Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Менскі забудоўнік прадае кватэры плошчаю 18-20 кв. м

Будаваць такія малыя кватэры ў шмат якіх краінах забаронена. Але не ў Беларусі.

Забудоўнік “А-100 Дэвэлапмэнт” прапануе ў Новай Баравой міні-студыі па 18-20 кв. м з гатовым аздабленьнем, мэбляю і тэхнікай па $2800 за “квадрат”. За ўсю ж кватэру прыйдзецца заплаціць ад $53 800 да $60 000, прычым на высокіх паверхах кватэры даражэйшыя, чым на нізкіх.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤮29🤯14🍌14👍8👎1😡1
Упершыню ў гісторыі перасадзілі сэрца, якое б’ецца

Першую ў гісторыі апэрацыю па трансплянтацыі сэрца ў працоўным стане правялі ў італьянскім месьце Падуя. Дарэчы, у гэтым самым шпіталі ў 1985 годзе зрабілі першую ў сьвеце перасадку сэрца.

Спэцыялісты адзначаюць, што гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мэдыцыне. Новая тэхналёгія дапаможа палепшыць вынікі трансплянтацыі сэрца ад донара і пазьбегнуць кантраляванага прыпыненьня сэрца. Акрамя таго, можна спадзявацца на хутчэйшае аднаўленьне пацыента.

Апэрацыю зрабілі два тыдні таму 65-гадоваму мужчыну. Ён ужо добра пачуваецца, і ў найбліжэйшы час яго выпішуць з шпіталя.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1🔥41❤14👍9
Google і Samsung у 2025 годзе плянуюць выпусьціць шлем дапоўненае рэальнасьці

Кампаніі спадзяюцца, што іх партнэрства скарыстае шырокія магчымасьці штучнага інтэлекту Google і тэхналягічнае абсталяваньне Samsung для канкурэнцыі з аналягічнымі прадуктамі – Apple Vision Pro і Meta Quest 3.

Гарнітура Samsung стане першым прадуктам на базе новае апэрацыйнае сыстэмы Android XR, перш як яна стане даступная для выкарыстаньня іншымі кампаніямі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍21👎3😁3👌2❤1🤨1
Разумныя акуляры: правальная ідэя ці гаджэт будучыні?

Разумныя акуляры могуць прыйсьці на зьмену смартфонам і стаць сымбалем новае эпохі ў разьвіцьці тэхналёгій. Калі, вядома, змогуць дасягнуць такога ж узроўню аўтаномнасьці і функцыянальнасьці, як смартфоны. І калі з функцыянальнасьцю ўсё ўжо больш-менш добра, дык да аўтаномнасьці пакуль ёсьць пытаньні.

Дзякуючы ўбудаванаму праграмнаму забесьпячэньню, розным датчыкам, мікрафону і падключэньню да сеткі, разумныя акуляры могуць выконваць усе функцыі смартфонаў і нават больш – дзякуючы магчымасьцям дапоўненае рэальнасьці. Усё патрэбнае заўсёды знаходзіцца перад вачыма, і няма неабходнасьці даставаць з кішэні тэлефон.

Убудаваны штучны інтэлект дазваляе разумным акулярам выконваць складаныя задачы, такія як распазнаньне асобаў, пераклад маўленьня ў рэжыме рэальнага часу і аналіз навакольных аб’ектаў.

Многія буйныя тэхналягічныя кампаніі, у тым ліку Meta, Apple, Google і кітайскія Baidu, Huawei, Xiaomi, актыўна інвэстуюць у распрацоўку разумных акуляраў. Кожная зь іх імкнецца пасьпець стварыць прадукт, які стане лідарам на рынку.

Аднак ёсьць некалькі праблемаў, якія стрымліваюць разьвіцьцё гэтае галіны.

Па-першае, выкарыстаньне перадавых тэхналёгій робіць разумныя акуляры дарагімі прыладамі. Напрыклад, цэны на Apple Vision Pro стартуюць ад $3500 – і гэта яшчэ без уліку падаткаў.

Па-другое, стварэньне лёгкіх і зручных акуляраў застаецца складанай задачаю. Вялікая колькасьць убудаваных тэхналёгій прыводзіць да грувасткага дызайну. Каб стварыць нешта больш-менш зручнае, вытворцам даводзіцца абмяжоўваць “розум” акуляраў (напрыклад, у акулярах, створаных Meta разам з Ray Ban, з “разумнага” – толькі ўбудаваная камэра).

Па-трэцяе, ёмістасьць сучасных акумулятараў абмяжоўвае аўтаномнасьць акуляраў. Улічваючы вялікае энэргаспажываньне, аднаго зараду хапае ўсяго на некалькі гадзін.

