Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Смартфон выбухнуў у руках дзіцяці, яно загінула 8-гадовая дзяўчынка загінула праз выбух мабільнага тэлефона Xiaomi Redmi Note 5 Pro, зь якім яна гулялася. Трагедыя здарылася ў Індыі, піша Gizmochina. Падчас здарэньня смартфон не знаходзіўся на зарадцы: магутны…
Выбухнуў яшчэ адзін смартфон ад Xiaomi

Redmi Note 12 Pro загарэўся ўсяго праз два месяцы пасьля пакупкі. Карыстальнік зь Індыі адчуў гарачыню ў раёне грудзей: у кішэні кашулі ляжаў смартфон. Хлопец пасьпеў выцягнуць тэлефон ды кінуць на зямлю, пасьля чаго той выбухнуў.

Цяпер карыстальнік зьбіраецца падаваць у суд на Xiaomi. Яго падтрымалі некаторыя іншыя ўладальнікі Redmi Note 12 Pro, якія таксама скардзяцца на моцны нагрэў смартфона.

#xiaomi
😱35🤔5👍2
Сёньня споўнілася 30 гадоў Інтэрнэту: цікавыя факты

30 красавіка 1993 года эўрапейская дасьледчая арганізацыя CERN апублікавала код Ціма Бэрнэса Лі, пачаўшы эпоху агульнадаступнага інтэрнэту.

ВВС згадвае цікавыя факты пра сусьветную сетку:

1. Першы ў сьвеце вэб-сайт працуе дагэтуль.

2. Самы вялікі сайт па аб'ёме трафіку – Netflix: ён зьядае амаль 15% сусьветнае перадачы даных.

3. Самы хуткі інтэрнэт у Эўропе – у Ісьляндыі: 150 мэгабіт за сэкунду.

4. Інтэрнэт ахоўваюць сем рэальных чалавек. Кожны мае ключ, які дазваляе перазапусьціць сусьветную сетку ў выпадку яе захопу або тэхналягічнае катастрофы.

5. Захоўваньне і перадача даных у інтэрнэце паглынае 20% сусьветнае электраэнэргіі.
🔥35😱14👍11
Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і ня вераць у яе будучыню

The Information расказаў пра арганізацыйныя і матывацыйныя праблемы ў камандах Apple, якія працуюць у над галасавым асыстэнтам Siri. Распрацоўнікі высьмейваюць яго і папросту не жадаюць займацца яго разьвіцьцём.

Яшчэ адна праблема — цякучасьць кадраў. Распрацоўнікі сыходзяць, бо ім прарануюць працу зь вялікімі моўнымі мадэлямі, на якіх будуюцца чаты накшталт Bard і ChatGPT.

Гэта прывяло да таго, што Apple вельмі моцна адстала ад канкурэнтаў OpenAI, Microsoft і Google, а супрацоўнікі сумняваюцца ў будучыні праекта.

#apple
❤13🤔9😁5👍1😢1
ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў

Выявілася, што ў некаторых выпадках чат-бот ChatGPT кансультуе пацыентаў лепш за прафэсійных дактароў. Дасьледаваньне апублікаванае ў часопісе JAMA Internal Medicine.

Аўтары прааналізавалі 195 выпадковых пытаньняў і адказаў з  форуму, на якім карыстальнікі зьвярталіся па кансультацыю да дактароў. Далей дасьледнікі задалі аналягічныя пытаньні ChatGPT, і група мэдыцынскіх спэцыялістаў ацаніла іх. Чат-бот атрымаў вышэйшыя ацэнкі за якасьць адказаў і эмпатыю да пацыентаў.

Адказы дактароў у сярэднім былі на 21% горшыя за адказы штучнага інтэлекту. Больш за тое, ChatGPT быў на 80,5% больш эмпатычны да людзей.

#ai
🗿22👍17😁10🤨7🔥3😢3
Браўзэр Safari выйшаў на другое месца ў рэйтынгу папулярнасьці

Паводле Statcounter, першае месца сярод браўзэраў для камп’ютараў па-ранейшаму займае Google Chrome: каля 66,13% рынку.

