Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Абвешчаныя пераможцы прэміі за найлепшыя здымкі дзікае прыроды

Музэй натуральнае гісторыі Лёндану вызначыў сёлетніх пераможцаў штогадовае прэміі Wildlife Photographer of the Year. Сярод герояў найлепшых кадраў – апалонікі заходнеамэрыканскае жабы, рысь з расейскага Прыморскага краю, шатляндзкія лішайнікі, чырвоныя лясныя мурашы і многія іншыя. Работы-пераможцы былі абраныя з амаль 60 тысяч заявак з усяго сьвету.

Конкурс Wildlife Photographer of the Year праводзіцца з 1965 году. Гэта адзін з самых прэстыжных конкурсаў фатаграфіі дзікае прыроды ў сьвеце.
👍35❤16
Шукаем аўтараў пастоў

Шаноўныя чытачы! Мы шукаем аўтараў пастоў, якія хочуць стаць часткаю нашае каманды.

Калі ты рэгулярна сочыш за навінамі ў сьвеце, хочаш падзяліцца досьведам або навучыцца пісаць навіны і гатовы выдаткаваць трошкі вольнага часу на карысьць беларушчыны, пішы ў наш бот @techleadbybot або проста ў камэнтары да гэтага паста, абмяркуем усе дэталі. Калі ж гэта не тваё, калі ласка, падзяліся пастом з тымі, каму гэта можа быць цікава.

Давайце разам рабіць сучаснае беларускамоўнае мэдыя!

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8❤47👍21
Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігу

Amazon прэзэнтавала доўгачаканую навінку – Kindle Colorsoft Signature Edition з каляровым экранам. Тлумачым, чаму гэта такая важная падзея для ўсіх аматараў электронных кніг.

Стварыць каляровы Kindle было ня так проста, як можа падацца. Асноўная складанасьць абумоўленая асаблівасьцямі тэхналёгіі электроннага чарніла. Экраны E Ink вядомыя сваёй энэргаэфэктыўнасьцю: яны могуць тыднямі працаваць без падзарадкі, бо спажываюць энэргію толькі пры зьмене выявы (напрыклад, пры перагортваньні старонкі). Пасьля абнаўленьня малюнку экран не патрабуе сілкаваньня для яго ўтрыманьня, у параўнаньні з дысплэямі смартфонаў і пляншэтаў, якія ўвесь час спажываюць энэргію.

Але раней у чорна-белым фармаце гэтая тэхналёгія працавала значна лепей, чым з колерам. Спробы стварыць каляровыя E Inc дысплэі сутыкаліся з шэрагам праблемаў: колеры былі бляклымі, экраны абнаўляліся павольна, а выразнасьць выявы зьніжалася.

Amazon выдаткавала гады на распрацоўку новае тэхналёгіі, каб пераадолець гэтыя абмежаваньні. У Kindle Colorsoft выкарыстоўваецца абноўлены аксідны пласт, які паскарае рух часьцінак чарніла на экране, а таксама новыя святлодыёдныя піксэлі, якія асьвятляюцца па асобнасьці, робячы колеры больш яскравымі.

Некаторыя кампаніі ўжо маюць у сваім асартымэнце прылады з каляровым E Ink экранам. Аднак ім не ўдалося дасягнуць высокіх паказчыкаў насычанасьці, яскравасьці і разрозьненьня, а таксама працяглага часу працы без падзарадкі.

Цяпер, калі Amazon давяла тэхналёгію да дасканаласьці, каляровыя экраны з электронным чарнілам маюць усе шанцы стаць стандартам для новага пакаленьня электронных кніг.
❤45👍30🥱1🏆1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Клявіятура, якая зьбіраецца, як канструктар

Стартап з Ганконгу прэзэнтаваў на Kickstarter модульную клявіятуру Tmice X з магнітнымі канэктарамі для падлучэньня дадатковых модуляў.

Напрыклад, з аднаго боку можна падлучыць майстар-станцыю або функцыянальныя клявішы, а зь іншага — нампад (лічбавыя клявішы) або макрапад (клявішы, якія можна запраграмаваць пад любыя дзеяньні). У калекцыі пакуль усяго чатыры модулі, але ў будучыні кампанія плянуе пашырыць асартымэнт.

Кошт клявіятуры на этапе папярэдняга замаўленьня стартуе ад $80, а дадатковыя модулі каштуюць ад $25 да $96. Кампанія ўжо сабрала суму, неабходную для запуску вытворчасьці.
🤔22👍9👎3😁2
Празь зьмену клімату пачала зелянець Антарктыда

Паверхня Антарктыды ўсё больш пакрываецца зелянінаю. За апошнія 40 гадоў плошча азеляненьня ў Антарктыцы павялічылася ў 10 разоў, паведамляе The Guardian.

