LG выпусьціла празрысты тэлевізар
Новы тэлевізар за $6000 умее зьмяняць празрыстасьць дысплэя, высоўваючы чорную засланку за шклом.
Ён абсталяваны 77-цалеваю OLED-матрыцаю з разрозьненьнем 4K і частатою 120 Гц, ШІ-працэсарам і падстаўкаю з параю шкляных паліцаў.
🎩 Tech Lead

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍31👀13🔥4
Карыстальнікі Instagram змогуць рэдагаваць відэа з дапамогаю ШІ
Instagram распрацоўвае новыя інструмэнты для рэдагаваньня відэа, якія, як чакаецца, будуць запушчаныя налета. Гэтыя інструмэнты, заснаваныя на генэратыўным штучным інтэлекце, дазволяць зьмяняць відэа з дапамогаю тэкставага апісаньня.
Паводле кіраўніка Instagram, мэта палягае ў тым, каб даць стваральнікам кантэнту больш магчымасьцяў для рэалізацыі сваіх ідэяў без неабходнасьці валодаць шырокімі навыкамі рэдагаваньня відэа.
Карыстальнікі змогуць мяняць вопратку, асяродзьдзе і нават агульны выгляд: напрыклад, ператварацца ў анімаваных пэрсанажаў. Таксама ў ролікі можна будзе дадаваць новыя аб’екты на фоне.
🏡 Tech Lead

😐16👎7👌5👏3❤🔥1❤1👍1
Telegram упершыню стаў прыбытковым. Але пачаў псаваць “айфоны”
У 2024 годзе колькасьць платных падпісак на Telegram патроілася і перавысіла 12 мільёнаў. Акрамя таго, у некалькі разоў павялічылася выручка ад размяшчэньня рэклямных аб’яваў.
У выніку даходы мэсэнджэра ў 2024 годзе перавысілі мільярд даляраў, а “наяўная” рэзэрва кампаніі дасягнула $500 мільёнаў (без уліку крыптаактываў).
Тым часам, апошняе абнаўленьне Telegram нэгатыўна ўзьдзейнічае на iPhone: карыстальнікі скардзяцца на моцны перагрэў тэлефона. Праблема найчасьцей узьнікае падчас прагляду аўдыё- і відэакантэнту.
🤭 Tech Lead

❤🔥19👌10🤯4❤1🔥1
2025 год мае ўсе шанцы стаць годам разумных замкоў
2024 год стаў пасьпяховым для інавацый у галіне ўваходных замкоў. Philips выпусьціла першы замок з распазнаньнем далоні, ADT і Google Nest стварылі сыстэму, якая адчыняе дзьверы з дапамогаю распазнаньня асобы, многія кампаніі абнавілі свае лінейкі. Кошты на замкі пачалі зьмяншацца, і мадэлі ад вядомых брэндаў ужо можна купіць ад $100. Але, верагодна, самае цікавае нас чакае ў годзе, які надыходзіць.
Для працы разумных замкоў не абавязкова падключацца да сыстэмы разумнага дома. Аднак яна можа даць дадатковыя магчымасьці, калі вы хочаце кіраваць доступам да дома зь любога пункту сьвету.
Пяць гадоў таму кампаніі Amazon, Apple, Google і Samsung сумесна распрацавалі адкрыты стандарт Matter, каб прылады разумнага дома ад розных брэндаў маглі працаваць разам. У 2025 годзе гэтыя ж кампаніі плянуюць прэзэнтаваць новы стандарт – Aliro.
Пратакол Aliro заснаваны на тэхналёгіі Apple Home Key, якая дазваляе разблякаваць дзьверы з дапамогаю NFC, але абмежаваная толькі гаджэтамі Apple. З Aliro тэхналёгія стане даступная для большае колькасьці прыладаў і замкоў, у тым ліку мадэляў ад Samsung і Google. Стандарт таксама прадугледжвае падтрымку звышшырокапалоснае сувязі, дазваляючы замкам аўтаматычна адчыняцца пры набліжэньні ўладальніка.
Выглядае на тое, што да канца 2025 года разумныя замкі абяцаюць стаць сапраўдным гітом дзякуючы супадзеньню трох ключавых фактараў: сумяшчальнасьці зь любою плятформаю разумнага дома, нізкім кошце і рэкорднай энэргаэфэктыўнасьці (цэлы год працы на адной батарэйцы).
А клідафобія — страх забыцца зачыніць дзьверы – рызыкуе сысьці ў небыцьцё.
🎁 Tech Lead

