Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
146 новых відаў жывёл і расьлін адкрылі за мінулы год

Штогод знаходзяцца ўсё новыя жывёлы і расьліны, якія яшчэ не трапляліся на вочы навукоўцам. У 2022 годзе былі апісаныя 146 новых відаў: 44 яшчаркі, 30 мурашоў, 14 марскіх малюскаў, 14 расьлінаў, 13 марскіх зорак, 7 рыбаў, 4 жукі, 4 акулы, 3 матылькі, 3 чарвякі, 2 скарпіёны, 2 павукі, 2 лішайнікі, адна рапуха і адна тля.

Некаторыя віды вы можаце ўбачыць на фотаздымках. Поўны сьпіс публікуе Каліфарнійская акадэмія навук.
👍29🥰5🤩3
Продажы камп’ютараў падаюць хуткімі тэмпамі

Усё больш людзей выкарыстоўвае для паўсядзённых патрэбаў мабільныя гаджэты, такія як смартфоны і планшэты. Камп’ютары ж імкліва становяцца выключна прафэсійнымі прыладамі.

Гэтак, у апошнім квартале мінулага году продажы камп’ютараў абрынуліся на 28—29% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2021 году, перадае TechCrunch са спасылкаю на аналітычныя кампаніі.

Больш за ўсё пацярпелі такія вытворцы, як Dell, HP і Lenovo, продажы якіх знізіліся на 37%, 29% і 28% адпаведна. Лепей за ўсіх пачуваецца Apple: продажы MacBook скараціліся, паводле розных зьвестак, ад 2% да 10%.
😢12👍3😱3🥴1
Ад 1642 года да нашых дзён: гісторыя разьвіцьця камп’ютара, і што нас чакае далей

Як выглядала першая вылічальная машына Паскаля і ці настане момант, калі тэхнічны прагрэс будзе настолькі хуткім і складаным, што апынецца недасягальным для разуменьня людзей?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍23🔥6
Навукоўцы: ад прагляду тэлевізара «ссыхаюцца» мазгі

Дасьледаваньне амэрыканскіх навукоўцаў трывала 35 гадоў, у ім узялі ўдзел больш за 5000 чалавек. Выявілася, што ў тых, хто штодня глядзіць тэлевізар больш за 1,4 гадзіны, аб'ём мазгоў да 50 гадоў памяншаецца на 0,5%. Не дапамагае нават заняцьце спортам: рэгулярная фізычная нагрузка не спыняе працэсу "ссыханьня" мазгоў.
😁21💯9👍1😢1
Apple нечакана выпусьціла новыя MacBook Pro і Mac mini

Гэтым разам кампанія Apple абышлася без прэзэнтацыі і проста апублікавала прэс-рэліз, у якім расказала пра новыя ноўтбукі і камп’ютары.

Дызайн не зьмяніўся. Галоўныя адрозьненьні новых MacBook Pro ад папярэдняга пакаленьня такія:

‣ працэсары М2 і М2 Max;
‣ да 96 Гб апэратыўнае памяці;
‣ падтрымка Wi-Fi 6E;
‣ HDMI 2.1;
‣ аўтаномнасьць акумулятара павялічылася на гадзіну.

Працэсар М2 атрымалі таксама кампактныя настольныя камп’ютары Mac mini.

#apple
👍24🤔4❤1
Новы рэкорд у кнізе Гінэса: квадракоптэр разагнаўся да 414 км/г

Дрон XLR V3, сабраны інжынэрам Раянам Ладэманам, змог разагнацца да 414 км/г, аднак афіцыйным рэкордам стала лічба 360 км/г — сярэдняя хуткасьць на двух тэставых адцінках даўжынёю 100 мэтраў.

Ландэман не выдае ўсіх сакрэтаў канструкцыі. Вага дрону складае 490 грамаў. Яго палёт можна ўбачыць на відэа: https://youtu.be/J3WwtByvSI0
👍27
Пасажырскія авіяпералёты стануць таньнейшыя?

NASA і Boeing пачалі распрацоўваць новую канструкцыю пасажырскага самалёту. Паведамляецца, што навінка будзе спажываць на 30% менш паліва, чым сучасныя самалёты. Дасягнуць гэтага маюць дзякуючы больш эфэктыўным рухавікам і палепшанай аэрадынаміцы.

