Браўзэр Opera GX пачысьціць гісторыю пасьля вашае сьмерці
У гульнявым браўзэры Opera GX зьявілася новая функцыя, якая мае абараніць рэпутацыю карыстальніка пасьля яго сьмерці.
Fake My History заменіць гісторыю наведваньняў, каб ніхто не даведаўся пра таемныя перавагі карыстальніка, калі браўзэр не выкарыстоўваўся 14 дзён.
“Бясплатныя анлайн-курсы асобаснага росту”, “мясцовыя валянтэрскія праекты”, “як пабудаваць шпакоўню” – падобныя нявінныя запыты ўбачыць той, хто адкрые ваш Opera GX.

😁46👍14🔥4🥴2
У Індыі бацькі прадалі дзіця, каб купіць iPhone
У Індыі бацькі прадалі свайго 8-месячнага сына, каб купіць iPhone 14, падарожнічаць па краіне і здымаць аб гэтым Reels у Instagram.
Суседзі заўважылі зьнікненьне дзіцяці і адначасовае зьяўленьне ў небагатае пары iPhone. Яны выклікалі паліцыю, якой маці і прызналася ў продажы сына. Бацькі таксама спрабавалі прадаць сямігадовую дачку, але не пасьпелі знайсьці пакупніка.
Маці дзяцей і пакупніца малога арыштаваныя, бацька зьбег.

🤯59🤡12🤣8🤬6👍4😱3🔥1😁1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сьвіньня пазьбегла адпраўкі на бойню і стала маляваць
Пазбегнуўшы няшчаснага лёсу ў 2016 годзе, сьвінка па мянушцы Пігкаса засталася жыць у запаведніку. Аднойчы яна знайшла пэндзлі і зацікавілася імі.
Гаспадары купілі Пігкаса фарбы, мальберт — і жывёла пачала маляваць. Яе карціны прадаліся ўжо больш як на мільён даляраў.

❤57👍11😁9
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Стала вядома, калі адкрыецца станцыя мэтро Аэрадромная Кіраўнік Менску Уладзімер Кушнер даручыў забясьпечыць поўную гатоўнасьць станцыі ў студзені 2024 году. Цяпер яна складае 87%. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Менскага гарвыканкаму. Што да астатніх…
Як цяпер выглядае станцыя мэтро Аэрадромная?
Новая станцыя трэцяе лініі Менкага мэтро будуецца ў жылым комплексе Minsk World. Цяперака ступень яе гатоўнасьці складае 87%.
Фотаздымкамі з будаўнічае пляцоўкі падзяліўся Onliner.

👍32🥱9🤮1🤡1
NASA адкрывае бясплатны онлайн-кінатэатар
Агенцыя NASA анансавала хуткі запуск уласнага стрымінгавага сэрвісу NASA+. На ім будуць паказваць дакумэнтальныя фільмы і сэрыялы, прысьвечаныя вывучэньню космасу, а таксама жывыя трансьляцыі запуску ракетаў.
Онлайн-кінатэатар будзе даступны як у вэб-вэрсіі, гэтак і ў якасьці аплікацыяў да Android, iOS і Apple TV.
Плянуецца, што праект пачне працаваць ужо напрыканцы жніўня.

🔥78👍32
Apple усё ж дазволіла перайменаваць Twitter, аднак алгарытмы ўспрымаюць яго як порнасайт
У AppStore забаронена публікаваць аплікацыі, назва якіх складаецца з аднае літары. Спасылаючыся на гэтае правіла, Apple адмаўляла Twitter у перайменаваньні. Аднак сёньня назва ўсё ж зьмянілася.
Таксама стала вядома, што ў некаторых рэгіёнах фільтры пачалі блякаваць вэб-сайт сацсеткі x.com, прымаючы яго за сайт з парнаграфічным кантэнтам.
Раней уладальнік Twitter Ілан Маск заявіў аб рэбрэндынгу: у плянах бізнэсмэна ператварыць сэрвіс ў «супэраплікацыю» з мноствам функцый, у тым ліку банкінгам.

😁58🤣38👍2🔥1🤯1🍌1
Віно прызналі карысным для захаваньня маладосьці скуры
Амэрыканскія навукоўцы выявілі, што безалкагольнае мускатнае віно можа быць карысным напоем для захаваньня маладосьці скуры: яно паляпшае элястычнасьць і дазваляе лепш утрымліваць вільгаць.
Удзельнікі экспэрымэнту ўжывалі 300 мл віна штодня на працягу шасьці тыдняў, і навукоўцы адзначылі станоўчы вынік.
Мяркуецца, што падобны эфэкт абумоўлены узьдзеяньнем хімічных злучэньняў поліфэноляў, якія зьмяшчаюцца ўва многіх расьлінах, але ў чырвоным мускатным вінаградзе іх склад унікальны.

