Фонд «Краіна для Жыцця»
1.08K subscribers
2.54K photos
228 videos
1 file
1.83K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii
Download Telegram
Трошкі пра жыццё ў шэлтары 🏠

Мы заўсёды гаворым нашым жыхарам: калі рукі штосьці робяць — думкі ідуць у патрэбны бок. Ведаем па сабе.

Так і атрымліваецца: хтосьці прыбірае лісце на тэрыторыі, хтосьці рамантуе канапу, хтосьці аформіў каржы з калоніі ў смачны торт. А ўвечары — барбекю!

Мы поруч з нашымі новымі жыхарамі.
Прапануем быць поруч і вам.
Падтрымайце дзейнасць нашага шэлтара 👇 www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign

Дзякуй ❤️
🥰5❤2👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Спрычыняцца да файных праектаў — заўсёды вялікая радасць для нас.

Сем'і палітзняволеных і беларускіх добраахвотнікаў наведалі Італію. Праект скончыўся, але ў людзей засталіся уражанні. Няхай яны найлепшым чынам адыграюць сваю ролю ў жыцці пацярпелых беларусаў.

Дзякуй асацыяцыі "Talaka" за арганізацыю праекта і ўсім, хто далучыўся да ягонай рэалізацыі:

🔻 Regione Toscana, Consiglio Regionale della Toscana, Tenuta di Alberese, Parco Regionale della Maremma, Misericordia Toscana, Misericordia di Pisa;
🔻тэрытарыяльным структурам CISL у розных правінцыях Тасканы і ISCOS Toscana;
🔸Цэнтру беларускай салідарнасці і Міжнароднаму гуманітарнаму фонду;
🔸усім неабыякавым хлопцам і дзяўчатам за дапамогу.

І няхай у наступным сезоне гэты праект будзе магчымы!.. ❤️
❤5🥰3🔥2👍1🎉1
‼️ Стала вядома аб памілаванні 15 чалавек.

Сярод іх — 13 асуджаных па палітычных справах. Большасць вызваленых сёння — жанчыны (10 чалавек).

Імёны памілаваных пакуль не называюцца. Таксама невядома, ці гэта людзі, якія адбывалі пакаранне ў калоніях, ці былі на «дамашняй хіміі».

👉 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам:

@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy;
@Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».
❤5👍1🕊1
У нас тут такая эмацыйная гісторыя здарылася 🥹
Расказваем.

Вы ведаеце, што ў фонда «Краіна для Жыцця» ёсць праект «Псіхолаг побач». Адзін са спецыялістаў працаваў з мамай палітвязня і гаварыў пра яе так: «Для мяне яна — сімвал Беларусі-Маці. Нягледзячы на цяжкую дэпрэсію, яна працавала, клапацілася пра сям’ю, адпраўляла перадачы сыну».

І вось здарылася тое, чаго чакалі больш за ўсё: яе сын нарэшце выйшаў на волю! Плакалі мы ўсе 🤍

Папрасілі расказаць, як прайшлі гэтыя гады і чаму пасля вызвалення важна не спяшацца, а паступова вяртацца да жыцця. Гартайце карусель.

📢 Праект «Псіхолаг побач»

Атрымаць дапамогу:
www.stranafund.org/proekty-pomoshchi/psyxhology
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/psychologycampaign
❤6💔3🙏1
⚖️ У нашых юрыстаў ёсць свабодны час для кансультацый.

Калі вы маеце прававое пытанне, якое вы адкладалі, — зараз добры момант звярнуцца па дапамогу.

У межах праекта «Юрыст на сувязі» нашы дасведчаныя спецыялісты дапамогуць разабрацца ў складанай сітуацыі, абараніць свае правы і падрыхтаваць неабходныя дакументы.

Да нас можна звярнуцца па пытаннях:
▪️ маёмасці;
▪️ абскарджвання прысуду;
▪️ даверанасцяў і іншых дакументаў;
▪️ абароны правоў.

