Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Астраномы знайшлі плянэту, вельмі падобную да Зямлі

Плянэта Wolf 1069 b знаходзіцца на адлегласьці 31 светлавы год ад нас. Яе маса на 26% большая за масу Зямлі і разьмешчаная яна ў зоне жыцьця — на такой адлегласьці ад сваёй зоркі, дзе вада можа захоўваць вадкую форму. Навукоўцы мяркуюць, што Wolf 1069 b — голая і камяністая плянэта. Зрэшты, пакуль невядома, ці мае яна прыдатную для жыцьця атмасфэру.

На малюнку: Камяністая экзаплянэта ва ўяўленьні мастака / NASA

#space
👍29🔥4
У сьлімаках знайшлі клей для гаеньня ранаў

Кітайскія навукоўцы здабылі натуральны біялягічны клей з вылучэньняў сьлімакоў, які можа быць выкарыстаны для гаеньня ранаў. Ён забясьпечвае вільготнае мікраасяродзьдзе і памяншае запаленьне, што спрыяе хуткай рэгенэрацыі тканак.
🥰22👍9😍5🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цяпер яшчэ адна нэйрасетка можа рэдагаваць відэа па тэкставым апісаньні

Ні дня без навінаў пра нэйрасеткі. Гэтым разам стала вядома, што Google распрацоўвае нэйрасетку Dreamix, якая можа ствараць і рэдагаваць відэа па тэкставых апісаньнях і малюнках. Пакуль невядома, калі навінка зьявіцца ў агульным доступе. Аднак ужо зараз відавочна: традыцыйным відэарэдактарам засталося жыць нядоўга.

#google
🔥22👍3
Эўракамісія плянуе абмежаваць выкарыстаньне штучнага інтэлекту

Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях унутранага рынку Брэтон Цьеры выступіў за ўвядзеньне правілаў карыстаньня штучным інтэлектам, паведамляе Reuters. Іх могуць прыняць ужо ў пачатку сакавіка.

У Эўракамісіі заклапочаныя тым, што нэйрасеткі могуць быць выкарыстаныя для махлярства, распаўсюджваньня дэзынфармацыі і злоўжываньняў у сфэры адукацыі.
👍18😁8👎5🤮1
У Юпітэра знайшлі новыя спадарожнікі. Ня ўсе зь іх атрымаюць назву

Астраномы знайшлі 12 новых спадарожнікаў вакол Юпітэра, агульная колькасьць якіх дасягнула рэкордных 92. Гэта больш, чым у любое іншае плянэты Сонечнае сыстэмы, уключаючы Сатурн з 83 пацьверджанымі спадарожнікамі.

Новыя спадарожнікі маюць карлікавыя памеры — толькі 1-3 км — і нагадваюць астэроіды, бо іх маса недастатковая для таго, каб набыць сфэрычную форму. Толькі палова зь іх атрымае назву, бо для гэтага адно з вымярэньняў мае быць ня меншым за 1,5 км.

#space
👍23😱5
Турцыя зрушылася адносна Сырыі на 6 мэтраў падчас землятрусу

Пасьля двух магутных землятрусаў Арабійская літасфэрная пліта перамясьцілася ў паўднёва-заходнім кірунку адносна Анаталійскае пліты. Такім чынам, Турцыя зрушылася адносна Сырыі на 5-6 мэтраў. Гэтакія зьвесткі паведаміў прэзыдэнт Нацыянальнага інстытуту геафізыкі і вулканалёгіі Італіі Карла Дальёні.

Два магутныя землятрусы адбыліся на поўдні Турцыі і на поўначы Сырыі, дасягнуўшы магнітуды 7,8 і 7,5. Гэты рэгіён зьяўляецца сэйсьмічна актыўным, бо знаходзіцца на скрыжаваньні чатырох літасфэрных пліт — Анаталійскае, Арабійскае, Эўразійскае і Афрыканскае. Яны ўвесь час рухаюцца і сутыкаюцца, правакуючы землятрусы.
😱30🤔7👍3
Microsoft прэзэнтавала новы пошук Bing з убудаваным ChatGPT. Канец эпохі Google?

13 гадоў Microsoft намагалася прывучыць нас выкарыстоўваць пашукавік Bing, але так і ня здолела. Гэтым разам кампанія стварыла небясьпечную канкурэнцыю Google, інтэграваўшы ў Bing моўную мадэль OpenAI GPT-4, у той час як у самім ChatGPT выкарыстоўваецца GPT-3.5. Новая мадэль яшчэ лепш разумее запыты і выдае больш дакладныя адказы.

Вынікі пошуку ў Bing цяпер падзеленыя на два экраны. Зьлева — звыклая выдача з сайтамі, а справа — адказы, складзеныя чат-ботам. Падчас прэзэнтацыі ў якасьці прыкладу Bing папрасілі стварыць маршрут на кожны дзень 5-дзённае паездкі ў Мэксыку. Чат-бот зрабіў дакладны маршрут, апісаў кожны прыпынак і дадаў спасылкі для атрыманьня дадатковае інфармацыі.

