Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Аўстралійскім дактарам выдаляюць апэндыкс перад паездкаю ў Антарктыку. Навошта?

Справа ў тым, што ўзімку на аўстралійскай антарктычнай станцыі дзяжурыць толькі адзін доктар. Калі зь ім нешта здарыцца, дасьледнікі застануцца без мэдыцынскае дапамогі як мінімум на паўгода.

Эвакуяваць хворага з Антарктыды зімою — таксама ня выйсьце, бо гэта практычна немагчыма праз суровыя умовы надвор'я. Таму, каб пазьбегнуць непрыемнасьцяў, апэрацыя па выдаленьні апэндыкса абавязковая для ўсіх лекараў з Аўстраліі, якія плянуюць зімаваць у Антарктыцы.

Правіла ўвялі пасьля інцыдэнту ў 1961 годзе, калі падчас экспэдыцыі савецкаму доктару Леаніду Рагозаву прыйшлося самастойна выразаць сабе апэндыкс. Ён правёў апэндэктамію навобмацак з дапамогаю двух ненавучаных асыстэнтаў, мясцовага анэстэтыка і люстэрка (гэта можна ўбачыць на здымку).
😱46👍6😨3🔥2😢2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зьявіўся робат, які прыбірае туалеты

Нью-Ëркская кампанія Somatic стварыла робата з штучным інтэлектам, які ўмее прыбіраць туалеты.

Аднак цалкам ён ня можа замяніць чалавека. Калі робат сутыкнецца з чымсьці незвычайным, ён выкліча супрацоўніка, а сам пяройдзе да чышчэньня наступнага памяшканьня.
👍39😁16😱4❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навукоўцы стварылі ўнітаз, да якога нічога не прыстае

Новы спосаб 3D-друку з ужываньнем спэцыяльнага матэрыялу дазваляе рабіць асабліва гладкія паверхні.

У якасьці матэрыялу выкарыстоўваецца сумесь з гідрафобных плястыку і пяску, якія затым злучаюцца з дапамогаю лязэрнага выпраменьваньня для стварэньня спэцыфічнае тэкстуры. Потым паверхня апрацоўваецца сыліконавымі алеямі, якія пранікаюць унутр матэрыялу.

Тэхналёгію выкарысталі для стварэньня ўнітаза, паверхня якога застаецца чыстаю пры любых абставінах. Для тэсту выкарыстоўвалі брудную ваду, малако, ёгурт, мёд, гель з крухмалу і сынтэтычныя фэкаліі.
🔥46👍13💩6🎉3❤1🍌1
CAPTCHA адыходзіць у мінулае

Людзі сталі здаваць тэст на бота горш, чым самі боты. Аб гэтым сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага амэрыканскімі навукоўцамі.

«Прадукцыйнасць ботаў аказалася нашмат вышэйшая за паказчыкі людзей. 1000 удзельнікаў экспэрымэнту ў сярэднім паказалі ад 50% да 84% дакладнасьці за 9-15 сэкундаў працы. Боты ж менш як за сэкунду прадэманстравалі правільныя адказы у 99,8% выпадкаў. Эпоха CAPTCHA цалкам адышла ў мінулае», — робяць выснову навукоўцы.
😁35👍27😱8👨‍💻1
На гэтыя малюнкі трэба глядзець здалёк

У Reddit пачалі ствараць выявы вядомых людзей з дапамогаю нэўрасетак Stable Diffusion і ControlNet.

Калі не ўглядацца ў дэталі і глядзець на малюнкі здалёк (на адлегласьці выцягнутае рукі), можна ўбачыць партрэты знакамітасьцяў.
❤23👍14😱10🔥3
Колькі людзей трэба перасяліць на Марс, каб утварыць жыцьцяздольную калёнію?

Навукоўцы з Унівэрсытэту Джорджа Мэйсана тэставалі мадэлі марсыянскіх пасяленьняў на 28 гадоў.

