Кітайцы паказалі самы маленькі ў сьвеце ноўтбук
Кітайская кампанія GPD рыхтуецца выпусьціць Win Mini — мініятурны ноўтбук, які да таго ж можа выступаць у якасьці гульнявое кансолі. Прылада працуе пад кіраваньнем Windows 11 і абсталяваная трыгерамі і джойстыкамі, якія актывуюцца толькі ў гульнях.
Win Mini атрымаў 7-цалевы IPS-дысплэй з разрозьненьнем 1080p і частатою 120 Гц, 16 ці 32 ГБ апэратыўнае памяці, SSD аб'ёмам ад 512 ГБ да 2 ТБ.

👍35🤔6🥰4❤2👎2
Курэньне электронных цыгарэтаў памяншае яечкі ў мужчын
Выявілася, што электронныя цыгарэты аказваюць згубны ўплыў на мужчынскую фэртыльнасьць.
Дасьледаваньне навукоўцаў з Унівэрсытэцкага каледжу ў Лёндане паказала, што таксычныя хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для наданьня вэйпам смаку садавіны ці мяты, аказваюць таксама шкоднае ўзьдзеяньне на выпрацоўку спэрмы ў арганізме і рухавасьць спэрматазоідаў.

😁56👍14😱10🌚6🤓3🔥2🍌2
Астраномы знайшлі плянэту, на якой можа быць жыцьцё
Плянэта K2-18 b атрымала сваю назву ад зоркі, разьмешчанай прыкладна ў 120 сьветлавых гадах ад нас, што даволі блізка. Яе дыямэтр у 2,6 раза большы за дыямэтр Зямлі, але важыць яна ў 8,6 раза больш.
Паводле атрыманых з дапамогаю тэлескопа Джэймса Ўэба зьвестак, K2-18 b — гэта плянэта-акіян, то бок уся яе паверхня пакрытая вадою. Яе атмасфэра багатая на вадарод, мэтан і вуглякіслы газ. Раней плянэты такога тыпу прызналі найбольш прыдатнымі для жыцьця.
Тэлескоп таксама выявіў на K2-18 b малекулы дымэтылсульфіду, якія на Зямлі вылучаюцца фітаплянктонам у моры. Гэта дае надзею знайсьці на плянэце-акіяне жыцьцё.
На малюнку: плянэта ва ўяўленьні мастака

🔥50👍11
Apple прэзэнтавала першы тытанавы iPhone
На сёньняшняй прэзэнтацыі кампанія Apple паказала iPhone 15 і iPhone 15 Pro з новымі працэсарамі і моцна палепшанымі камэрамі.
Заўважныя новаўвядзеньні ў iPhone 15:
• Dynamic Island, як у iPhone 14 Pro;
• задняе шкло цяпер матавае.
Што можна адзначыць у iPhone 15 Pro:
• рамкі вакол экрана сталі яшчэ танчэйшыя;
• на бакавой грані зьявілася новая фізычная кнопка, якую можна самастойна наладзіць на розныя дзеяньні;
• самі грані сталі менш вострыя — цяпер яны ня будуць рэзаць руку;
• зьявіўся рэжым шумапрыглушэньня і адзьдзяленьня голасу падчас тэлефоннае размовы ў шумным мейсцы.
Усе новыя мадэлі атрымалі порт USB-C замест старога Lightning.

🥱41❤11👍7🥰2🤮2👏1
Створаны флямастар, які капіюе колер чаго заўгодна
Амэрыканскі стартап запусьціў збор сродкаў на выпуск “разумнага флямастара” Colorpik Pen. Прылада скануе колер любога аб’екта, потым зьмешвае чарніла розных колераў і атрымлівае гэтакі самы колер, які мае аб’ект.
Па перадзамове на Kickstarter разумны флямастар можна набыць за $159.

👍61🥰3😐2
Прэзэнтаваны тэлевізар спэцыяльна для сабак
Паўднёвакарэйскі стартап Sunny Wave Tech распрацаваў тэлевізар Dogsplay, адаптаваны пад асаблівасьці зроку сабак.
Сабакі здольныя ўспрымаць каля 70 кадраў за сэкунду, у той час як людзі – толькі 30. Акрамя таго, сабакі адрозьніваюць усяго некалькі колераў, таму і на экране будуць паказвацца толькі сіні, жоўты і шэры.
Каб на новым дэвайсе было што глядзець, стартап запускае яшчэ й анлайн-кінатэатар Dogflix з адмысловым сабачым кантэнтам. Відэа падзеленыя на 4 катэгорыі: "Расслабленьне", "Прыгоды", "Шоў пра ежу" ды "Мультыкі".

😁36👍13🥰8❤6🤯4🥴3🤔1
Створаны матэрыял, які забівае больш як 99% бактэрый
Новы нанаматэрыял на аснове чорнага фосфару можа быць інтэграваны ў павязкі на раны, імплантанты і мэдыцынскі інструмэнт, што дапаможа абараніцца ад бактэрыяльных інфэкцыяў.
Штодзённае мясцовае прымяненьне матэрыялу прадэманстравала вынікі, параўнальныя зь дзеяньнем антыбіётыкаў: загаеньне ранаў на 80% адбылося за сем дзён.

🔥52👍15
Google запусьціў генэратар смайлікаў: цяпер эмоджы можна міксаваць
У вэб-вэрсіі пошуку зьявілася магчымасьць генэраваць уласныя камбінацыі эмоджы. Іх можна капіяваць у выглядзе стыкераў.
Для гэтага трэба ўвесьці ў пошукавы радок запыт “Emoji Kitchen” і ў блёку над пошукаваю выдачаю націснуць “Гатуем разам”. Затым выбраць зь некалькіх дзясяткаў смайлікаў неабходны або скарыстацца рандамайзэрам.

🔥38👍6❤5🦄5🌭2
У Бразыліі знайшлі першы ў гісторыі гібрыд сабакі і лісы
Навукоўцы апублікавалі вынікі вывучэньня дзіўнае жывёлы, якую яшчэ ў 2021 годзе зьбіла машына. Вэтэрынары не змаглі высьветліць, хто перад імі: сабака ці ліса.
Супрацоўнікі мясцовых унівэрсытэтаў правялі генэтычныя тэсты і вызначылі, што жывёла ёсьць паўкроўкаю: яе маці – ліса, а бацька – сабака.
Зьверу далі назву «догксім». Да людзей ён ставіўся насьцярожана, хаця дазваляў сябе пагладзіць. У ежы догксім аддаваў перавагу жывым грызунам, а не сабачаму корму, брахаў, як сабака, але рухаўся, як ліса.
На жаль, сёлета жывёла памерла. Але навукоўцы мяркуюць, што ў дзікай прыродзе можа быць больш такіх гібрыдаў.

🥰31😱12😢9👍3❤1