Штучны інтэлект загаварыў на мове, якой яго не навучалі
Распрацоўнікі Google сутыкнуліся з невытлумачальным фэномэнам: адна з нэўрасетак паказала веданьне бэнгальскае мовы, якой яе ніхто не навучаў.
Выканаўчы дырэктар Google прызнаў, што з штучным інтэлектам час ад часу адбываюцца дзіўныя рэчы, якім спэцыялісты кампаніі ня могуць даць навуковага тлумачэньня.
На гэтым фоне заявы аб небясьпецы масавага і бескантрольнага выкарыстаньня ШІ, калі экспэрты ня знаюць усіх дэталяў яго працы, падаюцца цалкам абгрунтаванымі.
#ai #google

🌚28🤔15🤡6❤4👍3
Прэзэнтаваная камп’ютарная мышка, якую трэба класьці ў рот
Augmental выпусьціла прыладу MouthPad, якая можа разьмяшчацца ў роце чалавека і дазваляе кіраваць смартфонам або камп’ютарам з дапамогаю рухаў языка.
Кампанія адзначае, што MouthPad, у першую чаргу, разьлічаны на людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Але ён можа спатрэбіцца і тым, хто хоча дасягнуць максымальнае шматзадачнасьці, кіруючы камп’ютарам без дапамогі рук.

🔥26😁11❤3🤨3👍2
Навукоўцы абверглі, што за 21 дзень можна сфармаваць звычку
У 1960 годзе плястычны хірург Максвэл Мальц выдаў кнігу, дзе спарадзіў ілжывы факт, які набыў вялікую папулярнасьць: на фармаваньне звычкі патрабуецца нібыта ўсяго 21 дзень.
Амэрыканскія навукоўцы абверглі гэта. Выкарыстоўваючы машыннае навучаньне, яны выявілі, што некаторыя звычкі фармуюцца даўжэй, чым іншыя. Напрыклад, уваходжаньне ў рытм трэніровак займае ў сярэднім каля шасьці месяцаў.

👍43
Выбух “самае магутнае ракеты ў гісторыі” быў кіраваны
Учора SpaceX ажыцьцявіла першы запуск звышцяжкае ракеты з усталяваным прататыпам касьмічнага карабля Starship. Ракета дасягнула вышыні 39 км, пасьля чаго выбухнула.
SpaceX паведаміла, што ракета выбухнула не самастойна: гэта быў кіраваны выбух па камандзе з цэнтру кіраваньня палётам.
«Некалькі рухавікоў сапсаваліся падчас выпрабавальнага палёту, назіралася страта вышыні і пачатак кручэньня. Была дадзеная каманда на завяршэньне выпрабаваньня».

🔥24👍11🤔3❤1
Выхадцы з Apple стварылі “смартфон будучыні” з праектарам замест экрану
Кампанія Humane, створаная былымі топ-мэнэджэрамі Apple, прэзэнтавала прыладу, якая, на іх думку, можа замяніць цяперашнія смартфоны.
Падрабязнасьці зьявяцца заўтра. Сёньня ж паказалі толькі кароткія відэа з асноўнымі функцыямі дэвайса. Гаджэт зусім маленькі, і яго можна прымацаваць, напрыклад, да курткі.
Узаемадзейнічаць з навінкаю можна жэстамі і галасавымі камандамі. Прылада праецыруе інфармацыю на паверхню, напрыклад, на далонь, стол або нататнік.
Гаджэт абсталяваны камэраю, якая распазнае аб'екты. На прэзэнтацыі сузаснавальнік Humane паказаў шакаладны батончык і спытаў, ці можна яго зьесці, зыходзячы з загадзя зададзеных дыетычных установак.

🔥16😁9👍7🤔1
У Пэнтагоне паведамілі, колькі іншаплянэтных цывілізацый знайшлі
Шон М. Кіркпатрык, дырэктар новага ведамства Пэнтагона, якое займаецца пытаньнямі неапазнаных лятальных аб'ектаў, зрабіў справаздачу перад Сэнатам ЗША.
Ён паведаміў, што з сотняў разгледжаных справаў, якія датычацца НЛА, «ведамства пакуль не знайшло праўдзівых доказаў пазаземнае дзейнасьці, пазаземных тэхналёгій або аб'ектаў, якія кідаюць выклік вядомым законам фізыкі».
Аднак Кірпатрык паказаў відэа з неапазнанаю сфэраю, якая рухаецца ў паветры. Ён адзначыў, што сабраных зьвестак проста недастаткова, каб дакладна ацаніць, што гэта за аб’ект.

🤔19😁9👍4👎1🤯1
У Францыі стварылі парфуму з водарам Месяца
Францускі парфумэр Міхаэль Маісееў распавёў аб сваім апошнім стварэньні: парфуме з пахам Месяца, на якую яго натхніў аповед База Олдрына, другога чалавека, які ступіў на паверхню спадарожніка Зямлі ў ліпені 1969 года.
Паводле астранаўта, пасьля таго, як ён зьняў шалом у месяцовым модулі, ён адчуў «рэзкі мэталічны пах, які нагадвае порах або пах пасьля выбуху пэтарды».
Аднак прыхільнікаў францускае парфумы чакае расчараваньне: месяцовы водар ня зьявіцца ў продажы, ён стане адным з экспанатаў Музэя космасу ў Тулузе.

