Linux захапіла рэкордную долю на рынку
У чэрвені доля Linux на рынку дэсктопных апэрацыйных сыстэмаў дасягнула гістарычнага максымуму ў 3,07%. Windows мае 68,23% рынку, пад кіраваньнем macOS працуе 21,32% усіх камп’ютараў, а трэцяе месца займае Chrome OS — 4,13%.
Паводле зьвестак StatCounter, доля Linux амаль падвоілася ў параўнаньні з 1,64% у 2018 годзе. Між тым macOS у тым жа годзе займала 12,33%, а Windows — 82%.
Linux прыцягвае карыстальнікаў сваёю бясплатнасьцю, а распрацоўнікаў — гнуткасьцю, бясьпекаю ды адкрытасьцю.

❤42👍11👀1
Дураў: Telegram расьце на 2,5 млн новых карыстальнікаў штодня
Паводле заснавальніка Telegram Паўла Дурава, аўдыторыя мэсэнджэра штодня расьце больш як на 2,5 мільёны. Сёлета ён пераадолеў адзнаку ў 800 млн актыўных карыстальнікаў.
Прадпрымальнік дадаў, што хуткі рост спалучаны з высокімі выдаткамі на захоўваньне зьвестак і трафік для абслугоўваньня карыстальнікаў. Кампанія пакуль ня выйшла на прыбытак, а сам Дураў за апошнія дзесяць гадоў уклаў у сваё стварэньне сотні мільёнаў даляраў.
Для падтрыманьня росту Telegram гэтага тыдня выпусьціў аблігацыі на суму $270 млн.

❤23👍15😐9🤔4💩1
Стала вядома, калі адкрыецца станцыя мэтро Аэрадромная
Кіраўнік Менску Уладзімер Кушнер даручыў забясьпечыць поўную гатоўнасьць станцыі ў студзені 2024 году. Цяпер яна складае 87%. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Менскага гарвыканкаму.
Што да астатніх станцый Зеленалускае лініі, дык Немаршанскі сад гатовы на 74%, Слуцкі гасцінец — на 52%.

👍25🥱21😁5👎2🤔2
Апоўначы ў Даліне сьмерці было 48,9°C — абсалютны рэкорд
17 ліпеня на Зямлі была самая гарачая поўнач з калі-небудзь зарэгістраваных. У Даліне сьмерці — пустыні ў ЗША — зафіксавалі рэкордныя 48,9°C.
Паводле папярэдніх зьвестак аб сярэднесусьветнай тэмпэратуры, другі тыдзень ліпеня 2023 года быў самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў. Пры гэтым рэкорд самага сьпякотнага дня быў пабіты некалькі разоў запар.

😱53😢6👍3🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Вялікай Брытаніі прайшлі выпрабаваньні першага аэратаксі
Кампанія Vertical Aerospace выпрабавала прататып электрычнага аэратаксі VX4 у беспілётным рэжыме. Яно разьлічанае на перавозку чатырох пасажыраў.
Падчас тэстаў апарат разагнаўся да 70 км/г. Паводле плянаў, у будучыні ён зможа разганяцца да 320 км/г.

❤30👍14
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Апоўначы ў Даліне сьмерці было 48,9°C — абсалютны рэкорд 17 ліпеня на Зямлі была самая гарачая поўнач з калі-небудзь зарэгістраваных. У Даліне сьмерці — пустыні ў ЗША — зафіксавалі рэкордныя 48,9°C. Паводле папярэдніх зьвестак аб сярэднесусьветнай тэмпэратуры…
Тэмпэратура ў Беларусі расьце ўтрая хутчэй, чым у сярэднім на плянэце
Навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Анатоль Кулак тлумачыць, што гэта зьвязана з нашым фізыка-геаграфічным становішчам: Паўночная паўкуля награваецца мацней, як і суша, аддаленая ад акіянаў.
Навукоўца прагназуе, што зьмяненьне клімату будзе аказваць уплыў на разьвіцьцё экасыстэмаў:
— Устойлівае сьнежнае покрыва служыць для насякомых абаронаю ад моцных марозаў і насякомаедных птушак. А яго адсутнасьць прыводзіць да таго, што колькасьць відаў скарачаецца.

😱40😢12👍4🔥4🤯3💔2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Новы рэкорд росту аўдыторыі Новы сэрвіс кампаніі Meta, Threads, хутка набірае папулярнасьць: ён здолеў прыцягнуць больш за 100 мільёнаў карыстальнікаў усяго за пяць дзён ад моманту запуску. Threads пераўзыйшоў нават ChatGPT, папярэдняга рэкардсмэна паводле…
Threads за два тыдні страціў 70% актыўных карыстальнікаў
Паводле зьвестак Sensor Tower, за два тыдні ад моманту запуску колькасьць штодзённых актыўных карыстальнікаў Threads скарацілася прыкладна на 70% у параўнаньні зь пікавымі значэньнямі 7 ліпеня.
Сярэдні час, які бавяць карыстальнікі ў праграме на iOS і Android, упаў ад 19 да 4 хвілінаў. У Meta кажуць, што чакалі некаторага падзеньня і ня лічаць яго падставаю для хваляваньня.

