Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Створаная таблетка, якая працягне жыцьцё на 10 гадоў

Навукоўцы стварылі прэпарат, які падоўжыў жыцьцё мышэй на 25%. Ён змагаецца зь бялком інтэрлэўкін-11, які прымушае арганізм старэць. Лекі ўжо тэстуюць на людзях. Мяркуецца, што чалавеку такая таблетка дадасьць 5-10 гадоў жыцьця.

На здымку паказаныя мышы аднаго ўзросту, але мышцы справа давалі прэпарат, а зьлева – не. Дзякуючы лекам грызуны сталі радзей хварэць на рак, а стан іх цягліцаў і поўсьці палепшыўся.
🔥45🤯19👍12🤔3💊2❤1
Выпусьцілі прыладу, якая дапамагае хутка заснуць

Стартап Elemind прэзэнтаваў дэвайс, які дапамагае заснуць за некалькі хвілінаў. Мэханізм працы заснаваны на ўзьдзеяньні нізкачастотных вібрацыяў на мазгі. Кошт – ад $349.
🤔36😁8🔥5🤨5💩1🎄1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Goodbye, Google? Кампанія OpenAI прэзэнтавала пашукавік з штучным інтэлектам

Кампанія OpenAI распрацавала ўласную пошукавую сыстэму SearchGPT. Яна пабудаваная на базе штучнага інтэлекту і мае доступ да інфармацыі з усяго інтэрнэту ў рэжыме рэальнага часу.

SearchGPT прапануе толькі вялікае поле для тэкставага ўводу. Але замест звыклых спасылак сыстэма выдае структураваную інфармацыю паводле запыту. У адным з прыкладаў SearchGPT папрасілі паказаць інфармацыю аб музычных фэстах у жніўні. Пошукавік сабраў патрэбныя зьвесткі, склаў сьпіс фэстаў з кароткім іх апісаньнем. Пры жаданьні можна задаць удакладняючыя пытаньні ці паглядзець клясычную вэрсію вынікаў са спасылкамі, як у Google.

Пакуль тэставая вэрсія SearchGPT будзе даступная толькі 10 тысячам карыстальнікаў. Аб даце запуску агульнадаступнае вэрсіі сыстэмы пакуль не паведамляецца.
👏24🔥11❤7
Чалавеку ўпершыню перасадзілі мэталічнае сэрца

Яно зробленае з тытану і працуе бяз клапанаў, практычна ня зношваецца, прапампоўвае да 12 літраў крыві за хвіліну, а пацыент нават можа займацца спортам.

Мэханічнае сэрца ёсьць часовым рашэньнем, пакуль чалавек чакае на паўнавартасны донарскі ворган.
❤40👏12👍8🤯5🤔2
На iPhone цяпер можна прачытаць кароткі зьмест размовы пасьля званка

У бэта-вэрсіі iOS 18.1 зьявіўся ўбудаваны штучны інтэлект, які ўмее перакладаць званкі ў тэкст. Суразмоўцы будуць атрымліваць апавяшчэньне аб тым, што званок запісваецца.

Аўдыязапіс званка захоўваецца ў аплікацыі “Нататкі”. Там можна паўторна яго паслухаць, прагледзець поўную тэкставую расшыфроўку і прачытаць кароткі зьмест размовы.
👎40👍18🤔10
Зьявілася мабільная аплікацыя для знаёмстваў, створаная беларусамі для беларусаў

Новая аплікацыя з назваю “Віт!” мае дапамагчы беларусам знаёміцца і ствараць сувязі.

Спампаваць можна тутака:
iOS 
Android
👍48❤12🤔9👏1
Instagram пагадзіўся супрацоўнічаць з уладамі Турэччыны

У Турэччыне разблякавалі Instagram празь дзевяць дзён пасьля абмежаваньня доступу. Міністар інфраструктуры Турэччыны паведаміў пра гэты крок напярэдадні, увечары 10 жніўня.