1❤22👌10🤔2
Як тэхналёгіі зьмянілі сьвет у 2024 годзе: важныя дасягненьні
Падвядзеньне вынікаў дазваляе ня толькі ўзгадаць пра значныя адкрыцьці, але і ацаніць, якія зь іх могуць зьмяніць нашу будучыню.
🚩 Чып Neuralink
У жніўні кампанія Neuralink расказала аб выніках імплянтацыі сваіх чыпаў паралізаваным пацыентам. Экспэрымэнты прадэманстравалі, што прылада можа аднаўляць маторныя і кагнітыўныя функцыі, дазваляючы чалавеку кіраваць кампутарам і ўзаемадзейнічаць з навакольным сьветам з дапамогаю думак.
Тэхналёгія Neuralink працуе праз малюсенькія электроды, якія імплянтуюцца ў мазгі і счытваюць нэўронавыя сыгналы.
🚩 Квантавы чып Willow
Дасьледнікі Google зрабілі значны крок у вобласьці квантавых вылічэньняў, стварыўшы чып Willow – палепшаную вэрсію іх квантавага працэсара.
Экспэрымэнт з Willow падкрэсьліў перавагу квантавых кампутараў над клясычнымі. За 5 хвілін чып выканаў задачу, на рашэньне якое супэркампутару запатрабавалася б каля 10 000 000 000 000 000 000 000 000 гадоў.
🚩 Алмазная батарэя
Сярод самых яркіх дасягненьняў 2024 года – першая ў сьвеце алмазная батарэя, створаная з выкарыстаньнем радыёактыўнага вугляроду-14. Тэрмін службы батарэі ацэньваецца ў 5700 гадоў без даладаваньня.
🚩 SpaceX Starship
13 кастрычніка SpaceX правяла пяты выпрабавальны палёт сваёй звышцяжкай ракеты-носьбіта Starship. Упершыню ў гісторыі ўдалося вярнуць першую ступень не ў акіян, а проста на стартавы стол. Гэты посьпех быў дасягнуты зь першае спробы і стаў ключавым момантам тэсту, які працягнуўся крыху больш за гадзіну і трансляваўся ў жывым этэры.
🚩 Новая архітэктура штучнага інтэлекту
У 2024 годзе дасьледнікі прэзэнтавалі новую архітэктуру нэўронавае сеткі, якая атрымала назву Kolmogorov-Arnold Networks (KAN).
Укараненьне такіх сетак можа прывесьці да вялікага прагрэсу ў забесьпячэньні бясьпекі і этычнасці ШІ, бо дазваляе лепш разумець і кантраляваць паводзіны нэўрасетак.
🚗 Tech Lead

1🔥28👍8❤2
На схаваную камэру ў бразыльскіх лясах трапілі людзі зь дзікага племя
У кадры — голыя мужчыны ізаляванага племя Масака. Як уладкаваны побыт гэтых людзей і на якой мове яны размаўляюць, застаецца таямніцаю.
Ранейшыя назіраньні паказалі, што прадстаўнікі гэтага племя палююць з дапамогаю трохмэтровых лукаў і перамяшчаюць свае паселішчы ў межах лесу ў залежнасьці ад сэзону. Для абароны ад чужынцаў Масака высаджваюць тысячы вострых шыпоў у зямлю, якія цяжка заўважыць.
Племя пазьбягае кантактаў з сучасным грамадзтвам. Тым ня менш, фонд карэнных народаў Funai рэгулярна пакідае для іх інструмэнты і падарункі. Гэта робіцца для таго, каб Масака не рабавалі фермы або лесанарыхтоўчыя лягеры.
👼 Tech Lead