Сытуацыя на другім і трэцім месцах рэгулярна мяняецца. Калі летась другім паводле папулярнасьці браўзэрам быў Microsoft Edge, які абганяў Safari, дык сёлета яго доля на рынку ўпала. Такім чынам, на долю Safari цяпер прыходзіцца 11,87% рынку, а на долю Edge – 11%.

Чацьвёртае месца ў рэйтынгу займае Mozilla Firefox (5,65%), на пятым знаходзіцца Opera (3,09%), а на шостым – Internet Explorer (0,55%).
🤯14🤮6🤔5❤4👍3😁2
Колькасьць адкрытых укладак у браўзэры зьвязаная з псыхічным станам

Новае дасьледаваньне выявіла, што вялікая колькасьць адкрытых укладак браўзэра нэгатыўна ўплывае на псыхічны стан.

Апытаўшы 400 чалавек, навукоўцы высьветлілі, што кожны чацьвёрты адчувае стрэс падчас працы з браўзэрам, у якім адкрыта шмат укладак.
😁21🤔14👍8😢8🤣6❤2😱2👎1
Статыстыка: людзі праводзяць у экранах гаджэтаў ад 20% да 60% свайго часу.

Дасьледнікі з Electronics Hub сабралі статыстыку і прааналізавалі, колькі часу людзі ў розных краінах глядзяць у экраны і зь якою мэтаю.

У сярэднім на спажываньне кантэнту ў сучаснага чалавека сыходзіць 6 гадзін і 37 хвілін на дзень. Статыстыкі для Беларусі, на жаль, няма.

Карыснае дзейнасьці большасьць карыстальнікаў пазьбягае: 75% усяго часу зьвязаныя з забаўляльным кантэнтам. На першым месцы — відэа (53,72%), на другім — сацыяльныя сеткі (12,69%), трэцяе месца — за гульнямі (9,86%).
🤔22😱8👍3😢2❤1
Microsoft: штучны інтэлект прычыніць чалавецтву рэальную шкоду

Аб гэтым заявіў галоўны эканаміст Microsoft Майкл Шварц падчас выступу на Сусьветным эканамічным форуме ў Жэнэве. Паводле яго, штучны інтэлект істотна паўплывае прыкладна на 25% працоўных месцаў.

Шварц упэўнены, што ШІ мусіць рэгулявацца, аднак гэта трэба рабіць пры выкананьні наступнае ўмовы: выгада ад такога рэгуляваньня мае быць большай, чым патэнцыйная шкода ад ШІ.

Нагадаем, менавіта Microsoft актыўней за іншых інвэстуе ў кампанію OpenAI, якая прыдумала ChatGPT. Адначасова ў карпарацыі папярэджваюць, што штучны інтэлект стане небясьпечнаю зброяй у руках зламыснікаў.

#ai #microsoft
👍24😁8😱6🤡2👎1🤬1
Ад сёньня паролі становяцца непатрэбнымі

Ад сёньняшняга дня ўсе карыстальнікі Google могуць перайсьці на новы тып аўтарызацыі. Больш ня трэба запамінаць паролі ці праходзіць двухэтапную аўтарызацыю: дастаткова мець прыладу з сканэрам твару або адбітку пальца.

Спачатку трэба дадаць ключ доступу да свайго ўліковага запісу Google. Ключы доступу ствараюцца асобна для кожнае з прыладаў і захоўваюцца толькі на гэтых прыладах. Пры ўваходзе ў акаўнт Google на смартфонах і планшэтах Android ключы доступу ствараюцца аўтаматычна.

Ключы доступу немагчыма згубіць або скрасьці. Калі вы выкарыстоўваеце ключ з дапамогаю біямэтрыі, Google разумее, што гэта менавіта вы заходзіце ў свой акаўнт.

Як гэта працуе?