Паводле яго, рашэнне прынялі пасьля таго, як прадстаўнікі Instagram паабяцалі задаволіць патрабаваньні турэцкіх уладаў і “разам працаваць над цэнзураю для карыстальнікаў”, асабліва ў тым, што тычыцца парушэньняў у галіне “злачынстваў каталёгу”. Так у Крымінальным кодэксе Турэччыны называюць злачынствы, якія тычацца парушэння грамадзкага парадку і бясьпекі. Акрамя арганізаванае злачыннасьці, забойстваў, гандлю людзьмі, сэксуалізаванага гвалту, катаваньняў, абароту наркотыкаў, у каталёгу згадваюцца і артыкулы аб удзеле ў недазволеных мітынгах.
💩43🤯7🤡7🤷‍♂4
СААЗ прызнала мутаваны штам воспы малпаў пагрозаю плянэтарнага маштабу

Гендырэктар Сусьветнае арганізацыі аховы здароўя афіцыйна ўвёў рэжым “надзвычайнае сытуацыі міжнароднага значэньня ў галіне грамадскае аховы здароўя” (PHEIC), які зьяўляецца максымальным узроўнем пагрозы ў рамках СААЗ.

Прычынаю стаў распаўсюд новага мутаванага штаму воспы малпаў (Mpox) у Афрыцы, ад якога пакуль няма вакцыны, паведамляе Reuters.

Новы штам Mpox перадаецца праз дотыкі і іншыя віды фізычнага кантакту паміж людзьмі, уключаючы палавыя акты, праз дыхальныя шляхі і розныя штучныя паверхні (кухоннае начыньне, ручнікі, пасьцеля і іншыя). 

Першыя прыкметы ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, ацёкі, болі ў сьпіне, болі ў мышцах і агульную млявасьць. Як толькі ліхаманка праходзіць, можа зьявіцца сып у выглядзе пухіроў.
😱41😢5😁2👍1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
СААЗ прызнала мутаваны штам воспы малпаў пагрозаю плянэтарнага маштабу Гендырэктар Сусьветнае арганізацыі аховы здароўя афіцыйна ўвёў рэжым “надзвычайнае сытуацыі міжнароднага значэньня ў галіне грамадскае аховы здароўя” (PHEIC), які зьяўляецца максымальным…
Швэцыя абвясьіла аб першым у Эўропе выпадку заражэньня новаю воспаю малпаў

“Мы зафіксавалі першы выпадак заражэньня новым штамам віруса Mpox, дыягнаставаны за межамі афрыканскага кантынэнту. Пацярпелы быў інфікаваны падчас знаходжаньня ў адной з краінаў Афрыкі”,

— паведамляе агенцыя грамадскае аховы здароўя Швэцыі, перадае выданьне SVT.
😨46🤬10😢7😁2👍1😱1🤮1
Завяршаецца будаўніцтва самага вялікага квартала, надрукаванага на 3D-друкарцы

У Тэхасе заканчваюць будаўніцтва найбуйнейшага ў сьвеце квартала, цалкам надрукаванага на 3D-друкарцы. Усяго на велізарнай друкарцы Icon Vulcan надрукуюць 100 аднапавярховых дамоў прэміюм-клясы плошчаю ад 140 да 195 м².

Усярэдзіне будуць прасторныя сьветлыя інтэр’еры зь вялікаю колькасьцю вокнаў – усяго на выбар прапануецца восем варыянтаў пляніроўкі. Пабудовы абсталяваныя сонечнымі панэлямі і элемэнтамі разумнага дома, а іх кошт пачынаецца ад $400 000.
👍31🤯20👏2
Навукоўцы стварылі прэпарат, які падаўжае жыцьцё сабакам і можа запаволіць старэньне людзей

Навукоўцы зрабілі значны прарыў у вэтэрынарнай мэдыцыне, распрацаваўшы лекі, што могуць істотна падоўжыць жыцьцё хатніх сабак. У ходзе выпрабаваньняў новы прэпарат змог вылечыць 12-гадовую аўчарку з апошняю стадыяй раку, а іншы пажылы сабака зноў набыў здольнасьць хадзіць.

Эфэкт дасягаецца праз падаўжэньне целамерных участкаў ствалавых клетак, што запавольвае працэсы старэньня і паляпшае рэгенэрацыю тканак. Такім чынам, клеткі даўжэй захоўваюць актыўнасьць і тонус, што значна запавольвае старэньне арганізму.

