Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на штучны інтэлект
На пачатку лютага было праведзенае апытаньне 1000 бізнэсоўцаў, якія плянуюць або ўжо карыстаюцца ChatGPT. Выявілася, што чат-бот укаранілі амаль у палове кампаній. Зь іх прыкладна палова ўжо мае выпадкі, калі штучны інтэлект замяніў жывых працаўнікоў.
Кампаніі выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня кода, капірайтынгу і генэрацыі кантэнту, напісаньня вакансій, падрыхтоўкі пытаньняў да сумоўя, адказу на заяўкі, а таксама ў тэхпадтрымцы.
#ai

😱22👍12🤨8🥴2❤1
Паказалі першы планшэт з экранам «як папера» NXTPAPER 2.0
Кампанія TCL паказала на выставе MWC новы планшэтны камп’ютар NXTPAPER 11, які ўпершыню абсталяваны экранам з тэхналёгіяй NXTPAPER 2.0. Ён стварае ўражаньне, нібы вы гледзіце на звычайную паперу. Гэта дазваляе зьменшыць стамляльнасьць вачэй.
Тэхналёгія NXTPAPER 2.0 зьніжае ўзровень шкоднага сіняга выпраменьваньня, пры гэтым дысплэй забясьпечвае рэалістычную колераперадачу і глыбокую кантраснасьць.
#mwc

👍28
Маск зьбірае каманду для распрацоўкі канкурэнта ChatGPT
Ілан Маск — сузаснавальнік OpenAI, якая выпусьціла ChatGPT, — хоча стварыць новую дасьледчую лябараторыю для распрацоўкі канкурэнта гэтага чат-бота. Праект пакуль на раньніх стадыях, ніякіх пэўных плянаў яшчэ няма. Відавочна адно: чым больш канкурэнцыі — тым хутчэй будзе разьвівацца штучны інтэлект.
Маск быў старшынёй OpenAI, якая задумвалася як некамэрцыйная арганізацыя, і сышоў у 2018 годзе на тле канфлікту інтарэсаў з сузаснавальнікам Сэмам Альтманам.
Ад моманту рэлізу ChatGPT у мінулым лістападзе ў АІ-гонку ўключыліся Google, Meta, кітайскія кампаніі і многія іншыя гульцы тэхнасфэры.

👍21🤣10❤3🤮1🤡1
Xiaomi прэзэнтавала зарадку, якая зараджае тэлефон за 5 хвілін
Для дэманстрацыі магчымасьцяў новае зарадкі на 300 Ват на выставе MWC ў Барсэлёне выкарысталі вэрсію смартфона Redmi Note 12 Pro+ з акумулятарам на 4100 мА*г. Атрымаліся наступныя вынікі: 20% зарада тэлефон набраў прыкладна за хвіліну, 50% — за 2 хвіліны, 100% — менш як за 5 хвілінаў.
#mwc #xiaomi

🔥27👍7❤1👏1
Створаны робат для 3D-друку на ўнутраных органах
Аўстралійскія навукоўцы стварылі робата-руку для 3D-друку біяматэрыялу на ворганах унутры цела. Яго можна зьмяшчаць у цела як эндаскоп і наўпрост дастаўляць матэрыялы для біядруку. Тэхналёгія дазволіць мінімальна інвазіўна нарошчваць тканкі на пашкоджаных органах, напрыклад, на сьценках страўніка ці кішкі.
Сыстэму ўжо пратэставалі ўнутры штучнае тоўстае кішкі, а таксама на нырцы сьвіньні. Паводле навукоўцаў, празь 5-7 гадоў тэхналёгія можа быць даступная мэдыкам для шырокага карыстаньня.

❤23🔥9👍6👏4🤯4
Празьмернае карыстаньне сацсеткамі павялічвае рызыку суіцыду ў дзяцей
Амэрыканскія і канадзкія навукоўцы разгледзелі зьвесткі, атрыманыя з найбуйнейшага доўгатэрміновага назіраньня за разьвіцьцём мозгу ў ЗША. Усяго за два гады былі вывучаныя 11663 дзіцяці ва ўзросце 9-11 гадоў, якіх апыталі, між іншым, аб праведзеным у сацыяльных сетках часе і суіцыдальных думках.
Аналіз паказаў, што кожная дадатковая гадзіна экраннага часу, выдаткаваная на прагляд відэа, відэагульняў, тэкставых паведамленьняў і відэачатаў, павышае рызыку самагубства на 9% на працягу двух наступных гадоў.