Акрамя таго, Microsoft паказала абноўлены браўзэр Edge, які атрымаў невялікі рэдызайн, інтэграцыю новага Bing і новыя карысныя функцыі. Зрэшты, на момант публікацыі гэтае навіны абноўлены Bing у Беларусі пакуль не працуе.
🔥30👍7🤔3😱2💩2
Выявілася, што цынамон паляпшае памяць

Да нечаканых вынікаў прыйшлі іранскія навукоўцы. Яны даказалі, што цынамон можа быць карысны для паляпшэньня кагнітыўных функцый, памяншэньня ступені парушэньня памяці і праблемаў з навучаньнем. Падрабязнасьці дасьледаваньня публікуе навуковы часопіс Nutritional Neuroscience.
🤔21❤8👍5🔥1
Realme выпусьціла смартфон з зарадкаю ад 0 да 100% за 10 хвілін

Realme прэзэнтавала смартфон GT Neo 5 з падтрымкаю зарадкі магутнасьцю 240 Вт. Кампанія абяцае, што цалкам зарадзіць акумулятар аб'ёмам 4600 мА*г можна ня больш як за 10 хвілін. Да 20% дэвайс зарадзіцца за 80 сэкунд, а на папаўненьне 50% спатрэбіцца 4 хвіліны.

Кампанія заяўляе, што ў такім рэжыме тэлефон вытрымае да 1600 цыклаў зарадкі, зьнізіўшы першапачатковую ёмістасьць акумулятара да 80%. Гэтага, па ўяўленьні вытворцы, хопіць на 4 гады штодзённага карыстаньня.
😱13🤨7👍3
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Microsoft прэзэнтавала новы пошук Bing з убудаваным ChatGPT. Канец эпохі Google? 13 гадоў Microsoft намагалася прывучыць нас выкарыстоўваць пашукавік Bing, але так і ня здолела. Гэтым разам кампанія стварыла небясьпечную канкурэнцыю Google, інтэграваўшы ў…
Загрузкі Bing узьляцелі пасьля таго як Microsoft інтэгравала ў яго штучны інтэлект

Пашукавік Bing падняўся на 12 мейсца сярод усіх бясплатных аплікацый для iPhone, а браўзэр Edge стаў трэцім па папулярнасьці ў катэгорыі Utility. Паводле папярэдніх ацэнак, ва ўсім сьвеце колькасьць новых загрузак аплікацыі Bing павялічылася ў 10 разоў.

Варта адзначыць, што новы пошук з выкарыстаньнем ШІ пакуль працуе ў тэставай вэрсіі і не ва ўсіх краінах.
👍18😁7🤔1
Цуд ад навукоўцаў: малюсенькія робаты-дзьмухаўцы для апыленьня

Папуляцыя пчолаў імкліва скарачаецца ва ўсім сьвеце. Фінскія навукоўцы распрацавалі робата ў форме насеньня дзьмухаўца, які можа самастойна апыляць расьліны.

Дзякуючы невялікай вазе — каля 1,2 міліграма — робат можа падымацца ў паветра. Ён прымае каманды па бяздротавай сувязі, атрымлівае энэргію ад сонечнае батарэі і можа адаптавацца да сілы ветра, зьмяняючы сваю форму.
😍32👍7😢4🎉2🤨1
У Сонечнай сыстэме выявілі новую плянэту з кольцамі

Гаворка ідзе аб карлікавай плянэце Квáўар, якая разьмяшчаецца на самым краі Сонечнае сыстэмы і ўдвая меншая за Плютон. З дапамогаю найбуйнейшага ў сьвеце аптычнага тэлескопу астраномы змаглі зафіксаваць у яе кольцы.

Унікальнасьць адкрыцьця ў тым, што кольцы гэтыя знаходзяцца на гэтакай адлегласьці ад плянэты, дзе, як дагэтуль лічылася, яны знаходзіцца ня могуць. Цяпер навукоўцы мусяць пераасэнсаваць тэорыі ўтварэньня кольцаў.

#space
👍24🤩12
Coca-Cola выпусьціла ўласны смартфон

Смартфон Realmi 10 Pro, які зрабілі ў супрацоўніцтве з Coca-Cola, выпусьцілі у колькасьці ўсяго 1000 штук. Ён мае ўнікальны дызайн корпусу і каштуе $255.

