Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Як будзе выглядаць самы вялікі ў сьвеце футбольны стадыён?

Да чэмпіянату сьвету па футболе 2030 году ў Марока пабудуюць самы вялікі ў сьвеце футбольны стадыён.

Комплекс плошчаю 100 гектараў і коштам каля паўмільярда даляраў будзе ўмяшчаць 115 тысяч чалавек. Галоўным матывам у архітэктуры стане дах у стылі традыцыйных мараканскіх шатроў.
❤22😱13🥴10👍3👏1🤬1
Мэню “Пуск” у Windows 11 атрымала рэдызайн

Цяпер усе праграмы аўтаматычна сартуюцца паводле катэгорый, ствараючы нешта падобнае на бібліятэку ў iOS. Мэню атрымала падтрымку падказак — можна навесьці курсор на пэўны значак праграмы, каб убачыць яе назву.

Акрамя таго, нядаўна стала вядома, што Microsoft плянуе цалкам адмовіцца ад “Панэлі кіраваньня” на карысьць праграмы “Налады”, якая прапануе больш сучасны і аптымізаваны інтэрфэйс.
🤮19🥴14👍8🤔4😢4👎2❤‍🔥1🗿1
У Google расказалі, як вызначыць свае самыя прадукцыйныя гадзіны

Кансультантка Google з прадукцыйнасьці сьцвярджае, што не ва ўсе гадзіны дня нам аднолькава добра працуецца, і гэта зьвязана з нашым унутраным біялягічным гадзіньнікам.

Каб вызначыць найбольш аптымальныя гадзіны (звычайна іх дзьве або тры на дзень), трэба на працягу двух тыдняў фіксаваць у нататніку, як толькі заўважыце, што адчуваеце сябе энэргічным і прадукцыйным, а таксама наадварот — слабым і лянівым. Гэта дазволіць знайсьці заканамернасьць у вашай прадукцыйнасьці.

Найбольш прадукцыйныя гадзіны варта выкарыстоўваць на задачы, зьвязаныя з трыма галоўнымі прыярытэтамі. І калі разумна выкарыстоўваць гэтыя гадзіны хоць бы некалькі дзён на тыдзень, эфэкт будзе вельмі адчувальным.

Вядома, гэта ня значыць, што працаваць трэба толькі ў гадзіны максымальнае прадукцыйнасьці. Проста іх варта выкарыстоўваць для сапраўды важных задачаў, а неэфэктыўныя гадзіны можна накіраваць на нескладаныя руцінныя справы.
👍39🤣7❤4🥱1
Telegram уціхую скасаваў адкрыты доступ да акаўнтаў з наркотыкамі

У Telegram перастала працаваць функцыя “Шукаць людзей паблізу”. Раней менавіта гэты разьдзел мэсэнджэра быў галоўным каналам нелегальнага продажу наркотыкаў, зброі, фальшывых грошай і іншых забароненых тавараў і сэрвісаў.

Адмова заснавальніка Telegram Паўла Дурава адсочваць акаўнты, якія вядуць гандаль забароненымі рэчамі і сэрвісамі, стала прычынаю яго затрыманьня францускімі ўладамі напрыканцы жніўня.
😁26👏14👍10
Сьвет генэруе 57 мільёнаў тон плястыкавага забруджваньня штогод

Чалавецтва штогод вырабляе 57 мільёнаў тон плястыкавага забруджваньня, якое выяўляюць і ў глыбінях акіяну, і ў самых высокіх гарах, і нават у чалавечым арганізьме. Гаворка ідзе пра плястык, які трапляе ў адкрытае асяродзьдзе, а не ўтылізуецца належным чынам, піша Голас Амэрыкі.

Гэтым аб’ёмам плястыку можна запоўніць увесь Цэнтральны парк Нью-Ёрка на вышыню хмарачоса Эмпайр-Стэйт-Білдынг.