🌚18❤6😁4👍1🤮1
У Беларусі ноччу назіралася паўночнае зьзяньне
Рэдкую для нашае краіны атмасфэрную зьяву, якую выклікала магутная геамагнітная бура, можна было бачыць у небе над большай часткаю Беларусі, у тым ліку ў Менску.

🔥63👍7❤5😍4
У ЗША стварылі супэртрывалыя папяровыя торбы
Амэрыканскія навукоўцы распрацавалі тэхналёгію стварэньня папяровых торбаў, якія не размакаюць ад вільгаці, маюць трываласьць, ня горшую за плястыкавыя торбы, могуць быць выкарыстаныя шматразова і добра перапрацоўваюцца.
Ключом да такіх уласьцівасьцяў стаў працэс тарэфікацыі (ад анг. torrefy – сушыць, смажыць). Ён прадугледжвае павольны нагрэў паперы пры дэфіцыце кіслароду. Пасьля 40 хвілін абпальваньня пры тэмпэратуры 200°C навукоўцы зафіксавалі павелічэньне паказчыкаў трываласьці на 1533%.

👍51❤4🤔1
Прэзэнтаваны новы браўзэр Opera One
Як адзначаюць распрацоўнікі, гэта новы, цалкам перапрацаваны браўзэр, які стане асноўным прадуктам Opera.
Opera One мае ўбудаваны штучны інтэлект (у тым ліку доступ да нэўрасеткі ChatGPT), а модульны інтэрфэйс наладжваецца ў залежнасьці ад кантэксту і запатрабаваньняў карыстальніка.
Яшчэ адна навіна – так званыя “выспы ўкладак” (Tab Islands), якія групуюць укладкі па тэматыцы. Напрыклад, пры выбары мейсца для абеду ўкладкі з мэню і рэстаранамі адкрыюцца на асобнай “высьпе”.

❤22👍14😁2💩2🥴1
Смартфон выбухнуў у руках дзіцяці, яно загінула
8-гадовая дзяўчынка загінула праз выбух мабільнага тэлефона Xiaomi Redmi Note 5 Pro, зь якім яна гулялася. Трагедыя здарылася ў Індыі, піша Gizmochina.
Падчас здарэньня смартфон не знаходзіўся на зарадцы: магутны сьмяротны выбух адбыўся ад перагрэву.
Для высьвятленьня дакладнае прычыны выбуху вядзецца расьсьледваньне. Xiaomi пакуль ніяк не камэнтавала сытуацыі.

😱39😢12🤬4👍1
Першы японскі месяцовы апарат разьбіўся?
Кампанія ispace паведаміла аб страце сувязі зь ім проста перад пасадкаю на паверхню Месяца.
Модуль Hakuto-R адправілі да Месяца на ракеце SpaceX Falcon 9 у сьнежні 2022 года. Да страты сувязі ўсё ішло паводле графіку.
Hakuto-R нёс на борце два месяцовыя ровэры: 4-колавы і трансформэр, распрацаваны аэракасьмічнаю агенцыяй JAXA сумесна з кампаніяй Sony, вытворцам цацак Tomy і прыватным Унівэрсытэтам Дасіся. Сфэрычны робат мусіў перайсьці ў працоўны рэжым і заняцца здымкаю паверхні Месяца.
На здымку: адно з апошніх фота, зробленых касьмічным апаратам

😢39❤2👍2
Папугаяў навучылі тэлефанаваць сябрам, і яны сталі шчасьлівейшыя
У натуральным асяродзьдзі многія папугаі жывуць зграямі. У хатніх умовах ад адзіноты ў іх могуць разьвіцца псіхалягічныя праблемы: яны могуць блукаць з боку ў бок або нават прычыняць сабе шкоду.
Амэрыканскія навукоўцы навучылі папугаяў званіць у званок, калі тыя хочуць пагутарыць зь іншымі папугаямі. Пасьля гэтага ім паказвалі планшэт з фотаздымкамі “сяброў”. Птушкі маглі самі выбраць, каму патэлефанаваць.
У выніку папугаі пачалі праяўляць больш сацыяльныя паводзіны: даглядаць за пёрамі, сьпяваць і гуляцца. А ўзаемадзеяньне птушак па відэа было вельмі падобным на жывыя зносіны.

🔥51❤11👍7🕊5😢1
Раскрытая прычына выбуху ў небе над Гомлем
Міжнародная мэтэорная арганізацыя (IMO) выявіла прычыну яркага выбліску, які быў бачны вечарам 19 красавіка ў небе над Гомлем і Кіевам.
Паводле арганізацыі, гэта быў балід, спароджаны ўваходам у атмасфэру Зямлі касьмічнага цела дыямэтрам 50 см і масаю некалькі сотняў кіляграмаў.

👍24😱9🔥4
У Бразыліі забаранілі Telegram
Сёньня пастановаю суда ў Бразыліі быў заблякаваны Telegram. Гэтакае рашэньне было прынятае праз тое, што прадстаўнікі кампаніі “не зрабілі неабходныя крокі для супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі краіны".
Улады патрабавалі ад Telegram перадаць ім асабовыя зьвесткі ўдзельнікаў і адміністратараў суполак неанацыстаў, якія нібыта датычныя да нападаў на навучальныя ўстановы.

😁33😢12👍1