Аказалася, што пачатковая папуляцыя ў 22 чалавекі — гэта мінімум, неабходны для падтрыманьня жыцьцяздольнага памеру калёніі на Марсе.

Як думаеце, гэтага дастаткова?
🤔53👍10
Instagram распрацоўвае новы стыкер для сторыз — «Астралёгія»

Аб гэтым паведамляюць інсайдэры. Пакуль невядома, як стыкер будзе працаваць, але мяркуецца, што ён будзе пісаць кароткі астралягічны прагноз (“гараскоп”) для аўтара публікацыі.
💩44😁21❤2👍2🔥2
Стала вядома, што знайшоў на Месяцы індыйскі месяцаход

Індыйскі месяцаход «Праг'ян» упершыню ў гісторыі вывучыў склад паверхні Месяца і знайшоў алюміній, серу, кальцый, жалеза, хром, тытан, а таксама кісларод.

24 жніўня месяцаход пасьпяхова сышоў з пасадачнага модулю ў раёне паўднёвага полюсу Месяца. Апарат будзе працаваць прыкладна адны месяцовыя суткі, або 14 зямных.
❤‍🔥34👍24
Honor прэзэнтавала незвычайны смартфон-торбу з гнуткім экранам

На выставе ў Бэрліне Honor паказала канцэпт прылады пад назваю Magic V Purse – жаночы смартфон-торбу з гнуткім экранам.

Сыстэма мае некалькі анімаваных заставак, якія паказваюцца на экране ў рэжыме Always OnDisplay. Яны распрацоўваліся ў супрацоўніцтве з дызайнэрамі адзеньня і мастакамі.

Таўшчыня дэвайса ў закрытым стане — 9 мм.
😁31👍7🤯6🤔4🥴4❤2🔥1
Lenovo прэзэнтавала акуляры-тэлевізар

Кітайская кампанія Lenovo паказала акуляры Legion Glasses, здольныя замяніць тэлевізар з дыяганальлю 100 цаляў.

Акуляры абсталяваныя парай OLED-экранаў з разрозьненьнем 1920×1080 пунктаў і дынамікамі. Праз USB-C іх можна падлучыць да смартфона ці камп’ютара.

Ацанілі гарнітуру ў €500.
👍36🤔12🤡3💩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Android абнавіў лягатып

Самае прыкметнае — адмова ад напісаньня «android» на карысьць «Android». У кампаніі лічаць, што вялікая літара дадасьць вагі апэрацыйнай сыстэме. Заадно зьмянілі шрыфт.

Зялёны робат стаў дынамічным. Лягатып ў выглядзе галавы цяпер можа быць ня толькі зялёным, але якога заўгодна колеру, ды яшчэ й з рознымі прычоскамі. Робат у поўны рост стаў больш круглявым.

Усё гэта Google і вытворцы Android-прыладаў пачнуць актыўна выкарыстоўваць да канца гэтага года.
🔥24😁13👍6🥴3🗿2🤮1
Apple можа пачаць выпускаць танныя «макбукі»

Паводле крыніцаў з Тайваня, кампанія Apple вядзе распрацоўку таннае вэрсіі ноўтбука, які дазволіць канкураваць у сэгмэнце «хромбукаў». Гэта можа адбыцца ўжо ў другой палове 2024 года.

Карпусы танных ноўтбукаў Apple будуць мэталічныя, аднак вырабляць іх будуць «зь іншых матэрыялаў», адрозных ад MacBook Air і MacBook Pro. Таксама зьніжэнне кошту заканамерна адаб'ецца як мінімум на мэханічных кампанэнтах лэптопаў.
❤17🥱9👍7
Nike выпусьціла незвычайныя красоўкі з моркваю

Новыя красоўкі Nike Air Jordan будуць даступныя толькі ў памерах для пачатковае школы па цане $95.

Як вам гэтакі дызайн?
😁29❤10🤩8👍7😐5