Больш за ўсё плястыкавага забруджваньня ствараюць Індыя, Нігерыя, Інданэзія, Кітай, Пакістан, Банглядэш, Расея і Бразылія.

Для параўнаньня: ЗША займаюць 90-е месца (52500 тон), а Вялікая Брытанія — 135-е месца (5100 тон).
😱26😢16👍5🤬3🐳1
Porsche пабудуе ў Бангкоку элітны шматпавярховік з асабістым гаражом ля кожнае кватэры

21-павярховы гмах будзе мець ўсяго 22 кватэры плошчаю да 1135 м², а таксама басэйны і фітнэс-залі.

Цікаваю асаблівасьцю дома стане тое, што кожны жыхар зможа пад’ехаць на аўтамабілі проста да свайго жыльля: каля кожнае кватэры будзе абсталяваны гараж на некалькі машын.

Кошт апартамэнтаў складае ад $15 да $40 мільёнаў.
😁21🤮8👍6❤2🤡2🔥1😱1🥴1
Францускія ўлады ўсё ж даціснулі Паўла Дурава?

Стваральнік Telegram апублікаваў на сваім канале пост, у якім паведаміў, што ў мэсэнджэры ўсё ж уводзіцца мадэрацыя:

«У той час як 99,999% карыстальнікаў Telegram ня маюць дачыненьня да злачыннасьці, 0,001% уцягнутых у незаконныя дзеяньні ствараюць дрэнны імідж для ўсёй плятформы, ставячы пад пагрозу інтарэсы нашых карыстальнікаў. Вось чаму ў гэтым годзе мы імкнемся ператварыць мадэрацыю ў Telegram з крытыкі ў пахвалу»,

- напісаў Павал Дураў.

Акрамя таго, ён патлумачыў адключэньне функцыі «Шукаць людзей паблізу» тым, што ёю карысталіся каля 0,1% карыстальнікаў Telegram. Замест гэтае функцыі будзе дададзеная магчымасьць пошуку вэрыфікаваных бізнэсаў паблізу.

Нагадаем, адмова заснавальніка Telegram Паўла Дурава ўводзіць у мэсэнджэры мадэрацыю стала прычынаю яго затрыманьня францускімі ўладамі напрыканцы жніўня.
👍24❤3🤬2🤔1🍾1
У Нарвэгіі прэзэнтавалі прататып робата-гуманоіда ў адзеньні

Нарвэская кампанія 1x паказала прататып новага гуманоіднага робата Neo Beta, які прызначаны для выкананьня хатняе працы. Робат ростам 1,65 мэтра і вагою ўсяго 30 кг, здольны пераносіць грузы да 20 кг і рухацца з хуткасьцю да 12 км/г.

Дзякуючы штучнаму інтэлекту робат з часам будзе станавіцца ўсё больш разумным і вучыцца выконваць новыя функцыі. У будучыні плянуецца масавая вытворчасьць Neo, а яго кошт будзе супастаўляльны з “адносна даступным аўтамабілем”.
👍25🙉10😱7👎5🤔4❤3
Паглядзіце, якія дамы пабудуюць у Берасьці

Шматпавярховікі такога кшталту ў Польшчы, Літве і іншых краінах Эўразьвязу зьяўляюцца мінімальным стандартам у сучасным будаўніцтве. У Берасьці ж іх назвалі прэміяльнымі і прадаюць па $1385 за м².

“Галоўная алея [жылога комплексу] злучае дзьве важныя лякацыі места: набярэжную і парк. Мы ўладкуем на ёй унікальную зону з камэрцыйнымі памяшканьнямі і зонамі адпачынку. Таксама старанна прадуманыя і кватэры: з прасторнымі пакоямі, высокімі столямі і маляўнічымі тэрасамі”,

— адзначае забудоўнік “Палесьсежылбуд”.

Першыя дамы здадуць у сярэдзіне 2025 года. Увесь квартал будзе будавацца яшчэ некалькі гадоў.
😁40👍19❤4💩4🤮1