Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Смартфону Realme дастаткова 30-сэкунднае зарадкі, каб паказваць відэа цэлую гадзіну

Віцэ-прэзыдэнт Realme распавёў аб магчымасьцях звышхуткаснае зарадкі смартфона Realme GT Neo 5, які маюць прэзэнтаваць у лютым. Калі тэлефон цалкам разрадзіўся, яго дастаткова зарадзіць на працягу ўсяго 30 сэкундаў, каб паглядзець новы эпізод сэрыялу працягласьцю 1 гадзіну. Акрамя таго, ад 0 да 100% смартфон зараджаецца менш як за 10 хвілін.
🤔18👍6🔥5
У «Яндэксе» прызналі, што Аліса можа падслухоўваць карыстальнікаў

«Яндэкс-станцыя» з галасавою асыстэнткаю Алісаю можа слухаць карыстальнікаў, нават калі яе імя не называюць, прызналі ў кампаніі, спаслаўшыся на ўцечку коду.
😁19👎11🫡7👍2💩2
Штучны інтэлект ад Google будзе ўтрая разумнейшы за папулярны ChatGPT

Google адкрыў папярэднюю рэгістрацыю для тых, хто хоча ўзяць удзел у тэставаньні новага штучнага інтэлекту LaMDA. Ён утрымлівае 540 мільярдаў парамэтраў, што ўтрая больш, чым у ChatGPT.
🤔14👍11🔥4🤣2💩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як выглядае іншая плянэтная сыстэма: зьявілася ўнікальнае відэа

У 2008 годзе сыстэма HR8799 стала першаю, якую атрымалася зьняць на фота разам з усімі плянэтамі. Аб'яднаўшы назіраньні за 12 гадоў, навукоўцы з Паўночна-Заходняга ўнівэрсытэту стварылі відэа, на якім можна ўбачыць 4 плянэты, што круцяцца вакол сваёй зоркі.

HR8799 – невялікая зорка, якая знаходзіцца ў сузор'і Пэгаса. Яна ярчэйшая за Сонца ў пяць разоў і ў 1,5 разы цяжэйшая. Кожная з плянэтаў ёсьць газавым гігантам. Той зь іх, што найбліжэйшая да зоркі, патрабуецца каля 45 зямных гадоў, каб зьдзейсьніць адзін абарот, а самай далёкай - 500 гадоў.

#space
🔥23👍5❤1😱1
Apple рыхтуе «вайну» супраць Google

Apple мае намер разьвіваць уласныя сэрвісы, каб прыбраць са сваёй экасыстэмы сэрвісы Google. Пра гэта на ўмовах ананімнасьці паведаміў супрацоўнік кампаніі, піша ArsTechica.

Сёньня сярод карыстальнікаў тэхнікі Apple застаюцца папулярнымі пашукавік Google, пошта Gmail і мапы Google Maps. Менавіта гэтым сэрвісам Apple хоча зрабіць добрую канкурэнцыю.

Паводле інсайдэрскае інфармацыі, кампанія плянуе стварыць сваю пошукавую сыстэму, значна палепшыць аплікацыю «Карты» і разьвіваць уласны рэклямны бізнэс.

#apple #google
👍14😁5🤔4👎1
Прагноз надвор’я для некаторых рэгіёнаў Зямлі перастануць рабіць?

Нідэрляндзкія мэтэаролягі заявілі, што абсталяваньне для спадарожнікавага інтэрнэту Starlink перашкаджае ім рабіць прагнозы надвор'я.

Праблема палягае не ў саміх спадарожніках, а ў наземных тэрміналах. Разьмешчаныя на Зямлі талеркі награваюцца падчас працы, праз гэта над паверхняю паднімаюцца клубы пары, і ў выніку мэтэаралягічныя спадарожнікі ня могуць весьці дакладныя назіраньні.

Спэцыяліст заявіў, што альбо Starlink прыйдзецца ўдасканаліць сваё абсталяваньне, альбо навукоўцы перастануць рабіць прагноз надвор’я для тых лякацый, дзе гэтае абсталяваньне разьмешчанае.
😱19😁5👍4👎2🤔2
Зьявілася мабільная аплікацыя, якая зьбірае сьведчаньні пра НЛА

Кампанія Enigma Labs выпусьціла бясплатную аплікацыю, якая дазваляе «паляўнічым за НЛА» зьбіраць зьвесткі аб розных анамаліях. У праграме можна ствараць і рэдагаваць нататкі, а таксама структураваць іх, рабіць фота і запісваць відэа.