Хто можа звярнуцца?
▫️ сваякі палітычных зняволеных;
▫️ рэпрэсаваныя беларусы;
▫️ былыя палітзняволеныя;
▫️ удзельнікі грамадскіх ініцыятыў.

❗️Важна: краіна пражывання не мае значэння.

👉 Пішыце: www.stranafund.org/proekty-pomoshchi/legalhelp

Звяртайцеся — нашы юрысты на сувязі.
❤4👍4🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск Аксаны Шаляпінай — жывы, светлы і поўны любові.

Але сама мастачка зараз бачыць толькі шэрыя сцены гомельскай калоніі. Яе асудзілі на 3 гады за тое, што яна не змагла застацца ўбаку ад чужой бяды і дапамагала сем’ям палітвязняў.

Нядаўна ў Аксаны выявілі анкалагічнае захворванне. У якім яна стане? Ці атрымлівае яна неабходнае лячэнне за кратамі? Невядома.

Гісторыя Аксаны — не адзіная. Проста цяпер у калоніях знаходзяцца мінімум 60 палітвязняў з цяжкімі хваробамі: з анкалогіяй, стратай зроку, інваліднасцю і пасля інсульту.

Свабоду Аксане Шаляпінай і ўсім палітвязням! 🕊
❤3👍2💔1
🍪 У шэлтары з'явілася жаночая кампанія, адпаведна, спатрэбіўся блэндар.

Мы дзячым усім, хто падтрымлівае нашу дзейнасць. Без вас было б няпроста! Ад самых побытавых да не вельмі тэрміновых патрэб — гэта ўсё важна для людзей, якія страцілі дом.

То не спыняйцеся, падтрымлівайце беларусаў!

👉 Падтрымаць шэлтары

Дзякуй, што поруч ❤️
❤5👍3🥰2🙏1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍1🎉1🕊1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍3💔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навіны наступныя: на панадворку шэлтара ляжаў дыванок перад дзвярыма, і цяпер яго няма.

Мы думаем, што лісе ён патрэбны больш, таму не сумуем 😁

А калі сур'ёзна, то... Прырода побач з тымі, хто пацярпеў ад рэпрэсій, і назіранне за ёй — сапраўдная тэрапія.

Мы ў сваю чаргу просім падтрымаць дзейнасць нашых шэлтараў. Дыванок нам ніхто не верне 😅

👉 Падтрымаць шэлтары

Дзякуй, што поруч ❤️
❤3👍3😁3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Да Дня маці былая палітзняволеная — а цяпер каардынатарка нашага фонду Антаніна Канавалава — расказала кранальную гісторыю пра крыжык, што даслалі ёй у калонію.

Вось што пісала Ганна, маці Антаніны:

«Увосень (2023 г.) мы адправілі маме ў калонію маленькі крыжык, і я зрабіла здымак, як Настка яго трымала. Пазней мы зрабілі сапраўдную фатаграфію і даслалі матулі ў лісце. І вось што нам прыслала мама. Такі прыгожы малюнак! Але ёсць такі паштальён, які пакінуў ліст пад дажджом. І калі мы адкрылі яго, то ўбачылі, што зрабіла сама прырода, альбо дождж… Мне здаецца, што гэта яшчэ прыгажэй!»

Сваімі ўспамінамі і эмоцыямі Антаніна падзялілася ў відэа. Глядзіце 🤍

📌 Сёння ў месцах пазбаўлення волі Беларусі знаходзяцца 113 палітычных зняволеных жанчын. 14 з іх — матулі непаўналетніх дзяцей.
❤6😢2💔2
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍3🤝2
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4👍2💔1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6💔2🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Страта блізкага чалавека — цяжкае выпрабаванне.

Але для палітычных зняволеных гэты боль мае катастрафічны характар: яны не могуць быць побач з роднымі, развітацца, правесці іх у апошні шлях.

А часам зняволеныя беларусы даведваюцца пра смерць блізкіх толькі праз некаторы час.

Гэта — гора, пазбаўленае правоў. І яго нельга ігнараваць 🙏
💔5😢2🙏1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍3🔥1