Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Nokia G22 распрацаваны з улікам магчымасьці самастойнага рамонту

Дзякуючы інструкцыям карыстальнікі змогуць, напрыклад, замяніць дысплэй за 20 хвілін, а акумулятар — ня больш як за 5 хвілін.

Смартфон паступіць у продаж у сакавіку, ягоны кошт без падаткаў складзе каля $180.

#nokia
👍57❤3😁3❤‍🔥2
Nokia абнавіла лягатып упершыню за 60 гадоў

Кампанія хоча адысьці ад асацыяцыі выключна з мабільнымі тэлефонамі.

«Мы хочам перазапусьціць брэнд і надаць больш увагі 5G-сеткам і прамысловай лічбавізацыі», — паведаміў гендырэктар Nokia.

#nokia
🔥22👍9🦄7👎2❤1💩1
Lenovo прэзэнтавала ноўтбук з экранам, які расьцягваецца

Сёння ў Барсэлёне адкрылася штогадовая выстава Mobile World Congress — найбуйнейшая ў галіне мабільнае тэхнікі.

Кампанія Lenovo прывезла сюды незвычайны дэвайс: прататып ноўтбука з дысплэем, які можа мяняць памер з 12,7 да 15,3 цалі. Ён выцягваецца самастойна пасьля націсканьня адпаведнае кнопкі. Працэс займае каля 10 сэкундаў.

#mwc #lenovo
🤔23👍12🥴2❤1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рэвалюцыя ад Xiaomi: акуляры дапоўненае рэальнасьці

Xiaomi выпусьціла акуляры Wireless AR Glass Discovery Edition, якія сынхранізуюцца са смартфонам. Яны дазваляюць карыстацца інтэрнэтам, сацыяльнымі сеткамі, здымаць ролікі з дапамогаю ўбудаваных камэр, глядзець фільмы і г. д. Кіраваньне адбываецца з дапамогаю жэстаў.

#mwc #xiaomi
👍25❤3🤩1
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на штучны інтэлект

На пачатку лютага было праведзенае апытаньне 1000 бізнэсоўцаў, якія плянуюць або ўжо карыстаюцца ChatGPT. Выявілася, што чат-бот укаранілі амаль у палове кампаній. Зь іх прыкладна палова ўжо мае выпадкі, калі штучны інтэлект замяніў жывых працаўнікоў.

Кампаніі выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня кода, капірайтынгу і генэрацыі кантэнту, напісаньня вакансій, падрыхтоўкі пытаньняў да сумоўя, адказу на заяўкі, а таксама ў тэхпадтрымцы.

#ai
😱22👍12🤨8🥴2❤1
Паказалі першы планшэт з экранам «як папера» NXTPAPER 2.0

Кампанія TCL паказала на выставе MWC новы планшэтны камп’ютар NXTPAPER 11, які ўпершыню абсталяваны экранам з тэхналёгіяй NXTPAPER 2.0. Ён стварае ўражаньне, нібы вы гледзіце на звычайную паперу. Гэта дазваляе зьменшыць стамляльнасьць вачэй.

Тэхналёгія NXTPAPER 2.0 зьніжае ўзровень шкоднага сіняга выпраменьваньня, пры гэтым дысплэй забясьпечвае рэалістычную колераперадачу і глыбокую кантраснасьць.

#mwc
👍28
Маск зьбірае каманду для распрацоўкі канкурэнта ChatGPT

Ілан Маск — сузаснавальнік OpenAI, якая выпусьціла ChatGPT, — хоча стварыць новую дасьледчую лябараторыю для распрацоўкі канкурэнта гэтага чат-бота. Праект пакуль на раньніх стадыях, ніякіх пэўных плянаў яшчэ няма. Відавочна адно: чым больш канкурэнцыі — тым хутчэй будзе разьвівацца штучны інтэлект.

Маск быў старшынёй OpenAI, якая задумвалася як некамэрцыйная арганізацыя, і сышоў у 2018 годзе на тле канфлікту інтарэсаў з сузаснавальнікам Сэмам Альтманам.

Ад моманту рэлізу ChatGPT у мінулым лістападзе ў АІ-гонку ўключыліся Google, Meta, кітайскія кампаніі і многія іншыя гульцы тэхнасфэры.