🤯13💩7👍5😢4❤1😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Tesla паказала, як два чалавекападобныя робаты зьбіраюць трэцяга
Кіраўнік Tesla Ілан Маск адзначыў, што прагрэс у сфэры распрацоўкі чалавекападобных робатаў умерана хуткі. Дастатковая колькасьць такіх робатаў зможа павялічыць ВУП асобных краінаў і ўсяго сьвету, і аднойчы на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць як мінімум адзін робат.
Робат можа рухацца з хуткасьцю максымум 8 км/г, таму ў выпадку спробаў сілавога ўзьдзеяньня чалавек зможа перамагчы і паваліць яго або ўцячы.

👍13🤯13😁4❤1👎1😱1🤮1
Бліжэйшымі днямі адбудуцца магутныя землятрусы па ўсёй Зямлі?
У пачатку сакавіка па ўсёй плянэце могуць адбыцца землятрусы. Аб гэтым распавёў сэйсмоляг Фрэнк Хугэрбітс зь Нідэрляндаў, які раней прадказаў землятрус у Турцыі і Сырыі.
Зрабіўшы аналіз разьмяшчэньня нябесных целаў, Хугэрбітс прыйшоў да высновы, што збліжэньне Зямлі зь іншымі плянэтамі 2 і 5 сакавіка можа прывесьці да высокае сэйсьмічнае актыўнасьці і магутных землятрусаў 3-4 ці 6-7 сакавіка.

🤔16👍3💩2🤡2❤1
Microsoft прэзэнтавала штучны інтэлект новага пакаленьня
Kosmos-1 — гэта AI-мадэль, якая ўмее аналізаваць выявы, распазнаваць тэкст на іх, вырашаць візуальныя галаваломкі, праходзіць тэсты IQ і ўспрымаць каманды на чалавечай мове.
Гэтая сыстэма, як сьцвярджаецца, зможа аб'яднаць розныя рэжымы ўводу: тэкст, малюнкі, відэа, гук і гэтак далей. Гэта дазволіць стварыць «агульны штучны інтэлект», які зможа вырашаць шмат якія задачы ня горш за чалавека.
#microsoft #ai

👍22🤔9❤3
Ілану Маску не дазволілі ўжыўляць чыпы ў чалавечыя мазгі
Улады ЗША забаранілі кампаніі Ілана Маска Neuralink выпрабоўваць нэйрачыпы на людзях. Пра гэта стала вядома агенцтву Reuters.
Праект мільярдэра па ўжыўленьні чыпа ў чалавечы мозг прадугледжвае, што зь яго дапамогаю паралізаваныя змогуць устаць на ногі, а невідушчым вернецца зрок. Аднак улады палічылі, што рэалізацыя праекта выкліча дзясяткі праблемаў, якія кампанія мае вырашыць, перш чым праводзіць выпрабаваньні.
Напрыклад, улады асьцерагаюцца літыевай батарэі і таго, што малюсенькія правады могуць патрапіць у іншыя вобласьці мозгу. Узьнікла таксама пытаньне, ці магчыма выдаліць чып, не пашкодзіўшы абалонку мозгу.

👍18🤔10😢5💯2❤1👎1
Неймаверна: нэйрасетка змагла прачытаць думкі людзей
Падчас экспэрымэнту людзям паказвалі малюнкі, здымаючы зьвесткі мазґавое актыўнасьці. Потым гэтыя зьвесткі перадавалі штучнаму інтэлекту Stable Diffusion. Без дадатковага навучаньня нэйрасетка змагла досыць дакладна адлюстраваць малюнкі, на якія глядзелі людзі.
Вынікі сэнсацыйныя. Раней нэйрабіёлягі сьцвярджалі, што «зьняць» з мозґу малюнак таго, пра што думае чалавек, немагчыма, бо ва ўсіх людзей нэйронавыя сувязі сфармаваныя ўнікальным чынам. Гэты экспэрымэнт даказаў, што ўяўленьні навукоўцаў аб працы мозґу былі памылковыя.
На ілюстрацыі ў верхнім шэрагу — малюнкі, на якія глядзелі людзі, а ў ніжнім — тое, што намалявала нэйрасетка, чытаючы думкі людзей.