1👍40❤8🔥4
Улады ЗША патрабуюць ад Google прадаць браўзэр Chrome. Кампанія супраць
Google выступіла супраць пляну Міністэрства юстыцыі ЗША, якое патрабуе прадаць браўзэр Chrome дзеля барацьбы з манаполіяй у сфэры інтэрнэт-пошуку. Кампанія назвала гэтае патрабаваньне «крайнасьцю», якая супярэчыць заканадаўству, і заклікала суд праявіць асьцярожнасьць, каб не паўплываць нэгатыўна на будучыя інавацыі.
Google абвінавачваюць у падпісаньні эксклюзыўных дамоваў з распрацоўнікамі браўзэраў, вытворцамі смартфонаў і апэратарамі сувязі, дзякуючы якім пошукавая сыстэма Google і браўзэр Chrome усталёўваліся па змаўчаньні ў прыладах і праграмах.
На думку кампаніі, сродкі барацьбы з манаполіяю маюць быць прапарцыйныя парушэньню, але патрабаваньне прадаць Chrome выходзіць за рамкі разумных мер. Пастанова ж суда будзе агучаная ў жніўні 2025 года.
Google Chrome ёсьць самым папулярным браўзэрам у сьвеце: ягоная доля на рынку складае каля 65%.
🧦 Tech Lead

1🤔30👍11❤2❤🔥1👎1😁1
Навукоўцы высьветлілі, што надае энэргіі больш, чым кава
Брытанскія навукоўцы знайшлі спосаб, які, у адрозьненьне ад кавы, дае доўгатэрміновы зарад энэргіі.
Дасьледаваньне паказала, што ўсяго 30 хвілін фізычнае актыўнасьці зранку або ў абедзенны перапынак значна паляпшае працу мазгоў, асабліва памяць — як кароткатэрміновую, гэтак і доўгатэрміновую.
Больш за тое, некаторыя атрыманыя даныя засьведчылі, што добры настрой, які зьяўляецца пасля фізычнае актыўнасьці, можа захоўвацца да 24 гадзін, а паказьнікі, зьвязаныя з захаваньнем памяці, застаюцца павышаныя да 48 гадзін пасьля ўмеранае ці інтэнсыўнае фізычнае актыўнасьці.
🧸 Tech Lead

