Куфар старажытнасцяў — музейны праект, накіраваны на зберажэнне беларускай спадчыны
‣ Цікавосткі;
‣ Незвычайныя старонкі беларускай гісторыі;
‣ Малавядомыя гістарычныя факты.
Незвычайнае побач. У зборах праекта знаходзіцца цэгла-пальчатка з Мінска. Гадоў 300 таму бегаў па ваколіцах невялікі сабака і пакінуў след на цэгле, якая сушылася пад адкрытым небам. З таго часу яе можна празваць у жарт «лапчатка».
Падпісвайцеся:
@kufar_starazytnasc

🔥22👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Магічныя шахматы становяцца рэальнасьцю
Ізраэльскі стартап GoChess запусьціў праект з шахматамі, якія рухаюцца. Фігуркі працуюць на магнітных рэйках, а кіраваць імі можна проста са смартфона.

👍39⚡2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Ілану Маску не дазволілі ўжыўляць чыпы ў чалавечыя мазгі Улады ЗША забаранілі кампаніі Ілана Маска Neuralink выпрабоўваць нэйрачыпы на людзях. Пра гэта стала вядома агенцтву Reuters. Праект мільярдэра па ўжыўленьні чыпа ў чалавечы мозг прадугледжвае, што…
Ілану Маску ўсё ж дазволілі выпрабоўваць чыпы для мазгоў на людзях
Neuralink атрымала дазвол амэрыканскіх уладаў на клінічныя выпрабаваньні на людзях. Пра гэта кампанія паведаміла на сваёй старонцы ў Twitter.
Neuralink распрацоўвае нэўрачып, які дазволіць перадаваць сыгналы мозгу праз Bluetooth, каб кіраваць камп’ютарам “сілаю думкі”. Мяркуецца, што капсула будзе мацавацца за вухам, а ад яе да мозгу будуць ісьці 1500 электродаў.
Паводле Ілана Маска, які заснаваў кампанію, чып дазволіць кантраляваць гармоны, спраўляцца з трывожнасьцю, прымусіць мозг працаваць больш эфэктыўна і дапаможа перамагчы гэтакія праблемы як параліч і сьлепата.

👍27🤯13🤔7👎4🤮4❤1
Пакрыўджаная касатка навучыла іншых нападаць на лодкі
У 2022 годзе ў Гібралтарскім праліве было зафіксавана больш за 200 нападаў касатак на лодкі. Гэтакія выпадкі, якія прыводзяць да пашкоджаньняў суднаў, працягваюцца і сёлета.
Раней касаткі баяліся людзей і не падплывалі блізка. Навукоўцы доўга не разумелі, што адбываецца, і, здаецца, нарэшце знайшлі адказ на гэтае пытаньне.
Паводле іх, першыя напады зьдзяйсняла адна касатка-матрыярх, якую назвалі Белая Глэдзіс. Верагодна, аднойчы яна выпадкова сутыкнулася з суднам і атрымала балючыя траўмы. Пасьля гэтага Белая Глэдзіс пачала помсьціць і наўмысна нападаць на лодкі. Больш за тое, з часам яна навучыла іншых касатак рабіць тое ж самае.

🤯36👍9❤7🔥5👏2🤬1😢1🤨1
На дне Ціхага акіяну знайшлі больш за 5000 невядомых навуцы жывёлаў
Зона Кларыён-Кліпэртан — вялікая тэрыторыя на дне Ціхага акіяну паміж Гаваямі і Мэксыкаю, дзе глыбіня дасягае 6 км. На працягу некалькіх гадоў навукоўцы з дапамогаю глыбакаводных апаратаў выявілі тут 5578 розных відаў жывёлаў.
Зь іх каля 90% раней ніколі не сустракаліся і не вывучаліся. Больш за тое, амаль усе гэтыя жывыя істоты больш нідзе не распаўсюджаныя. У абсалютнай большасьці відаў пакуль нават няма назваў.

🤩38👍33❤9👀3🤪2
Створаная электронная скура
Электраскура – распрацоўка каманды Стэнфардзкага ўнівэрсытэту – імітуе рэцэптары, якія дазваляюць людзям адчуваць дотыкі, зьмены тэмпэратуры і іншыя ўзьдзеяньні.
Новая тэхналёгія дапаможа ў распрацоўцы спэцыяльнага пакрыцьця для пратэзаў, а таксама дазволяць аднавіць адчувальнасьць пацыентам з пашкоджанаю скураю.