Бясспрэчна, спалучэньне элегантнасьці клясычных акуляраў і магутнасьці сучасных тэхналёгій адкрывае новыя магчымасьці. Аднак поўнаму пераходу ад смартфонаў да разумных акуляраў, хутчэй за ўсё, будзе папярэднічаць разьвіцьцё акумулятараў новага пакаленьня і/або памяншэньне энэргаспажываньня тэхналёгій, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых прыладах. А пакуль “разумныя акуляры” больш нагадваюць “разумныя шлемы”, прыстасаваныя, хутчэй, для забаўкі або працы, але не для штодзённага выкарыстаньня.

А што думаеце вы? Ці гатовыя вы замяніць свой смартфон разумнымі акулярамі, калі яны будуць дастаткова аўтаномныя і лёгкія?

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍44❤3
Навукоўцы знайшлі ў сэрцы “міні-мазгі”

Каманда швэдзкіх навукоўцаў з Каралінскага інстытуту з дапамогаю найноўшых мэтадаў выявіла, што нэрвовая сыстэма сэрца нашмат больш складаная, чым было прынята раней.

Сэрца мае нэўронную сетку, убудаваную ў паверхневыя пласты яго сьценак. Дагэтуль гэтая сетка ўважалася за простую структуру, якая перадае сыгналы ад галаўных мазгоў. Цяперака ж навукоўцы змаглі ўбачыць дэталёвую структуру нэўроннае сеткі сэрца і прыйшлі да высновы, што яна паводле складанасьці вельмі нагадвае міні-вэрсію галаўных мазгоў і аўтаномна кіруе жыцьцёва важнымі функцыямі арганізму чалавека.

Швэдзкае адкрыцьцё ня толькі адкрывае новыя гарызонты ў навуцы, але і выклікае больш шырокія развагі пра ўзаемасувязь унутраных сыстэмаў чалавека. Сэрца, якое доўгі час уважалі за орган, падпарадкаваны мазгам, цяпер бачыцца больш складанай сыстэмаю, здольнаю да аўтаномнае працы і самарэгуляцыі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤44👍13🔥5
Apple выпусьціць складаны “айпад” і новую мыш

Аўтарытэтны інсайдэр з Bloomberg Марк Гурман даведаўся пра пляны Apple прэзэнтаваць у пэрыяд з 2028 па 2030 гады вялікі складаны iPad з экранам 18,8 цалі.

Чакаецца, што на ім можна будзе запускаць праграмы як для iPadOS, гэтак і для MacOS. У такім выпадку, новую прыладу можна будзе назваць першым сэнсарным “макбукам”.

Акрамя таго, стала вядома, што Apple нарэшце створыць новую кампутарную мыш, якая будзе больш адпавядаць сучасным патрабаваньням. Існая Apple Magic Mouse не карыстаецца папулярнасьцю празь нязручнасьць у выкарыстаньні.

iPad зьяўляецца лідэрам на рынку пляншэтных кампутараў на працягу ўсёй гісторыі свайго існаваньня. Сёньня каля 55% карыстальнікаў пляншэтаў ва ўсім сьвеце маюць менавіта iPad.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍20🥴8❤1🤝1
У якіх краінах людзі працуюць больш за ўсё

Visual Capitalist паказаў сярэднюю працягласьць працоўнага тыдня ў 108 краінах. Гаворка пра наёмных працаўнікоў — фрылянсэраў ня ўлічвалі. За аснову ўзятыя самыя сьвежыя зьвесткі Міжнароднае арганізацыі працы — за 2021–2023 год.

Больш за ўсё працаваць даводзіцца жыхарам Індыі — 56 гадзін на тыдзень. Тут варта адзначыць, што працаваць даўжэй за 48 гадзін лічыцца залішнім, бо перапрацоўкі шкодзяць здароўю, бясьпецы, прадукцыйнасьці і парушаюць балянс паміж працаю і асабістым жыцьцём.

Акрамя Індыі, гэты паказчык перавышаюць яшчэ дзевяць краін.

Самы ж кароткі працоўны тыдзень зафіксаваны ў Нідэрляндах — 29,5 гадзіны. За ёю ідуць Руанда (29,9), Ірак (31,6), а таксама Аўстрыя (32,4) і Данія (32,6).

У Беларусі людзі ў сярэднім працуюць 39,2 гадзіны на тыдзень.

🚗 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥24❤5👍5
Пашукавік ChatGPT Search стаў даступны ўсім

OpenAI адкрыла бясплатны доступ да свайго пашукавіка з штучным інтэлектам ChatGPT Search усім карыстальнікам. Раней функцыя была даступная толькі платным падпісантам і некаторым іншым у тэставым рэжыме.

Пашукавік інтэграваны ў ChatGPT. Скарыстацца ім можна на галоўным экране сайта або ў мабільнай аплікацыі. Для гэтага трэба націснуць на адзнаку “Шукаць у інтэрнэце” і ўвесьці запыт.