5❤36👍20🤝4😁3
У Эўразьвязе набыў моц закон пра адзіны раздым USB-C
Згодна з правіламі, раздымам USB-C (Type-C) маюць быць абсталяваныя усе новыя смартфоны, пляншэты, лічбавыя камэры, слухаўкі, гарнітуры, гульнявыя кансолі, партатыўныя калонкі, электронныя кнігі, клявіятуры, мышы, навігатары.
Пакуль патрабаваньне не распаўсюджваецца на ноўтбукі — для іх яно набудзе моц у 2026 годзе.
Мэта закону — паменшыць нэгатыўнае ўзьдзеяньне на экалёгію. Новыя правілы дазволяць не купляць прылады для ладаваньня і кабэлі для кожнага новага гаджэта.
🍪 Tech Lead
Згодна з правіламі, раздымам USB-C (Type-C) маюць быць абсталяваныя усе новыя смартфоны, пляншэты, лічбавыя камэры, слухаўкі, гарнітуры, гульнявыя кансолі, партатыўныя калонкі, электронныя кнігі, клявіятуры, мышы, навігатары.
Пакуль патрабаваньне не распаўсюджваецца на ноўтбукі — для іх яно набудзе моц у 2026 годзе.
Мэта закону — паменшыць нэгатыўнае ўзьдзеяньне на экалёгію. Новыя правілы дазволяць не купляць прылады для ладаваньня і кабэлі для кожнага новага гаджэта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍58🔥21❤10
Інтэрнэт-статыстыка за 2024 год: сусьветны трафік моцна вырас, а Chrome ёсьць самым папулярным браўзэрам
Згодна з дакладам Cloudflare, сусьветны аб’ём інтэрнэт-трафіку ў 2024 годзе вырас на 17,2%.
Лідэрам сярод браўзэраў ёсьць Google Chrome – яго доля складае 65,8%. На другім месцы Safari (15,5%), потым ідуць Microsoft Edge, Mozilla Firefox і Samsung Internet, доля якіх не перавышае 10%.
Больш за 40% сусьветнага трафіку ідзе з мабільных прыладаў. Дзве траціны ўсяго мабільнага трафіку даюць Android-прылады. Прычым больш як у 25 краінах і рэгіёнах на іх прыйшлося больш за 90% трафіку. А ў Даніі, напрыклад, 66% мабільнага трафіку даюць прылады Apple.
Таксама Google дамінуе на рынку пашукавікоў, дзе на яго даводзіцца 88,5% запытаў. На другім радку разьмясьціўся расейскі “Яндэкс” (3,1%), далей – кітайскі Baidu (2,7%), Bing (2,6%) і DuckDuckGo (0,9%).
Самая наведвальная сацсетка года – гэта ўсё яшчэ Facebook. На другім месцы – TikTok, за ім ідуць Instagram, Х і Snapchat.
Telegram заняў трэцяе месца сярод мэсэнджэраў, абагнаўшы Viber і WeChat, аднак ён усё яшчэ саступае WhatsApp і Messenger.
⭐️ Tech Lead

5🔥19👍7👌2❤1👎1👏1
3D-друк вярнуў паралізаванай чарапасе здольнасьць плаваць
Чарапаха па мянушцы Шарлёта пацярпела ад сутыкненьня з лодкаю ў 2008 годзе. Аварыя прывяла да паралічу ў жывёлы задніх плаўнікоў і разьвіцьця “сындрому бурбалкі” — стану, пры якім паветра затрымліваецца ў панцыры, перашкаджаючы нармальнаму пагружэньню ў ваду.
Вэтэрынарная каманда акварыума ў Канэктыкуце, дзе цяпер жыве Шарлёта, у супрацоўніцтве з кампаніямі Formlabs, Adia і New Balance распрацавала лёгкі, гнуткі і рэгуляваны гарсэт з дапамогаю 3D-друку. Прыстасаваньне дазволіла чарапасе аднавіць натуральныя навыкі плаваньня пасля 16 гадоў цяжкасьцяў.
Гэтая гісторыя падкрэсьлівае патэнцыял сучасных тэхналёгій у рэабілітацыі дзікіх жывёлаў і іх вяртаньні да паўнавартаснага жыцьця.
🎆 Tech Lead

❤59👍7❤🔥5🙏2👏1👾1
Новыя станцыі мэтро адкрыліся ў Менску
Гэта здарылася нечакана. Нягледзячы на тое, што станцыі “Аэрадромная”, “Немаршанскі сад” і “Слуцкі гасьцінец” абяцалі запусьціць да канца 2024 года, дакладны дзень іх адкрыцьця да апошняга заставаўся ў сакрэце.
Новыя станцыі зьяўляюцца працягам Зялёналускае лініі ў бок мікрараёну Курасоўшчына. Дзьверы на станцыі адчыніліся сёньня а 16 гадзіне.
🛷 Tech Lead
Гэта здарылася нечакана. Нягледзячы на тое, што станцыі “Аэрадромная”, “Немаршанскі сад” і “Слуцкі гасьцінец” абяцалі запусьціць да канца 2024 года, дакладны дзень іх адкрыцьця да апошняга заставаўся ў сакрэце.
Новыя станцыі зьяўляюцца працягам Зялёналускае лініі ў бок мікрараёну Курасоўшчына. Дзьверы на станцыі адчыніліся сёньня а 16 гадзіне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉45🥱10👍7❤🔥5🤮2🗿2😱1