Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Паглядзіце на беларускіх павукоў: чароўныя фота

Павукі, што трапілі ў кадр, цалкам бясьпечныя для чалавека. Здымкі публікуе @onlinerby.
❤69👍8😱8🥴8👾4🤩2😐1
Гэтак можа выглядаць першы жылы квартал на Месяцы

“Месяцовы ліхтар” — гэта дызайн-канцэпт паселішча на Месяцы, распрацаваны для праекта Olympus у рамках праграмы NASA па стварэньні аўтаномных будаўнічых тэхналёгіяў, якія можна выкарыстоўваць на Месяцы і Марсе.
❤23👍16❤‍🔥4😱2
Forwarded from cybulinka
Актыўнасьць мазґоў падчас відэазванкоў не такая высокая, як пры звычайнай размове

Раней стала вядома, што нашыя целы сынхранізуюцца падчас віртуальнай размовы амаль гэтак сама, як і пры рэальнай, таму навукоўцы пастанавілі, што відэазванкі могуць быць годнай заменай звычайнай камунікацыі. Але для мазґоў, відаць, розьніца ўсё ж больш значная.

У новым дасьледаваньні аўтары параўналі нэўронныя рэакцыі ў мазґах ахвотнікаў падчас звычайнай і віртуальнай сустрэчы з дапамогай ЭЭГ.

Такі падыход дазволіў выявіць, што падчас відазванкоў мазґавая актыўнасьць была ніжэй, чым у выпадку асабістай размовы.

Аўтары таксама заўважылі, што ў людзей падчас звычайнай гутаркі пашыраліся зрэнкі, адбываўся больш працяглы візуальны кантакт і ў мазґах з большай інтэнсыўнасьцю ішло распазнаваньне твару суразмоўцаў. У Zoom усё было ня так выразна.

Такія вынікі, на думку аўтараў, падкрэсьліваюць важнасьць жывых сустрэч для сацыяльных паводзінаў чалавека.
👍47😁2❤1🤔1
Motorola прэзэнтавала гнуткі смартфон-бранзалет

Дэвайс з 6,9-цалевым POLED-экранам і разрозьненьнем FHD+ можа прымаць розныя формы і згінацца пад рознымі кутамі.

Пакуль гэта толькі канцэпт, паказаны на прэзэнтацыі Lenovo Tech World 2023. Зьвестак аб афіцыйным рэлізе няма.
👍36🤔13🔥8😁5🤮4👨‍💻3
У Беларусі выбралі найлепшы архітэктурны праект году

У Менску нядаўна завяршыўся XV Нацыянальны фэст архітэктуры. Гран-пры за найлепшы праект прысудзілі кампаніі Intelstock за аб'ект “Гандлёва-адміністрацыйны цэнтар у Горадні”. Яго адметныя рысы — незвычайны фасад і эксплюатаваны “зялёны” дах.
👍42🤔20👎6🔥2❤1