Напрыклад, вы стварылі ключ доступу для ноўтбука. Цяпер пры спробе ўвайсьці ў акаўнт Google ня трэба ўводзіць пароль: дастаткова дакрануцца да дактыляскапічнага сэнсара. Калі ж камп’ютар яго ня мае, можна абраць варыянт «выкарыстаць ключ доступу на іншай прыладзе» і аўтарызавацца праз скан пальцу на смартфоне.
👍37🤔13💩12❤‍🔥3🔥3🤡3
Эканаміст: вашую працу адбярэ ня ШІ, а чалавек, які ўмее ім карыстацца

Прафэсар міжнароднае эканомікі з Жэнэвы Рычард Болдуін лічыць, што той, хто навучыцца выкарыстоўваць штучны інтэлект для павышэньня асабістае прадукцыйнасьці, ня страціць працы ў будучыні.

«Працу ў вас забярэ ня ШІ, а той, хто карыстаецца ім», — адзначыў Болдуін на саміце Сусьветнага эканамічнага форуму.

На ягоную думку, ШІ можа пашыраць магчымасьці людзей і дапамагаць ім рабіць сваю працу лепей.

«Штучны інтэлект — гэта сховішча ведаў. Ён дае дадатковыя здольнасьці ўсім працаўнікам, асабліва сярэдняга ўзроўню», — дадаў эканаміст. ШІ можа за дзень дасягнуць узроўню «дарагога» і «таленавітага» працаўніка «з 20 гадамі досьведу», лічыць ён, і ў цэлым гэта адаб’ецца абсалютна на ўсіх прафэсіях.

#ai
👍43❤3
Каля Менску зьявіцца прадуктовая крама без прадаўцоў

У жылым комплексе “Зялёная гавань”, што каля Менску, рыхтуюць да адкрыцьця краму “Кропка”. Яе дзьверы будуць адчыненыя 24/7, а замест прадаўцоў там будуць працаваць тэхналёгіі.

У краме паставяць тры лядоўні, якія будуць адчыняцца па QR-кодзе. Каб купіць нешта, трэба будзе спампаваць мабільную аплікацыю, потым адкрыць дзьверы лядоўні, адсканаваць QR-код, адсканаваць штрыхкод на тавары ды аплаціць онлайн.
👍41😁6❤4🤔3🤮1🥴1
Названыя самыя простыя і складаныя ў рамонце смартфоны

У справаздачы спэцыялістаў сэрвісу Electronics Hub гаворыцца, што Asus, HTC і LG вырабляюць смартфоны, якія прасьцей за ўсё абслужыць: у сярэднім рамонт апаратаў гэтых брэндаў займае ня больш за 30 хвілін. У гэты ж сьпіс трапілі і два смартфоны ад Apple: iPhone 11 Pro Max ды iPhone 13.

Наадварот, складанасьць дэвайсаў, якія вырабляюць Sony, Xiaomi і Huawei, назвалі адносна высокаю.
👍37🤔1
Новая тэхналёгія пераўтварае любую паверхню ў сэнсарную панэль

Амэрыканскія навукоўцы распрацавалі тэхналёгію пад назваю SAWSense, якая можа стаць альтэрнатываю звыклым экранам, кнопкам ці галасавым камандам.

Прынцып працы SAWSense заснаваны на ўласьцівасьцях акустычных хваляў распаўсюджвацца па розных паверхнях. Разьмешчаны на роўнай паверхні (напрыклад, на стале, чайніку ці пральнай машыне) датчык ловіць акустычныя хвалі ад пастукваньняў ці свайпаў пальцамі. Нават гучны шум ніяк не ўплывае на яго працу.

Алгарытм на аснове машыннага навучаньня распазнае рухі пальцаў з дакладнасьцю 97%.
👍53🔥5👏4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як выглядае аўтакатастрофа на розных хуткасьцях

На відэа паказана, што адбываецца з аўтабамілем пры сутыкненьні з слупам на розных хуткасьцях. Значэньні дадзеныя ў мілях за гадзіну (1 м/г = 1,6 км/г).
🤯38👍13😱6🤔1😴1👀1
Google пераробіць старонку пошуку

Google хоча зрабіць пошук больш “наглядным, зручным пэрсаналізаваным і чалавечным”, з фокусам на больш маладую аўдыторыю. Аб гэтым даведаўся Wall Street Journal.