Сярод іншых асаблівасьцяў — шпілька для выманьня SIM-карты у форме накрыўкі ад бутэлькі, тэматычныя налепкі, картка з дакладным нумарам прылады (які з тысячы), а таксама шкляная фігурка-талісман кампаніі. Анімацыя зарадкі імітуе напаўненьне бутэлькі, а гукі апавяшчэньняў зробленыя ў стылі Coca-Cola.
👍16🤡9🤔4👎2
Паглядзіце, як выглядае разлом, які ўтварыўся пасьля землятрусу ў Турцыі

Жахлівы прыклад таго, як рухаюцца літасфэрныя пліты нашае плянэты, паказаў турэцкі тэлеканал. Зрух зямлі адбыўся ў вялікім аліўкавым садзе. Мясцовыя жыхары кажуць, што пачулі нешта, падобнае да выбуху.

На відэа, зьнятым з дрона, бачная велізарная расколіна. Яе глыбіня складае 30 мэтраў, шырыня — 200 мэтраў.
😱19👍5
Дзіўныя зялёныя прамяні ў небе над Гаваямі паходзяць не ад спадарожнікаў NASA, як лічылі раней

28 студзеня над Гавайскімі астравамі зьявіліся зялёныя лязэрныя прамяні. Першапачаткова экспэрты выказалі здагадку, што зялёнае сьвятло можа зыходзіць ад арбітальнага спадарожніка, які NASA выкарыстоўвае для назіраньня за таўшчынёю зямнога лёду і лясоў. Пазьней выявілася, што траекторыя зялёных прамянёў не супадае з арбітаю спадарожніка.

Паводле новых зьвестак, найбольш блізка да іх траекторыі рухаўся кітайскі спадарожнік, які быў запушчаны летась для маніторынгу забруджваньня атмасфэры. На ім усталяваны лідáр, які з дапамогаю лязэрных прамянёў вызначае, колькі вуглякіслага газу знаходзіцца ў атмасфэры Зямлі.

#space
🌚15🤔6👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На відэа трапіў момант згараньня вялізнага астэроіда ў атмасфэры Зямлі

Відавочцы зьнялі на відэа праход праз атмасфэру Зямлі астэроіда, дыямэтр якога складаў каля мэтра. Касьмічны аб'ект згарэў у небе над Нармандыяй. Яго аскепкі зваліліся ў мора.

#space
🔥29👍6
Першае беспілотнае таксі пачало працаваць у ЗША

Два гады таму кампанія Zoox, якая належыць Amazon, абвясьціла аб распрацоўцы аўтаномнага электрычнага робатаксі. І вось, урэшце машына выехала на дарогі Каліфорніі.

Першапачаткова беспілотнае таксі будзе езьдзіць паміж двума офісамі кампаніі і перавозіць супрацоўнікаў. «Гучыць проста, але насамрэч гэта вельмі складаны маршрут», — запэўнівае кіраўнік Zoox. Для таго, каб пачаць перавозіць усіх ахвотных, трэба будзе атрымаць дадатковы дазвол ва ўладаў, і гэта асноўная складанасьць.
👍26🤔1🤡1
iPhone 15 Pro атрымае ўльтратонкія рамкі

Аўтарытэтны інсайдэр ShrimpApplePro сьцвярджае, што iPhone 15 Pro будзе мець «ультратонкія рамкі вакол экрану». Гэта пацьвярджаюць і іншыя крыніцы.

Таксама, паводле ShrimpApplePro, шкло будзе трохі загнутым, хаця з гэтым згодныя ня ўсе інсайдэры.

На малюнку: iPhone 14 Pro з «тоўстымі» рамкамі.

#apple
😁7👍4🥱3❤2😱2
Старажытны бар, якому 5000 гадоў, знайшлі ў Іраку

Карчма разьмяшчалася ў старажытным месьце ля зьліцьця рэкаў Тыгр і Эўфрат у эпоху разьвіцьця цывілізацыі шумэраў — адной зь першых чалавечых цывілізацый.

Падчас раскопак знайшлі рэшткі глінянае лядоўні, вялікую печ, больш як сотню талерак і лавы для наведвальнікаў. У посудзе захаваліся рэшткі арганікі, у прыватнасьці, ежа і рыбныя косткі.

Піва было адным з самых распаўсюджаных напояў у шумэраў. Адзін з варыянтаў рэцэпта яго прыгатаваньня знайшлі на глінянай шыльдзе ў храме ў тым жа раёне места.
👍25🍾12🥴2
Анансавалі першы ў сьвеце планшэт з 3D-выяваю без акуляраў

Кампанія Nubia анансавала планшэт Nubia Pad 3D, які будзе паказваць аб'ёмны малюнак без неабходнасьці выкарыстаньня 3D-акуляраў. Прэзэнтацыя мае адбыцца 28 лютага ў Барсэлёне.

Акрамя таго, Nubia анансавала першую ў сьвеце тэхналёгію апрацоўкі аб'ёмных выяваў з дапамогаю штучнага інтэлекту. Імаверна, менавіта яна будзе рабіць любы кантэнт аб'ёмным без 3D-акуляраў.
🔥11👍10😱4😁2🤔2