Сэрвіс правярае, ці няма на здымках сьлядоў апрацоўкі, і падказвае, наколькі далёка назіральнік быў ад аэрадромаў, касмадромаў ці іншых месцаў, дзе могуць знаходзіцца зямныя лятальныя апараты.
👍18😁6😱2
Samsung прэзэнтавала два новыя ноўтбукі, зьнешні выгляд якіх амаль цалкам паўтарае MacBook Air

Samsung Galaxy Book3 Ultra коштам ад $2400 атрымаў працэсары i7 або i9, 16-цалевы OLED-экран з разрозьненьнем 2880×1800 піксэляў, яркасьцю 400 ніт і частатою 120 Гц.

Galaxy Book3 Pro каштуе ад $1500. Ён існуе ў мадыфікацыях з 14- і 16-цалевым OLED-дысплэем і працэсарам i5 або i7. У продажы будзе таксама вэрсія Galaxy Book3 Pro 360 з экранам, які адкідаецца на 360 градусаў.
😁16👍7
Упершыню ў гісторыі штучны інтэлект стварыў сэрыял: яго ўжо можна паглядзець

На стрымінгавым сэрвісе Twitch ідзе трансьляцыя бясконцага сэрыялу «Nothing, Forever» («Нічога, назаўжды»). Сцэнар, відэа і агучку аўтаматычна генэруюць некалькі папулярных нэйрасетак у рэжыме онлайн.
🤯22👍5🥰5👎2
ChatGPT зьнішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў

Гэтакую думку выказаў стваральнік Gmail Пол Бакхэйт. «Штучны інтэлект заменіць старонку пошукавае выдачы, якая прыносіць ім асноўны прыбытак, — лічыць праграміст. — Нават калі Google актывізуе распрацоўку ШІ, яна ўсё адно ня зможа ўкараніць яго, ня зьнішчыўшы найкаштоўнейшую частку свайго бізнэсу».

Таксама Бакхэйт прадказаў, як можа выглядаць заняпад Google: адрасны радок у браўзэрах заменіць штучны інтэлект, які будзе аўтаматычна дапаўняць думку або пытаньне карыстальніка па меры ўводу, а таксама даваць найлепшы адказ — гэта можа быць спасылка на сайт або прадукт.

#google #ai
🤔17🤡16👍8
Створаны спосаб вырошчваць бясшвовыя фрагмэнты скуры для перасадкі

Амэрыканскія навукоўцы вынайшлі спосаб вырошчвання кавалкаў скуры патрэбнае формы для пацыентаў, якія чакаюць на перасадку.

Спачатку скануецца пашкоджаная тканка з дапамогаю лазэра, затым мадэлюецца неабходны фрагмэнт на камп'ютары. На 3D-друкарцы ствараецца каркас, на які потым нарошчваюцца клеткі скуры пацыента. На каркас наносіцца пажыўнае асяродзьдзе, неабходнае для росту скуры.
👍27🤯12
Навукоўцы навучыліся бачыць скрозь сьцены праз Wi-Fi

Каб сачыць за людзьмі скрозь сьцены, можна выкарыстоўваць звычайны Wi-Fi-маршрутызатар і нэйрасетку DensePose. Гэтакі спосаб вынайшлі навукоўцы з ЗША.

Камп’ютарны алгарытм можа супастаўляць Wi-Fi-сыгнал з каардынатамі і ствараць 3D-мадэль чалавека, які знаходзіцца за сьцяною. Вынайдзены спосаб дазваляе ня толькі выяўляць разьмяшчэнне чалавека і яго позу, але і назіраць за ім у дынаміцы.

На малюнку справа бачна, як выглядаюць атрыманыя постаці людзей, а зьлева на іх накладзены фотаздымак памяшканьня.
😱27👍9🙈5😢1
Астраномы знайшлі плянэту, вельмі падобную да Зямлі

Плянэта Wolf 1069 b знаходзіцца на адлегласьці 31 светлавы год ад нас. Яе маса на 26% большая за масу Зямлі і разьмешчаная яна ў зоне жыцьця — на такой адлегласьці ад сваёй зоркі, дзе вада можа захоўваць вадкую форму. Навукоўцы мяркуюць, што Wolf 1069 b — голая і камяністая плянэта. Зрэшты, пакуль невядома, ці мае яна прыдатную для жыцьця атмасфэру.