👍43😁6🤡4🤔3👎1
У Менску пачаліся продажы першага дому ў ЖК “Паўночны бераг”
Новы жылы комплекс на беразе Цнянскага вадасховішча ўжо будуюць. Сёньня тут пачалі прадаваць кватэры ў першым доме. Кошт квадратнага мэтру — ад €1000 да €1350.

🤮32👍8❤4👎4😢2⚡1🤔1🌚1
Xiaomi Redmi 12 5G прэзэнтаваны афіцыйна
Брэнд Redmi кампаніі Xiaomi прэзэнтаваў смартфон Redmi 12 5G, які базуецца на новым чыпе Qualcomm Snapdragon.
Дэвайс атрымаў дысплэй на 6,79 цалі з IPS-матрыцаю. Аб'ём акумулятару — 5000 мА*г.
Redmi 12 5G даступны ў чорным, блакітным і белым колерах. Кошт — ад €120.

🤮11❤10👍7
У Беларусі знайшлі парэшткі маманту
Сёньня вадалазы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС знайшлі парэшткі жывёлы ў рацэ Бесядзь ля вёскі Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. На іх думку, гэта быў мамант.
На месца знаходкі прыбылі спэцыялісты, якія пацьвердзілі гэтую гіпотэзу.

👀47👍23🔥9🤔4❤3🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтак геолягі зьбіраюць узоры лявы
Дарэчы, у некаторых кутках плянэты, напрыклад, на Канарскіх выспах, зь яе робяць камяні для сьценаў будынкаў і брук для тратуараў, а часам нават кладуць у грыль.

❤🔥40👍17🙈11👌2
Штодругі чалавек пасьля 75 гадоў будзе пакутаваць на псыхічныя хваробы
Глябальнае дасьледаваньне міжнароднае групы навукоўцаў, праведзенае на аналізе зьвестак больш як 150 тысячаў чалавек, паказала, што каля паловы насельніцтва плянэты пасьля 75 гадоў будзе пакутаваць на якую-небудзь псыхічную хваробу.
Удзельнікі дасьледаваньня пражываюць у 29 краінах, уключаючы 12 дзяржаваў зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу насельніцтва і 17 — з высокім.
Самыя распаўсюджаныя псыхічныя разлады ў жанчын — дэпрэсія, фобіі і ПТСР — посттраўматычныя стрэсавыя разлады. Найбольш “папулярнымі” мужчынскімі паталёгіямі ёсьць злоўжываньне алкаголем, дэпрэсія ды фобіі.

😱21😢8👍2
YouTube тэстуе кароткі пераказ ролікаў перад прайграваньнем
Функцыя генэруе пераказы відэа, у тым ліку ў пошукавай выдачы, але пакуль толькі на ангельскай мове.
На этапе тэставаньня YouTube даў доступ да новае функцыі невялікай колькасьці карыстальнікаў.

❤17🤔13👍7
Унікальная апэрацыя вярнула паралізаванаму магчымасьць рухацца
Амэрыканскія навукоўцы вярнулі магчымасьць рухаць рукамі чалавеку, які моцна пацярпеў ад страшнае траўмы. Тры гады таму мужчына нырнуў у басэйн, пашкодзіўшы пазванкі. Праз гэта ў яго паралізавала ўсё цела, акрамя галавы.
Пацыенту ўжывілі пяць малюсенькіх чыпаў у мазгі. Штучны інтэлект дэкадуе думкі мужчыны і «перадае» іх сьпінным мазгам, у выніку чаго той зноў мае магчымасьць рухацца.
«Упершыню мазгі, цела і сьпінныя мазгі паралізаванага чалавека зьвязалі ў электроннай форме, каб аднавіць рух і адчуваньні», — кажа прафэсар Чад Боўтан, распрацоўнік гэтае тэхналёгіі.

❤44👍16🔥12
Украінка стварыла аплікацыю для пошуку жытла ў Польшчы і прапануе яе беларусам
Праграма RentMe — гэта бясплатны агрэгатар самых папулярных сайтаў арэнды жытла ў Польшчы. Карыстальнік можа выбраць патрэбныя крытэры: горад, тып жытла, колькасьць пакояў, плошчу, кошт арэнды. Калі публікуюць абвестку, якая пасуе па ўсіх крытэрах, чалавеку цягам 5 хвілін прыходзіць апавяшчэньне.
Дзякуючы апэратыўнаму апавяшчэньню чалавек можа першым дазваніцца да гаспадароў, першым дамовіцца паглядзець кватэру і заключыць дамову.
Аплікацыю RentMe можна спампаваць для iOS і Android.

👍58❤23