Мужчына памёр ад амёбы, якая паядае мозг, заразіўшыся вадою з-пад крану
Амэрыканец прамываў нос вадою з-пад крану ды заразіўся амёбаю Naegleria fowleri. Калі выпіць ваду, дзе ёсць гэтая амёба, ня будзе ніякіх праблемаў. Але калі яна трапляе ў арганізм праз нос, то можа міграваць уверх да мозга і выклікаць сьмяротную інфэкцыю.
Амаль усе выпадкі заражэньня Naegleria fowleri фіксаваліся ў Амэрыцы і Азіі. У Эўропе было толькі 16 выпадкаў (у Чэхіі ў 1962—1965 гг). Амёба жыве ў вадзе тэмператураю ад 25 да 32 градусаў. Калі яна трапляе ў нос, то дабіраецца да мозга па нюхальным нэрве.

😱39👍4❤1
8 з 10 самых прадаваных смартфонаў — айфоны
Кампанія Counterpoint Research выпусьціла справаздачу аб выніках 2022 года, у якім назвала 10 самых прадаваных смартфонаў.
Восем зь дзесяці месцаў у рэйтынгу занялі смартфоны Apple. Найбольш папулярны зь іх — iPhone 13: на яго долю прыпадае прыкладна 5% ад продажаў усіх смартфонаў і 28% — ад усіх прададзеных iPhone.
#apple

💩12👍7❤3😁3👾2
Паглядзіце на рэдкае фота з Марса
Марсаход Curiosity даслаў фотаздымак заходу на Марсе: з сонечнымі блікамі і прамянямі, якія рэдка прабіваюцца праз пыльную атмасфэру Чырвонае плянэты. Curiosity упершыню ўдалося сфатаграфаваць гэтакую зьяву, паведамляе NASA.
#nasa

❤31🤩7👍5
Зьявілася першае ў сьвеце радыё, цалкам заснаванае на нэўрасетках
Нэўрасеткі аналізуюць апошнія навіны, прагноз надвор'я, курсы валют і пішуць сцэнар, а сынтэзаваныя галасы-вядоўцы прамаўляюць усё гэта ў этэры. Акрамя таго, нэўрасетка можа правесьці інтэрвію з запрошаным госьцем, агучваць свае думкі і ўключаць песьні на замову.
Радыё працуе на ангельскай мове, паслухаць можна тутака.
#ai

❤21👍9🤓8😱4
Apple запусьціць сэрвіс з самаю вялікаю ў сьвеце бібліятэкаю клясычнае музыкі
28 сакавіка Apple выпусьціць аплікацыю Apple Music Classical, якую пазыцыянуюць як найбуйнейшы ў сьвеце каталёг клясычнае музыкі. Абяцаюць сотні плэйлістоў, тысячы альбомаў, падрабязныя біяграфіі кампазытараў, вельмі якасны гук, а таксама пошук па кампазытарах, творах і дырыжорах.

👍42🤔4
Атрыманае патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці
Навукоўцы Асакскага ўнівэрсытэту ў Японіі змаглі вывесьці патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці, піша The Telegraph.
У ходзе дасьледаваньня навукоўцы стварылі ствалавую клетку з клеткі скуры мышы-бацькі, а затым выдалілі Y-храмасомы, якія адказваюць за мужчынскія гены, і дублявалі X-храмасомы, што дазволіла ствалавой клетцы пераўтварыцца ў яйкаклетку.
У выніку 600 спробаў імплантацыі нарадзіліся сем мышанятаў. Пры гэтым яны працягвалі весьці здаровае жыцьцё і далі ўласнае патомства.

🤯28👍23😁8👎3😱1
На фота з Марса трапілі таямнічыя паўсфэры
Гэтае фота касьмічны апарат Mars Reconnaissance Orbiter зрабіў яшчэ летась, але апублікавалі яго толькі цяпер. На здымак трапілі амаль ідэальныя паўсфэры, сфармаваныя марсіянскімі пескавымі выдмамі, што пакрытыя сьнегам.
Фотаздымкі выдмаў дэманструюць раставаньне лёду і набліжэньне завяршэньня марсіянскае зімы.