#ai
👍21🤣10❤3🤮1🤡1
Xiaomi прэзэнтавала зарадку, якая зараджае тэлефон за 5 хвілін

Для дэманстрацыі магчымасьцяў новае зарадкі на 300 Ват на выставе MWC ў Барсэлёне выкарысталі вэрсію смартфона Redmi Note 12 Pro+ з акумулятарам на 4100 мА*г. Атрымаліся наступныя вынікі: 20% зарада тэлефон набраў прыкладна за хвіліну, 50% — за 2 хвіліны, 100% — менш як за 5 хвілінаў.

#mwc #xiaomi
🔥27👍7❤1👏1
Створаны робат для 3D-друку на ўнутраных органах

Аўстралійскія навукоўцы стварылі робата-руку для 3D-друку біяматэрыялу на ворганах унутры цела. Яго можна зьмяшчаць у цела як эндаскоп і наўпрост дастаўляць матэрыялы для біядруку. Тэхналёгія дазволіць мінімальна інвазіўна нарошчваць тканкі на пашкоджаных органах, напрыклад, на сьценках страўніка ці кішкі.

Сыстэму ўжо пратэставалі ўнутры штучнае тоўстае кішкі, а таксама на нырцы сьвіньні. Паводле навукоўцаў, празь 5-7 гадоў тэхналёгія можа быць даступная мэдыкам для шырокага карыстаньня.
❤23🔥9👍6👏4🤯4
Празьмернае карыстаньне сацсеткамі павялічвае рызыку суіцыду ў дзяцей

Амэрыканскія і канадзкія навукоўцы разгледзелі зьвесткі, атрыманыя з найбуйнейшага доўгатэрміновага назіраньня за разьвіцьцём мозгу ў ЗША. Усяго за два гады былі вывучаныя 11663 дзіцяці ва ўзросце 9-11 гадоў, якіх апыталі, між іншым, аб праведзеным у сацыяльных сетках часе і суіцыдальных думках.

Аналіз паказаў, што кожная дадатковая гадзіна экраннага часу, выдаткаваная на прагляд відэа, відэагульняў, тэкставых паведамленьняў і відэачатаў, павышае рызыку самагубства на 9% на працягу двух наступных гадоў.
🤯13💩7👍5😢4❤1😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Tesla паказала, як два чалавекападобныя робаты зьбіраюць трэцяга

Кіраўнік Tesla Ілан Маск адзначыў, што прагрэс у сфэры распрацоўкі чалавекападобных робатаў умерана хуткі. Дастатковая колькасьць такіх робатаў зможа павялічыць ВУП асобных краінаў і ўсяго сьвету, і аднойчы на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць як мінімум адзін робат.

Робат можа рухацца з хуткасьцю максымум 8 км/г, таму ў выпадку спробаў сілавога ўзьдзеяньня чалавек зможа перамагчы і паваліць яго або ўцячы.
👍13🤯13😁4❤1👎1😱1🤮1
Бліжэйшымі днямі адбудуцца магутныя землятрусы па ўсёй Зямлі?

У пачатку сакавіка па ўсёй плянэце могуць адбыцца землятрусы. Аб гэтым распавёў сэйсмоляг Фрэнк Хугэрбітс зь Нідэрляндаў, які раней прадказаў землятрус у Турцыі і Сырыі.

Зрабіўшы аналіз разьмяшчэньня нябесных целаў, Хугэрбітс прыйшоў да высновы, што збліжэньне Зямлі зь іншымі плянэтамі 2 і 5 сакавіка можа прывесьці да высокае сэйсьмічнае актыўнасьці і магутных землятрусаў 3-4 ці 6-7 сакавіка.
🤔16👍3💩2🤡2❤1
Microsoft прэзэнтавала штучны інтэлект новага пакаленьня

Kosmos-1 — гэта AI-мадэль, якая ўмее аналізаваць выявы, распазнаваць тэкст на іх, вырашаць візуальныя галаваломкі, праходзіць тэсты IQ і ўспрымаць каманды на чалавечай мове.

Гэтая сыстэма, як сьцвярджаецца, зможа аб'яднаць розныя рэжымы ўводу: тэкст, малюнкі, відэа, гук і гэтак далей. Гэта дазволіць стварыць «агульны штучны інтэлект», які зможа вырашаць шмат якія задачы ня горш за чалавека.