Самалёт атрымае даўжэйшыя і танчэйшыя крылы, якія будуць разьмяшчацца вышэй, чым у сучасных мадэлях. Выпрабавальныя палёты пачнуцца ў 2028 годзе. У 2030-м плянуюць распачаць іх камэрцыйнае выкарыстаньне.
👍20🙏6🤔1
Інтэрвальнае галаданьне не прыводзіць да зьніжэньня вагі

Да гэтакае высновы прыйшлі навукоўцы з Мэдыцынскае школы ўнівэрсытэта Джона Хопкінса. Паводле дасьледаваньня, ня мае значэньня працягласьць перапынкаў паміж прыёмамі ежы. Куды больш важная колькасьць гэтых прыёмаў і агульная колькасьць атрыманых арганізмам калёрыяў. Усё проста: менш ясі — худнееш, шмат ясі — набіраеш вагу.
👍28😁4😢1
Новую апэрацыйную сыстэму распрацоўваюць у Індыі

Паводле інфармацыі выданьня Business Standard, у Індыі працуюць над новаю мабільнаю АС. Гэта сумесная ініцыятыва ўрада і прыватных кампаній.

Індыйскія стартапы часта скардзяцца на высокія тарыфы ў крамах аплікацый сыстэмаў Android і iOS. Магчыма, зьяўленьне буйнога канкурэнта прывядзе да іх зьніжэньня. Насельніцтва Індыі складае сёньня амаль 1,4 млрд чалавек, гэта каля 17% насельніцтва плянэты. 70% зь іх карыстаюцца прыладамі на Android і 30% — на iOS.
😁16👍8🤔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Штучны інтэлект замяніў Siri ў iPhone

Інжынэр-распрацоўнік інтэграваў ChatGPT ў свой iPhone і стварыў новага галасавога памочніка замест Siri ад Apple, які не заўсёды разумее нават элемэнтарныя просьбы.

Выявілася, што новы галасавы памочнік можа разумець складаныя сказы і нават намёкі. Напрыклад, на відэа распрацоўнік кажа: «Толькі заўважыў, што здымаю відэа ў цемры. Ці можаш ты зрабіць нешта з гэтым?». У адказ у пакоі ўключылася сьвятло.

Цікава, што для гэтага не спатрэбілася пісаць ніводнага радка кода. Чалавек проста папрасіў ChatGPT даць яму ўсе неабходныя файлы для працы.

ChatGPT — гэта чат-бот для карыстаньня штучным інтэлектам, распрацаваны кампаніяй OpenAI.

#apple #ai
👍18😱7🤔5🔥2🥰1
Назвалі самыя прадаваныя мабільныя тэлефоны ў гісторыі

Большасьць зь іх — Nokia i iPhone. Першая дзясятка выглядае наступным чынам: 1. Nokia 1100; 2. Nokia 1110; 3. iPhone 6; 4. Nokia 105; 5. iPhone 6S; 6. iPhone 5S; 7. Nokia 3210; 8. iPhone 7; 9. iPhone 11; 10. Nokia 6600.

Крыніца: MyDrivers
👍18🤔6
Блогер Wylsacom знайшоў кітайскі ноўтбук, цалкам ідэнтычны «беларускаму» Hbook ад заводу «Гарызонт»

Выявілася, што супадае ня толькі зьнешні выгляд ноўтбукаў ITEL Spirit 2 i Hbook, але і іншыя кампанэнты: працэсар Intel Core i3, 256 ГБ SSD, 8 ГБ апэратыўнае памяці.
😁50👍2
Касьмічны тэлескоп Hubble зрабіў прыгожы здымак дзьвюх зорак

На здымак трапілі яскравыя зоркі ў туманнасьці Арыёна за 1450 сьветлавых гадоў ад нас, перадае NASA. Акрамя зорак, на малюнку можна ўбачыць неаднародны газ і пыл.

#nasa #space
👍23😍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Новая нэйрасетка ўмее накладваць спэцэфэкты на відэа і фота праз тэкставыя каманды

Нэйрасетка Text2Live ад NVIDIA можа зьмяняць адзеньне, надвор'е, фон і многае іншае. Для гэтага ня трэба ўмець карыстацца ніякай праграмаю: дастаткова апісаць словамі спэцэфэкты, якія вы хочаце прымяніць.
👍19❤3💩3
Прэзэнтавалі самы лёгкі ў сьвеце ноўтбук?

Кампанія Fujitsu прэзэнтавала ноўтбук UH-X/H1, які важыць усяго 689 грамаў (для параўнаньня, вага MacBook Air амаль удвая большая). Аднак гэта ўсё ж ня самы лёгкі ноўтбук: летась Fujitsu паказвала іншы, які важыць 634 грамы.

Новы лэптоп мае 14-цалевы IPS-экран (Full HD), працэсар Intel Core i7-1355U з 16 ГБ апэратыўнае памяці, SSD-назапашвальнік на 512 ГБ, Wi-Fi 6E і Bluetooth 5.1. Кошт прылады — каля $1850, але даступная яна пакуль толькі ў Японіі.
🔥13👍6👎1🤔1