👍21🤩9👏2❤1
Смартфоны Xiaomi і Samsung атрымаюць інавацыйны акумулятар
Стала вядома, што Xiaomi і Samsung дасягнулі некаторых посьпехаў у распрацоўцы цьвёрдацельных акумулятараў для смартфонаў. Яны бясьпечнейшыя за сучасныя літый-іёнавыя, бо не загараюцца і не выбухаюць.
Новыя акумулятары маюць вялікую ёмістасьць — прыкладна на 33% болей за літый-іёнавыя, — а таксама лепш утрымліваюць энэргію пры адмоўнай тэмпэратуры.
Паведамляецца, што кожная з кампаній цяпер спрабуе анансаваць гэтакі акумулятар раней за канкурэнта.

👍29❤20
У Турэччыне раскупляюць папугаяў, бо тыя нібыта здольныя прадчуваць землятрус
«Напярэдадні таго, як я перажыў землятрус, птушкі махалі крыламі і нэрваваліся, але я тады не разумеў, што гэта зьвязана з катастрофаю», – цытуе ўладальніка крамы жывёлаў штодзёньнік Hürriyet.
Пасьля лютаўскага землятрусу ў Турэччыне магнітудаю 7,8, які забраў жыцьці 48 000 чалавек, попыт на папугайчыкаў узрос настолькі, што яго не пасьпяваюць задаволіць, а цэны растуць.
Сьцьверджаньне аб тым, што некаторыя жывёлы могуць прадчуваць надыход землятрусу, ідзе са старажытных часоў. Аднак навуковых доказаў гэтаму няма.

🤔19👍5😁3❤1
Створаны электронны плястар, які дапамагае загаіць рану на 30% хутчэй
Інавацыйны плястар распрацавалі амэрыканскія навукоўцы. Паводле дасьледаваньняў, электрычная стымуляцыя на працягу ўсяго 30 хвілінаў на дзень паскарае гаеньне ранаў на 30%.
У склад плястару ўваходзіць тонкі мэталічны электрод і датчыкі, якія дазваляюць дыстанцыйна адсочваць працэс гаеньня раны: доктар можа кантраляваць электрычную стымуляцыю ў залежнасьці ад атрыманых паказчыкаў.
Калі рана загаілася, электрод з малібдэну проста раствараецца ў целе. Такім чынам, выключаецца імавернасьць нанясеньня паўторных пашкоджаньняў пры зьняцці плястара.

👍24👏10😱7🤔2❤1👌1
У ЗША ўхвалілі хуткадзейны назальны спрэй ад мігрэні
Згодна з вынікамі клінічных дасьледаваньняў, пры выкарыстаньні спрэю інтэнсыўнасьць галаўнога болю зьніжаецца праз 15-30 хвілін.
Спрэй зручна выкарыстоўваць пры вострых прыступах мігрэні, калі выпіць таблетку немагчыма праз моцную млоснасьць. Акрамя таго, для спрэяў характэрная больш высокая хуткасьць усмоктваньня.
Паводле статыстыкі, кожны восьмы чалавек пакутуе на мігрэні.

👍26❤2
Паглядзіце, як выглядае айсбэрг памерам з чатыры Менскі
Навукоўцы паказалі першыя кадры вялізнага айсбэрга плошчаю 1550 км2, які адкалоўся ад шэльфавага ледніка Бранта ў канцы студзеня.
На відэа можна ўбачыць, наколькі гіганцкі гэты кавалак лёду. Але тое, што мы бачым, складае толькі частку яго масы: большая частка распасьціраецца на сотні мэтраў пад вадою.

👍19🤯10🔥5❤2
Новы смартфон Realme каштуе ад 120$
Realme выпусьціла смартфон Realme C33 2023. Новая бюджэтная мадэль кампаніі адметная ня толькі нізкім коштам, але і плоскімі гранямі. Смартфон вырабляецца з плястыку і абсталяваны бакавым сканарам адбіткаў пальцаў.
Дысплэй — 6,5-цалевы IPS, акумулятар — на 5000 мА*г, ёсьць сэлфі-камэра на 5 Мп і задняя камэра з асноўным модулем на 50 Мп.
#realme

❤13👍6🤔6🤮3👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтак выглядае 3D-мапа ўсіх падводных інтэрнэт-кабэляў
Яны забясьпечваюць хуткасьць перадачы даных у 8 разоў хутчэй за спадарожнікавую сувязь. Усяго ў сьвеце ёсьць 378 інтэрнэт-кабэляў сумарнай даўжынёю 1,2 мільёна кілямэтраў. Гэта ў тры разы перавышае адлегласьць ад Зямлі да Месяца.

