Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
На Kickstarter прэзэнтавалі стылёвую цацку для дарослых

Магчыма, яна спадабаецца і некаторым дзецям. Аднак мэтавая аўдыторыя новага прадукта, для вытворчасьці якога зьбіраюць грошы на Kickstarter, – інжынэры, архітэктары, а таксама выкладчыкі і студэнты тэхнічных спэцыяльнасьцяў.

Mola Structural Kit 4 – гэта прафэсійны канструктар, які дапамагае зразумець, як паводзяць сябе рэальныя збудаваньні. Ён дазваляе без складаных разьлікаў і рысункаў зразумець, як працуюць бэлькі, калёны, аркі і злучэньні, а з дапамогаю арыгамі можна ствараць абалонкі і дасьледаваць, як форма ўплывае на трываласьць і ўстойлівасьць.

Набор мае пругкія спружыны, якія прымаюць форму любых канструкцый, шарнірныя злучэньні і калекцыю папяровых абалонак, якія можна складаць рознымі спосабамі па загадзя падрыхтаваных выгібах.

Каманда інжынэраў з Бразіліі, якая распрацавала прадукт, атрымала высокую адзнаку ад дызайнэраў Apple – канструктар ужо стаў папулярнаю цацкаю ў Apple Park.
7🔥45👍17
Цэлая АЭС будзе сілкаваць дата-цэнтар Microsoft

Microsoft падпісала пагадненьне з уладальнікам выведзенае з эксплюатацыі амэрыканскае атамнае электрастанцыі, у рамках якога яе адновяць і запусьцяць да 2028 года.

Гэта першы выпадак у гісторыі, калі ўсю энэргію, выпрацаваную АЭС, накіруюць толькі аднаму заказчыку.

Магутнасьць адноўленага энэргаблёку складзе 837 МВт. Гэтае энэргіі магло б хапіць для 800 000 прыватных дамоў, але Microsoft будзе выкарыстоўваць яе для сваіх АІ-сэрвэраў.
🤯41🔥23👍4😁4🥴4
Былы галоўны дызайнэр Apple зрабіў куртку коштам $3000

10 кастрычніка ў продаж выйдуць модульныя курткі, над дызайнам і канструкцыяй якіх працаваў Джоні Айв, былы галоўны дызайнэр Apple. Гэтакім атрымаўся вынік супрацы з францускім модным брэндам Moncler. Кошт пухавіка дасягае $3115. За што гэтакія грошы?

Шмат у чым справа ў няпростай кнопцы. Курткі маюць некалькі пластоў. Да базавага пласта можна прышпіліць адзін зь некалькіх варыянтаў вонкавае «абалонкі». Прышпільванне адбываецца дзякуючы магнітным кнопкам з сплава алюмінія, латуні і сталі.

Акрамя таго, уся вопратка зробленая з «высакаякаснага перапрацаванага нэўлону». Джоні Айв настаяў на тым, каб кожная куртка была выкананая з аднаго кавалка тканіны і зь мінімальнаю колькасцю швоў.
🤡20👍16👌8😁4🤪2👎1
Neuralink анансавала прыладу, якая верне зрок нават сьляпым ад нараджэньня

Кампанія Neuralink Ілана Маска ўчора пахвалілася, што ўлады ЗША назвалі “прарыўною прыладаю” яе экспэрымэнтальны імплянт Blindsight для невідушчых. Такі статус прысвойваецца мэдыцынскім прыладам, якія дапамагаюць лячыць або дыягнаставаць сьмяротна небясьпечныя хваробы.

Стваральнікі Blindsight абяцаюць, што імплянт дапаможа бачыць нават тым людзям, якія страцілі абодва вокі і зрокавы нэрв. Кампанія абвясьціла аб наборы добраахвотнікаў для тэставаньня навінкі.

Neuralink была заснаваная ў 2016 годзе і спэцыялізуецца на нэўракампутарных інтэрфэйсах (якія зьвязваюць кампутар і мазгі). Адзін з распрацаваных імплянтаў ужо дапамагае зьнерухомленым пацыентам, напрыклад, з пашкоджаньнямі хрыбетніка, узаемадзейнічаць са сьветам сілаю думкі.
🔥33👍17
У Японіі пабудуюць 500-кілямэтровы канвэер для перавозкі грузаў

Новая сетка аўтаматычных ліній, якая мае злучыць Токіа і Асаку, зможа замяніць каля 25 000 грузавікоў і вырашыць лягістычны крызіс, зьвязаны з дэфіцытам кіроўцаў. Пры гэтым яна значна скароціць выкіды парніковых газаў, выцесьніўшы з дарог тысячы грузавых аўтамабіляў.

Кошт будаўніцтва інфраструктуры ацэньваецца ў 23 мільярды даляраў ЗША, а дата пачатку будаўніцтва прызначаная на 2034 год.
🔥29👍12🤔6❤3
“Правіла 10 хвілін” сапраўды прымушае мазгі працаваць лепш – нэўрабіёлягі

Што рабіць, калі ўжо 10 хвілін у вас не атрымоўваецца вырашыць складаную задачу? Заснавальнік Apple Стыў Джобс уважаў, што ў такім выпадку трэба прайсьціся, піша Inc.

Аб звычцы Джобса пісаў у яго біяграфіі Ўолтар Айзэксан. Легендарны дызайнэр Джоні Айв успамінаў, што яны з Джобсам правялі шмат часу, проста моўчкі шпацыруючы.