Кампанія плянуе паступова адыходзіць ад звыклага фармату выдачы з 10 сінімі спасылкамі. Пошукавая сыстэма стане больш арыентаванай на канкрэтнага чалавека. У прыватнасьці, у ёй зьявіцца чат-бот з штучным інтэлектам і больш візуальных элемэнтаў, напрыклад, кароткія відэа ды рэлевантныя пасты з сацсетак.
🔥23👍17😐8🤮5🤔2
Мозг малпы злучылі з камп’ютарам, і атрымаўся фэнамэнальны вынік

Кітайскія навукоўцы ўпершыню ў гісторыі без трэпанацыі чэрапа правялі датчыкі праз сасуды, дасягнуўшы маторнае кары мозгу малпы. У выніку жывёла змагла актыўна кіраваць рабатызаванай рукою “сілаю думкі”.

“Посьпех першага выпрабаваньня на жывёлах — гэта прарыў ад нуля да адзінкі, але дасягненьне посьпеху ў клініцы — гэта працэс ад 1 да 100, таму нам яшчэ трэба прайсьці доўгі шлях”, — сказаў нэўрахірург Ма Юнцзэ, які браў удзел у экспэрымэнце.
👍46🤯20🤔6🔥5😢1
Актыўнае карыстаньне інтэрнэтам у сталым узросьце зьмяншае рызыку дэмэнцыі

Амэрыканскія дасьледнікі назіралі за групаю з 18154 чалавек ва ўзросьце ад 50 да 65 гадоў на працягу васьмі гадоў. У выніку тыя, хто рэгулярна выходзіў у сетку, мелі на 50% менш шанцаў захварэць на дэмэнцыю, чым тыя, хто практычна не карыстаўся камп’ютарам.

Але ня ўсё так проста. Гаворка ідзе аб працягласьці працы ў інтэрнэце ад 6 хвілін да 2 гадзін на дзень. Тыя ж, хто не зачыняў браўзэр больш за 6 гадзін у дзень, наадварот, яшчэ больш рызыкавалі займець дэмэнцыю.
👍48❤4
ЗША ліквідавалі расейскую шпіёнскую праграму

Амэрыканскія праваахоўныя органы «нэўтралізавалі» праграмнае забесьпячэньне для кібэршпіянажу пад назваю Snake, падкантрольнае Фэдэральнай службе бясьпекі Расеі, паведаміла Міністэрства юстыцыі ЗША.

ФСБ Расеі каля 20 гадоў выкарыстоўвала гэтую праграму для крадзяжу канфідэнцыйных дакумэнтаў з камп’ютараў сама меней у 50 краінах сьвету. Дакумэнты належалі ўрадам краінаў NATO, журналістам з гэтых краінаў і іншым асобам, якія ўяўлялі цікавасьць для Расеі.
👍47🤯7🤡4🖕4❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ля Менску ўтварыўся віхраслуп

Рэдкая для Беларусі зьява трапіла на відэа: невялікі віхраслуп узьнік проста на трасе. Зрэшты, даволі хутка міні-тарнада распусьцілася ў паветры.
😱38❤7🤯6👍5🤔2😢1
У Вялікай Брытаніі нарадзілася першае дзіця ад трох чалавек

Жанчыны з мутаванымі мітахондрыямі могуць перадаць генэтычныя хваробы сваім дзецям. Каб гэтага не адбылося, брытанскія навукоўцы распрацавалі працэдуру трохбаковага ЭКА.

Зь яйкаклеткі маці дастаюць ядро, зьмяшчаюць яго ў здаровую яйкаклетку донаркі і апладняюць спэрмаю бацькі. Такім чынам, дзіця фармальна мае трое бацькоў (пры гэтым толькі 0,2% генэтычнага матэрыялу — ад донара).

Дазвол на правядзеньне ўнікальнага ЭКА быў дадзены брытанскім парлямэнтам ў 2015 годзе.
❤38🤯23👍11😱4🤔1