У 2025 годзе плянуецца правядзеньне выпрабаваньняў гэтага мэтаду на людзях, што патэнцыйна можа прывесьці да рэвалюцыі ў барацьбе з узроставымі зьменамі.
👍39🤔12❤4❤‍🔥2👎2😱2🔥1
Карыстальнікі iPhone у Эўропе змогуць мяняць дэфолтныя аплікацыі ў iOS 18

Apple падпарадкуецца патрабаваньням Эўразьвязу, і ўладальнікі iPhone змогуць замяніць убудаваныя аплікацыі для званкоў, абмену паведамленьнямі, мэнэджмэнту пароляў, клявіятураў і г. д. на іншыя.

Акрамя гэтага, эўрапейскія карыстальнікі атрымаюць магчымасьць выдаляць усе сыстэмныя аплікацыі iOS, акрамя “Наладаў” і “Тэлефона”.
🔥28👍18🗿7🤷‍♂1
Амэрыканец узламаў урадавыя базы і запісаў сябе ў сьпіс памерлых, каб не плаціць алімэнтаў

39-гадовы Джэсі Кіпф узламаў урадавыя базы даных і зрабіў сабе пасьведчаньне аб сьмерці. Пасьля гэтага ён абзавёўся падробленым нумарам сацстрахаваньня, працягнуў жыць пад іншым імем і нават пачаў прадаваць выкрадзеную прыватную інфармацыю пакупнікам з-за мяжы, у прыватнасьці, з Алжыра, Расеі і Ўкраіны.

Кіпф прысуджаны да 6 гадоў і 9 месяцаў зьняволеньня за камп’ютарнае махлярства і крадзеж асабістых зьвестак. Ён таксама мае выплаціць амаль $196 тысяч, зь якіх $116 тысяч — алімэнты, а астатняе — кампэнсацыя шкоды ўрадавым і карпаратыўным сыстэмам.
😁20👍10🤔6👎1
Павел Дураў арыштаваны ў Францыі. Яго абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах

Паводле тэлеканала TF1, заснавальнік і дырэктар Telegram затрыманы ўвечары 24 жніўня ў аэрапорце ля Парыжа, куды ён прыляцеў на прыватным самалёце.

Аказалася, францускія праваахоўныя ворганы даўно палявалі на яго, існаваў французскі ордар на ягоны арышт.

Як тлумачаць францускія мэдыя, прычына затрыманьня палягае ў тым, што Дураў не супрацоўнічаў з уладамі Францыі пры расьследаваньні злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем Telegram, а ў самім мэсэнджары няма мадэрацыі. Гэта робіць мільярдэра саўдзельнікам тэрарызму, гандлю наркотыкамі, махлярства і злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй.

З таго часу, як да Дурава зьявіліся пытаньні ў Францыі, ён часта езьдзіў у ААЭ, краіны былога СССР, Паўднёвую Амэрыку, але зусім не заязджаў у краіны, дзе да Telegram былі пытаньні ў праваахоўных органаў.

Дураў мае францускае грамадзянства. Абвінавачваньні ў суўдзеле ў цяжкіх злачынствах могуць быць выстаўленыя яму ўжо сёньня. 
😱36👍17🤬14🥴5😁3❤1
🔄 Паўлу Дураву выставілі абвінавачваньне ў 12 злачынствах

У прэсавым рэлізе францускае пракуратуры гаворыцца, што Дурава падазраюць у наступных 12 злачынствах:

- Саўдзел у адміністраваньні онлайн-плятформы для правядзеньня незаконных угодаў арганізаваных груп;

- Адмова перадаць на запыты праваахоўных органаў інфармацыю або дакумэнты, неабходныя для расьсьледаваньня;

- Саўдзел у захоўваньні парнаграфічнага кантэнту зь непаўналетнімі;

- Саўдзел у распаўсюджваньні такога кантэнту;

- Саўдзел у распаўсюджваньні і захоўваньні наркотыкаў;

- Саўдзел у кібэрзлачынствах;

- Саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі;

- Злачынная змова з мэтай учыненьня цяжкага злачынства;

- Адмываньне грошай;

- Аказаньне крыпталягічных паслуг без ліцэнзіі;

- Пастаўка крыпталягічнага абсталяваньня без папярэдняга дэкляраваньня;

- Імпарт такога абсталяваньня.

Павел Дураў застанецца пад вартаю сама меней да 28 жніўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯28🔥10🥴7👍4🤔3💩2❤1