🤯42👍9🤔2🥴2👀1
Honor прэзэнтавала акуляры віртуальнае рэальнасьці і ноўтбукі
Акуляры HONOR Movie Glasses за $350 змогуць замяніць тэлевізар з экранам дыяганальлю 200 цаляў. Яны не зьяўляюцца самастойнай прыладаю: іх трэба падлучаць да смартфона ці камп’ютара. У дужкі ўбудаваныя дынамікі і мікрафоны.
Ноўтбук MagicBook X Pro даступны ў мадыфікацыях з 14- і 16-цалевым дысплэем. У спэцыфікацыях пазначаныя 16 ГБ апэратыўнае памяці, SSD на 512 ГБ або 1 ТБ і працэсар Intel Core i5-13500H з 12 ядрамі. Кошт у Кітаі — каля $700.

👍18❤1
Створаны матэрыял, зь якога можна пабудаваць сваю выспу і заснаваць незалежную дзяржаву
Канадзкая кампанія Seabrick прэзэнтавала інавацыйны матэрыял для будаўніцтва марскіх канструкцый. У першую чаргу — хутказборных плывучых плятформаў, якія могуць служыць падмуркам для ўзьвядзеньня на іх любых будынкаў.
Ідэя базуецца на канцэпцыі стварэньня плывучых паселішчаў, якія не належаць ніякай дзяржаве, бо дрэйфуюць у нэўтральных водах, дзе ня дзейнічаюць законы ніводнае краіны. Жыхары гэтакіх плывучых гарадоў могуць самі вызначаць свой побыт, аб'ядноўвацца і будаваць цэлыя мегаполісы.
Дэталі лёгка злучаюцца між сабою і лёгка разлучаюцца, зь іх можна рабіць збудаваньні якіх заўгодна памераў. Матэрыял водатрывалы, але галоўнае — ён таньнейшы за мэталічныя пантоны, плывучы бэтон і марскія алюмініевыя плятформы.

🤔28👍19😁4❤2
Мужчына памёр ад амёбы, якая паядае мозг, заразіўшыся вадою з-пад крану
Амэрыканец прамываў нос вадою з-пад крану ды заразіўся амёбаю Naegleria fowleri. Калі выпіць ваду, дзе ёсць гэтая амёба, ня будзе ніякіх праблемаў. Але калі яна трапляе ў арганізм праз нос, то можа міграваць уверх да мозга і выклікаць сьмяротную інфэкцыю.
Амаль усе выпадкі заражэньня Naegleria fowleri фіксаваліся ў Амэрыцы і Азіі. У Эўропе было толькі 16 выпадкаў (у Чэхіі ў 1962—1965 гг). Амёба жыве ў вадзе тэмператураю ад 25 да 32 градусаў. Калі яна трапляе ў нос, то дабіраецца да мозга па нюхальным нэрве.

😱39👍4❤1
8 з 10 самых прадаваных смартфонаў — айфоны
Кампанія Counterpoint Research выпусьціла справаздачу аб выніках 2022 года, у якім назвала 10 самых прадаваных смартфонаў.
Восем зь дзесяці месцаў у рэйтынгу занялі смартфоны Apple. Найбольш папулярны зь іх — iPhone 13: на яго долю прыпадае прыкладна 5% ад продажаў усіх смартфонаў і 28% — ад усіх прададзеных iPhone.
#apple

💩12👍7❤3😁3👾2
Паглядзіце на рэдкае фота з Марса
Марсаход Curiosity даслаў фотаздымак заходу на Марсе: з сонечнымі блікамі і прамянямі, якія рэдка прабіваюцца праз пыльную атмасфэру Чырвонае плянэты. Curiosity упершыню ўдалося сфатаграфаваць гэтакую зьяву, паведамляе NASA.
#nasa

❤31🤩7👍5
Зьявілася першае ў сьвеце радыё, цалкам заснаванае на нэўрасетках
Нэўрасеткі аналізуюць апошнія навіны, прагноз надвор'я, курсы валют і пішуць сцэнар, а сынтэзаваныя галасы-вядоўцы прамаўляюць усё гэта ў этэры. Акрамя таго, нэўрасетка можа правесьці інтэрвію з запрошаным госьцем, агучваць свае думкі і ўключаць песьні на замову.
Радыё працуе на ангельскай мове, паслухаць можна тутака.

❤21👍9🤓8😱4
Apple запусьціць сэрвіс з самаю вялікаю ў сьвеце бібліятэкаю клясычнае музыкі
28 сакавіка Apple выпусьціць аплікацыю Apple Music Classical, якую пазыцыянуюць як найбуйнейшы ў сьвеце каталёг клясычнае музыкі. Абяцаюць сотні плэйлістоў, тысячы альбомаў, падрабязныя біяграфіі кампазытараў, вельмі якасны гук, а таксама пошук па кампазытарах, творах і дырыжорах.

👍42🤔4