Дасьледнікі заўважылі, што ў 2016 годзе марскі лёд у Антарктыцы значна падтаў, што стала адною з прычынаў хуткага росту расьлінаў. Усё гэта вядзе да павелічэньня вільготнасьці. Імхі будуць усё больш “заваёўваць” скалы і ствараць базу для ўтварэньня глебы, а разам з тым пачне пашырацца і тэрыторыя росту іншых расьлінаў.
😱45👍11🤔8😭8😢5🔥3
Беларускія IT-спэцыялісты выказаліся за аднаполыя шлюбы

На пытаньне, ці трэба ўсім краінам сьвету легалізаваць аднаполыя шлюбы і партнёрствы, а таксама даць магчымасьць аднаполым парам усынаўляць дзяцей, каля 53% адказалі, што хутчэй згодныя, 20% не змаглі вызначыцца з адказам, і каля 27% выказаліся супраць.

Для большасьці ўдзельнікаў анкеты тры самыя галоўныя каштоўнасьці – “добры даход” (больш за 60% рэспандэнтаў паставілі яго на першае або другое месца), “вернасьць” (41% паставілі на першае месца) і “жыць у добрым жытле” (46% паставілі на другое або трэцяе месца).

Каштоўнасьці ўнізе рэйтынгу: “весьці сумесную гаспадарку з партнёрам/партнёркаю”, “бавіць час зь сябрамі або займацца хобі” і “заводзіць дзяцей”.

У анкетаваньні ўзялі ўдзел больш за 960 супрацоўнікаў IT-сфэры: 74% мужчын і 26% жанчын. Амаль палова зь іх — ва ўзросьце ад 25 да 35 гадоў, яшчэ траціна — ад 34 да 45 гадоў. 40,1% удзельнікаў анкеты жывуць у Беларусі, 33,8% — у Польшчы, яшчэ 6,5% — у Літве.
👍50❤9🤮9😁5🥴4🔥2😢2👎1
У Нарвэгіі плянуюць забараніць сацсеткі дзецям да 15 гадоў

У Нарвэгіі хочуць павысіць узрост, зь якога дзецям можна карыстацца сацсеткамі, ад 13 да 15 гадоў. Гэта будзе адное з самых строгіх падобных абмежаваньняў у сьвеце, адзначае Business Insider.

Нарвэскія ўлады кажуць, што гэта будзе “цяжкая барацьба”, аднак лічаць яе маральным абавязкам, бо “тэхнагіганты настроіліся супраць дзіцячых розумаў”. Новы закон можа быць прыняты налета.

Таксама распрацоўваюцца правілы праверкі веку карыстальнікаў. Там лічаць, што за абарону дзяцей у сеціве маюць несці сумесную адказнасьць бацькі, улады і тэхналягічныя кампаніі. Цяпер большасьць сацсетак дапускае карыстальнікаў ад 13 гадоў.

Акрамя Нарвэгіі, бан на сацсеткі для асобаў, маладзейшых за 16 гадоў, распрацоўваюць у Аўстраліі. А ў Францыі тэстуюць забарону мабільных тэлефонаў у школах для дзяцей да 15 гадоў.
👍43🥴16❤2🤔2
Папулярны некалі сэрвіс для адказаў на ананімныя пытаньні Ask.fm закрываецца

“На жаль, плятформа больш не адказвае патрабаваньням сучасных карыстальнікаў сацсетак”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Сацсетка працягне працу да 1 сьнежня, пасьля чаго асабістыя зьвесткі карыстальнікаў пачнуць паступова выдаляць.

Сэрвіс карыстаўся вялікаю папулярнасьцю ў 2010-я гады. У 2014-м яго штомесячная аўдыторыя ацэньвалася ў 180 мільёнаў карыстальнікаў.
😢17👍5👌4😭3🗿2
Ісьляндыя пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень

Экспэрымэнт, у рамках якога з 2020 па 2024 год каля 60% жыхароў краіны скарацілі працоўны тыдзень да чатырох дзён, паказаў станоўчыя вынікі: прадукцыйнасьць працы захавалася або нават вырасла, а беспрацоўе дасягнула мінімальных паказьнікаў сярод эўрапейскіх краінаў.

Спэцыялісты адзначаюць, што палепшыўся агульны дабрабыт людзей — ад зьніжэньня ўзроўню стрэсу і рызыкі выгараньня на працы да паляпшэньня здароўя і гармоніі паміж працаю і асабістым жыцьцём.

Болей за тое, за 2023 год ВУП Ісьляндыі вырас на 5%. Для параўнаньня, да пераходу на чатырохдзёнку сярэднія тэмпы росту эканомікі складалі толькі каля 2% за год.
❤65🔥20👍11🤔3👏1😢1👌1