😱27👍12❤6⚡4👏2🤔1
Ізраільскі стартап стварае рыбнае філе з расьлінаў
Стартап Plantish стварыў 3D-прынтар, які друкуе штучнае філе ласося з расьлінавых кампанэнтаў. Яно цалкам імітуе зьнешні выгляд, смак і тэкстуру сапраўднае рыбы.
Кампанія сьцвярджае, што зрабіла цалкам вэганскае, структураванае «філе ласося» бяз костак, з той жа пажыўнаю каштоўнасьцю, што і сапраўдная рыба, з высокім утрыманнем бялку, амега-3 і амега-6 тлустых кіслотаў і вітамінаў групы В, але бяз ртуці, антыбіётыкаў, гармонаў, мікраплястыку і таксінаў, якія часта ўтрымліваюцца ў сапраўднай рыбе.

👍36🔥15😁5🤔4❤3🌭3👎2🥱1
Нэўрасетка Midjourney закрыла доступ да бясплатнае вэрсіі праз дыпфэйкі?
Напярэдадні гэтага ў інтэрнэце зьявіліся “здымкі” папы Францішка ў стылёвым белым пухавіку і калье з дыямэнтамі, а таксама “фота”, на якіх былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа нібыта затрымлівае паліцыя.
Аднак дырэктар Midjourney адмаўляе, што закрыцьцё доступу да бясплатнае вэрсіі зьвязанае са злоўжываньнем нэўрасеткаю.
Midjourney дазваляе ствараць малюнкі ў розных стылях паводле тэкставага апісаньня.

🗿11❤9👍8😁4👎2🤔2😱2
Створанае ахоўнае пакрыцьцё, якое павялічвае тэрмін прыдатнасьці прадуктаў
Рэчыва на аснове яечнага бялку распрацавалі амэрыканскія навукоўцы. Яно наносіцца на паверхню садавіны ды гародніны і павялічвае тэрмін іх прыдатнасьці амаль удвая праз запавольваньне абезвадненьня і росту мікробаў.
На малюнку паказаны стан прадуктаў у першы і восьмы дні захоўваньня з ахоўным пакрыцьцём (ніжні радок) і безь яго (верхні радок).

🔥28👍10🤔4
Анамальная сьпёка 2021 года пабіла рэкорд тысячагодзьдзя
Амэрыканскія навукоўцы прааналізавалі гадавыя кольцы 600 старых дрэваў у ЗША. Больш шчыльныя кольцы, якія фармуюцца пры высокай тэмпэратуры, адлюстроўваюць менш сіняга сьвятла.
Большасьць самых сьпякотных летніх сэзонаў прыпадае на пэрыяд з 2000 года. Другі самы цёплы пэрыяд прыпаў на 1028-1096 гады, у разгар гэтак званай Сярэднявечнай кліматычнай анамаліі. Іншы прыкметны пэрыяд доўжыўся з 1307 па 1319 год. Але нават у гэтыя часы тэмпэратуры былі значна ніжэйшая, чым у апошнія дзесяцігодзьдзі.
У 2021 годзе быў усталяваны рэкорд сярэдняе тэмпэратуры ў 18,9°С. Перад гэтым самае сьпякотнае лета было ў 1080 годзе: 16,9°С.

🔥12😢8👍5🤔3🤯2
NASA стварыла мадэль навакольнага асяродзьдзя Марса
Штучны Марс уяўляе сабою пясочніцу плошчаю каля 100 квадратных мэтраў з чырвоным пяском для імітацыі марсіянскага ландшафту. Мадэль створаная для падрыхтоўкі да высадкі на рэальную плянэту.
Падчас трэнінгаў удзельнікі экіпажу будуць практыкаваць выхад у адкрыты космас, рабатызаваныя апэрацыі, асабістую гігіену, фізычныя нагрузкі і вырошчваньне расьлінаў.
Каб максымальна наблізіць умовы да рэальных, экіпаж таксама сутыкнецца са стрэсавымі фактарамі, такімі як недахоп рэсурсаў, ізаляцыяй і паломкаю абсталяваньня.

❤36👍4