❤46👍18🔥6❤🔥2
Міні-кенгуру вяртаюцца ў Паўднёвую Аўстралію праз 100 гадоў пасьля зьнікненьня
Bettongia penicillata — жывёлы-торбачнікі, якія выглядаюць як міні-кенгуру. За апошнія два стагодзьдзі іх колькасьць скарацілася праз драпежніцтва ліс і дзікіх катоў, а таксама страты прыдатнага для жыцьця асяродзьдзя.
Цяпер толькі некалькі тысяч “міні-кенгуру” жывуць у асобных раёнах Заходняе Аўстраліі, у запаведніках і на выспах. Аднак нядаўна яны вярнуліся на поўдзень пасьля таго, як былі ізноў інтрадуцыяваныя абаронцамі прыроды.

❤43🥰21👍9👏3
Першаю грамадзянкаю Беларусі у космасе стане бортправадніца «Белавіі»
Марыну Васілеўскую прызначанылі ў асноўны экіпаж для палёту на Міжнародную касьмічную станцыю, інфармуе «Інтэрфакс».
Дублёрам Марыны Васілеўскае прызначылі Анастасію Лянкову — дзіцячага хірурга Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру.
Касманаўт Алег Навіцкі стане камандзірам карабля.
Фота: Роскосмос

🤮41🔥11❤5👍4🙉3🗿2💩1
Porsche выпусьціла ровар за $15,000
Вытворца раскошных аўтамабіляў Porsche ў партнёрстве зь нямецкаю кампаніяй па выпуску ровараў Rotwild стварылі два новыя электрабайкі.
Абедзьве мадэлі адрасаваныя тым, хто любіць катацца па лясных сьцежках. Адна зь іх каштуе $14,250, другая (з экслюзіўным пакрыцьцём) — на $1100 даражэйшая.

😁30👍8🤯8❤2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Apple запусьціць сэрвіс з самаю вялікаю ў сьвеце бібліятэкаю клясычнае музыкі 28 сакавіка Apple выпусьціць аплікацыю Apple Music Classical, якую пазыцыянуюць як найбуйнейшы ў сьвеце каталёг клясычнае музыкі. Абяцаюць сотні плэйлістоў, тысячы альбомаў, падрабязныя…
Сэрвіс клясычнае музыкі ад Apple стаў даступны і на Android
Кампанія выпусьціла на Android мабільную аплікацыю з “самым вялікім у сьвеце каталёгам клясычнае музыкі” Apple Music Classical. Яе ўжо можна спампаваць у Google Play.
Праграма прапануе плэйлісты, эксклюзыўныя альбомы, а таксама біяграфіі. Шукаць можна па кампазытарах, катэгорыях, творах, дырыжорах або нумары ў каталёгу.

👍34🤔2🥰1😴1
Навукоўца: прышэльцы прысутнічаюць на Зямлі і вядуць выведку
Прафэсар Стэнфардзкага ўнівэрсытэту і намінант на Нобэлеўскую прэмію Гары Нолан на мінулым тыдні выступіў на канфэрэнцыі, прысьвечанай НЛА. Навукоўца заявіў, што іншаплянэтныя цывілізацыі ня раз наведвалі Зямлю і ўсё яшчэ прысутнічаюць тут.
Ён таксама заявіў, што людзі бачылі прышэльцаў раней.
“Думаю, гэта прасунутая форма выведкі з выкарыстаньнем нейкіх пасярэднікаў", – дадаў Нолан.
Раней ЦРУ ўпаўнаважыла Нолана расьследваць выпадкі «гаванскага сындрому», аб сымптомах якога з 2016 году пачалі паведамляць некаторыя супрацоўнікі амэрыканскіх амбасадаў на Кубе і ў іншых краінах, якія нібы ўзаемадзейнічалі з НЛА.

😁38🤔20👍5🤯5💩3😱2🌚2🗿2🤮1🦄1
Неймаверныя здымкі нашае галяктыкі
Абвешчаныя пераможцы конкурсу Milky Way Photographer of the Year 2023.

❤55😍14👍11❤🔥6