толькі пасля распачынаць свае г.зв. «рэстаўрацыі»?
А можна спачатку правесці комплекснае навуковае даследаванне ўсіх аб'ектаў ансамбля, а толькі пасля распачынаць свае г.зв. «рэстаўрацыі»?
🙈55😢13👎4👍2👏1
Стары замак у Гродне гэта не толькі XVI стагоддзе, але і XIX-XX стст., калі будынак перастаў быць рэзідэнцыяй манарха і выконваў ваенна-гарамадскія функцыі. Гэтыя стагоддзі таксама пакінулі значны эстэтычны след на целе замка. Ці змогуць пры яго рэканструкцыі ўтрымаць баланс паміж ідэяй «замка Стафана Баторыя» і захаваннем напластаванняў усіх эпох?
P.S. Звярніце ўвагу на 4 здымак з фрагментам роспісу над кутнім праёмам (дзе быў эркер), на якім бачныя мужчынскія ногі ў панчохах па рэнесанснай модзе і вастрыё дзіды.
#замкі #Гродна #дэталі #выяўленне #роспісы

🤔29❤8😢5👍2👏2🤩1