На малюнку: Камяністая экзаплянэта ва ўяўленьні мастака / NASA

#space
👍29🔥4
У сьлімаках знайшлі клей для гаеньня ранаў

Кітайскія навукоўцы здабылі натуральны біялягічны клей з вылучэньняў сьлімакоў, які можа быць выкарыстаны для гаеньня ранаў. Ён забясьпечвае вільготнае мікраасяродзьдзе і памяншае запаленьне, што спрыяе хуткай рэгенэрацыі тканак.
🥰22👍9😍5🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цяпер яшчэ адна нэйрасетка можа рэдагаваць відэа па тэкставым апісаньні

Ні дня без навінаў пра нэйрасеткі. Гэтым разам стала вядома, што Google распрацоўвае нэйрасетку Dreamix, якая можа ствараць і рэдагаваць відэа па тэкставых апісаньнях і малюнках. Пакуль невядома, калі навінка зьявіцца ў агульным доступе. Аднак ужо зараз відавочна: традыцыйным відэарэдактарам засталося жыць нядоўга.

#google
🔥22👍3
Эўракамісія плянуе абмежаваць выкарыстаньне штучнага інтэлекту

Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях унутранага рынку Брэтон Цьеры выступіў за ўвядзеньне правілаў карыстаньня штучным інтэлектам, паведамляе Reuters. Іх могуць прыняць ужо ў пачатку сакавіка.

У Эўракамісіі заклапочаныя тым, што нэйрасеткі могуць быць выкарыстаныя для махлярства, распаўсюджваньня дэзынфармацыі і злоўжываньняў у сфэры адукацыі.
👍18😁8👎5🤮1
У Юпітэра знайшлі новыя спадарожнікі. Ня ўсе зь іх атрымаюць назву

Астраномы знайшлі 12 новых спадарожнікаў вакол Юпітэра, агульная колькасьць якіх дасягнула рэкордных 92. Гэта больш, чым у любое іншае плянэты Сонечнае сыстэмы, уключаючы Сатурн з 83 пацьверджанымі спадарожнікамі.

Новыя спадарожнікі маюць карлікавыя памеры — толькі 1-3 км — і нагадваюць астэроіды, бо іх маса недастатковая для таго, каб набыць сфэрычную форму. Толькі палова зь іх атрымае назву, бо для гэтага адно з вымярэньняў мае быць ня меншым за 1,5 км.

#space
👍23😱5
Турцыя зрушылася адносна Сырыі на 6 мэтраў падчас землятрусу

Пасьля двух магутных землятрусаў Арабійская літасфэрная пліта перамясьцілася ў паўднёва-заходнім кірунку адносна Анаталійскае пліты. Такім чынам, Турцыя зрушылася адносна Сырыі на 5-6 мэтраў. Гэтакія зьвесткі паведаміў прэзыдэнт Нацыянальнага інстытуту геафізыкі і вулканалёгіі Італіі Карла Дальёні.

Два магутныя землятрусы адбыліся на поўдні Турцыі і на поўначы Сырыі, дасягнуўшы магнітуды 7,8 і 7,5. Гэты рэгіён зьяўляецца сэйсьмічна актыўным, бо знаходзіцца на скрыжаваньні чатырох літасфэрных пліт — Анаталійскае, Арабійскае, Эўразійскае і Афрыканскае. Яны ўвесь час рухаюцца і сутыкаюцца, правакуючы землятрусы.
😱30🤔7👍3
Microsoft прэзэнтавала новы пошук Bing з убудаваным ChatGPT. Канец эпохі Google?

13 гадоў Microsoft намагалася прывучыць нас выкарыстоўваць пашукавік Bing, але так і ня здолела. Гэтым разам кампанія стварыла небясьпечную канкурэнцыю Google, інтэграваўшы ў Bing моўную мадэль OpenAI GPT-4, у той час як у самім ChatGPT выкарыстоўваецца GPT-3.5. Новая мадэль яшчэ лепш разумее запыты і выдае больш дакладныя адказы.

Вынікі пошуку ў Bing цяпер падзеленыя на два экраны. Зьлева — звыклая выдача з сайтамі, а справа — адказы, складзеныя чат-ботам. Падчас прэзэнтацыі ў якасьці прыкладу Bing папрасілі стварыць маршрут на кожны дзень 5-дзённае паездкі ў Мэксыку. Чат-бот зрабіў дакладны маршрут, апісаў кожны прыпынак і дадаў спасылкі для атрыманьня дадатковае інфармацыі.

Акрамя таго, Microsoft паказала абноўлены браўзэр Edge, які атрымаў невялікі рэдызайн, інтэграцыю новага Bing і новыя карысныя функцыі. Зрэшты, на момант публікацыі гэтае навіны абноўлены Bing у Беларусі пакуль не працуе.
🔥30👍7🤔3😱2💩2