Паглядзіце на беларускіх павукоў: чароўныя фота
Павукі, што трапілі ў кадр, цалкам бясьпечныя для чалавека. Здымкі публікуе @onlinerby.

❤69👍8😱8🥴8👾4🤩2😐1
Гэтак можа выглядаць першы жылы квартал на Месяцы
“Месяцовы ліхтар” — гэта дызайн-канцэпт паселішча на Месяцы, распрацаваны для праекта Olympus у рамках праграмы NASA па стварэньні аўтаномных будаўнічых тэхналёгіяў, якія можна выкарыстоўваць на Месяцы і Марсе.

❤23👍16❤🔥4😱2
Forwarded from cybulinka
Актыўнасьць мазґоў падчас відэазванкоў не такая высокая, як пры звычайнай размове
Раней стала вядома, што нашыя целы сынхранізуюцца падчас віртуальнай размовы амаль гэтак сама, як і пры рэальнай, таму навукоўцы пастанавілі, што відэазванкі могуць быць годнай заменай звычайнай камунікацыі. Але для мазґоў, відаць, розьніца ўсё ж больш значная.
У новым дасьледаваньні аўтары параўналі нэўронныя рэакцыі ў мазґах ахвотнікаў падчас звычайнай і віртуальнай сустрэчы з дапамогай ЭЭГ.
Такі падыход дазволіў выявіць, што падчас відазванкоў мазґавая актыўнасьць была ніжэй, чым у выпадку асабістай размовы.
Аўтары таксама заўважылі, што ў людзей падчас звычайнай гутаркі пашыраліся зрэнкі, адбываўся больш працяглы візуальны кантакт і ў мазґах з большай інтэнсыўнасьцю ішло распазнаваньне твару суразмоўцаў. У Zoom усё было ня так выразна.
Такія вынікі, на думку аўтараў, падкрэсьліваюць важнасьць жывых сустрэч для сацыяльных паводзінаў чалавека.

👍47😁2❤1🤔1
Motorola прэзэнтавала гнуткі смартфон-бранзалет
Дэвайс з 6,9-цалевым POLED-экранам і разрозьненьнем FHD+ можа прымаць розныя формы і згінацца пад рознымі кутамі.
Пакуль гэта толькі канцэпт, паказаны на прэзэнтацыі Lenovo Tech World 2023. Зьвестак аб афіцыйным рэлізе няма.

👍36🤔13🔥8😁5🤮4👨💻3
У Беларусі выбралі найлепшы архітэктурны праект году
У Менску нядаўна завяршыўся XV Нацыянальны фэст архітэктуры. Гран-пры за найлепшы праект прысудзілі кампаніі Intelstock за аб'ект “Гандлёва-адміністрацыйны цэнтар у Горадні”. Яго адметныя рысы — незвычайны фасад і эксплюатаваны “зялёны” дах.

👍42🤔20👎6🔥2❤1
Якім будзе кінатэатар “Перамога” ў Менску пасьля рэстаўрацыі
Зьявіліся сьвежыя рэндары інтэр’ераў сталічнага кінатэатра, які мае адкрыцца да канца года пасьля доўгае рэканструкцыі.
Зьвяртае ўвагу спалучэньне сучасных тэндэнцый у дызайне, як то глыбокія колеры, мінімалістычны дызайн мэблі і абсталяваньня з захаваньнем багатае гістарычнае аздобы ў холе. Колькасьць мейсцаў у галоўнай зале значна павялічыцца.
Рэндары: Менскграмадзянпраект

🤮22❤14👍11🤔6🍌1
Памёр другі пацыент, якому перасадзілі сэрца сьвіньні
У ЗША пасьля пасьпяховае перасадкі сэрца сьвіньні памёр 58-гадовы Лоўрэнс Фасэт. Ён стаў другім у гісторыі пацыентам, які атрымаў генна-мадыфікаванае сьвіное сэрца. Мужчына пражыў з новым органам шэсьць тыдняў.
Нагадаем, рэцыпіентам першага генна-мадыфікаванага сьвінога сэрца стаў у 2022 годзе 57-гадовы Дэвід Бэнэт. Ён, як і Фосэт, разумеў, што апэрацыя носіць экспэрымэнтальны характар і поўных гарантый выжыць пасьля яе няма. Ён пражыў два месяцы.

😢55🫡17👍1👎1🔥1
Да 2100 году чалавечая цывілізацыя можа зьнікнуць
15 тысяч навукоўцаў з 161 краіны сьвету падпісалі артыкул, у якім папярэджваюць аб катастрафічнай зьмене клімату — больш хуткай, чым меркавалася раней. Ужо да 2100 году клімат стане наўрад ці прыдатным для жыцьця большасьці людзей.
2023 год стаў унікальным па колькасьці пабітых кліматычных рэкордаў. У найбліжэйшыя гады варта чакаць узмацненьня лясных пажараў, павелічэньня пэрыядаў невыноснае сьпёкі, засухі і зьнішчэньня звыклых крыніцаў вады.
Цалкам жыцьцё на Зямлі ня зьнікне. Але яно моцна зьменіцца, адаптуецца да новых умоваў, што можа прывесьці, у тым ліку, і да страты цывілізацыі.

🤷♂29😢25🔥8👍5😱5🥴4🤷♀3🤔3🤗1