☃️ Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥25👍8
YouTube пачаў тэставаць функцыю галасавых камэнтароў

Google яшчэ не анансаваў новую фічу, таму пакуль невядома, ці змогуць пакідаць галасавыя камэнтары ўсе, ці толькі аўтары.

У дэсктопнай вэрсіі адразу адлюстроўваецца тэкставая расшыфроўка паведамленьня, а ў мабільнай вэрсіі для расшыфроўкі трэба націскаць адпаведную кнопку.

🦌 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈30💩12🥴10🙉8❤6👍3👏3❤‍🔥1🤯1
Названыя 100 самых дарагіх брэндаў у 2024 годзе

Кансалтынгавая агенцыя Interbrand ацаніла найбуйнейшыя брэнды сьвету і назвала іх кошт. Экспэрты не глядзелі на рынкавую капіталізацыю кампаній, а ўлічвалі толькі кошт саміх брэндаў.

Топ-10 самых дарагіх брэндаў у 2024 годзе выглядае так:

1. Apple ($488,9 млрд);
2. Microsoft ($352,5 млрд);
3. Amazon ($298,1 млрд);
4. Google ($291,3 млрд);
5. Samsung ($100,8 млрд);
6. Toyota ($72,8 млрд);
7. Coca-Cola ($61,2 млрд);
8. Mercedes-Benz ($58,9 млрд);
9. McDonald's ($53 млрд);
10. BMW ($52 млрд).

Дзясятка лідэраў амаль не зьмянілася за год. Аднак летась у яе ўваходзіў Nike – сёлета яго пацясьніў McDonald’s.

Большасьць самых дарагіх брэндаў належаць фірмам, якія так ці інакш злучаныя з тэхналёгіямі. Напрыклад, у рэйтынгу ёсьць Xiaomi (87 месца), Huawei (93 месца), Philips (69 месца), Samsung (5 месца), Nintendo (70 месца), HP (68 месца), Intel (37 месца). Таксама сюды ўвайшлі брэнды адзеньня (Louis Vuitton, Hermes, Gucci, H&M і іншыя), аўтамабіляў (BMW, Toyota, Mercedes, Volkswagen, Kia, Range Rover, Ford і іншыя) і розных анлайн-сэрвісаў (Uber, Spotify , Airbnb, PayPal, Netflix, YouTube і іншыя).

Практычна ўсе яны родам з ЗША, Кітая, Японіі ці краінаў ЭЗ.

🎄 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥18👍9🥱4❤2🤨1
Паглядзеце, як будзе выглядаць новы ЖК у Менску

Дзяржаўны забудоўнік паказаў, якім будзе новы жылы комплекс на вул. Захарава ў Менску.

Кватэры тут будуць з панарамнымі вокнамі. На верхніх паверхах разьмесьцяцца двухузроўневыя апартамэнты. Прадугледжаныя таксама маленькія студыі (аднапакаёвыя кватэры з аб’яднанымі кухняю і гасьцёўняю) і кватэры з вакном у ванным пакоі.

Забудоўнік пазыцыянуе ЖК як “квартал у скандынаўскім стылі”, хаця ў скандынаўскіх краінах рэдка будуюць дамы вышэй за 5-8 паверхаў.

🥶 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤮22🤔15👍4❤‍🔥3😁2💩2🥱2❤1👎1
У Telegram цяпер можна пагуляць у легендарныя “Танчыкі”

Гульня мае 35 узроўняў і дадатковыя ўскладненыя ўзроўні. Пакуль яна даступная для адзіночнага праходжаньня, але распрацоўнікі Axiom Game Labs абяцаюць дадаць мультыплэер. Гульню можна запусціць з дапамогаю бота.

🔔 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤32🔥10❤‍🔥2💩2
Apple заклікалі адмовіцца ад штучнага інтэлекту пасьля стварэньня ім ілжывага загалоўка

Брытанская вяшчальная карпарацыя BBC падала скаргу Apple аб стварэньні фальшывага загалоўку. Функцыя Apple Intelligence, якая выкарыстоўвае штучны інтэлект, згенэравала навіновую зводку ад BBC News, у якой сьцьвярджалася, што чалавек, падазраваны ў забойстве гендырэктара страхавое кампаніі ў Нью-Ёрку, застрэліўся. Насамрэч ён гэтага не рабіў.

Пасьля гэтага выпадку міжнародная няўрадавая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заклікала Apple выдаліць гэтую тэхналёгію. На іх думку, інцыдэнт даказвае, што “генэратыўныя службы ШІ ўсё яшчэ занадта нясьпелыя, каб прадстаўляць надзейную інфармацыю грамадзкасьці”.

Функцыя Apple Intelligence даступная не ва ўсіх краінах. У Вялікай Брытаніі яе запусьцілі на мінулым тыдні. BBC пакуль не пацьвердзіла, ці адрэагавала Apple на яе скаргу.

🫐 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁24👍13🤯5