😁47❤4👍3🤔1
NASA запусьціць апарат да астэроіда з золатам коштам больш за сусьветную эканоміку
NASA рыхтуе да запуску касьмічны апарат Psyche, які адправіцца на астэроід з гэтакаю ж назваю. Навукоўцы мяркуюць, што ён зьмяшчае вялікую колькасьць каштоўных мэталаў, такіх як жалеза, нікель і золата.
Гэтае касьмічнае цела знаходзіцца ў поясе астэроідаў, і падарожжа да яго зойме каля шасьці гадоў.
Запуск заплянаваны толькі ў дасьледчых мэтах, хоць некаторыя разьлікі гавораць аб тым, што паклады мэталаў на гэтым астэроідзе могуць каштаваць больш, чым уся сусьветная эканоміка: каля 10 квінтыльёнаў даляраў.

👍37🤯30🔥7❤5
Ілан Маск паказаў новы лягатып Twitter
«Хутка мы разьвітаемся з брэндам Twitter і паступова з усімі птушкамі”, – заявіў Ілан Маск.
У красавіку ён скасаваў кампанію Twitter, злучыўшы яе зь іншаю сваёю кампаніяй, X Corp. Гэта зьяўляецца часткаю ягонага пляну па стварэньні “супэрпраграмы”, аналягічнай кітайскай WeChat.

💩61🤔12🤡10👍4🤮3🤪2
Плятформа Wix дазволіць ствараць сайты праз тэкставае апісаньне
Карыстальнік зможа апісаць словамі сайт і атрымаць зьвярстаны нэўрасеткаю варыянт, які можна будзе дапрацаваць таксама праз тэкставыя запыты. Кампанія ўжо прэзэнтавала ролік з прыкладам працы сэрвісу і паабяцала, што ён запусціцца “хутка”.

❤26👍14💩3🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як маленькая чарапашка баіцца козыту
Дзіцяня чарапахі эмацыйна рэагуе, калі яго чысцяць зубною шчоткаю.

🥰47😱23👍2
Навукоўцы выявілі, якія фактары ўплываюць на даўгалецьце
Для аналізу, вынікі якога апублікаваў часопіс The Lancet Healthy Longevity, спэцыялісты скарысталіся зьвесткамі шматгадовага дасьледаваньня, якое праводзілі ў Мадрыдзе.
Высьветлілася, што з доўгажыхарствам зьвязаныя гэтакія фактары, як фізычная актыўнасьць, адукацыя і сацыяльна-эканамічны статус.
Сярод доўгажыхароў найчасьцей сустракаліся людзі з музычнаю адукацыяю, а таксама тыя, хто разьвёўся альбо разлучыўся з партнэрам. Агульнаю для доўгажыхароў рысаю была і больш высокая незалежнасьць у паўсядзённым жыцьці.
На фота: Жана Кальман — францужанка, якая пражыла 122 гады.

❤32👍10🤔5
Як зьмяняліся лягатыпы вядомых інтэрнэт-сэрвісаў
Час ад часу мабільныя аплікацыі ды інтэрнэт-сэрвісы ладзяць рэбрэндынг. Вось як мяняліся лягатыпы Twitter, Instagram, YouTube і Facebook.

👍47⚡1❤1
Зьявіўся беларускамоўны онлайн-кінатэатар
Раней праект “Кінакіпа” прысутнічаў толькі ў сацсетках. Цяпер ён абзавёўся ўласным сайтам, на якім выкладзеныя фільмы і сэрыялы зь беларускімі субтытрамі і агучкаю.

❤106🔥31👍17
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Былы выведнік ВПС ЗША заявіў аб знойдзеных рэштках іншаплянэтнікаў
У кангрэсе ЗША працягваюцца слуханьні аб дзяржпраграмах па вывучэньні невытлумачальных зьяваў, якія праводзіліся ў мінулым.
Паводле былога выведніка ВПС ЗША Дэвіда Груша, які выступае інфарматарам пад прысягаю, амэрыканскі ўрад вёў некалькі шматгадовых праграмаў, у рамках якіх зьбіраліся і дасьледаваліся артэфакты пазаземнага паходжаньня.
Груш сьцьвярджае, што гаворка ідзе пра разьбітыя НЛА і біялягічныя парэшткі, «якія не зьяўляюцца чалавечымі».

🌚25🤡15😱7🤔4👍3👾2🔥1🥱1