Магчыма, ён падсьвядома разумеў тое, чаму цяпер знаходзяць пацьверджаньне навукоўцы: шпацыр стымулюе працу мазгоў.

Мазгі нельга параўноўваць зь цягліцамі. Фізычную працу можна выконваць да таго моманту, пакуль цягліцы ня стомяцца, і чым больш прыкладаецца намаганьняў, тым больш вынікаў.

З мазгамі ж усё іначай: калі доўга сядзець і думаць, прыдумаць нешта карыснае можа быць усё складаней. Шпацыр дапамагае “праветрыць” мазгі і атрымаць сьвежыя ідэі.
❤57👍16👏4👎1
Беларускі мабільны апэратар зьмяніў скандальны дызайн сайту

Апэратар life:) абвясьціў аб запуску сайту ў новым дызайне. Канчаткова сышла эпоха сьмелага візуальнага стылю, які кампанія прэзэнтавала шэсць гадоў таму, выклікаўшы шмат спрэчак празь імкненьне «разбураць стэрэатыпы і ўсталёўваць трэнды». У тым жа 2018 годзе апэратар адмовіўся і ад беларускамоўнае вэрсіі сайту.

Новае афармленьне куды больш клясычнае і звыклае. У кампаніі яго называюць сучасным і інтуітыўна зразумелым.

На першым малюнку - новая вэрсія сайту, на другім - старая.
👎35🤔12🤡7👍4😢1
У Польшчы зьявілася першая нанакапліца з АІ-асыстэнтам

У Познані адкрылася першая кругласутачная нанакапліца, якая спалучае сучасныя тэхналёгіі з духоўнымі практыкамі. Уваход ажыцьцяўляецца з дапамогаю праграмы, а духоўную параду дае АІ на базе ChatGPT.

Пробашч тлумачыць, што многія вернікі хочуць зайсьці памаліцца зранку перад працаю або ўвечары пасьля 21:00, калі звычайныя касьцёлы закрытыя. Дзякуючы разьвіцьцю тэхналёгій наведваць нанакапліцу можна будзе ў любы час сутак. Яна выкарыстоўвае софт для “разумнага дома”: у праграме трэба націснуць кнопку “адчыніць дзверы”, якая спрацоўвае пасьля вэрыфікацыі.

Таксама тут выкарыстоўваецца АІ-асыстэнт, які дапамагае арыентавацца ў капліцы і яе абсталяваньні. Зь ім можна пагутарыць на розныя тэмы, у тым ліку рэлігіі і жыцьця парафіі.

Капліцу можна выкарыстоўваць ня толькі ў якасьці месца для малітваў, але і для сустрэчаў, дыскусій і нават як каворкінг. Для гэтага тут ёсьць Wi-Fi, кавамашына і прыбіральня.
🔥20🤡8👀5😢4👏2😱2🥴2
Мікраробаты памерам 1 мм правялі пасьпяховую апэрацыю

Нямецкія навукоўцы стварылі мэдыцынскіх робатаў TrainBots памерам каля аднаго мілімэтра, якія прызначаныя для дастаўкі лекаў унутры цела і правядзеньня хірургічных працэдураў.

Аб’яднаўшы некалькі такіх робатаў у каманду, навукоўцы здолелі правесьці апэрацыю ў жоўцевым праводзе. TrainBots даставілі эндаскапічную прыладу з электродам да мейсца закаркаваньня жоўцевага праводу, што дазволіла выдаліць тканку мэтадам электракаагуляцыі.

Робаты, якія кіруюцца магнітным полем, могуць перамяшчацца па складаных біялягічных структурах, пераадольваючы абмежаваньні традыцыйных прыладаў.
🔥67👍12❤2
Архіватар WinRAR выпусьціў фірмовае адзеньне разам з модным брэндам Tern

Да выбару – майкі, байкі, джынсы, кепкі і торба ў выглядзе лягатыпу. Самая простая майка каштуе $37, а самы дарагі бомбэр – $225.
😁36❤‍🔥10👍5❤4💩3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кунгфу-чарапаха: робат-гадаванец, які рэагуе на голас і дакрананьні гаспадара

На краўдфандынгавай плятформе Kickstarter завяршыўся збор грошай на выпуск настольнага робата-гадаванца KT2 Kungfu Turtle. Малы нагадае аб перапынку, калі вы засядзеліся за кампутарам, падкажа, якую разьмінку лепш зрабіць, заўсёды гатовы пагуляць з вамі, рэагуе на датыканьні і нават можа адказваць на галасавыя каманды.

Для папярэдняга заказу робата дастаткова было ахвяраваць на Kickstarter $99. Колькі ён будзе каштаваць пасьля камэрцыйнага запуску, пакуль невядома.
👍20🔥7🤩6😁5🥴4🥰2🤔2❤1👌1
Папулярнаму дамэну .io пагражае закрыцьцё

У пачатку кастрычніка ўрад Вялікае Брытаніі абвясьціў, што адмаўляецца ад сувэрэнітэту над архіпэлягам Чагас у Індыйскім акіяне і перадае яго Маўрыкію.

Дамэн .io шырока выкарыстоўваецца тэхналягічнымі кампаніямі. Ён прывязаны якраз да брытанскае тэрыторыі ў Індыйскім акіяне, якая складаецца з архіпэлягу Чагас. Як толькі будзе падпісанае пагадненьне паміж Вялікаю Брытаніяй і Маўрыкіем, заморская тэрыторыя спыніць існаваньне, а міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) павінна будзе выдаліць код краіны IO са сваёй спэцыфікацыі.
😢32🤔14👍2❤1😁1