#microsoft #ai
👍22🤔9❤3
Ілану Маску не дазволілі ўжыўляць чыпы ў чалавечыя мазгі

Улады ЗША забаранілі кампаніі Ілана Маска Neuralink выпрабоўваць нэйрачыпы на людзях. Пра гэта стала вядома агенцтву Reuters.

Праект мільярдэра па ўжыўленьні чыпа ў чалавечы мозг прадугледжвае, што зь яго дапамогаю паралізаваныя змогуць устаць на ногі, а невідушчым вернецца зрок. Аднак улады палічылі, што рэалізацыя праекта выкліча дзясяткі праблемаў, якія кампанія мае вырашыць, перш чым праводзіць выпрабаваньні.

Напрыклад, улады асьцерагаюцца літыевай батарэі і таго, што малюсенькія правады могуць патрапіць у іншыя вобласьці мозгу. Узьнікла таксама пытаньне, ці магчыма выдаліць чып, не пашкодзіўшы абалонку мозгу.
👍18🤔10😢5💯2❤1👎1
У Баранавічах выяўленыя выпадкі захворваньня на рэдкую хваробу

Выяўленыя ўжо 34 выпадкі заражэньня вельмі рэдкаю хваробаю — гэмарагічнаю ліхаманкаю з ныркавым сындромам. Людзі заражаюцца праз дыхальныя шляхі.
😱25🤯22👍2❤1
Неймаверна: нэйрасетка змагла прачытаць думкі людзей

Падчас экспэрымэнту людзям паказвалі малюнкі, здымаючы зьвесткі мазґавое актыўнасьці. Потым гэтыя зьвесткі перадавалі штучнаму інтэлекту Stable Diffusion. Без дадатковага навучаньня нэйрасетка змагла досыць дакладна адлюстраваць малюнкі, на якія глядзелі людзі.

Вынікі сэнсацыйныя. Раней нэйрабіёлягі сьцвярджалі, што «зьняць» з мозґу малюнак таго, пра што думае чалавек, немагчыма, бо ва ўсіх людзей нэйронавыя сувязі сфармаваныя ўнікальным чынам. Гэты экспэрымэнт даказаў, што ўяўленьні навукоўцаў аб працы мозґу былі памылковыя.

На ілюстрацыі ў верхнім шэрагу — малюнкі, на якія глядзелі людзі, а ў ніжнім — тое, што намалявала нэйрасетка, чытаючы думкі людзей.

#ai
🤯42👍9🤔2🥴2👀1
Honor прэзэнтавала акуляры віртуальнае рэальнасьці і ноўтбукі

Акуляры HONOR Movie Glasses за $350 змогуць замяніць тэлевізар з экранам дыяганальлю 200 цаляў. Яны не зьяўляюцца самастойнай прыладаю: іх трэба падлучаць да смартфона ці камп’ютара. У дужкі ўбудаваныя дынамікі і мікрафоны.

Ноўтбук MagicBook X Pro даступны ў мадыфікацыях з 14- і 16-цалевым дысплэем. У спэцыфікацыях пазначаныя 16 ГБ апэратыўнае памяці, SSD на 512 ГБ або 1 ТБ і працэсар Intel Core i5-13500H з 12 ядрамі. Кошт у Кітаі — каля $700.
👍18❤1
Створаны матэрыял, зь якога можна пабудаваць сваю выспу і заснаваць незалежную дзяржаву

Канадзкая кампанія Seabrick прэзэнтавала інавацыйны матэрыял для будаўніцтва марскіх канструкцый. У першую чаргу — хутказборных плывучых плятформаў, якія могуць служыць падмуркам для ўзьвядзеньня на іх любых будынкаў.

Ідэя базуецца на канцэпцыі стварэньня плывучых паселішчаў, якія не належаць ніякай дзяржаве, бо дрэйфуюць у нэўтральных водах, дзе ня дзейнічаюць законы ніводнае краіны. Жыхары гэтакіх плывучых гарадоў могуць самі вызначаць свой побыт, аб'ядноўвацца і будаваць цэлыя мегаполісы.

Дэталі лёгка злучаюцца між сабою і лёгка разлучаюцца, зь іх можна рабіць збудаваньні якіх заўгодна памераў. Матэрыял водатрывалы, але галоўнае — ён таньнейшы за мэталічныя пантоны, плывучы бэтон і марскія алюмініевыя плятформы.
🤔28👍19😁4❤2