This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Робат-адпыльвач зрабіў першыя крокі
Амэрыканская кампанія Migo Robotics стварыла робат-адпыльвач Ascender, які можа паднімацца па сходах. Над прыладаю працавала каманда інжынэраў з Google, Boston Dynamics, Dyson і Ecovacs.

👍49🤯8
Паглядзіце, якім будзе жылы комплекс “Паўночны бераг”
Onliner наведаў офіс продажаў маштабнага ЖК, які будуе арабскі інвэстар у паўночнай частцы Менску, на палях ля Цнянскага вадасховішча.
Нягледзячы на тое, што кампанія пабудавала самы высокі гмах у сьвеце — Бурдж Халіфа — “Паўночны бераг” у Менску мае быць невысокі.
Пад забудову адвялі больш за 1000 гектараў зямлі. Праект разьлічаны да 2040 года.

💩39🔥10🤬7👎5👍2😁2🤩2🤮2😱1🤡1
Створаная тканіна, якая выпрацоўвае энэргію
Каманда кітайскіх спэцыялістаў стварыла тканіну, якая атрымлівае энэргію ад трэньня ў выніку руху цела.
Па аптымізацыі гэтае тэхналёгіі можна будзе ствараць электронныя прылады, убудаваныя ў вопратку, адзеньне, бялізну і галаўныя ўборы. Яны дазволяць адсочваць біялягічныя паказчыкі для ацэнкі рызыкі захворваньняў, кантраляваць узровень картызолу для вызначэньня ступені стрэсу або выяўляць патагенныя мікраарганізмы. Для гэтага камандзе патрабуецца дапрацаваць дызайн і працэс вытворчасьці.

👍25❤19
У Нямеччыне царкоўную службу ўпершыню правёў штучны інтэлект
Набажэнства адбылося ў Баварыі. Штучны інтэлект быў «увасоблены» аватарам цемнаскурага пастара на велізарным экране над алтаром.

🤯40👍10🤮10🤔5😁3🌚3🖕3👎2🫡1
Стала вядома, якое рэчыва запавольвае старэньне. Яно ёсьць у энэргетыках
Паводле апошніх дасьледаваньняў, дадатковы прыём таўрыну павялічыў сярэднюю працягласьць жыцьця паддосьледных мышэй на 10-12%, а чарвякі сталі жыць на 3 дні даўжэй, чым звычайна.
Таўрын — амінакіслата, якая зьмяшчаецца ў морапрадуктах, мясе, малочных прадуктах, дзіцячых сумесях і энэргетычных напоях.

👍41🤔4🤡2
Як могуць выглядаць чалавечыя пасяленьні на Марсе?
Журналісты выданьня Daily Mail паразмаўлялі з экспэртамі і даведаліся, як могуць выглядаць касьмічныя станцыі і калёніі на Марсе. Затым нэўрасетка Midjourney стварыла выявы паводле тэкставага апісаньня.

👍31❤6🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папугая навучылі гаварыць, і ён паскардзіўся на боль у жываце
Джэн Кунья навучыла свайго папугая размаўляць пры дапамозе планшэта з выявамі розных прадметаў, на якія птушка можа націскаць языком. Калі Джэн дадала на дошку часьціны цела, папугай пачаў рэгулярна націскаць на выявы, каб сказаць, што ў яго баліць жывот.
Вонкавых прыкметаў хваробы жанчына не заўважыла, але вырашыла ўсё ж зьвярнулася да доктара. Выявілася, што папугай сапраўды захварэў. Цяпер ён прымае антыбіётыкі.
Ад пачатку прыёму лекаў птушка ані разу не паскардзілася на боль у жываце, а з дапамогаю планшэту кажа, што пачуваецца добра.

🤯41😍32❤17👍9🤔3😱2😁1🍾1
У ЭЗ забароняць ноўтбукі з убудаванымі акумулятарамі
Эўрапарлямэнт прыняў новую дырэктыву, якая забараняе продаж ноўтбукаў, абсталяваных няздымнымі акумулятарамі.
З 2027 года ў ЭЗ можна будзе прадаваць толькі такія ноўтбукі, канструкцыя якіх прадугледжвае простую замену акумулятараў. Закон накіраваны на падаўжэньне тэрміна эксплуатацыі ноўтбукаў і зьніжэньне аб'ёмаў шкоднага для экалёгіі электроннага сьмецьця.

👍103🎉6👎3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Кітаі змагаюцца са сьпёкаю з дапамогаю штучнага дажджу
На гмахах усталёўваюць гарматы, якія распыляюць ваду. Гэтак тэмпэратура паветра крыху зьніжаецца, і сьпёка пераносіцца лягчэй.

👍45❤13🔥5
Каналы ў Instagram цяпер могуць ствараць усе карыстальнікі
Раней каналы ў тэставым рэжыме маглі ствараць толькі выбраныя карыстальнікі. Цяпер Meta запускае гэтую функцыю для ўсіх і па ўсім сьвеце.
Аўтары могуць запрашаць суаўтараў, у разьдзеле «Ўваходныя» зьявіцца спэцыяльная ўкладка для каналаў.
У каналах можна публікаваць тэкставыя і галасавыя паведамленьні, малюнкі, апытаньні і рэакцыі — ўсё тое ж, што і ў каналах Telegram.

👍21🥱15🤡7❤1🤮1
Apple стварыла новы матэрыял для абароны iPhone ад драпінаў
Спэцыялісты кампаніі Apple вынайшлі матэрыял, зь якога можна зрабіць устойлівы да пашкоджаньняў і падзеньня корпус для смартфона. Адпаведны патэнт заўважыла выданьне Appleinsider.
У тлумачэньні да патэнту гаворыцца, што для абароны iPhone ад драпінаў можна выкарыстоўваць створаны з спэцыяльнага сплаву мэталаў корпус, аднак у гэтым выпадку зьяўляюцца перашкоды для сувязі.
У сувязі з гэтым кампанія вынайшла кампазытны матэрыял на аснове мэталаў і керамікі. Паводле інжынэраў, смартфон з абароненым корпусам практычна ня мае патрэбы ў чахлах і іншых аксэсуарах.

❤21🤔11👍8👌2